Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
НА УЗДЫМЕ
Няўдалы дэбют.— Калегіумы.— Акадэміі.— Пад маскай прыстойнасці.— У баку ад народа.— Парас-ткі чыстай навукі.— Рэзідэнцыі і місіі.— Навука крывадушша.— Таварыства добрай смерці.— Кан-грэгацыі.— У святле смаловых паходняў.— Дыспу-ты.— Укараненне.
Першую вылазку на ўсход Беларусі езуіты зрабілі ў 1573 годзе. Кіраўніцтва віленскага калегіума месцам размяшчэння новага апорнага пункта абрала Оршу. Прывабіла зручнае геаграфічнае становішча. Горад ляжаў на скрыжаванні двух ажыўленых старажытных шляхоў зносін — Дняпра, па якім можна было лёгка перасекчы ўвесь край з поўначы на поўдзень і па тым часе хутка дастацца Кіева, і бойкага гандлёвага шляху з захаду на пажадлівы да свербу ў далонях усход. Леп-шага месца ў той час наўрад ці можна было знайсці ў пакрытай цяжкапраходнымі лясамі і спаласаванай рэ-камі Беларусі. Захапіўшыся стратэгічнымі выгодамі, езуіты не ўлічылі адной істотнай акалічнасці — у го-радзе і наваколлі жыло ўсяго некалькі дзесяткаў като-лікаў, без касцёла і нават без ксяндза. Падвяла самаўпэўненасць. У стыхіі суцэльнага праваслаўя «пер-шапраходцы» адчувалі сябе больш чым няўтульна і ў чаканні лепшых дзён сяк-так ліпелі амаль цэлае паўста-годдзе. Толькі ў пачатку XVII стагоддзя, дзякуючы ма-ральнай і матэрыяльнай падтрымцы караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, шведа па нацыяналь-насці, і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Са-.
50
Агульны выгляд езуіцкага кляштара і калепума ў Пінску. XVII cm. Фотаздымак 1920 г.
пегі, аршанскія езуіты пачалі ўзнімацца на ногі і на-рэшце, у 1617 годзе, адчынілі калегіум.
Значна лепш пайшлі справы ў Полацку. У першы асяродак беларускай дзяржаўнасці езуіты прыбылі ў абозе караля Сцяпана Батуры (Стэфан Баторы) у 1579 годзе, на пяты год пасля няўдалага аршанскага дэ-бюту. Крыху абжыўшыся, пачалі ствараць апорныя пункты і калегіумы ў іншьгх гарадах. Неўзабаве кале-гіумы, бы грыбы пасля спорнага дожджыку, узнікаюць у Нясвіжы, Берасці, Віцебску, Гародні, Магілёве, Оршы, Драгічыне на Бугу, Пінску, Наваградку, Слуцку, Баб-руйску, Мерачы, Жодзішках.
Малодшае аддзяленне калегіумаў з шасцігадовай праг-рамай навучаніія мела пяць класаў: інфіму, граматыку, сінтаксіс, паэтыку і рыторыку. Галоўная ўвага надавалася дасканаламу авалодванню лацінскай і грэчаскай мовамі. Тры вышэйшыя класы называліся гуманіёра, тут наву-чэнцы атрымлівалі паглыбленыя веды па філасофіі, ра-фінаванай адпаведна езуіцкай ідэалогіі. Выкладчыкі не прытрымліваліся строга рамак канкрэтных дысцыплін. У класе паэтыкі, напрыклад, у ходзе вывучэння той ці іншай праграмнай тэмы прыводзіліся звесткі па геаграфіі, гіс-торыі, міфалогіі. Калегіумы афіцыйна лічыліся свецкімі навучальнымі ўстановамі, але ўся сісгэма выхавання была
51
арыентавана на фарміраванне трывалага каталіцкага светапогляду, адданасці езуіцкаму ордэну, здольнасці эфектыўна і пры ўсіх абставінах падпарадкоўваць яго мэтам свае асабістыя, сямейныя, сяброўскія, нацыя-нальныя і дзяржаўныя інтарэсы.
Навучальна-выхаваўчая сістэма калегіумаў шмат у чым мела касмапалітычна-схаластьічны характар, аднак веды ў аб'ёме праграмы выхаванцы атрымлівалі трыва-лыя, чаму садзейнічала не толькі высокая патрабаваль-насць, але і дэталёва прадуманы комплекс мер і сродкаў стымулявання, уменне выкладчыкаў абуджаць цікаўнасць і інтарэс вучняў. Веды выпускнікоў вышэй-шага аддзялення ні ў чым не адрозніваліся ад той пад-рыхтоўкі, якую атрымлівалі маладыя людзі на філасофскіх факультэтах універсітэтаў. А ў некаторых адносінах нават пераўзыходзілі іх. У калегіумах вучылі велікасвецкім манерам, музыцы, спевам, вальтыжы-роўцы, фехтаванню, плаванню. Вялікая ўвага надавалася красамоўству.
Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў езу-іты вырашылі стварыць у Вільні акадэмію і пачалі па-ціху весці справу да пераўтварэння калегіума ў вышэйшую навучальную ўстанову. Задуму падтрымаў новы кароль Сцяпан Батура, між іншым, нядаўні пра-тэстант. Ды і на прастол ён узышоў дзякуючы шмат у чым сваім былым аднаверцам, якія на чале са знакамі-тым прадстаўніком Рэфармацыі Г. Бляндраты прагала-савалі на соймавых выбарах у 1576 годзе за малавядомага і, на думку некаторых польскіх магнатаў, недастаткова радавітага сяміградскага ваяводу. Тале-рантны па выхаванню і натуры, ён спачатку імкнуўся быць справядмвым, аднолькава ставіўся да ўсіх вера-вызнанняў. Зразумела, кароль-пратэстант прыйшоўся не даспадобы езуітам. Неўзабаве сваю незадаволенасць у зняважлівай ддя каралеўскай годнасці форме прадэ-манстраваў Ватыкан — папа катэгарычна адмовіўся прыняць прадстаўнічую каралеўскую дэпутацыю Рэчы Паспалітай, пасланую ў Рым, каб засведчыць павагу і лаяльнасць да рымскай курыі новага караля.
С. Батура зразумеў намёк і, моўчкі пракаўтнуўшы абразу, адкрыта сышоўся з езуітамі і так упадабаў іх, што літаральна ўзносіў да нябёс. «Калі б я не быў Ka-
52
Пінскі езуіцхі калегіум. Сучасны выгляд
ралём, дык быў бы езуітам»,— любіў паўтараць ён, калі заходзіла гаворка пра «Таварыства Ісуса». У гісторыі гэта не першы і, як паказвае сённяшні дзень, не апошні выпадак, калі на шалях сумлення асабістая выгода пе-рацягвае перакананне. А зрэшты, нельга адмаўляць лю-дзям у праве на змену поглядаў, збаўлення ад састарэлых, тым больш ілжывых уяўленняў. Стаўшы каралём вялікай дзяржавы, учарашні сйміградскі вая-вода сутыкнуўся з кангламератам звязаных у супярэч-лівы вузел канфесійных праблем, якія літаральна раздзіралі дзяржаву. ён мусіў быў зрабіць і зрабіў ад-назначны выбар: перайшоў у каталіцкі стан і стаў на бок езуітаў, тых, хто раздзімаў рэлігійную калатню і ствараў непатрэбную маладому манарху напружанасць у Рэчы Паспалітай, якую і без гэтага трэсла ад шляхец-кага свавольства і бясконцых магнацкіх звад. Бескара-леўе паскорыла катастрафічна нарастаючы крызіс. Краіна на ўсіх ветразях неслася насустрач анархіі. Згортваўся гандаль. Занепадалі рамёствы. Насельніцтва стагнала пад цяжарам непасільных падаткаў. Крыштоф Радзівіл, гаворачы пра Слуцк, адзначаў: «Не толькі го-рад бяднеў, але і колькасць парушэнняў павялічвалася». Мясцовая адміністрацыя бясчынствавала. Вярхоўная ўлада губляла аўтарнтэт У 1577 годзе Сцяпан Батура
53
вымушаны быў звярнуцца па дапамогу ў сойм. Ён зак-лікаў шаноўнае панства ўзяцца за розум, азірнуцца на-вокал, падумаць аб беднай краіне. Сваё пасланне кароль закончыў наступнай высновай: «1 гледзячы да-лей на справы шляхецкія, на свавольствы... і на ўсе іншыя злоўжыванні, якія дастаткова бязладдзе памно-жылі, што дай божа... да нармальнага парадку дайсці».
Зразумела, С. Батура павінен быў на кагосьці абапер-ціся. I ён звярнуў увагу на каталіцкую царкву, найбольш арганізаваную і здольную ўплываць на грамадства сілу. Да ўсяго каталіцтва ў карэннай Полыпчы было пануючай рэлігіяй. I з гэтым кароль не мог не лічыцца. Тым больш кароль-пратэстант. Восьтут, напэўна, і крыецца асноўная прычына яго канфесійнай пераарыентацыі.
Сярод польскай шляхты ніколі не затухалі памкнен-ні ліквідаваць Вялікае княства Літоўскае і, пазбавіўшы ўсіх атрыбутаў суверэннасці, уключыць у склад Поль-шчы. Адным з дзейсных сродкаў рэалізацыі захопніцкіх планаў лічылася акаталічванне насельніцтва Вялікага княства і яго паланізацыя. Гэты пункт погляду польскіх феадалаў актыўна абмяркоўваўся і на надзвычайным сойме 1717 года. У «Праекце аб знішчэнні правас-лаўя...» канстатавалася: «...а гэта ўсталёўваецца пераваж-на адзінствам веры, таму мы, палякі... будзем і далей усімі спосабамі рупіцца аб адзінстве веры ў народзе». Згадва-юцца ў праекце і прапаноўваемыя яснавяльможным свецкім і духоўным панствам спосабы вынішчэння «ве-равызнання, супраціўнага рымскаму». Тут і пагарда, і ўціск, і праследаванне, і, нарэшце, адкрыты заклік не саромецца ў выбары метадаў ажыццяўлення задуманага.
Як бачым, выказаны ў праекце ў разгорнутай форме езуіцкі прынцып «Мэта апраўдвае сродкі» трывалаўва-собіўся ў свядомасці правячай эліты Польшчы і актыўна выкарыстоўваўся ў якасці дзейснай зброі акаталічван-ня і паланізацыі насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Таму С. Батура будучы цвярозым паліты-кам адразу жа пасля дэмаршу папы зрабіў адпаведныя высновы. Абапёрся на езуітаў ён яшчэ і таму, што яны былі прыхільнікамі абсалютызму і спрыялі ўтаймаван-ню свавольства схільнай да анархіі шляхты.
Супраць стварэння ў Вільні езуіцкай акадэміі выс-тупілі пратэстанты і праваслаўныя пры падтрымцы
54
ўрада Вялікага княства Літоўскага. Падпісаная 7 ліпеня 1578 года каралём грамата была праігнаравана. У нас-тупным годзе С. Батура прыехаў у Вільню і на месцы падпісаў 1 красавіка 1579 года друтую грамату. Заста-валася толькі засведчыць яе дзяржаўнай пячаткай. I тут узнік інцыдэнт — вялікі канцлер Мікалай Радзівіл Руды і падканцлер Астафей Валовіч, у якіх знаходзіліся вя-лікая і малая пячаткі, адмовіліся падпарадкавацца. Твар караля наліўся чырванню, калючымі агеньчыкамі бліс-нулі вочы і ён, стрымаўшы абурэнне, павярнуўся да Валовіча: «Дай пячатку. Я сам яе прыкладу, але ты яе пасля гэтага больш не ўбачыш!». Падканцлер вымуша-ны быў падпарадкавацца, бо кароль Рэчы Паспалітай з'яўляўся манархам і кароны і княства.
Віленская акадэмія атрымала ўсе правы і прывілеі Кракаўскага універсітэта, у тым ліку і права надаваць вучоныя ступені бакалаўраў, магістраў, ліцэнцыятаў, дактароў свабодных навук. На філасофскім, багас-лоўскім, а з 1641 года і юрыдычным факультэтах вучы-лася 700—800 студэнтаў, працавала 8—12 прафесараў.
Неўзабаве ў Вільні адчынілі другую духоўную ака-дэмію. Яе з удзячнасці папу рымскаму Рыгору XIII за штогоднія 800дукатаў датацыі назвалі Грыгарыянскай. Трэцюю езуіцкую акадэмію ў Вялікім княстве Літоўскім заснавалі ў пачатку XIX стагоддзя ў Полацку, гаворка пра яе пойдзе пазней. Па тым часе акадэміі давалі грунтоўную агульную і асабліва тэалагічную аду-кацыю. Ад выітускнікоў патрабавалася цвёрдае веданне схаластычнага, станоўчага, маральнага, палемічнага і казуістычнага багаслоўя, кананічнага права, Свяшчэн-нага Пісання, лацінскай і старажытнаяўрэйскай мовы. Шырока практыкаваліся дыспуты, на якіх гартавалася палемічнае майстэрства і красамоўства студэнтаў.
Для жадаючых уступіць у езуіцкі ордэн была адчынена адмысловая духоўная школа з сямігадовым курсам наву-чання: тры гады вывучалася філасофія, чатыры — багаслоўе. Агулыгую сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у езу-іцкіх школах са спрошчанай праграмай у Бабруйску, Ма-гілеве, Барысаве, Слоніме, Юравічах Мазырскага павета і некаторых іншых гарадах і мястэчках.