• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    Езуіцкая сістэма адукацыі была нацэлена на выха-ванне каталіцкага светапогляду і безразважнай адда-
    55
    насці «Таварыству Ісуса», нецярпімасці да ўсіх відаў іншадумства, прыстасаванасці да любых абставін, кры-вадушша. Нездарма ж слова «езуіт» стала сінонімам падступства і маны, схаваных пад ялейнай маскай прыстойнасці і добразычлівасці.
    Менавіта амаральная сутнасць езуіцкага ордэна ста-ла прычынай выступлення прафесуры універсітэта ў горадзе Саламанка супраць заснавання езуіцкага кале-гіума. А вядомы багаслоў Кано публічна назваў пры-хільнікаў Лаёлы «авангардам антыхрыста». Незадаволенасць і рэзкая крытыка езуітаў выявілася ў XVI стагоддзі і ў Рэчы Паспалітай. Распаўсюджваецца антыезуіцкая літаратура. У ананімным творы «Прамова польскага рыцара супраць езуітаў» канстатуецца неп-рыязнае стаўленне народа да «Хрыстовых братоў». Яны аднолькава ненавісны і сівым старцам, і маладым дзяўчатам. Іх клянуць на рынках і «перад выявай Хрыс-та» ў касцёле. «Прамова...» пранікла нават у віленскі калегіум. Некалькіх навучэнцаў выключылі «з гань-бай», на астатніх, што чыталі або ведалі пра трактат, наклалі адпаведііыя цяжару граху епітым'і. Спароджа-ны д’ябальскай спакусай опус прынародна аддалі ана-феме і ў 1570 годзе спалілі на вогнішчы.
    У другім, таксама ананімным творы «Меркаванне католіка аб езуітах» на агульным фоне рэзкай крытыкі крывадушша, сквапнасці і амаральнасці сяброў «Тава-рыства Ісуса» абвінавачваецца каралеўская ўлада. Ме-навіта з яе ласкі бесцырымонна расперазаліся езуіты. «I не дзіўна,— заключае аўтар,— яны ж «за манархію, г. зн. адзінаўладдзе, пры якім ад волі і галавы аднаго чалавска залежыць усё чыста». Справа дайшла да таго, што нават каталіцкія іерархі, тыя, што пляскалі ў ладкі, гледзячы, як Лаёлава кагорта выводзіць пад корань пра-тэстантаў і ўсяляк здзекуецца з іх, пачалі касавурыцца на сваіх нядаўніх дружбакоў. Біскупу Юрыю Радзівілу не даспадобы сталі паводзіны сваіх нядаўніх куміраў. Маўляў, дыскрэдытуюць святую апостальскую царкву. А кракаўскі біскуп Пётр Мышкоўскі адкрыта называў езуіцкі ордэн «прыблуднай гідрай».
    I шмат гадоў пазней трывала злая слава езуітаў. Мно-гія былі перакананы, што ўплыў святога воінства на караля і найвышэйшых дзяржаўных саноўнікаў нічога,
    56
    Юрый Радзівіл (1480—1541)
    акрамя шкоды, не прыносіць. Езуіта Ксавера Богуша, дарадцу падскарбія Вялікага княства Літоўскага і ста-росту гродзенскага А. Тызенгауза, інакш як «злы дух падскарбія» не называлі.
    Адмоўна ацэньвалі езуітаў і інтэлектуальныя колы Беларусі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Наўрад ці адчуваў да іх павагу і Ул. Сыракомля, калі ў «Вандроўках па маіх былых ваколіцах» ужываў такія выразы, як «хіт-рыя езуіты», «ачмураныя езуіцтвам».
    Пра нейкую беларускасць езуітаў не варта нават гаварыць, бо яны былі зацятымі праваднікамі палані-зацыі, якую крывадушна праводзілі пад сцягам ката-ліцтва. А сваіх гадаванцаў з ліку беларусаў яны
    57
    выхоўвалі рэнегатамі, рукамі якіх тварылі найбольш брудныя справы. Агульнавядома, найбольш зацятых во-рагаў свайго народа, чым пярэваратні, цяжка знайсці. Возьмем да прыкладу таго ж Ю. Пілсудскага. Як свед-чыць архіўны матэрыял, ён быў беларусам. На допыце ў царскай жандармерыі назваўся менавіта беларусам, тым, кім быў у сапраўднасці. Гэта пацвердзіла пазней і дачка маршалка Ядвіга Ярашэўская. У лісце да рэдак-цыі часопіса «Культура», які выдаецца ў Парыжы, яна пісала, што бацька «захаваў у сабе характар не схіль-нага да тэатральнасці літвіна». Дык вось менавіта з яго ласкі ў 1927 годзе была разгромлена ў Заходняй Бела-русі БСРГ (Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада. — С.Ц.), а яе кіраўнікі і актывісты кінуты ў турмы. А ўсяго некалькі гадоў назад падчас наведвання Вільні і Менска на чысцюткай беларускай мове абяцаў землякам «зла-тые горы н рекн полные внна».
    Уся сістэма езуіцкай адукацыі была накіравана на выкараненне ў моладзі пачуцця этнічнай самасвядомас-ці. «Я не ведаў,— пісаў адзін былы выхаванец езуітаў,— той краіны, у якой нарадзіўся, я не ведаў ні галоўных законаў, ні інтарэсаў маёй радзімы... я ведаў толькі ла-ціну і глупства».
    Былі, зразумела, і сярод езуітаў высокаадукаваныя і таленавітыя людзі. I гэта заканамерна — аналітычны розум сапраўднай адоранасці або трагічна гіне, або, як кволы па-растак праз асфальт, прабіваецца праз дагматычныя цянёты езуіцкай казуістыкі. Кіраўнііргва ордэна дзеля свайго прэс-тыжу падтрымлівала здольных людзей, але пры адной умове — няўхільнага выканання статутных патрабаван-няў. Аднак, як нам здаецца, большасць езуіцкіх навукоўцаў не адчувала маральнага цяжару свайго супярэчлівага ста-новішча і тых згрызот сумлення, якія выклікае душэўная раздвоенасць. Адны жылі і працавалі, як набяжыць, па доб-ра вядомаму былым савецкім людзям прынцыпу: «Гавары адно, рабі другое». Другія хаваліся самі ад сябе за шырму прабабілізму — распрацаваную езуітам Бузенбаўмам тэо-рыю так зваііага праўдападабенства. Дзякуючы гэтай езу-іцкай маралі можна было пры даііамозе выкрутлівасці і набора цьггат апраўдаць любое дзеянне, з'яву ці ўчынак. ,Па сутнасці прабабілізм пераводзіў у практычную плос-касць выказаную яшчэ Лаёлам пасылку: «Калі царква
    58
    Ксаверы Богуш (1746—1820)
    сцвярджае, пгго белае ёсць чорнае, мы павінны адразу жа згадзіцца з гэтым!». Трэція спалучалі навуковую дзейнасць са шчырай верай у абвешчаныя статутам «Та-варыства Ісуса» духоўна-маральныя прынцыпы.
    Да апошніх, несумненна, належаў і спамянуты вы-шэй «злы дух падскарбія» Ксаверы Богуш. Абавязкі прэфекта гародзенскага канвікта і прафесара рыторыкі езуіцкай школы не перашкаджалі яму займацца наву-ковай і грамадскай дзейнасцю, і атрымаць другое неа-фіцыйнае, на гэты раз ганаровае, найменне «заслужаны пісьменнік». Яго пяру належаць некалькі
    59
    прысвечаных гісторыі краю цікавых даследаванняў, у тым ліку «Гісторыя Барскай канфедэрацыі», «Лб пачат-ках народу і мовы літоўскай», «Жыццё Пачобута». Актыўна супрацоўнічаў у «Таварыстве сяброў навукі», адным з заснавальнікаў якога быў сусветна вядомы бе-ларускі навуковец-фізіякрат, апошні канцлер Вялікага княства Літоўскага Яўхім Літавор Храптовіч.
    Езуіты вылучылі са свайго асяроддзя цэлую плеяду знакамітых дзеячаў розных навуковых напрамкаў. Ад-нак на вялікі жаль за нязначным выключэннем іхняя сувязь з беларускім народам, яго жыццём і культурай заключалася толькі ў тым, што яны нарадзіліся і жылі на Беларусі. Дзеялі тут і вучоныя іншаземнага пахо-джання — з Іспаніі, Італіі, Нямеччыны, Аўстрыі і нават з Англіі. Адмаўляць пэўны ўклад навукоўцаў-езуітаў у агульначалавечую скарбонку ведаў, як гэта рабілася да нядаўняга часу, без фальсіфікацыі гісторыі немагчыма, як немагчыма выкрасліць з жыцця чалавецтва юнацтва. Спроба перайначыць мінулае, загнаць яго ў пракрус-тава ложа раз і назаўсёды ўстаноўленых ідэалагічных ацэнак, абярнулася нічым іншым, як тым жа езуіцтвам у бальшавіцкім варыянце.
    3 асаблівай раз'юшанасцю нявечылася гісторыя са-юзных рэспублік. He абмінуў знішчальны паморак і Ра-сію. Апаганілі векапомную ддя кожнага рускага памяць аб Кузьме Мініне, прах яго выкінулі ў20-ых гадах з сабора ў Ніжнім Ноўгарадзе. Гэткі ж лёс спасціг і героя вайны 1812 года, легендарнага атамана Платава — магілу зруй-навалі, пастаўлены ўдзячнымі патомкамі бронзавы пом-нік знеслі і знішчылі. Па-дзікунску здратавана ў пыл святая памяць аб двух з паловай мільёнах абаронцаў Расіі, што палеглі на палях першай сусветнай вайны. Брацкія могілкі ў Маскве, дзе знайшлі вечны спакой некалькі тысяч франтавікоў, зраўнялі з зямлёй. На касцях герояў пабудавалі кінатэатр «Ленінград». 3 гісторыі выкарчоўва-лася ўсё, што хоць у нейкай меры супярэчыла зацвер-джаным ідэалагічнымі інстанцыямі КПСС афіцыйным уяўленням, перашкаджала выхаванню «гомасавецікуса», чалавека з пэўна запраграмаваным светапоглядам, за-квапіаным на адзіна справядлівай і перадавой марксіс-цка-ленінскай тэорыі. Усё, што не стасавалася з ёю і выклікала нездаровы роздум, рашуча адсякалася. Пра
    60
    аб'ектыўнае даследаванне гісторыі езуіцтва на Беларусі ў такой атмасферы немагчыма было нават думаць.
    Пры ўсім бясспрэчным цемрашальстве і агульнай адмоўнай ролі, якую адыгралі езуіты, у іх былі несум-ненныя дасягненні ў галіне навукі і арганізацыі адука-цыйнай сістэмы. Але дойліды новага грамадскага ладу агулам нішчылі разам з пялюхой і пшаніцу. Падобна тым, каго ганьбілі, складалі спісы ’іавуковых прац ін-шадумцаў і з гэтакай жа шалёнай зацятасцю, як тыя ж езуіты, палілі іх. У XVI стагоддзі кнігі шпурлялі ў по-лымя вогнішчаў, у XX — у топкі качагарак. Езуіты зніш-чалі публічна, бальшавікі — хаваючыся ад людскіх вачэй за грыфам «сакрэтна». Значыцца, добра ведалі, што непрыстойную справу робяць. Дарэчы кажучы, не езуіты і не бальшавікі былі піянерамі спальвання кні-жак, а дакладней зафіксаваных на паперы непажада-ных ведаў і думак. Лідэрам у гэтай ганебнай справе на нашай зямлі была дамініканская інквізіцыя, у Мас-коўскім княстве — артадаксальныя праваслаўныя іерархі патрыяршага акружэння, замшэлага ў духоўнай ізаляцыі ад культурнага поступу еўрапейскай цывіліза-цыі. А жыццё варварскаму звычаю далі старажытныя эліны, калі ў 411 годзе яшчэ да нашай эры спалілі «бяз-божныя» кніжкі грэчаскага сафіста Пратагора.
    He толькі кнігі, людзей палілі. За чарадзейства, ва-ражбу, сувязь з д'яблам, у тым ліку і палавую, богаад-ступніцтва. Неасцярожнае слова, нагавор, паклёп прама вялі да жудаснай смерці. Апраўдацца практычна не было магчымасці, бо, як сведчыць езуіт Шпэ, калі абвінавачаная «абараняеццаі апраўдваецца... гэтасвед-чыць аб яе віне, калі ж у страху і роспачы яна падае духам і маўчыць, дык гэта ўжо прамы доказ яе злачын-насці». Атмасфера затоенай трывогі агарнула край. Рэ-альныя «д'яблы ў сутанах» перахапілі ініцыятыву ў інквізіцыі і актыўна раздзімалі псіхоз барацьбы з уяўным д'яблам, які нагэтулькі расперазаўся, што ім-кнецца авалодаць усім чалавецтвам, разбэсціць яго і ўсталяваць царства сатаны. Для ўмацавання духоўнага гарту моладзі езуіты прыцягвалі да чыннага ўдзелу сваіх выхаванцаў у публічных пакараннях асуджаных. Вы-кананне смяротных выракаў абстаўлялася з адмысло-вай пышнасцю тэатралізаваных відовішчаў і рознымі
    61
    злавеснымі прыдумкамі. Вось як, напрыклад, выявілася пачварная фантазія вытанчаных майстроў катавання і запалохвання ў час аўтадафэ слыннага філосафа Казі-міра Лышчынскага: спачатку спалілі «агіднае сачынен-не», затым адцятыя склюдам ката правую руку і галаву. Цела на бруднай каламызе адвезлі за горад і спалілі. Попелам наладавалі гармату і выстралілі ў паветра. Ро-давы маёнтак Лышчыцы, што каля Берасця, знеслі даш-чэнту і зааралі. Біскуп Залускі з задавальненнем канстатаваў: «Такі быў канец злачынцы, дай Бог, каб і злачынства!». Так загінуў за іншадумства чалавек, імя якога стаіць поруч з найвыдатнейшымі філосафамі Еўропы. Ініцыятарамі смяротнага пакарання К. Лыш-чынскага былі езуіты, якія ў зародку душылі кожны пробліск жывой думкі. У помслівых святых братоў быў да яго свой рахунак. Мысліцель вучыўся ў езуіцкіх ка-легіуме і акадэміі, знаходзіўся ў «Таварыстве Ісуса», але ў трыццаць два гады рашуча парваў з езуітамі. A гэтага яны не маглі дараваць.