Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
Езуіты дакладна ведалі смак кожнага расійскага вяльможы. Для графа Разумоўскага, які прамяняў Ук-раіну на ложак Кацярыны П, гатавалі ўпараныя з хрэ-нам, пастарнаком і сельдэрэем яйцы маладых бараноў. Прыгажун граф маладзіўся і ўсялякімі народнымі срод-камі падтрымліваў сваю мужчынскую годнасць. Што казаць, умела полацкая брація дагадзіць любому страўніку, асабліва, калі гэта быў страўнік уплывовага саноўніка.
Гасціннасць езуітаў была знаёма амаль кожнаму больш-менш значнаму губернскаму чыноўніку. Ну, a пра асоб, набліжаных да імператарскага двара, няма чаго і гаварыць. Цэлыя абозы з правіянтам у якасці перадсвяточных прэзентаў накіроўвалі святыя рыцары Пацёмкіну ў Крым, Разумоўскаму — у Пецярбург, у Ві-цебск — чарговым губернатарам Чарнышову, Пасеку, Вюртэмбергскаму. Ну, як жа пасля гэтага не парупіцца аб «нашнх мнлых езунтнках»?
Вучэбны працэс Полацкай акадэміі цалкам зна-ходзіўся ў руках езуітаў, хаця выхаваўчая праца фар-мальна кантралявалася міністэрствам духоўных спраў і народнай асветы. Дазвалялася выкладаць усе навукі,
122
Агульны выгляд езуіцкага калегіума Полацк XVIII спі. Быў перайменаваны ў Полацкую акадзмію
акрамя юрыспрудэнцыі і мсдыцыны. Неабходна аддаць належнае, кіраўніцтва акадэміі дбайна рунілася аб за-беспячэнні вучэбнага працэсу неабходнай наглядна-да-паможнай базай. Мелася некалькі добра абсталяваных кабінетаў мя практычных заняткаў. У фізіка-механіч-ным кабінеце, напрыклад, студэнты маглі пазнаёміцца з канструкцыйнымі асаблівасцямі розных апаратаў і машын, у тым ліку дзеючых. Сярод іх — мадэлі паліс-пасты, механізма для забівання паляў на рэчках і ба,\о-цістай мясцовасці, прыстасавання для пагрузкі розных грузаў і г. д. Ддя заняткаў мастацтвам і вывучэння ар-хітэктуры мелася адмысловая зала з выкананымі ў па-меншаным памеры макетамі вытворчых будынкаў — тартака ддя распілоўкі бярвенняў на дошкі, тарчыцы, плахты, сушні для розных драўняных матэрыялаў, печы ддя абпальвання цэглы-сырца, узорнай кузні з поўным наборам кавальскага начыння і інструментаў, карабля з ветразямі і ўсім стаячым і бягучым такелажам.
У багатай экспазіцыі музея знаходзіліся разнастай-ныя творы мастацтва, археалагічныя знаходкі, цікавыя
123
калекцыі зброі, музычных інструментаў, у этнаграфіч-ным аддзеле — рэчы бытавога і гаспадарчага ўжытку, адзенне, узоры народнай вышыўкі. Набор лабаратор-нага посуду і рэактываў хімічнага кабінета дазваляў праводзіць складаныя вопыты, атрымоўваць шмат якія рэчывы. У будынку музея размяшчаліся таксама кар-цінная галерэя, мінералагічны кабінет, тэатральная зала і багатая бібліятэка, якой мог пазайздросціць не адзін еўрапейскі універсітэт. Камплектаванню навуко-вых кабінетаў, лабараторый і бібліятэкі садзейнічала дараванае акадэміі права бяспошліннага ўвозу з-за мяжы наглядна-дапаможнага абсталявання і літаратуры,
Паступленне ў акадэмію не абмяжоўвалася сацы-яльнымі і канфесійнымі бар'ерамі — прымалі юнакоў усіх станаў і веравызнанняў. He перашкаджала і этніч-нае паходжанне. Патрабавалася адно — пэўная пад-рыхтоўка абітурыентаў, псіхічнае і фізічнае здароўе, ну, і, зразумела, жаданне вучыцца.
Выкладчыцкі кантынгент акадэміі кіраўніцтва ордэ-на здолела ўкамплектаваць добра адукаванымі і здоль-нымі людзьмі, пераважна іншаземцамі — італьянцамі, французамі, немцамі, быў нават адзін англічанін. Пас-тупова вырасла свая прафесура, але нацыянальнай яна была Толькі па паходжанню. 3 народам яе звязвала мес-ца нараджэння ды прозвішча, але і тое многія з іх пса-валі, перарабляючы на чужы манер.
Выпускнікі атрымлівалі па тым часе даволі высокі ўзровень і аб'ём ведаў і маглі смела пацягацца са сваімі калегамі з еўрапейскіхуніверсітэтаў. Са сцен Полацкай акадэміі выйшла нямала сусветна вядомых вучоных у розных галінах навукі. На лінгвістычным факультэце вялікае значэнне надавалася вывучэнню моў: польскай, французскай, нямецкай, лацінскай, грэчаскай, расій-скай, яўрэйскай. He было толькі адной мовы — мовы карэннага насельніцтва краю, у якім знайшлі прытулак святыя браты. Праўда, яе іншы раз можна было пачуць у малодшых класах калегіумаў, але толькі да часу зас-ваення рабочых моў — польскай і лацінскай. Беларус-кая мова жыла сваім натуральным жыццём ва уніяцкіх цэрквах і школах пры іх. Спарадычна жывое беларус-кае слова можна было пачуць у тэатральных прад-
124
стаўленнях дыдактычнага характару, асабліва ў інтэр-медыях, кароткіх камедыйных паказах паміж дзеямі асноўнага спектакля. Ды і то толькі ў вуснах асобных персанажаў, галоўным чынам мясцовых сялян.
Апошнім часам у перыядычным друку з'явілася не-калькі артыкулаў, аўтары якіх сцвярджаюць, што езу-іты з'яўляюцца амаль што абаронцамі беларускай мовы і выкладалі яе як асобны прадмет у сваіх навучальных установах. Лднак архіўныя матэрыялы сведчаць аб ад-варотным. Вось што патрабавалі гэтыя заступнікі ў ад-ным са сваіх праектаў знішчэння не толькі мовы, але і ўсёй беларускай культуры: «Найбольш і па сабе ўпар-тыя... простыя людзі, якія могуць чытаць і разумець свае кніжкі... таму неабходна забараніць сялянскім дзецям вучыцца ў прыцаркоўных школах... пільна са-чыць, каб сялянскія дзеці не да кніжак, а да плуга, сахі, рала і цапа прывыкалі», Спарадычнае выкарыстанне беларускай мовы мела чыста інструментарны характар.
Студэнты факультэта вольных навук вывучалі філа-софію, паэтыку, рыторыку, маральную філасофію, ло-гіку, метафізіку, агульную фізіку, тэарэтычную і практычную хімію, матэматыку, грамадзянскую і вай-сковую архітэктуру, натуральнае, звычаёвае і рымскае права, усеагульную і натуральную гісторыю. На багас-лоўскім факультэце пераважалі, зразумела, тэалагіч-ныя дысцыпліны: маральнае багаслоўе, дагматычнае і Свяшчэннае Пісанне, кананічнае права, хрысціянская гісторыя. Па заканчэнні акадэміі выпускнікам надавалася тая ці іншая навуковая ступень і згодна расійскага Табеля аб рангах — чын 14-га класа [калежскага асэсара).
3 кожным годам колькасць выхаваных у езуіцкім духу адукаваных людзей павялічвалася ва ўсіх грамад-скіх і дзяржаўных установах Расійскай імперыі. Адпа-ведна ўзрастала вага і магчымасці ордэна праводзіць сваю палітыку, уплываць на больш шырокае кола лю-дзей у розных пластах грамадства. Але не драмалі і ідэалагічныя апаненты езуітаў. Над ордэнам спакваля збіраліся бахматыя хмары надыходзячай навальніцы. Але на гэты раз езуіты страцілі ўласцівую ім чуйнасць. Зазнаўшыся, пераацанілі свае сілы. Праваслаўныя іерархі, напалоханыя распаўсюджваннем каталіцтва
125
сярод вышэйшай расійскай арыстакратыі, а патомны князь Дзмітрый Галіцын нават стаў езуіцкім місіянерам. узмацнілі націск на імператара. Аляксандр Паўлавіч, вы-хаваны Лагарпам і Самборскім, у рэлігійных адносінах быў чалавекам індыферэнтным, на характару — нерашу-чым, няўпэўненым у сабе, схільным да містыцызму. Таму да езуітаў ён не адчуваў ні асаблівай прыхільнасці, ні непрыязнасці. Дзейнічаў у дачынені да іх па традыцыі, па прыкладу бабкі і бацькі. Паблажлівыя адносіны расій-скага ўрада да «Таварыства Ісуса» прывялі да страты яго сябрамі пачуцця меры — святыя рыцары да таго распе-разаліся, што пачалі грэбаваць законамі. Пазбягалі расій-скага падданства, прымалі з-за мяжы сваіх аднадумцаў з фальшывымі пашпартамі, а галоўнае, рэзка актывізавалі «совраіценне православных в латннство». Апошняй кроп-ляй цярпення стаўся ўдзел даволі значнай часткі насель-ніцтва Беларусі ў вайне 1812 года на баку Напалеона. Езуіты абвінавачваліся ў падбухторванні насельніцгва ўступаць у корпус маршала Панятоўскага, які ўваходзіў у склад Вялікай арміі. Прапаганда вялася, калі быць аб'ектыўным, не аднымордэнам, а ўсім каталіцкімклірам, пра што сведчыць у паэме «Пан Тадэвуш» наш знакаміты зямляк Адам Міцкевіч:
Хапае моладзь зброю — стрэльбы і ягдташы, А маткі паўтараюць чутае з амбона:
«3 Напалеонам Бог, і нам — з Напалеонамі».
Былы савецкі грамадзянін скептычна ўсміхнецца: «Звычайнае паэтычнае перабольшанне!». Чалавеку, вы-хаванаму афіцыйнай і, мякка кажучы, тэндэнцыйнай гіс-торыяграфіяй, цяжка паверыць у фатаграфічную дакладнасць аддюстраванай паэтам тагачаснай рэчаіснас-ці. Аднак жа створаны А Міцкевічам малюнак не мае нічога агульнага з мастацкім вымыслам аўтара і цалкам пацвярджаецца архіўнымі матэрыяламі. Каб пераканац-ца ў гэтым, заглянем у скрупулёзна дакументаваны ар-тыкул А. Літвінскага «У плыні сцюдзёнай Бярэзіны» ў часопісе «Беларуская мінуўшчына» № 5—6 за 1993 год. Возьмем да прыкладу некалькі невялікіх цытат.
«Хто на Беларусі падтрымліваў армію Напалеона? Спачатку, амаль паўсюдна, сяляне... Падтрымлівала ар-
126
мію каталіцкае духавенства і уніяцтва. Амаль паўсюдна, як ужо гаварылася, падтрымлівала шляхта».
«Насельніцтва Вялікага княства Літоўскага сустракала французскую армію як вызваленчую — з яе дапамогай сяляне спадзяваліся пазбавіцца ад прыгоннага права, якое яны зведалі, трапіўшы пад прыгнет расійскіх памешчы-каў. Перадімі быўпрыкладВаршаўскага герцагства, якое атрымала ад Напалеона волю і незалежнасць».
«Мінская і Віленская губерні сабралі па 3000, Гаро-дзенская — 2500, Беластоцкая—1500 салдат. Акрамя таго, беларусы былі ўжо ў корпусе Панятоўскага. 3 агульнай колькасці — 32 000 чалавек — у гэтым корпу-се прыкладна трэцяя частка была з Літвы (так тады называлі Беларусь)»,
3 пачаткам вайны пачалося масавае дэзерцірства бе-ларусаў, што прымусова былі рэкрутаваны ў расійскую армію: «Амаль увесь кавалерыйскі полк Хадкевіча быў сфарміраваны з былых дэзерціраў». Да зімы, слушна падсумоўвае А. Літвінскі, беларускае войска павялічы-лася без,малагада20тысяч чалавек. Жаўнеры змагаліся да канца і, «як правіла, не адступалі». Пад Слонімам гвардзейскі полк Канопкі цалкам загінуў у баі. Гэты ж лёс спасціг 22-і, 23-і пяхотныя і 18-ы ўланскі палкі пад Ыовым Свержанем.
Праз два тыдні пасля адыходу французскай арміі з Вільні, у абароне якой чынны ўдзел прымалі беларускія фарміраванні, у горад прыехаў Аляксандр I. Тут ён адзна-чыў 24 снежня 1812 года свой дзень нараджэння, у гонар якога была абвешчана ўсеагульная амністыя д\я насель-ніцзва польскіх, беларускіх і літоўскіх губерняў. Аднак актыўных удзелыіікаў вайны і дэзерціраў з расійскай ар-міі судзілі, а афіцэраў саслалі на Каўказ ваяваць з непа-корнымі горцамі. Духавенства напачатку не чапалі. Езуі'іы прыціхлі і сядзелі ціхутка, бы мышы ў мятле. Мінуў год-другі і яны з палёгкай уздыхнулі. Пранясло!