Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
3 усіх каталіцкіх ордэнаў самым буйным зямельным уласнікам было «Таварыства Ісуса». У 1653 годзе на Бе-ларусі ім належала 2779 дымоў, у тым ліку ў Гародзен-скім павеце — 83, у Полацкім ваяводстве — 2075, у Наваградскім — 379, у Аршанскім павеце — 220 і Рэ-чыцкім — 22 дымы. Праз стагоддзе зямельныя ўладанні езуітаў павялічыліся ў некалькі разоў.
Усяго на тэрьгторыі Вялікага княства Літоўскага ва ўласнасці ордэна знаходзілася ў пачатку 1770 года больш за 12 тысяч валок (болып за чвэрць мільёна гек-тараў) зямлі, лесу — больш за 11 тысяч валок, нажыты ліхвярствам капітал пераваліў мільён рублёў срэбрам. У 1790 годзе толькі ў цэнтральнай і заходняй частках Беларусі ім належала 8869 дымоў, значна болып, чым буйным феадалам Усходняй Беларусі. У Сапегаў было, напрыклад, больш за 6200, у Агінскіх — больш за 5600, у Сіняўскіх — 4467 двароў. За карыстанне паўвалокай зямлі езуіцкія сяляне гнулі горб на «бедных і бескарыс-
94
лівых» ад цямна да цямна: ад 6 да 12 дзён паншчыны ў тыдзень з кожнага дыму, непрадбачаныя згоны і талокі, шарваршчына і фурманшчына, старажоўшчына...
Валоданне зямлёй, а тым больш прыгоннымі сяля-намі, супярэчыла чацвёртаму пункту статута «Таварыс-тва Ісуса», які абвяшчаў беднасць як непарушную і абавязковую духоўную каіптоўнасць ордэна ў цэлым і кожнага брата ў асобнасці. Дзеля чаго кожны пры пас-тупленні даваў зарок. Але зманлівы бляск залатога цяль-ца зацьміў духоўным рыцарам вочы.
Здарылася з пункту погляду Евангелля неверагод-нае: той, хто спрадвеку жыў на сваёй, богам дадзенай зямлі, шчодра палітай потам, і апрацоўваў яе з часоў дзядоў і прадзедаў, апынуўся ў няволі нячыстых на руку прыхадняў са ўсяго свету.
Божа, як такое магло здарыцца?
Прыкрываючыся на словах крывадушнымі клопата-мі аб братах сваіх неразумных, езуіты няспынна гава-рылі аб згубнасці багацця, маўляў, хутчэй вярблюд пралезе цераз вушка іголкі, чым багаты трапіць у цар-ства нябеснае, а самі абдзіралі сваіх духоўных дзяцей да апошняй ніткі. Багатыя і сытыя заклікалі да стрыма-насці галоднага, абрабаванага — да ахвяравання, зня-сіленага — да ўтаймавання плоці. Кроў, пот і слёзы сялян нястрымным залатым струменьчыкам сцякалі ў бяздонныя кішэні сквапнага ордэна.
Магчыма, езуіцкім прыгонным жылося лягчэй і валь-ней, чым у мясцовых паноў? Усё-ткі служкі божыя, міласэрнасць і любоў да бліжніх без спыну ўхваляюць?
Але і тут словы і справы ў божых служак мала мелі агульнага. Каб пазбегнуць абвінавачвання ў скажэнні гістарычнай рэчаіснасці, звернемся да сведчання саміх жа езуітаў, да інфармацыі з першых рук. Люстратар Полацкай езуіцкай калегіі Г. Абранпольскі занатаваў у інвентары надзвычай гаротнае становішча езуіцкіх прыгонных, ахарактарызаваўшы іхняе жыццё як «крайнюю галечу». Аналагічную ацэнку знаходзім і ў інвентары Пінскай езуіцкай калегіі: «Падданыя гэтай воласці (Высоцкай.— С. Ц.] знаходзяцца ў крайняй сту-пені ўбоства». Ва унісон гучыць і голас езуіцкага люс-тратара з Брэстчыны: «падданыя дайшлі да жабрацтва»
95
і былі вымушаны харчавацца зеллем і рознымі карзн-нямі. У XVII стагоддзі ўцёкі езуіцкіх прыгонных набы-ваюць масавы характар. Ад полацкіх езуітаў толькі ў 1651 годзе збегла 96 сем'яў з усім сваім набыткам і ска-цінай. Вёска Дубой Пінскай калегіі апусцела напалову.
Сяляне былі бяспраўнымі, як рабы, скаціне і той лепш жылося — яе хоць кармілі. А прыгонны і прыбьпак пры-носіў і сам сабе харчаванне здабываў. I кошт, як кожны тавар, меў. Таму езуіты з задавальненнем бралі ў заклад і ў арэнду прыгонных сялян. У 1694 годзе за 300 польскіх злотых нясвіжскія напічадкі Лаёлы ўзялі ў якасці зарукі братоў Міколу, Барыса і Пятра Баярчыкаў «з іхнімі сы-намі, павіннасцямі і хатамі». У 1719 годзе яны арандавалі маёнтак Бугацін «з усімі землямі, чыншамі і прыгоннымі». I з правам судзіць, караць і дараваць.
Уцёкі былі адзіным паратункам, бо іншага спосабу дамагчыся справяд'йвасці сяляне не мелі. Наватскардзіц-ца не маглі. За пададзеную правінцыялу скаргу рэктар Гародзенскай калегіі I. Сакалоўскі загадаў «дубцамі біць» жахароў вёскі Шупені Міхала Горбача, Івана Хамічонка і яшчэ некалькі залічаных у бунтаўшчыкі чалавек. Калі ж падданыя будуць зноў скардзіцца, «тады я, рэктар, па-вінен буду судэіць бунтаўшчыкоў, а асуджаных вешаць».
Сацыяльна-эканамічны прыгнёт дапаўняўся духоўным уціскам. Езуіты сляпіцаю лезлі ў душы людзей, з бесцырымоннай акрутнасцю чужынцаў парушалі тра-дыцыйны лад жыцця, прымушалі выконваць каталіцкія абрады Выдадзены тым жа рэктарам Сакалоўскім адмыс-ловы дэкрэт загадваў: «Падданству кожную нядзелю і ў святы ў касцёле бываць». Хочаш ці не, а ідзі на прамыўку мазгоў, у адваротным выпадку спагоняць устаноўлены рэктарам штраф — фунт воску на карысць касцёла.
Значныя прыбыткі атрымоўвалі езуіты ад прамыс-ловых прадпрыемстваў. Амаль ва ўсіх фальварках езу-ітаў дзейнічала тое ці іншае прадпрыемства: цагельня, смалярня, паташня, млын, рудня, бровар, саладоўня, вапнавы або чарапічны завод, тартак, фолюш і іншыя, Ілжывыя служкі Хрыста прасачыліся ва ўсе сферы ра-месніцка-прамысловай дзейнасці мясцовага насельніц-тва, а гэта значыць, што мелі разнастайныя крыніцы абагачэння. Багацце ордэна расло як на дражджах. У
96
1773 годзе грашовы капітал адной толькі Гародзенскай калегіі дасягнуў 108 950 польскіх злотых. Фантастыч-ная па тым часе сума. Важкую частку яе складалі пры-быткі ад прамысловых прадпрыемстваў. Цагельня на дзве печы Пінскай калегіі вырабляла штогод 130 тысяч цаглін. Адна рудня, напрыклад, прыносіла 2240— 2400 злотых гатоўкай.
У структуры прыбыткаў шматпрофільнай гаспадар-кі езуіцкага ордэна адчувальную долю займала эксплу-атацыя лясоў, вялікія масівы якіх рознымі шляхамі перайшлі ў яго ўласнасць. Полацкай калегіі належалі Экіманская, Забораўская і Казіміраўская пушчы. Але і гэтага было мала загрэбістым рукам. У 1582 годзе «ба-явая кагорта» дамаглася права карыстацца трацінай Дзявіцкай, Мілонскай і Ясенаўскай пушчаў. Няўтоль-ная сквапнасць панадлівых на чужое езуітаў не ведала межаў. Яны бесцырымонна і бяскарна захоплівалі і вы-сякалі на продаж суседскі лес. Пра што сведчаць шмат-лікія канфлікты і судовыя разборкі з мілонскім старостам і манахамі праваслаўнага Богаяўленскага ма-настыра. Лесаматэрыялы ў выглядзе карабельных мач-таў, ванчосу, клепкі, фашольцу, піпляў, калодаў, брусоў, балак, шчэглаў, чамбраў сплаўлялі па Дзвіне і вывозілі на стругах і віцінах трыма стырнікамі і сорак адным плытагонам. Рыжскія купцы Генрых Беранс, Ротгер Бе-кер і Крыштоф Шып прадавалі драўніну амаль ва ўсе краіны Заходняй Еўропы. Флот Англіі, тагачаснай мар-ской уладаркі, на працягу некалькіх стагоддзяў буда-ваўся з беларускага лесу.
У выніку езуіцкі лес высеклі да апошняга пня. У 1772 годзе той жа люстратар Г. Абранпольскі пісаў, што ад некалі багатай будаўнічым лесам Экіманскай пушчы засталіся адны толькі прыдатаыя на дровы невялічкія шматкі. Ды і тыя па кантракту з рэктарам падчысцілі полацкія купцы.
Многа лесу ляснула пры нарыхтоўцы попелу, з якога выварвалі паташ і яго гатункі — ордаш (перлаш), смаль-чугу, шчолачныя рэчывы, неабходныя для вырабу шкла, мыла, сукна, фарбы, фарфору, апрацоўкі скур. Да вы-находства соды паташ меў вялікі попыт і прыносіў доб-ры прыбытак. За шыфунт паташу гданскія купцы ў
97
1782 годзе плацілі 100, а ордашу — ажно 180 злотых. Але і лесу на іх вытворчасць нішчылася процьма. 3 аднаго кубічнага метра вязу атрымоўвалася ўсяго каля 750 грамаў паташу, а з ліпы і таго менш, усяго 500 гра-маў. Вывозілі езуіты на Захад і смалу-жывіцу.
He засталіся па-за ўвагай ваяўнічага брацтва і сена-жаці, асабліва прыдзвінскія і прынёманскія заліўныя лугі з мурожнымі высакаякаснымі па спажыўнасці травамі. Сена давала больш за чвэрць гадавога прыбытку, бо яно не вымагала амаль што ніякіх выдаткаў. Касілі, суіпылі, стагавалі і вывозілі сена прыгонныя сяляне. Фальварак Гарніца Гародзенскай калегіі прадаў 150 вазоў сена за 600 злотых, што склала 26,5 працэнта агульнага прыбыт-ку. Гэты ж паказчык у фальварку Каўбасіна дасягнуў 28,8 працэнта. У некаторых маёнтках Полацкай калегіі, па дадзеных Г. Абранпольскага, у 1774 годзе назіралася перавытворчасць сена на 2440 злотых.
Развіццё тагачаснай медыцыны на Беларусі абумо-віла ўзнікненне даволі шырокай аптэчнай сеткі. Ства-раліся аптэкі рознымі каталіцкімі кляштарамі і брацтвамі, але піянерамі былі езуіты. Менавіта ім на-лежыць прыярытэт адкрыцця на Беларусі першых трох аптэк:у Гародні (1687), Нясвіжы (1688) і ў Пінску (1706). Затым узнікаюць аптэкі ў Слуцку, Наваградку, Мсціс-лаве, Полацку. Цікавы лёс Гародзенскай аптэкі. У 1776 годзе яе перадалі ў адчыненую ў горадзе меды-цынскую акадэмію, дзе, між іншым, былі зроблены пер-шыя на тэрыторыі ўсходніх славян прышчэпкаадвоспы і анатаміраванне трупа. У 1781 годзе аптэка трапіла ў падпарадкаванне пробашча фарнага касцёла. Працуе яна і сёння, але ўжо як аптэчны музей.
Тагачасныя аптэкі па асартыменту тавараў і віду пас-луг нагадвалі сучасныя амерыканскія. У іх можна было набыць не толькі лекі і прадметы санітарна-гігіенічнага прызначэння, але і выпіць. Да ўсяго яны валодалі пра-вам манапольнага прыгатавання некаторых алкаголь-ных напояў, у прыватнасці розных па моцы і смаку лікёраў. Аптэкі гандлявалі таксама парфумай, канды-тарскім печывам, ружовым і міндальным цукрам, вішнёвымі і лімоннымі сокамі і вадою, пудрай з пылку дзеразы і браткоў і іншымі, як цяпер гавораць, спада-
98
рожнымі таварамі. Лекі і інгрэдыенты да іх прыгата-вання выкарыстоўвалі як мясцовага, так і імпартнага па-ходжання. Слуцкая аптэка, напрыклад, мела трывалыя сувязі з Кралеўцам (Кёнігсберг, цяпер Калінінград), Гданьскам, Парыжам. Аптэкі прыносілі даволі неблагі прыбытак. У 1774 годзе правізар Слуцкай калегіі К. Паўлоўскі атрымаў 100 бітых талераў чыстай выручкі.
Актыўна займаліся езуіты і зусім ганебным для бо-жых служак заняткам — ліхвярствам. Пазыка грошай пад вялікія працэнты заўсёды асуджалася хрысціян-ствам і нават была забаронена кананічным правам. Але ў людзей з падвойнай душой, пра якіх на Беларусі ка-жуць: «Наверсе явар, а ў сярэдзіне д'ябал», няма нічога святога. Hi сумлення, ні спагады, ні літасці. He існуюць для іх і маральна-этычныя абмежаванні. У хціўцаў і закон як дышла: куды павярнуў, туды і выйшла. А ва-рочаць флібусцьеры Лаёлы ўмелі, як ніхто. Яшчэ ў пер-шыя гады існавання яны бліскуча прадэманстравалі свае здольнасці. У Нідэрландах, напрыклад, манаскім ордэнам забаранялася валодаць нерухомасцю, але езу-іты неўзабаве сталі ў краіне аднымі з багатых домаўла-дальнікаў і землеўласнікаў.