• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    У канцы 1815 года нечакана, бы гром сярод яснага неба, прагучаў указ імператара аб выгнанні езуітаў з Пецярбурга, але пушчаныя імі ў стольным градзе ка-рэнні былі нагэтулькі моцнымі, што рэскрынт імпера-тара давялося паўтараць у 1817 годзе. Апошні ўдар перуна ляснуў праз тры гады. Па дакладу міністра
    127
    духоўных спраў і народнай асветы, былога обер-пра-курора князя А. Галіцына, Аляксандр I падпісаў 13 са-кавіка 1820 года новы ўказ: «Езуітаў, што забылі святы абавязак не толькі ўдзячнасці, але і падданіцкай пры-сягі, і таму нявартых карыстацца заступніцтвам расій-скіх законаў, выслаць пад наглядам паліцыі за межы дзяржавы і ў будучым ні пад якім выглядам і найменнем у Расію не пускаць... Полацкую езуіцкую акадэмію і падведамныя ёй вучылішчы зачыніць».
    Заместтаго каб акадэмію, калегіумы і школы езуітаў пераўтварыць у свецкія, як гэта было зроблена блізу паўстагоддзя назад у Вялікім княстве Літоўскім, пача-лося самае пгго ні ёсць сапраўднае рабаўніцтва. Біблі-ятэку з саракатысячным кніжным фондам расцярушылі па ўсёй матухне-Расіі. Найбольш каш-тоўная частка кніжак трапіла ў Маскву і Пецярбург. Малазначную рэштку перадалі Віцебскай гімназіі. Дру-карня апынулася ў Кіеве, дзівосны па памерах, выка-нанню і гучанню арган — у Вільні. Езуіцкі касцёл перарабілі на праваслаўную царкву. Усё размялі-раз-веялі ў пыл, ад многага не засталося нават следу. У будынках езуіцкага цэнтра размясцілі кадэцкі корпус. Многае раскралі. 3 грашовай наяўнасці ў казну трапіла ўсяго толькі 1000 рублёў серабром і 4000 асігнацыямі, і гэта тады, калі ордэн «трымаў у сваіх руках трэцюю частку дзяржаўных прыбыткаў Заходняй Расіі». Агуль-ная сума капіталаў яшчэ пры Чарневічу складала не-калькі мільёнаў рублёў.
    Саміх жа езуітаў пад аховай паліцыі вывезлі на аўстрыйскую мяжу і выправадзілі «за пределы Росснйской нмпернн». Кожнаму выдалі на дарогу згод-на чыну 25—50 рублёў, дазволілі ўзяць асабістыя рэчы. Граніцу перайшло 356 езуітаў. Частка іх асела ў Галіцыі, частка падалася ў Францыю, Італію, Швейцарыю... Гэ-так няслаўна і трагічна завяршылася 250-гадовая гісто-рыя езуітаў на беларускай зямлі. Справядліва гавораць людзі: «Што пасееш, тое і пажнеш».
    Былых расійскіх езуітаў размеркавалі па рэзідэнцы-ях і місіях, што зноў узніклі ў Еўропе пасля аднаўлення папам Піем VII ордэна ў 1814 годзе.
    128
    «Таварыства Ісуса» існуе і ў нашы дні. I не проста існуе, а з'яўляецца даволі ўплывовай палітычнай і ідэала-гічнай сілай. Езуіты выдаюць 1320 назваў перыядычных выданняў на 50 мовах з агульным штогадовым тыражом 144 мільёны асобнікаў. Часопіс «Чывільта католіка» — іхні галоўны орган. Асноўная задача ордэна, як сцвяр-джае яго кіраўніцтва,— падрыхтоўка кіраўнічых кадраў каталіцкай царквы. Езуітам падначалены больш за 500 каледжаў, 94 багаслоўскія і 59 свецкія вышэйшыя наву-чальныя ўстановы. У апошніх рыхтуюць урачоў, юрыс-таў, бізнесменаў, дыпламатаў, выкладчыкаў і іншых свецкіх спецыялістаў. Вядучай навучальнай установай з'яўляецца Грыгарыянскі універсітэт у Рыме. Пад кан-тролем езуітаў знаходзяцца Папскі ўсходні інстытут, Біб-лейскі інстытут, радыё Ватыкана і 24 радыёстанцыі. Капітал ордэна разам з акцыямі прадпрыемстваў і банкаў перавышае 5 мільярдаў даляраў. У нашы дні ва ўсім свеце налічваецца, па адных дадзеных, 34, па другіх (айцец Па-тапаў, ЗША),— 24 тысячы езуітаў. 3 іх 4,5 тысячы знахо-дзіцца ў ЗША, 3,5 тысячы •— у Лацінскай Амерыцы. На 1985 год мелася 6640 місіянерскіх станцый.
    Ёсць, дарэчы, і расійскі езуіцкі філіял, вядомы цяпер як «Рускі цэнтр у Мядоне» (Францыя). Вырас ён на базе заснаванага езуітам князем Іванам Гагарыным у XIX стагоддзі «Славянскага музея» (славянскай біблія-тэкі з рускім аддзелам). У яго фондах маецца шэраг старадрукаў, у тым ліку беларускіх, напрыклад «Ас-трожская Біблія» 1581 года.
    Сучасныя езуіты шмат чым адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў XVI—XVIII стагоддзяў. Яны сталі больш цывілізаванымі і тактоўнымі ў сваіх учынках і дзеяннях, а дакладней кажучы, больш абачлівымі і патрабавальнымі ў выбары метадаў і сродкаў ажыццяўлення сваіх палітыч-ных памкненняў, але мэта засталася ранейшай — усталя-ванне ва ўсім свеце адзінага веравызнання пад вяршынствам папы. Калі гэта не так, дык навошта тады езуіцкі ордэн?
    СЛОЎНІК ГІСТАРЫЗМАЎ,
    ЗАБЫТЫХ I ІНШЫХ МАЛАЗРАЗУМЕЛЫХ СЛОЎ, ШТО СУСТРАКАЮЦЦА Ў ТЭКСЦЕ
    Абсалютызм — абсалютная, неабмежаваная манархія, са-мадзяржаўная ўлада, форма праўлення, пры якой вярхоўная ўлада поўнасцю належыць адной асобе.
    Абскурантызм — варожыя адносіны да асветы і йрагрэсу, цемрашальства.
    Адманітор — дарадчык; духоўнік; пасада ў кіруючым ор-гане ордэна езуітаў.
    Адэпт — заўзяты прыхільнік якога-небудзь вучэння, ідэі.
    Акаўцы — удзельнікі ўзброенай барацьбы на тэрыторыі Польшчы і некаторых раёнаў Заходняй Беларусі. якія дзей-нічалі ў час другой сусветнай вайны ў складзе Арміі Краёвай (АК) — падпольнай ваеннай арганізацыі. падпарадкаванай польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Фізічна вынішчалі свядомых беларусаў, у першую чаргу прадстаўнікоў інтэлі-генцыі.
    Амбон — узвышэнне ў храме, з якога гаворацца казанні. У касцёле — аздоблены арнаментам балкончык на адной са сцен.
    Анабаптысты — прадстаўнікі сялянска-плебейскага кры-ла Рэфармацыі. Прапаведавалі роўнасць не толькі рэлігійную, але і грамадзянскую. Выступалі за хрышчэнне ў свядомым узросце, адмаўлялі царкоўную іерархію, абразы. большасць хрысціянскіх таінстваў. Патрабавалі знішчэння ўласнасці, агульнасці маёмасці.
    Лмексія — прымусовае далучэнне тэрыторыі адной дзяр-жавы другой дзяржавай, што з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права.
    Антытрынітарызм — радыкальная плынь у Рэфармацыі, прыхільнікі якой адмаўлялі асноўны догмат хрысціянства — трыадзінства Бога, боскасць Ісуса Хрыста і г. д.
    130
    Апалагетыка — прадузятая абарона, усхваленне чаго-не-будзь замест аб'ектыўнага меркавання; раздзел багаслоўя, у якім сфармуляваны асноўныя доказы праўдзівасці галоўных рэлігійных уяўленняў.
    Ардынат — уладальнік ардынацыі, непадзельнага маёнтка, які пераходзіць цалкам у спадчыну старэйшаму ў родзе або старэйшаму сыну памерлага.
    Арцыбіскуп — адно з вышэйшых духоўных званняў; у праваслаўі адпавядае старшаму епіскапу.
    Арыяне — адзін з напрамкаў у хрысціянстве IV—VI ста-годдзяў, названага па імені александрыйскага святара Арыя (памёр у 336 годзе). Ён сцвярджаў. што Хрыстос не сапраўдны Бог, а ўсяго толькі «найдасканалае тварэнне» Бога-бацькі.
    Асістэнт — той, які дапамагае. У езуіцкім ордэне — сябра тайнай рады.
    Багаслоўе — тое, што і тэалогія. Сістэматычны выклад, абгрунтаванне і абарона вучэння пра Бога, яго ўласцівасці, якасці, прыкметы.
    Бакалаўр — першая вучоная ступень у заходнееўрапей-скіх універсітэтах сярэдневякоўя. У Францыі і некаторых 1н-шых краінах — асоба, якая здала экзамены за поўны курс сярэдняй школы.
    Баніцыя — выгнанне з краіны. Мера пакарання. вядомая з глыбокай старажытнасці ва ўсіх народаў.
    Белае духавенства — агульнае найменне духавенства, якое не звязана зарркам з манаствам.
    Біскуп — каталіцкі епіскап. Кіраўнік дыяцэзіі або яго па-мочнік (суфраган).
    Бровар — вінакурня, невялікае прадпрыемства па вырабу гарэлкі агнявым спосабам.
    Брэва — грамата, пасланне рымскага папы з лаканічным выкладам распараджэнняў па другарадных пытаннях.
    Була — пасланне папы рымскага. па сутнасці яго катэга-рычнае распараджэнне, засведчанае крутлай пячаткай.
    Бурмістр — кіраўнік панскага маёнтка або староства, прызначаны феадалам. У беларускіх гарадах з магдэбургскім правам — кіраўнік самакіраўніцтва горада (магістрата).
    Вальтыжыроўка — гімнастычныя практыкаванні ў час язды на кані вярхом.
    Ванчос — чатырохвугольная дубовая калода даўжынёю 14—15 футаў. Выкарыстоўвалася ў будаўніцтве марскіх ка-раблёў.
    Варфаламееўская ноч — ноч з 23 на 24 жніўня 1572 года (ноч святога Варфаламея), у якую ў Францыі адбылася ўчы-неная католікамі масавая разня пратэстантаў-гугенотаў.
    131
    Віж — разведчык, шпіён, сышчык.
    Вікарый — памочнік біскупа або пробашча, іхні намеснік.
    Відэркаф — заклад, выкупны запіс.
    Вялебны — высакародны, шляхетны, прападобны, годны.
    Галера — вяслярна-паруснае судна з надводным таранам на канцы носа. Шмат у якіх краінах веслярамі былі прыкутыя да нажных упораў рабы, ваеннапалонныя, злачынцы.
    Генерал-прэпазіт — званне вярхоўнага кіраўніка езуіцка-га ордэна.
    Гетман — камандуючы ўзброенымі сіламі ў Вялікім княс-тве Літоўскім. Найвышэйшы гетман адпавядаў сучаснаму мі-ністру вайсковых спраў, польны гетман — фельдмаршалу.
    Гугеноты — пратэстанты, прыхільнікі кальвінізму ў Францыі.
    Дагматыка — раздзел багаслоўя, у якім даецца сістэма-тычны выклад догматаў (асноўных палажэнняў веравучэння) якой-небудзь рэлігіі.
    Дукат — сярэбраная, пазней і залатая манета, упершыню адбіта ў Італіі. Маса — 3,49 грама. У Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVIII стагоддзях у абарачэнні знаходзіліся дукаты га-ландскай, венгерскай, польскай, нямецкай і чэшскай чаканкі. У канцы XVI стагоддзя раўняўся 48 літоўскім грошам.
    Духоўная — гл. тэстамент
    Духоўнік — святар, які пастаянна прымае споведзь у таго ці іншага чалавека, звычайна ў прадстаўнікоў арыстакратыі.
    Дызуніты — каталіцкае найменне праваслаўных, з адцен-нем зняважлівасці.
    Дым — хата, гаспадарка.
    Дысідэнты — тыя, што не прытрымліваюцца пануючага веравызнання ці не згодны з пануючай ідэалогіяй. Каталіцкая назва пратэстантаў у Вялікім княстве Літоўскім.
    Дыяспара — знаходжанне значнай часткі таго ці іншага народа (этнічнай супольнасці) па-за межамі сваёй краіны. Узнікае ў выніку эміграцыі насельніцтва.
    Дыяцэзія — адміністратыўная каталіцкая адзінка, якую ўзначальвае біскуп; тое самае, што епархія ў праваслаўі. Скла-даецца з некалькіх дэканатаў, апошнія — з парафій.
    Евангеллі — раннехрысціянскія кніжкі пра зямное жыццё Ісуса Хрыста. У Новы Запавет уключаны чатыры еван-геллі — ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі, ад Іаана. Астатнія прыз-наны царквою апакрыфічнымі (сумніцельнымі, выдуманымі).
    Епіскап — духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, нада-ецца звычайна кіраўніку епархіі, царкоўна-адміністратыўнай адзінкі. Каталіцкі адпаведнік — біскуіі.
    132
    Епітым'я — маральна-папраўчая кара за грахоўныя паво-дзіны і думкі. Звычайна — кара вялікай колькасцю паклонаў, доўгім постам, працяглымі малітвамі.