Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
Паняцці «Рэч Паспалітая» і «Польшча» ніколі не лі-чыліся ідэнтычнымі. Наадварот, як сведчаць арыгіналь-ныя гістарычныя дакументы, нашы продкі не блыталі іх. Калі гаворка ішла пра этнічныя землі Польпічы, яе пісьмова і вусна называлі «Каронай», а Вялікае княства Літоўскае—«Княствам». Разам жа яны, як «роўны з роўным і вольны з вольным», складалі ўтвораную на Люблінскім сойме 1569 года саюзную дзяржаву Рэч Паспалітую, што часам звалася «рэччу паспалітай двух народаў». Яна была заснавана не на падпарадкаванні адной краінай друтой, а на персанальнай уніі, таму польскі гісторык С. Кучынскі трапна характарызаваў сумесна абранага караля «манархам дзвюх дзяржаў». Вялікае княства Літоўскае за ўвесь час знаходжання ў люблінскім вайскова-палітычным хаўрусе (1569—1791) ніколі не страчвала свайго незалежнага статуса, мела сваё войска, фінансы, свае законы, свой урад, свой герб, самастойна вяло знешнюю палітыку.
Ужо тады польскія магнаты і каталіцкія іерархі сква-піліся на беларускія землі і ўсялякімі спосабамі імкну-ліся паступова ліквідаваць Вялікае княства Аітоўскае, дзеля чаго дамагаліся уніфікаваць велікакняжацкае і польскае судаводства, заканадаўства і стварыць агуль-ны ўрад, адмяніць правядзенне асобных соймаў і тра-дыцыйнае абранне вялікага князя. Але каланізацыйным планам падспуднай саюзніцай не су-джана было збыцца. Урад Вялікага княства Літоўскага правёў шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванню і абаро-
87
не свайго суверэнітэту. Адмысловымі прывілеямі ад 8 ліпеня 1576 года была пацверджана поўная незалеж-насць і ануляваны ўсе двухсэнсавыя палажэнні «Акта аб уніі», якія ў той ці іншай ступені прыніжалі дзяр-жаўную годнасць. Створаная на дзяржаўным узроўні камісія ўдакладніла межы паміж Княствам і Каронай, устанавіла памежныя капцы, павялічыла колькасць мыт-няў. Уключаны ўтрэці раздзел Статута 12-ы артыкул за-бараняў «іншаземцам і загранічнікам, а таксама суседзям таго паньства» (Вялікага княства.— С. Ц.] набываць зям-лю і займаць якія-небудзь свецкія і царкоўныя пасады ва ўсіх урадах. Дарэчы, з 18 венцаносцаў Рэчы Паспалітай двух народаў было ўсяго два палякі, ды і тыя агулам ся-дзелі на прастоле толькі 22 гады. За шматвяковы перыяд ад Крэўскай уніі (1385) да страты Польшчай дзяржаўнасці (1795) каралеўская карона вянчала галовы 8 ліцвінаў, 3 шведаў, 2 немцаў, француза, венгра і русіна.
Ды і Полыпчу, а заадно і Вялікае княства Літоўскае, прадзьмухалі польскія феадалы. Ніхто іншы, як яны, на надзвычайным варшаўскім сойме 1773 года ўхвалілі вы-нікі першага падзелу Рэчы Паспалітай і з халуйскай угод/йвасцю прызналі гвалтоўны захоп Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй 119 000 кв. км польскай і 92 000 кв. км бе-ларускай тэрыторыі «законным» і заснаваным «на гіс-торыі і праве». Гэтага і дамагаліся агрэсары для юрыдычнага замацавання анексійнага набытку і апраўдання перад Еўропай учыненага імі разбою. Здрадніцкую большасць сойма ўзначальваў куплены расійцамі за 20 тысяч дукатаў каронны падскарбі Ула-дзіслаў Панінскі, прыгавораны пазней да баніцыі. Да канца баранілі цэласнасць і годнасць Рэчы Паспалітай двух народаў ліцвіны, паслы Вялікага княства Літоўска-га: наваградскія — Т. Рэйтан і С. Корсак, менскі — С. Багушэвіч, ваўкавыскі — М. Булгарын, пінскія — Скірмунт і I. Кужанецкі, гародзенскія — К. Вольмер і ІО. Ельскі. Яны раіпуча патрабавалі вываду расійскага войска з тэрьггорыі Вялікага княства Літоўскага.
Прэтэнзіі Польшчы на беларускія землі або іх частку не маюць, як бачым, ні гістарычнага, ні юрыдычнага, ні, тым больш, этнічнагаабгрунтавання. Аднак польскія каталіцкія іерархі, якія вызначаюць настрой паднача-
88
ленага ім кліру, па-ранейшаму працягваюць мусіраваць тэзіс аб уяўнай польскасці «ўсходніх крэсаў». Па сут-насці вядзецца тайная этнічная вайна супраць белару-саў і ў якасці зброі выкарыстоўваецца каталіцызм і заснаваная на фальсіфікацыі гісторыі беспардонная мана. Мэта духоўнай экспансіі сфармулявана даўно. Вось як яна бачылася санацыйнаму дзеячу, а ў вайну — прэзідэнту польскага эміграцыйнага ўрада ў Лондане пану Уладзіславу Рачкевічу: «Рэальнай найтрывалай і адзінай апорай польскай дзяржавы на ўсходніх землях з'яўляецца нацыянальная спрадвечная (! — С. Ц.) поль-ская стыхія. Першай задачай нашай палітыкі на ўсход-ніх землях ёсць умацаванне гэтай стыхіі ды грунтаванне на ёй усяе палітычнае лініі адносна нацы-янальных меншасцей». Адным махам пяра карэннае на-сельніцтва стала меншасцю.
У якім кірунку праводзілася гэтая лінія, яскрава пра-дэманстравалі ў Заходняй Беларусі акаўцы, выконваю-чы загады таго ж пана прэзідэнта. На іх сумленні кроў сотняў замардаваных свядомых беларускіх інтэліген-таў, найбольш настаўнікаў. Тую ж лінію цягнуць і цяпер прыхадні ў чорных сутанах. А некаторыя нагэтулькі расперазаліся, што страцілі элементарнае пачуццё меры. Законнае імкненне надаць касцёлу беларускае аблічча ігнаруецца з езуіцкай нахабнасцю. На справяд-лівае патрабаванне весці, згодна пастанове друтога Ва-тыканскага сабору, душпастырскую працу на беларускай мове вернікам кінулі ў твар: «Не суньце нос не ў свае справы». Абуральны выпад належыць не збітай з панталыку бабульцы, а ксяндзу. Польская га-зета «Прызмат», што выдаецца ў нас на Беларусі, аж захлябнулася ад задавальнення: «Справяддіва сказаў». Выходзіць, справядлівымі былі на зборышчы акаўцаў, што адбылося ў канцы верасня 1993 года ў Гародні, і воклічы: «Забралі нашы землі, падзялілі Айчыну!»
He садзейнічае этнічнай і канфесійнай традыцый-най на Беларусі талерантнасці і занятая Ватыканам па-зіцыя. Калі гэта не так, дык як тады разумець прызначэнне ў незалежную дзяржаву адразу трох біску-паў-палякаў? Чаму рэктарам адчыненага ў Гародні інсты-тута тэалогіі высвечаны прафесар Люблінскага
89
каталіцкага універсітэта Станіслаў Дзям'ян, a 17 вык-ладчыкамі прызначаны грамадзяне Польшчы? Няўжо Ватыкан не разумее, што такая палітыка супярэчыць асяродкавым пастулатам хрысціянства, дыскрэдытуе само каталіцтва, непазбежна вядзе да нагруваіпчвання адмоўных напластаванняў у людской свядомасці і без таго абцяжаранай ілжывымі ўяўленнямі. 1 гэта ў той час, калі ў польскай грамадскасці. як піша вядомы пуб-ліцыст Багдан Скарадзінскі, «ніхто з людзей цвярозага розуму ў Польшчы не рыхтуецца, нават у думках, да новых наступаў і бітваў, да навязвання чагосьці рэлі-гійнага, культуры ці палітыкі». Дыяметральна змянілі свае погляды і палякі дыяспары. Найстарэйшая ў Аме-рыцы польская газета «Гвязда Полярна» піша, што ў міжваенны час у адносінах да беларусаў вялася «неп-радуманая, поўная кардынальных памылак палітыка». Газета канстатуе: «Толькі сёння, калі мы пачалі гава-рыць сабе ў вочы праўду, калі аб тагачасных метадах «спольшчвання» мы ведаем больш, пачынаем разумець і другі бок, трэба мець надзею — выснуем сабе з гэтага разумную навуку на будучае». Гэтай жа думкі прыт-рымліваецца і польскі часопіс «Культура», што выда-ецца ў Францыі: «Кіраўнікі Касцёлу, якія адказваюць за «экспансію ксяндзоў» на Беларусь, няшмат зразуме-лі з апошніх 400 гадоў польскай гісторыі. Альбо наад-варот: ведаюць яе дасканала, а робяць па-свойму, не зважаючы на інтарэсы 40-мільённай Польшчы і 11-мільённай Беларусі».
Іерархі польскага кліру на чале з прымасам па-ра-нейшаму выклікаюць «духаў мінулага», а дух гэты па-тыхае антыбеларускай палітыкай, безгаловай усходняй палітыкай I і II Рэчы Паспалітай, як слушна ацэньвае яе «Культура».
He ўпершыню касцёл польскі не лічыцца з гісторыяй і польскім народам, які жадае жыць у міры са сваімі ўсходнімі суседзямі. _____
ГРОШЫ HE ПАХНУЦЬ
Заплямлены сцяг.— Адкуль непрыязнасць?— Прыгоннікі і гандляры ў сутанах.— Ліхвярства.— Аптэкі і шпіталі.— Мэта апраўдвае сродкі.— Свя-тыя карчмары.— Пад звон чарак і чырвонцаў.
Пачуцці непрыязнасці, а затым і варожасці да езу-ітаў узніклі задоўга да паяўлення іх на Беларусі. I не ў асяроддзі іншаверцаў, а ў колах каталіцкай іерархіі. Слова «езуіт» стала сінонімам падступнасці і крыва-душша таксама не на славянскіх землях, а ў краінах, як гаворыцца, спрадвеку каталіцкіх. Езуіты з самага пачатку выявілі сваю сапраўдную сутнасць: лезлі сля-піцай ва ўсе сітавіны грамадскага жыцця і ў душы лю-дзей, а гэта шмат у каго выклікала пратэст. Абурала і тое, што яны грэбавалі нацыянальнымі традыцыямі, бесцырымонна тапталі асвечаныя стагоддзямі дзядоўскія звычаі, не зважаючы на мараль, ішлі на ўсё дзеля дасягнення сваёй мэты, вызначанай яшчэ самім Лаёлам: «Мы, святыя рыцары, закліканы самім Богам, каб духоўна пакарыцьувесь свет». He перпгыя і, мабыць, не апошнія прэтэіідэнты на сусветнае панаванне...
He выклікала сімпатыю і бязмерная сквапнасць езу-ітаў. Міма іх заграбастых рук не праходзіла нішто цэ-лым — хоць шматок, а адскубуць ад чужога. Калі надаралася магчымасць штосьці дзесьці ўварваць, бо-жыя ягняты суздром забывалі пра зарок беднасці. Сваю цнатлівасць і імідж бяссрэбранікаў езуіты страцілі ў першыя ж дні свайго афіцыйнага існавання, калі не
92
Езуіцкл касцёл. Полацк. XVIII cm.
міргнуўшы вокам пракаўтнулі амаль што казачнае ба-гацце рымскага двараніна Піетры Кадачы.
На Беларусі езуіты гэтак рупліва спаўнялі дэкляра-ваны статутам зарок беднасці, што неўзабаве сталі буй-нымі феадаламі, жорсткімі прыгоннікамі, уласнікамі шматлікіх прамысловых прадпрыемстваў і ганддёвых устаноў. He грэбавалі і тым, што з палымянай ваяўні-часцю асуджаў Ісус Хрыстос — гандлем спіртнымі на-поямі і ліхвярствам.
He заўсёды святыя браты былі ў згодзе з крыміналь-ным кодэксам і элементарнай чалавечай прыстойнас-цю. Зяновіч, напрыклад, вырабляў у сваім маёнтку на Магілёўшчыне фальшывыя грошы, Шуазэль-Гуф'е папаўся на казнакрадстве, д'Огард і Чацкі кралі рэдкія
93
кніжкі ў імператарскай бібліятэцы. Дзеля ўзбагачэння яны гатовы былі пайсці налюбое злачынства. Святошы планавалі ўкрасці найвялікшую святыню беларускага народа — крыж Ефрасінні Полацкай, дзеля чаго зрабілі яго дакладную копію. Па незалежных ад іх прычынах падмяніць рэліквію ўсё ж не ўдалося.
Пры заснаванні рэзідэнцыі ў Полацку езуіты атры-малі ад Сцяпана Батуры надзвычай шчодры падарунак. — 737 гарадскіх пляцоў, 320 з іх яны адразу жа абмянялі з палачанамі на востраў і слабаду Экімань на супраць-леглым баку Заходняй Дзвіны. Да іх перайшла зямля васьмі праваслаўных цэркваў і сямі манастыроў з ляс-нымі ўгоддзямі, сенакосамі і нават бабровымі гонамі. На тэрыторыі гэтых уладанняў жыло 16 тысяч прыгон-ных сялян. У XV111 стагоддзі езуіцкі ордэн валодаў на Беларусі больш чым паўмільенам дзесяцін ворнай зямлі і рознымі сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Ад цямна да цямна 50 тысяч прыгонных сялян — мужчын, жанок і дзяцей надрывалі жылы на новых, больш сквапных і жорсткіх гаспадароў. Адной толькі Слуцкай калегіі, як занатавана ў інвентару, належала 10 фальваркаў і 737 дымоў, або. калі зыходзіць з 7 дуйі на сялянскі дым, больш за 5 тысяч чалавек.