• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    He спалохала іх сутыкненне з дзяржаўным і кана-нічным правам і на Беларусі. 3 чьіста езуіцкай выкрут-лівасцю сказілі само паняцце «ліхвярства». Са спрытнасцю віртуозных жанглёраў тэрміналогіяй і па-няццямі так перайначылі яго сутнасны змест, што стала магчымайлюбая махлярская аперацыя: «Умелі падвесці ўказы на ўсе разы». Багаты і разнастайны вопыт аба-гульніў і тэарэтычна абгрунтаваў езуіт Марцін Сміг-лецкі ў выдадзенай у 1621 годзе кнізе «Аб ліхвярстве, выдэркафах, чыншах, супольных заробках і аб самаа-купнасці кароткая навука». Аўтар з цынічнай грэблі-васцю да агульнапрынятых нормаў маралі і дасканалым веданнем прадмета гаворкі не толькі прыводзіць раз-настайныя сумніцельныя спосабы ўзбагачэння, але і апранае іх у знешне прыстойнуто абалонку. Ён па сут-насці апраўдвае ўсё, што не падрывае рэпутацыю ор-дэна. Так, напрыклад, ён сцвярджае, што ўзятая пад працэнты пазыка не з'яўляецца ліхвярствам, калі яна выкарыстана не на спажыванне, а на гаспадарчыя пат-
    99
    рэбы. Як быццам таму, каго абадралі як ліпку, ад гэтага лягчэй. Далей ідуць парады, як складаць кантракты, каб пазбегчы абвінавачвання ў ліхвярстве. Прыводзіцца ажно дзесяць казуістычных выкрутак. Згадаем некаль-кі з іх. Даючы грошы пад працэнты, неабходна пазна-чыць у кантракце, што гэта не пазыка, а акт бескарыслівай дапамогі. Можна даваць пазыку сябрам ці годным веры знаёмым, якія «па ўнутранаму стымулу ці з міласэрнасці» адлічаць 8—10 працэнтаў гадавых. Добра заключаць здзелку праз вернага слугу ці надзей-нага фактара (пасрэдніка, маклера) або лічыць узнага-роджанне ўдзячнасцю, а не прыбыткам...
    Аўтар узброіў сваіх хаўруснікаў па ордэну практыч-ным дапаможнікам па махлярству. Наколькі ўпадабалі святыя браты гэтую энцыклапедыю ашуканства, можна меркаваць па яе неаднаразовых перавыданнях, што ў тыя часы было справай выключна рэдкай. Нават праз 130 гадоў яна не страціла сваю актуальнасць. У 1752 годзе віленскі біскуп настойліва раіў парафіянам у адмыслова напісаным «Пастырскім звароце» кіравац-ца ў штодзённым жыцці навукай айца Марціна. Пас-ланне вялебнага іерарха ў якасці прадмовы было выкарыстана пры наступным выданні кнігі. Як бачым, «навука» крывадушша і махлярства з лёгкай рукі езу-ітаў была пастаўлена на паток.
    Езуіты паўсюдна, пры кожнай нагодзе, выстаўлялі сябе непрымірымымі абаронцамі маралі і чысціні но-раваў, публічна кляймілі п'янства, упадаблялі яго д'яблу, а самі спойвалі, прытым свядома, працоўны люд. Усе езуіцкія калегіі займаліся вытворчасцю гарэлкі на продаж. Бровары Слуцкай калегіі ціснулі сівуху ў За-мосці і Усах. У фальварку Бродніца Пінскай калегіі няс-пынна чадзіў бровар ажно з пяццю цаглянымі пячамі. Дзеля большага прыбытку езуіты стварылі разгаліна-ваную сетку корчмаў, карчомак і шынкоў. Адной толькі Полацкай калегіі, напрыклад, належала 26 корчмаў, Слуцкай — 22. Гандаль прыносіў неймаверны прыбы-так. Карчма ў Паніквах штогод прыносіла брэсцкім езу-ітам у сярэднім тысячу злотых гатоўкай, а колькі асядала ў карчмара, аднаму Богу вядома. На Піншчыне найбольшы прыбытак мелі корчмы ў езуіцкіх фальвар-
    100
    ках Бродцы, Хіліна, Дубое. I гэта не дзіўна, бо іх у гэтых трох селішчах было ажно адзінаццаць.
    Шалёны п'яны грош не даваў спакою святым служ-кам. Чаго толькі не рабілі яны, каб завабіць селяніна ў карчму. Дзе іх толькі не было — на скрыжаваннях дарог, ля рачных перавозаў, ля мастоў, у цэнтрах і на ўскраінах вёсак, ля касцёлаў. Памаліўшыся Богу, чалавек мог адразу ж пасля імшы аддаць належнае і д'яблу. У некаторых корчмах, як піша ў сваёй манаграфіі «Польская карчма» Б. Бараноўскі, наведвальнікаў абслугоўвалі самі ксяндзы. Падаткнуўпіы сутаны пад апаскі, яны жвава разлівалі па чарках пітво і разносілі па сталах.
    Нават на рэках падпільноўвалі корчмы чалавека. Па-хілыя карчомкі на пакрытых зеленкаватай цінай палях туліліся сярод чароту і купчастага лазняку. Да «дзвярэй прама з вады вяло некалькі прыступак». Едучы з Пінска ўніз па Прыпяці, этнограф і фалькларыст О. Кольберг сустрэў на аддегласці сямі міляў некалькі такіх «вадзя-ных» корчмаў. Рыбакі спускалі тут заробленую цяжкай працай ніколі не лішнюю ў гаспадарцы капейку, як кажуць, не адыходзячы ад варштата. Калі бракавала грошай, разлічваліся жывым срэбрам. Пілі і ўпавер, балазе, карчмары былі спагадлівымі, а палескі люд сум-ленным — апошнюю кашулю скіне, а доўг сплоціць у дамоўлены тэрмін.
    Выпіць можна было і не выходзячы з лодкі, пад за-думлівае шапаценне трыснягу і пошчак няўрымслівых чарацянак.
    Спойванню народа спрыяла і так званая прапінацыя — выключнае права шляхты на вольную ад усялякіх па-даткаў вытворчасць і продаж алкагольных напояў у ме-жах сваіх уладанняў. Карысталіся правам прапінацыі і езуіты, калі атрымоўвалі зямлю па завяшчанню або ў дар ад багатых вернікаў. Сялян прымушалі купляць га-рэлку толькі ў «сваіх корчмах». Жыхары вёскі Мышы-нец у Зялёнай пушчы з гэтае прычыны трапілі паміж кавадлам і молатам. Пойдуць у езуіцкую карчму — ста-роставы чыноўнікі караюць штрафам і бізунамі тых, хто «з абразай для яснавяльможнага пана старосты грэ-бавалі дваровым віном», пойдуць у староставу карчму — езуіты адмаўляюць у споведзі і ў святым прычасці, nan-
    101
    ракаюць за спажыванне напояў, пазбаўленых «духоўнай» вартасці.
    П'янства, як і іншыя чалавечыя заганы, даўно зна-ходзілася на ўзбраенні ордэна, як падступны сродак уздзеяння на чалавека. Алкаголь размыкаў самкнутыя вусны, маўклівы станавіўся гаваркім. скупы — шчод-рым, а шчодры — марнатраўным. Таму «выпіваць па становішчу і не забаранялася, асабліва падчас пачас-тункаў і ў іншых уважных выпадках, калі можна выпіць нават і лішняе». Гэта, значыць, тады, калі праводзілася апрацоўка асобы, якая ўяўляла інфармацыйную, гра-шовуюці якую іншую меркантыльную цікавасць. Галоўнае, выціснуць з чалавека патрэбнае.
    Пілі святыя айцы, дарэчы кажучы, і па-за службай. Любілі пацешыць чэрава і добрай чаркай, і добрай скваркай. Але на гэта звычайна не зважалі, калі захоўвалася знешняя прыстойнасць, не парушалася рэ-путацыя ордэна. У адваротных выпадках езуіцкае началь-ства вымупіана было прыймаць да парушальнікаў пэўныя меры дысцыплінарнага спагнаяня. Строгія санкцыі, нап-рыклад, былі ўжыты да загразлай у распусце віцебскай браціі. 3-за празмернага пакланення яе вялікасці пляшцы з гарэлкай брат Георгі Жылінскі несвоечасова падрых-тоўваў і завучваў на памяць казанні. I што? Уласна ка-жучы, нічога: начальства паківала пальцам і параіла радзей прыкладвацца да чаркі. Аналагічныя ўііічуванні атрымалі Франц Новачка і іншыя аматары моцных на-пояў. Адыграліся на адным Рыгору Іваноўскім У адроз-ненне ад астатніх прыхільнікаў Бахуса яго прозвішча выкраслілі са спісу дапушчаных да дачы чацвёртага за-року і рэкамендавалі «пад страхам выключэння з ордэна пакінуць пагібельнае захапленне гарэлкай».
    3 усіх манаскіх ордэнаў на Беларусі езуіцкі лічыўся самым п'яным. Паданні пра тое, як елі і пілі езуіты, як сведчыць расійскі гісторык I. Сліваў, яшчэ ў XIX ста-годдзі захоўваліся ў памяці мясцовага насельніцтва.
    У ЗАСЕНІ ДВУХГАЛОВАГА АРЛА
    Раплюўная смерць арцыбіскупа.— Атрута для папы.— Парасткі з напаўзасохлых карэнняў.— Пад покрывам манаршай ласкі.— Слёзы імператрыцы ўсерасійскай.— Шакалад для Паўла I.— Гаворачая галава.— Адкрыццё акадэміі.— Гром сярод яснага неба.— Аляксандр I змяняе курс.— Выгнанне.
    Здаецца, жыві, купайся, бы той сыр у масле, але езуітам усё было мала. Нездарма кажуць, што апетыт прыходзіць у час яды. Страціўшы пачуццё меры, яны ўверавалі ва ўсёдазволенасць і беспакаранасць. Такты-ка і тэхніка здабывання грошай падрабязна выкладзе-ны ў так званых «Тайных настаўленнях Таварыства Ісуса». Гэты кашчунскі па духу і зместу дакумент з адкрытым цынізмам абавязваў кожнага сябра ордэна няспынна дбаць аб павелічэнні прыбыткаў калегій. Да-валіся канкрэтныя парады і прыёмы вымагання ў вер-нікаў ахвяраванняў. Звярталася ўвага на ўдоў, купцоў, жанатых, але бяздзетных багатых грамадзян, «якія най-больш здатны адпісаць Таварыству ў спадчыну ўсё сваё багацце».
    Дзеля большага поспеху рэкамендавалася «перакон-ваць усіх і паўсюдна гаварыць, што Таварыства часткаю складаецца з братоў, што далі поўны зарок, нагэтулькі бедных, што, акрамя штодзённай міласціны ад шчод-расці вернікаў, яны нічога не маюць». Абраўшы ахвяру, езуіты не адступалі, пакуль не дамагаліся свайго. Па-дараванні вялікіх сум грошай, зямлі, вёсак, каштоўных рэчаў, твораў мастацтва сталіся значнай крыніцай уз-
    104
    багачэння ордэна. Асабліва многа перападала ад фана-тычна настроеных жонак багатай часткі насельніцтва, асабліва феадалаў. Так, Мар'яна Бекерава падаравала нясвіжскім езуітам для абзавядзення ў Слуцку фальва-рак Замошша і 10 000 злотых гатоўкай. Мсціслаўскія браты атрымалі ў 1709 годзе ад Мар'яны Івянецкай 1500 тынфаў (2700 злотых). У гэты час гарадскі дом з пры-сядзібным пляцам капггаваў у Магілёве 1—2 тысячы злотых. Жонка Мацея Яльца аддала брэсцкім езуітам маёнтак Машканіцы «з усімі прыналежнасцямі і прыбыт-камі, засеянымі і незасеянымі палямі, сенажацямі, агаро-дамі, лясамі, гаямі, выганамі, падданымі з іх жонкамі, дзецьмі, скацінай, паншчынай і іншымі павіннасцямі».
    Дзякуючы старанна распрацаванай сістэме адпавед-ных прынцыпаў і метадаў уздзеяння на розум вернікаў, у свядомасць каталіцкага грамадства было ўкаранёна ўсведамленне неабходнасці перадсмяротнага запісу на карысць касцёла тых ці іншых ахвяраванняў. Страх перад мукамі ў пекле і перспектыва выратавання дупіы развязвалі кашалькі нават самых скупых феадалаў. Ся-род вялікай колькасці тэстаментаў, што дайшлі да нас у актавых кнігах гродскіх і земскіх судоў, даследчык рэдка сустрэне духоўную без таго ці іншага запісу на карысць калегіума ці касцёла. Кожны запіс, як правіла, суправаджаўся пэўнай умовай. Віцебскі стольнік Ан-дрэй Нямцэвіч, напрыклад, за адпісаны брэсцкім езуі-там лес у маёнтку Кленік прасіў «маліць Бога за душу дарыльшчыка».
    Паводзіны езуітаў выклікалі няпрыязнасць да іх і незадаволенасць насельніцтва Беларусі і Полыпчы. He навучылі іх атрыманыя яшчэ ў Заходняй Еўропе ўрокі нянавісці.
    Свабодалюбныя ірландцы некалькі разоў спрабавалі забіць Сальмярона і Бруэ, легатаў Лаёлы. Пасля апош-няга замаху абодва ўцяклі з Дубліна. Тайна, пад пок-рывам ночы. Адкрыта і рэзка абураліся бесцырымоннасцю ордэнскіх прыхадняў партугальскія дваране, патрабуючы ад караля Хуана Ш іх неадклад-нага выгнання з краіны. Французскі парламент адна-душна назваў іх «амаральным зборышчам яўных нягоднікаў і незаконнанароджаных вырадкаў» і пера-