Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
76
маёнтку Заблудава на Гародзеншчыне знаходзілі гас-цінны прытулак аднаверцы-пратэстанты.
Упэўненасць у сваёй моцы, патуранне ўрадавых колаў Рэчы Паспалітай, а таксама беспрынцыповасць, спрадвечна закладзеная ў формулу «Мэта апраўдвае сродкі», падштурхнулі езуітаў да амаральных і злачын-ных форм барацьбы з іншаверцамі. У XVII стагоддзі па ўсёй Беларусі пракацілася навальнічная хваля інспіра-ванага беларускімі выкармкамі Лаёлавай браціі тэра-рызму. Крывавыя сцэны, як піша ў сваім гістарычна-этнаграфічным нарысе «Мінск» Ул. Сыра-комля, «не былі ў тыя часы навіною». Бясчынствавала пераважна моладзь — навучэнцы езуіцкіх навучальных устаноў. Завадатары, як правіла, заставаліся ў цяні, але чыя рука іх накіроўвала, пісаўУл. Сыракомля, «няцяж-ка было здагадацца».
Страшэнны пагром перажылі 2 ліпеня 1611 года пратэстанты Трокаў. Падбухтораныя сваімі прафеса-рамі студэнты абрабавалі дамы дысідэнтаў, разнеслі ўіпчэнт кальвінісцкую кірху, спалілі школу і бібліятэку, білі пастараў. Аднаго забілі насмерць. У 1662 годзе езу-іцкія выхаванцы аналагічнае пабоішча ўчынілі ў Наваг-радку. Спалілі рэфармацкі збор у Вільні, у Менску — капліцу кальвіністаў і дом пастара. А калі выведзеныя з цярпення мясцовыя ўлады пакаралі аднаго шкшра, узбунтавалася ўся школа. Езуіцкія гадаванцы асадзілі дом суддзі Быкоўскага і тры дні трымалі горад у страху стралянінай і біццём вокнаў. Выхаванцы гародзенскіх езуітаў напалі на турму, разагналі ахову і за дзень да пакарання вызвалілі прыгаворанага да смерці камісара каралеўскай эканоміі. Справа дайшла да павятовага сейміка, гародзенская шляхта з абурэннем абмяр-коўвала бясчынствы адурманеных шкаляроў. У прыня-тай наўздзіў аднагалосна ўхвале адзначалася патуранне абуральным выхадкам шкаляроў іхніх выкладчыкаў. Менавіта таму, прыйшла да высновы шляхта, вучні «аб-ражаюць людзей лаянкай і фізічна, некаторых збілі да смерці». А галоўнае, з горыччу скардзілася мясцовае васпанства, «немагчыма дайсці да справядмвасці».
У сярэдзіне XVII стагоддзя яшчэ адна бяда навалі-лася на пратэстантаў усіх накірункаў — пачалася адна
77
з найболып трагічных у гісторыі беларускага народа вайна 1654—1667 гадоў. Войска «падспуднага мас-коўца» літаральна здратавала ўвесь край. Па загаду цара Аляксея Міхайлавіча «полскнх н лнтовскнх людей побнвать сколько мнлосердный Бог помоіцн подаст» кроўлілася ручаямі, але найбольш тых, «хто не належаў да Грэцкай Рэлігіі, іх забівалі самым ганебным чынам без ніякага разбору».
Невымоўнай роспаччу напоўнены старонкі выдадзе-най у Лондане ў 1561 годзе брашуры Я. Краінскага «Рэ-ляцыя пра гаротны стан Царквы Хрыстовай, што вызнае Пратэстанцкую Рэлігію ў Вялікім княстве Літоўскім, па-дадзеная да ведама спагадлівых хрысціянаў». Даючы агульную характарыстыку вайне, аўтар падкрэслівае: «Ніколі дагэтуль не чынілася ў гэтых краях большага ты-ранства... немагчыма аплакаць, а тым больш выказаць, што перацярпела наша Родная Краіна, Царква і кожны яе вернік». Прыводзіцца мноства канкрэтных фактаў, што вайна вялася праціўнікам нават для тых часоў па-дзікунску і ўяўляла суцэльную разню. Захавалася мнос-тва дакументаў, якія пацвярджаюць расказанае аўтарам брашуры. Прывядзём толькі некалькі фактаў: «Са многіх жыўцом спусцілі скуру. Іншым паабціналі рукі і ногі, не-каторым жьгўцом вьшусцілі кішкі... Вочы выбівалі, а па-вешаных не злічыць. I было вялікаю ласкаю, калі каго мячом сціналі або адсылалі ў вечнае рабства да турка. Няіпчасныя бацькі і мужы мусілі глядзець, як гвалцяць іхніх жонак і дачок». Недарма той час увайшоў у гісторыю падёмкай і жудаснай назвай «патоп», які паглынуўбольш паловы насельніцтва Беларусі. Было 2,9, засталося 1,4 мільёна чалавек.
He было спакою і яўрэям. Нямала пралілі «ягняты божыя», як сведчаць архіўныя матэрыялы, крыві гарот-ных сыноў Ізраіля. У 1680 годзе шасцёра вучняў Брэс-цкай калегіі да смерці збілі кіямі Якуба Нахімовіча ў яго ж собскай хаце, заадно знявечылі і трох яго знаёмых, што на сваё няшчасце завіталі па нейкай спра-ве да гаспадара. Завяршылі напад езуіцкія бамбізы рабаўніцтвам, прыхапіўшы цэлы клунак найбольш каш-тоўных рэчаў. У свой час яшчэ Мікалай Крыштоф Ра-дзівіл Сіротка не мог саўладаць са «свавольнікамі» і для
78
папярэджання непажаданых эксцэсаў загадаў нясвіж-скім яўрэям замыкаць сваю вуліцу нанач і на ўсе тры дні Вялікадня. Езуіты гэтак красамоўна распісвалі пакуты ўкрыжаванага Збавіцеля, што вернікі, асабліва моладзь, літаральна шалелі. Дастаткова было аднаго наўмысна ска-занага слова, нават празрыстага намёка ці жэста, каб раз'юшаны натоўп кінуўся, як пісаў Ул. Сыракомля, «помсціць нашчадкам ганіцеляў Ісуса Хрыста». Стано-вішча было нагэтулькі трывожным і непрадказальным, што пратэстанты «вымушаны былі ўзбройвацца, ідучы на маленне». Набажэнствы адпраўлялі, ухіляючыся ад не-пажаданых інцыдэнтаў, у прыватных дамах. Сёння ў ад-ным, заўгра ў іншым. Евангелічная царква апынулася па сутнасці на паўлегальным становішчы. Дзеля аб'ектыўнасці неабходна адзначыць, што езуіты не заўсёды і не ўсюды адчувалі сябе ўтульна. Магілёўскі прэфект Яружэўскі, напрыклад, паяўляўся на ліодзях з узброеным ахоўнікам, «а той нават, калі маліўся, мушкет ставіў каля дзвярэй, а кроціцу трымаў у кішэні».
Ддя абмежавання ўплыву пратэстанцтва пад выгля-дам барацьбы з распаўсюджваннем пасквіляў і заклікаў да бунту выхаванец езуітаў Жыгімонт III Ваза выдае 7 мая 1610 года грамату аб забароне продажу і куплі палемічнай літаратуры на беларускай мове «пад пагро-зай штрафу 5000 злотых у карысць скарбу». Рымская курыя не надта спадзявалася на ўведзены ў 1559 годзе «Індэкс забароненых кніжак». У інструкцыі папскаму нунцыю ў Рэчы Паспалітай біскупу дзі Нолю канста-туецца: «У краіне, дзе падтрымліваюцца кантакты з ерэ-тыкамі, немагчыма зусім забараніць шкодныя кнігі». Ватыкан, як бачым, трымаў руку на пульсс жыцця і сачыў за развіццём падзей у Кароне і Вялікім княстве. Рым не цешыўся ілюзіямі, а зыходзіў з рэальных аб-ставін і даваў канкрэтныя парады правадніку сваёй па-літыкі на далёкім Усходзе: «Трэба хаця б старацца, каб такія (кніжкі) не друкаваліся або не прывозіліся з ін-шых краін, а калі ўпотай трапляюць, каб не прадаваліся пад пагрозаю цяжкіх пакаранняў, прадугледжаных ка-ралём для гандляроў кніг». Далей рэкамендуецца акты-візаваць работу біскупаў у гэтым напрамку, у
79
прыватнасці, каб больш старанна сачылі за індэксам і перыядычным правядзеннем рэвізій у кнігарнях.
Нунцый націснуў на панажы і механізм клерыкаль-нага ўціску паскорыў абароты. He паспеў Самуэль Ба-лестрашыцкі выдаць перакладзеную ім кніжку евангелічнага зместу, як апынуўся ў трыбунале, а затым, заплаціўшы штраф,— у змрочных сутарэннях люблін-скай вязніцы. А кніжку спасціг лёс шматлікіх аналагічных выданняў — яе пад злавесны гул касцельных званоў і прыглушаны гоман натоўпу спалілі на рыначнай плошчы.
He забывалі езуіты і аб схізматах. Ды і як было за-быць, калі тая ж інструкцыя павучала быць абачлівымі з праваслаўнымі, бо адносіны з імі зяўляюцца «справай важнай, цяжкай і небяспечнай». Нунцыю прадпісвала-ся наладзіць сыск за схізматамі і ерэтыкамі: «мець дак-ладныя звесткі пра ўсё, што там (у асяроддзі іншаверцаў) магло адбыцца... каб маглі папярэдзіць біс-купаў і караля і разам з імі знаходзіць дзейснае лякар-ства». I яно знайшлося, як толькі выжылі з сойму апошняга «пана схізмата» (так названы ў інструкцыі беларускія наслы праваслаўнага веравызнання). Папе-радзе штурмавой калоны, як заўсёды, ішлі езуіты і, як заўсёды, пад прыкрыццём «студэнтаў-свавольнікаў». Яны ўрываліся ў храмы ў час багаслужбы, абражалі святароў і вернікаў, білі вокны, збівалі манахаў, усяляк як толькі маглі здзекаваліся з праваслаўных.
Правакацыі адбываліся амаль безупынна ў маштабе ўсяго Вялікага княства Літоўскага, нават у сталіцы, на вачах урада. У 1655 годзе нацкаваны езуітамі натоўп «Кгвалт праве окрутный... на церковь братскую... в-ь Внльнн учыненгь уразь найтяжшый». He іпанавалі нават нябожчыкаў, да якіх спрадвеку не толькі свае, але і ворагі выказваюць пашану, здымаючы шалку пры сустрэчы з пахавальным шэсцем. Захавалася скарга з апісаннем на-паду на адну такую працэсію 12 лістапада 1655 года: «А студэнты тутэйшыя езуіцкія, ахапіўшы нас з усіх бакоў і далучыўшы да сябе нямала мяшчанскай чэлядзі абодвага полу, узнялі вэрхал, галасамі рознай скаціны і шэльмаў вылі і бессаромным сваім казладраннем набажэнства нашае ганьбавалі, брудам, цэглаю і камянямі ў нас шпур-лялі. Амешчанін адзін... на кані ўварваўся і іераманаха,
80
што з крыжом ішоў, бізуном няшчадна лупцаваў... Якое паскудства рабілі гыя студэнты, не толькі пяром апі-саць, але і языком вымавіць цяжка».
Звычайна езуіты разводзілі рукамі і з крывадушным спачуваннем спасылаліся на свавольства моладзі, маўляў, маладосць — буйнасць, а буйнасць — дурасць. Гэткай жа тактыкі прытрымліваліся і касцельныя іерархі. Цяпер жа яны трымаліся з абуральнай пагардлівасцю. Нават не прыхоўваючы для прыліку нахабную здзеклівасць і аб-разлівы тон, віленскі біскуп, да якога трапіла скарга, ад-казаў: «А вы ў далейшым сваіх нябожчыкаў хавайце ноччу і без усялякіх царкоўных цырымоній».
Яшчэ ў пачатку XVII стагоддзя магілёўскія правас-лаўныя скардзіліся, што езуіты чыняць здзек над доб-рапрыстойнымі гараджанамі і хочуць забраць у іх галоўную магілёўскую царкву Уселітасцівага Спаса, вя-дуць справу да таго, каб «у Магілёве епіскапіі і началь-ству быць іхняму, езуіцкаму; кафедры ж беларускай надалей у Магілёве не быць».
Ніякай управы на езуітаў не было. Нягледзячы на шматлікія скаргі і пратэсты, у тым ліку і ўзброеныя выс-тупленні, баявой кагорце рымскай курыі ўсё сыходзіла з рук. Праўда, дзеля прыліку з Рыму надыходзілі фармаль-на даволі пагрозлівыя папярэджванні, накшталт: «строга забараніць усім езуітам і вучням... непакоіць правас-лаўных недарэчнымі выхадкамі». Гэтак жа паблажліва рэагаваў на бясчынства езуітаў і кароль, які, між іншым, на ўрачыстым каранацыйным сойме прыносіў прысягу захоўваць у непарушнасці ўсе нормы дзеючага права і падтрымоўваць парадак у дзяржаве. Кароль Ян Казімір, напрыклад, пасля наваградскіх падзей 1662 года ўсяго толькі наказаў езуітам пільна сачыць за сваімі выхаван-цамі. Рыхтык, як у Крылова: «А Васька слушает да ест». А езуіцкія каты з воўчым апетытам спрытна каўталі ўсё запар — і чужыя душы, і чужую маёмасць. Ушчуванні на іх дзейнічалі, як на нябожчыка прыпаркі, бо гэта былі мыльныя бурбалкі для адцягнення ўвагі і заспакаення грамадскай думкі. Акты планамернага тэрарызму суп-раць праваслаўя працягваліся і ў XVIII стагоддзі. У 1722 годзе аршанскія гадаванцы езуітаў учынілі напад і падпалілі жаночы манастыр у Куцяінаве, у 1761 годзе —