• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    Прыярытэт у пачварным утаймаванні грэшнай плоці належаў даволі шырока распаўсюджанаму на Беларусі шкаплернаму брацтву. Оргіі бічавання яны праводзілі кожнае суботы посту, а напярэдадні Вялікадня — тры дні запар. Псіхапатычны ажыятаж дасягаў апагея ў Вя-лікую пятніцу, калі ўдзельнікі гэтага дзікунскага абраду літаральна шалелі ў рэлігійным экстазе, страчвалі па-чуццё рэальнасці і з нейкім паталагічным самаза-быццём секліся да крыві.
    Езуіты ўважалі бічаванне адным з дзейсных сродкаў выхавання. Былы езуіт А. Тондзі ў сваёй кнізе «Езуіты» расказвае, як гэта выглядала на практыцы: «Настаўнік
    67
    Амбон езуіцкага касцела у Гароуні
    Інтэр'ер езуіцкага касцёла ў Гародні
    дае навіцыю прылады бічавання: жалезныя ланцужкі з доўгімі шыпамі, пяціхвосты бізун. Бедны юнак, якому яшчэ няма шаснаццаці гадоў, кожны тыдзень бічуе плоць гэтымі прыладамі». Ці не ў езуіцкіх навучальных установах трэба шукаць парасткі гэтага жорсткага і шкоднага для здароўя абраду?
    Кангрэгацыі і таварыствы (брацтвы) праводзілі і ін-дывідуальныя формы работы — духоўна абслугоўвалі хворых, арыштантаў, паміраючых, прыгавораных да смяротнага пакарання, нямоглых старых у багадзель-нях і г. д. Езуіцкія касцёлы больш дзейсна, чым пры-ходскія, уздзейнічалі на свядомасць насельніцтва. У менскіх езуітаў, напрыклад, штогод спавядалася 30— 33 тысячы чалавек. Касцельныя арганізацыі вернікаў, асабліва іх актыў, у значнай меры садзейнічалі падтры-манню і ўмацаванню духу глыбокай рэлігійнасці і рас-паўсюджванню каталіцтва ў польскай нацыянальнай вопратцы. Можна смела сцвярджаць, што ў хату бела-рускага селяніна і рамесніка польская мова ўвайшла нязванай госцяй разам з малітвай. Ніхто, нават езуіты, што пахваляліся сваёй вучонасцю, не абараніў права беларусаў звяртацца да Бога, падобна іншым народам, на сваёй роднай мове. Нават запавет Ісуса, пад імем якога выступалі, па-кашчунску занядбалі. Вуснаміапос-тала Паўла ў «Першым пасланні да карынфянаў» Хрыс-тос нагадваў аб неабходнасці навучання няверуючых на іхняй мове, бо, калі гаварыць з імі на незнаёмай мове, яны не толькі не зразумеюць сказанага, але мо-гуць назваць вас шалёнымі. А малітва на незнаёмай мове пакідае розум бясплодным.
    Веру можа несці толькі той, хто знітаваны з народам і адным духам, і аднымлёсам, той, хто, падобна Майсею, выгукне з глыбіні душы сваёй: «Божа, калі іх пракліна-еш, дык пракляні і мяне, бо не хачу аддзяляцца ад на-рода майго!»
    РАЗГРОМ РЭФАРМАЦЫІ
    Чорнае воінства адзначае стогоддзе.— Беларус-кая правінцыя.— Гараць кнігі.— Ганенне іншавер-цаў.— Свавольства студэнтаў.— Выгнанне пратэстантаў.— Апошні козыр Яго эксцэленцыі.
    У канцы XVI стагоддзя езуіты трывала замацаваліся на беларускай зямлі і сталі не толькі духоўнай, але і палітычнай уплывовай сілай, удзесяцяронай безагляд-най падтрымкай каралёў Рэчы Паспалітай. He меншай была і эканамічная моц закона езуітаў. Знітаваныя жа-лезнай дысцыплінай у магутны кулак, яны неўзабаве пераходзяць у рашучае наступленне на Рэфармацыю. Езуіцкія арганізацыйныя структуры на Беларусі нагэ-тулькі разрасліся, што ўзнікла пытанне ўтварэння асоб-най, незалежнай ад польскай правінцыі. У 1590 годзе з гэтае прычыны прыязджаў A. Л. Масэля, эмісар пятага генерала ордэна езуітаў К. Аквавівы. Аднак стварэнне самастойнай правінцыі на Беларусі зацягнулася на цэ-лае паўстагоддзе, яна паўстала пры шостым генерале Муціі Віталескі. Дарэчы, пры ім папа Рыгор XV далучыў да ліку святых Ігната Лаёлу. Славалюбныя мары невя-домага афіцэра-кульгі Іньіга Лопеса дэ Рэкальдэ споўні-ліся цалкам, нават з лішкам. Кананізацыя такой адыёзнай у маральным плане асобы выклікала неадназ-начную рэакцыю, але рымская курыя не магла не ад-дзячыць свайго выратавальніка і дамаглася ўключэння чорнага папы ў пантэон каталіцкіх святых.
    Утварэнне беларускай правінцыі супала, а магчыма, было дапасавана свядома, са стогадовымі ўгодкамі «Ta-
    72
    Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротха (1549—1616)
    варыства Ісуса». Стагоддзе ордэна езуітаў адзначалася з вялікай помпай, у Вільні дык ажно цэлых восем дзён. Адбылося святкаванне і ў Нясвіжы, яшчэ, як кажуць, учора буйным цэнтры пратэстанцтва на Беларусі. Спра-ва ў тым, што Мікалай Крыштоф Радзівіл, празваны Сіроткай, як і яго браты, зрокся веры свайго бацькі Мікалая Радзівіла Чорнага і зрабіўся большым католі-кам, чым сам папа рымскі. Вярнуўшыся 7 ліпеня 1584 года з вялікага падарожжа па шэрагу краін у тым ліку ў Палесціну, ён пачаў зацята бурыць створанае тым, хто даў яму жыццё: спаліў на Рыначнай плошчы
    73
    Брэсцкую і Нясвіжскую Бібліі і ўсе іншыя пратэстан-цкія выданні, паставіў на месца евангелічных пастыраў польскіх ксяндзоў. Для паскарэння наварочвання ў ка-таліцтва мяшчан, навакольнай шляхты і сялян запрасіў у Нясвіж езуітаў. Пабудаваў ім касцёл і калегіум на 200 навучэнцаў. Перад гэтым аддаў Лаёлаваму воінству будынкі кальвінскага збору і арыянскай малельні. Ана-лагічны лёс спасціг Нясвіжскую і Брэсцкую друкарні, Падумаў ён і пра матэрыяльнае забеспячэнне, адшка-даваўшы езуітам даволі шчодры кавалак ад сваіх ула-данняў — Рапухоўскі маёнтак і цэлую Ліпскую воласць з вёскамі Тухавічы, Свяцічы, Навасёлкі, Раздзяловічы, Заліпенне, Залучча, Ужанка, Рудаўка. Падараваў разам з сялянамі, вызваліўтпы іх на карысць новых гаспадароў ад вайсковага падатку і чыншу.
    I вось цяпер, у год езуіцкага юбілею, унук зацятага прыхільніка і абаронцы пратэстантаў Аляксандр Люд-вік Радзівіл услаўляе езуітаў. Нясвіж упрыгожылі, бы маладую перад шлюбам. Узвялі абвітыя дзеразой тры-умфальныя аркі, выставілі ўбраныя яловым веццем гер-бы «Таварыства Ісуса» і Радзівілаў партрэт збавіцеля Нясвіжа ад ерасі М. К. Радзівіла Сіроткі. Усюды луналі шматфарбавыя сцягі і харугвы. Наўсцяж горада, як кі-нуць вокам, выцягнулася ўрачыстая працэсія. Вучнёўскі хор пад музыку княскага аркестра выконваў адпаведныя святочныя канты. Над мурамі калегіума зі-хацела вялізарная лічба 100 з чырвоных і ружовых вяр-гіняў. Так у зруйнаваную сынам справу Мікалая Радзівіла Чорнага ўнук увагнаў асінавы кол, матэрыя-лізаваным сімвалам якога было адлітае ў натуральную велічыню залатое сэрца, пакладзенае ў алтары езуіц-кага касцёла ў гонар памятнай даты.
    У гэтым жа 1640 годзе на Беларусь прыехалі палскія нунцыі Фабрыцыюс Банхус і Бенядзікт дэ Сакса і завяр-шылі арганізацыйнае і юрыдычнае афармленне паўста-лай са згоды папы Рыгора XV літоўскай (беларускай) правінцыі. Для падрыхтоўкі мясцовых кадраў, неабход-ных для нармальнага функцыянавання новай правінцыі, былі арганізаваны на чале з магістрам Андрэем Эрантам адмысловыя курсы на дваццаць слухачоў.
    74
    Увайшоўпіы ў моц і заручыўшыся надзейнай пад-трымкай урадавых колаў, езуіты перайшлі ў рашучы наступ на ўсе плыні Рэфармацыі. Дзеля выкаранення пратэстанцкай ерасі яны не спыняліся перад самымі крайнімі, у тым ліку амаральнымі і нават злачыннымі мерамі. Папскія клеўрэты добра разумелі, што ў адкры-тым сумленным спаборніцтве адолець прыхільнікаў евангелічных вучэнняў немагчыма. He грэбавалі літа-ральна нічым: ні паклёпам, ні правакацыямі, ні пагро-мамі. Непераўзыдзенымі майстрамі былі езуіты ў стварэнні непрыязнай атмасферы вакол непажаданых ім людзей. Выкарыстоўвалася ўсё, што так ці інакш магло зняславіць чалавека. Распаўсюджваліся непрыс-тойныя чуткі і самыя неверагодныя плёткі. У справу ішлі запалохванне і пагрозы, шальмаванне і нацкоўван-не суседзяў. He адзін чалавек затыхнуўся ў ліпучым павуцінні езуіцкіх інтрыг.
    Наступ супраць іншаверцаў езуіты здолелі ўзняць да ўзроўня ўрадавай палітыкі, асабліва пасля таго, як «езу-іцкі кароль» Жыгімонт III Ваза выжыў з сената ўсіх пра-васлаўных і пратэстантаў. Цалкам каталіцкі сенат знаходзіўся пад моцным езуіцкім уплывам, тым больш, што ў яго ўваходзілі ўсе арцыбіскупы і біскупы рымска-каталіцкай царквы. У 1617 годзе езуіты дамагліся выгнан-ня сацыніянаў з Наваградка, у 1647 годзе — закрыцця ўсіх арыянскіх школ і друкарняў, а ў 1658 годзе соймавы суд прымае ганебнае рашэнне аб выгнанні арыянаў з краіны. Інспіраваны езуітамі вырак не толькі рэзка аб-вастрыў міжканфесійную напружанасць у Вялікім кня-стве Літоўскім, створаную прымусовым распаўсюджваннем каталіцтва, але і спрычыніўся да раз-бурэння нацыянальнай і культурнай самасвядомасці колькасна і сацыяльна дамінуючага беларускага народа, бо ўслед за акаталічваннем неадступна сунуўся змрочны цень паланізацыі. А гэта ўжо асіміляцыя, калі хочаце, этнічны генацыд. Свядомы і мэтанакіраваны. Бо як інакш назваць накіраваную супраць карэннага насельніцтва старанна прадуманую палітыку вынарадоўвання ? Тым больш, што франтальны ўдар бьгў нацэлены на такія ж хрысціянскія канфесіі, як і каталіцызм. Каб неяк схаваць шыла ў дзіравым мяшку, праваслаўных зняважліва на-
    75
    зывалі схізматамі і дызунітамі, а пратэстантаў — ерэ-тыкамі і дысідэнтамі. Каталіцтва па-кашчунску і пад-ступна выкарыстоўвалася як сродак распаўсюджвання ўлады рымскай курыі і паланізацыі.
    Прынцыпова іншую пазіцыю займалі езуіты да іу-дзейства, якое на Беларусі спавядалі яўрэі і караімы, і ісламу. На гэту акалічнасць звяртаў увагу арцыбіскупа Іясафата Кунцэвіча канцлер Вялікага княстваЛітоўска-га Леў Сапега, папракаючы яго ў суровым лісце ў жор-сткасці: «Жыдам і татарам дазволена ў нашай дзяржаве мець свае сінагогі і мячэці, а вы апячатваеце хрысціян-скія цэрквы». Але яго правялебнасць не паслухаўся і паплаціўся жыццём...
    Рашэнне соймавага суда аб выгнанні арыянаў пас-тавіла перад імі складаную дылему: або страціць Баць-каўшчыну і падавацца невядома куды, або зракчыся свядома прынятага вучэння і перакінуцца ў каталіцтва. У адваротным выпадку — смяротнае пакаранне. 1 гэта не было пустой пагрозай. Адпраўлялі на той свет і не за такое. Івану Тышковічу за адмову прысягнуць па каталіцкаму звычаю сцялі галаву, папярэдне вырваўшы язык. He цырымоніліся і з іншаземцамі. Падобны лёс спасціг у Вільні італьянца Франкуса дзі Франка ў ліпені 1611 года. За неабачліва выказаныя публічна погляды Ж. Кальвіна апрануты ў чырвонае кат выразаў неба-раку язык, затым цяжкім склюдам адсек рукі і ногі.
    На роздум і зборы евангелічным выгнанцам давалася тры гады. На наступнай соймавай сесіі тэрмін скарацілі на год. Пераважная большасць арыян вымуінана перай-шла ў каталіцтва, бо зняцца з наседжанага дзядамі і баць-камі месца нялёгка — і матэрыяльна і псіхалагічна. Кінуць гаспадарку, увесь прыдбаны мазольнай працай набытак і ехацьтуды, дзе цябе ніхто не чакае, адважыцца не кожны. Езуіты былі тонкімі псіхолагамі і разлічвалі забіць адразу двух зайцаў: разагнаць ерэтыкаў-арыян і павялічыць колькасць вернікаў. Чаго і дамагліся. Да ад-казнасці за дысідэнцтва прыцягваліся і магнаты. Справай Багуслава Радзівіла займаўся Галоўны трыбунал, найвы-шэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. Уся віна наш-чадка слыннага роду заключалася ў тым, што ў яго