Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
105
важнай большасцю галасоў, насуперак волі караля Францыска ] і кардынала Шарля Ларэнь-Пза, вышпур-нуў «бруднае племя інтрыганаў» за межы сваёй дзяр-жавы. На тайнай нарадзе ў Рыме Лаёла заклікаў французскіх калегаў не падаць духам і прапанаваў за-таіцца да лепшых часоў. I яны неўзабаве насталі. 31 жніўня 1547 года сканаў у Бозе Францыск I, на прас-тол узышоў Генрых II, жанаты на злавесна славутай Кацярыне Медзічы. Езуіты, бы тыя невыводныя пру-сакі, павылазілі са шчылін і, стаўшы духоўнікамі шмат якіх уплывовых дзеячаў, зноў узяліся за сваё. Найперш пачалі раздзімаць антыпратэстанцкія настроі сярод ка-таліцкай часткі насельніцтва. Менавіта яны, а ніхто іншы, былі ідэйнымі натхняльнікамі каралевы-маткі, Генрыха Анжуйскага і сямейства арыстакратаў Гізаў, з ініцыятывы якіх ноччу з 23 на 24 жніўня 1572 года ў Парыжы адбылася нечуваная разня (Варфаламееўская ноч) — масавае збіенне гутенотаў. У адным толькі Па-рыжы загінула 2000 ні ў чым невінаватых людзей.
У Партугаліі езуіты ўтрымаліся выключна дзякуючы тэрору. Хуан III, чалавек прымхлівы і жорсткі, пад уп-лывам свайго духоўніка езуіта Радрыгеса хутка ўтай-маваў незадаволенае дваранства надзейным і неаднойчы выпрабаваным каранаванымі асобамі срод-кам — варожа настроеныя супраць паслядоўнікаў Лаёлы ў адзін момант апынуліся ў злавесна вядомых сутарэннях сярэднявяковых вязніц.
Ачысціў ад езуітаў сваю дзяржаву і Фрыдрых II, сябра і паклоннік арыгінальнага таленту Вальтэра. Знакаміты пісьменнік, публіцыст і філосаф выхоўваўся ў езуіцкім калегіуме, але пераадолеў прышчэпленыя яму светапог-лядныя ўстаноўкі і выступаў з рэзкай крытыкай артадак-сальных форм рэлігіі, асабліва езуітаў, і заклікаў да барацьбы з імі пад знешне некалькі экстрэмісцкім лозун-гам «Задушым гадзіну!». Вальтэр, між іншым, быў някеп-ска інфармаваны пра бясчынствы езуітаў на Беларусі і ў некалькіх браінурах бязлітасна выкрыў перад усім цыві-лізаваным светам жорсткі ўціск імі іншаверцаў. У творы «Вопыт гістарычны і крытычны аб нязгодзе цэркваў у Польшчы складзены Іосіфам Бурдзільёнам, прафесарам права агульнанароднага» (прыведзенае ў назве проз-
106
вішча — адзін з псеўданімаў Вальтэра) ён прыводзіць канкрэтны факт з жыцця Мсціслава, жыхароў якога кіямі заганялі ў касцёл.
Дужа не пашанцавала «Таварыству Ісуса» ў Англіі. Тут ім амаль адразу падпілавалі кіпцюры. Пасля некаль-кіх змоў супраць каралевы-пратэстанткі Лізаветы Цю-дар інтрыганаў выгналі з каралеўства, а ордэн у 1580 годзе абвясцілі па-за законам. Завадатараў прыга-варылі да пакарання смерцю і неадкладна пазбавілі жыцця. Але чарнарызнікі не ўтаймавалі сваіх памкнен-няў атабарыцца на туманных берагах Альбіёна і зрабілі яшчэ адну марную спробу зваліць Якава I, які заняў прастол пасля смерці Лізаветы.
Варожа ставіліся да езуітаў не толькі іншаверцы, але і шмат якія католікі, асабліва асобы духоўнага звання. Вышэй ужо згадвалася пра вядомага багаслова Кано з Саламанкі, яго актыўна падтрымліваў і таледскі арцы-біскуп Сілічэа. Вікарый апошняга адлучыў мясцовых езуітаў ад касцёла і пачаў выжываць іх з саламанкскай епархіі. Лаёла зрабіў пэўныя захады, націснуў, дзе трэ-ба. Сілічэа вымушаны быў скарыцца перад рымскай курыяй, якая апякала новы ордэн. Неўзабаве ён ча-мусьці раптоўна памёр. Кано камандзіравалі на Тры-дэнцкі сабор, а затым адправілі далей ад Іспаніі, прызначыўшы біскупам Канарскіх выспаў. Маўляў, сядзі там і не рыпайся. Старажьгтны, але надзвычай жывучы спосаб збаўлення ад няўгоднага чалавека.
Надзвычай адмоўна паставілася да «Таварыства Ісу-са» прафесура парыжскага універсітэта, славутай Сар-боны. Дзейнасць езуітаў парыжскі біскуп Эсташ дзю-Бялэ лічыў шкоднай для грамадства і каталіцкай царквы. Масавае пашырэнне антыезуіцкіх настрояў у найвышэйшых колах рымска-каталіцкага кліру выму-сіла папу рымскага выдаць 18 кастрычніка 1549 года адмысловую булу «Licet debitum», якою давёўда ведама кліру і вернікаў, што езуіты знаходзяцца пад недаты-кальным заступніцтвам святога прастола. Папскае пас-ланне абазначала нішто іншае, як забарону ўсялякай крытыкі «Таварыства Ісуса».
Заахвочаныя патуральнай ласкай Рыма і вымуша-ным маўчаннем біскупаў, езуіты расперазаліся канчат-
107
кова і сваімі паводзінамі не толькі выклікалі абурэнне насельніцтва, але і дыскрэдытавалі як каталіцтва ў цэ-лым гэтак і самога папу ў прыватнасці. Але Ватыкан маўчаў і пакрыху страчваў кантроль над самім жа ім выпеставанай «баявой дружынай». Падпарадкаванне рымскай курыі стала амаль што намінальным. Пра ўладу, якую займеў кіраўнік ордэна, не маглі нават ма-рыць кіраўнікі іншых ордэнаў. Занятае ім становішча ў структуры каталіцкай царквы было нагэтулькі высо-кім, што езуіцкага генерала пачалі зваць «чорным па-пам». Эпітэт «чорны» дакладна адлюстроўваў злавесны характар яго фігуры ў грамадскай свядомасці. Нарэшце задумаліся і ў Ватыкане. Узважыўшы прадстаўлены ад-мыслова створанай камісіяй матэрыял, папа Клі-мент XIV 21 лютага 1773 года выдаў булу «Dominus ас Redemptor noster» аб скасаванні «Таварыства Ісуса» на «вечныя часы». Але доўжыліся яны ўсяго 41 год. Яшчэ карацейшым было жыццё Клімента XIV — 22 верасня 1774 года ён сканаў ад атруты...
Ордэн быў літаральна паралізаваны, панёс вялізар-ныя страты. Маральныя і матэрыяльныя. Генерал Ла-рэнца Рычы апынуўся за кратамі. Езуіты забіліся хто куды мог. Затаіліся. Але сувязь паміж сабой падтрым-лівалі. Чвэрць стагоддзя чакалі свайго часу. 14 сакавіка 1800 года папскі прастол заняў шчыры прыхільнік «чорпага папы» кардынал Чыярамонці, названы пры інтранізацыі Піем VII, даў тайны дазвол на адраджэнне «Таварыства Ісуса». Час быўтрывожны, няпэўны, і ён асцерагаўся Напалеона, бо не ведаў, як на гэта гляне тагачасны непрадсказальны ва ўчынках гаспадар Еўропы. Калі палітычная зорка славутага імператара закацілася, папа асмялеўі 17 жніўня 1814 года абнаро-даваў булу «Sollicitudo omnium ecclesiarum» аб легалі-зацыі ордэна і вяртанні яму ранейшых правоў і прывілеяў. Езуіты з уласцівай ім арганізаванасцю ўзна-вілі ўсе свае структурныя падраздзяленні. Хутка і паўсюдна. Усё вярнулася на кругі свая.
Знішчыць дашчэнту езуіцкі ордэн адным росчыркам пяра, нават самога папы, было, як выявілася, не так лёгка. Сухое дрэва і тое не кожная бура зваліць, асаб-ліва калі яшчэ не спарахнела карэнне, а яно ў ідэйных
108
аднадумцаў Лаёлы было моцнае, учэпістае. Ды і Ваты-кан, як аказалася, не мог абысціся без «баявой дружы-ны», здольнай выканаць любое сакрэтнае, а галоўнае, далікатнае заданне.
Ордэн акрыяў, але падмочаная рэпутацыя святых рыцараў не дазволіла яму ўзняцца ў краінах Заходняй Еўропы да былой магутнасці, калі ён амаль манапольна кантраляваў усё разумовае жыццё грамадства, калі вер-нікі знаходзіліся пад пільным наглядам і былі паз-баўлены права свабодна думаць і гаварыць. У езуітаў усюды былі свае вочы і вушы, нават у сямейнай спальні буйных арыстакратаў і нават каралёў. Святыя браты добра ведалі цану інфармацыі і ўмелі з плёнам для сябе карыстацца ёю.
Вернемся да залатога перыяду гісторыі «Таварыства Ісуса». Трыумфальнае шэсце езуітаў у першыя гады свайго існавання ўражвала, аднак нечаканы поспех ут-рымліваў небяспечную ілюзію, бо не вырашаў, а зага-няў у глыбіню супярэчнасці, што ўзнікалі ў працэсе хуткага росту таварыства. Супярэчнасці назапашвалі-ся, раслі, бы снежны камяк, рыхтуючы новы выбух, і ён неўзабаве ўскалануў каталіцтва, але ўжо на ўсходзе Еўропы.
На Беларусі лёс езуітаў пасля пагромнай булы Клі-мента XIV склаўся дваяка — у залежнасці ад таго, дзе яны апынуліся пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай: засталіся ў Вялікім княстве Літоўскім ці ў межах Расій-скай імперыі. На незабранай тэрыторыі Княства, як і ва ўсёй Еўропе, папскую булу давялі да ўсеагульнага ведама, а ордэн ліквідавалі дашчэнту. У Гародні, нап-рыклад, булу абнародавалі ў пачатку лістапада 1773 года.
Забарону ордэна адразу ж скарысталі прыхільнікі школьнай рэформы, ідэі якой ужо даўно выспелі ў Вя-лікім княстве Літоўскім. Падканцлер Яўхім Літавор Храптовіч, знакаміты філосаф-фізіякрат, аўтар кніг «Аб штогадовым нацыянальным узнаўленні» і «Пра права прыроды», прапанаваў на сойме стварыць Аду-кацыйную камісію і ўсе без выключэння фінансавыя сродкі і маёмасць езуітаў перадаць арганізаванаму фон-ду «Адукацыя і выхаванне юнацтва». Што і было здзей-
109
снена. Адукацыйная камісія, або першае ў гісторыі ча-лавецтва Міністэрства асветы, адчыніла на Беларусі 20 школ: 17 сярэдніх і 3 акадэмічныя (у Берасці, Гарод-ні і Наваградку). На езуіцкіх руінах узышла новая, уііер-шыню дзяржаўная, і свецкая школа, пазбаўленая дагматызму і схаластыкі.
На далучанай да Расійскай імперыі частцы Беларусі з гарадамі Полацк, Віцебск, Орша, Мсціслаў, Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс у Латвіі) усё пайшло па іншым шляху, нечаканым нават для саміх езуітаў. На гэтай тэрыторыі знаходзілася 50 праваслаўных цэркваў і манастыроў, 45 каталіцкіх касцёлаў і кляштараў, 500 уніяцкіх цэр-кваў і 21 манастыр, б езуіцкіх калегій, 2 рэзідэнцыі, 12 місій з 6 школамі. Да падзелу на Беларусі было 1077 афіцыйных езуітаў, на адышоўшых да Расійскай імпе-рыі землях засталося ўсяго толькі 178 «святых рыца-раў». Віцэ-правінцыял Станіслаў Чарневіч, ён жа і рэктар Полацкага калегіума, у адрозненне ад правін-цыяла К. Сабалеўскага, не падпарадкаваўся папу і ўзяў рэй кіраўніцтва езуітамі ў свае рукі.
Расійская імператрыца Кацярына II (у дзявоцтве Со-фія Фрэдэрыка Аўгуста Ангальт-Цэрбсцкая) адмоўна ставілася да езуітаў. У маі 1772 года яна пісала прыз-начанаму беларускім генерал-губернатарам графу За-хару Чарнышову літаральна наступнае: «Вы за гэтымі (езуітамі) назірайце як мага пільна. як за самымі кры-вадушнымі з усіх лацінскіх ордэнаў». С. Чарневіч са сваёй браціяй нічога добрага не чакалі ад уладалюбнай немкі, надзеленай Богам разважлівым розумам і вытан-чанай жорсткасцю. Яны ведалі пра прыняцце ёю пра-васлаўя і падкрэслена прыязнае стаўленне да ўсяго расійскага. Баяліся, што пад уплывам праваслаўных іерархаў імператрыца асудзіць іх на баніцыю — выг-нанне за межы дзяржавы. Але здарылася неверагоднае. У наступным годзе яна раптам змяняе свае адносіны і бярэ «самых крывадушных» пад сваю манаршую апеку. Больш таго, забараняе абнародаванне булы аб скаса-ванні ордэна. Затым наогул загадвае ўсе папскія пас-ланні даводзіць да ведама католікаў толькі пасля яе асабістага дазволу.