• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    Імкнучыся спасцігнуць тайныя спружыны поспеху, ён з асаблівай увагай прасочвае амаль кожны крок святых Дамішка (1170—1221) і Францыска Асізскага (1182—1226), заснавальнікаў вядомых ва ўсім свеце дамініканскага і францысканскага ордэнаў. Дамініканскі ордэн афіцыйна зацверджаны папам Ганорыем III у 1216 годзе насуперак забароне IV Латэранскага сабора ствараць новыя манас-кія ордэны. Дамінік дэ Гусман, былы іспанскі аўгусцінец, вызначаўся сляпым да бяздушнасці фанатызмам і саба-чай адданасцю «святой справе». Створаны ім ордэн галоўнай сваёй мэтай меў выкрыванне ерэтыкоў і бязлі-тасную барацьбу з усімі, хто не толькі на справе, але і ў думках адхіляўся ад дагматычных канонаў каталіцтва. Адсюль і яго эмблема — выява сабакі з паходііяй у зубах. Дамініканцы самі сябе называлі «Вартай Хрыстовай» і на-ват — «Божымі сабакамі». Амаль адразу ж яны сталі ўдар-най сілай тагачаснай рэакцыі і ўзначалілі ў 1232 годзе
    10
    інквізіцыю. Хутка праніклі пад сцягам місіянерства на славянскія землі — у Полынчу (1223), на тэрыторыю сённяшняй Украіны (1223), дзе атабарыліся непадалёку ад Кіева. На Беларусі дамініканцы аселі амаль ва ўсіх вялікіх гарадах і шмат у якіх мястэчках. Да сярэдзіны XVII ста-годдзя тут ужо знаходзілася 42 кляштары са школамі пры іх. Дарэчы, дамініканскую школу ў Наваградку закончыў у свой час Адам Міцкевіч.
    Заснавальнікам францысканскага ордэна быў італь-янец Францыск Асізскі, у жыцці Джавані Бернардоні. Францысканцы вялі прапаганду аскетызму (пакорлівасць, цярплівасць, пакутлівасць). Францыск Асізскі заклікаў да адмаўлення ад усякай уласнасці, да дапамогі бліжнім, жыц-ця на здабытыя фізічнай працай сродкі. Сацыяльна-ма-ральная дзейнасць францысканцаў спалучалася, як і ў дамініканцаў, з барацьбой з усімі відамі іншадумства. На Беларусь прасачыліся з Польшчы, дзе ўпершыню паявіліся ў 1237 годзе. У першай палове XIV стагоддзя пабудавалі ў Наваградку і Вільні свае першыя мураваныя касцёльг. Пас-тупова заснавалі кляштары ў Гальшанах, Гародні, Дзісне, Драгічыне, што на Бугу, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Мін-ску, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Оршы, Сян-не і іншых паселішчах краю.
    Абодва ордэны мелі строга цэнтралізаваную амаль што вайсковую арганізацыю на чале з генера-лам, заснаваную на жалезнай дысцыпліне і сапраўды сабачай адданасці. Як першыя, гэтак і другія, мелі сваю уніформу: дамініканцы насілі белую сутану і сандалеты басанож, францысканцы — чорныя або шэрыя расы.
    Вайсковы характар і дух гэтых рэлігійных арганіза-цый моцна імпанавалі Лопесу і далі пэўны напрамак яго мысленню. He прайшла ўзбоч яго ўвагі і тая ака-лічнасць, іпто кіраўнікі манаскіх ордэнаў часта рабілі цар-коўную кар'еру. Шмат хто з іх стаў кардыналам, a некаторыя нават папамі. Да ўсяго, створаныя як жабрац-кія, яны валодалі значнымі фінансавымі і матэрыяльнымі сродкамі. Дамініканскі і францысканскі ордэны, напрык-лад, хутка страцілі першапачатковыя ідэалы і перарадзі-ліся ва ўладальнікаў велічэзнай нерухомай уласнасці і розных каштоўных рэчаў, галоўным чынам мастацкіх і культавых вырабаў з золата і серабра. He бракавала і грошай. Францысканцы першымі сышлі з праведнага
    11
    шляху, яшчэ пры жыцці Францыска Асізскага. I ён, расчараваны, незадоўга да сваёй смерці пакінуў ство-ранае ім дзецішча. Што, між іншым, не перашкодзіла рымскай курыі ўзвесці яго ў ранг святога.
    Пад уплывам рэлігійных кніжак, дакладней жыцця-пісаў святых, у Лопеса ўзнікла думка прысвяціць сябе служэнню Богу, магчыма, у гэты ж час выспела і задума стварыць новы, свой закон. Былому вайскоўцу не маг-ло не імпанаваць здзіўляюча блізкае падабенства ма-наскіх ордэнаў з армейскімі парадкамі — тыя ж статут, безагаворачная дысцыпліна, беспярэчнае пас-лушэнства, іерархічная сістэма чыноў, пасад, падпа-радкавання і нават іпкала заахвочвання, ушчування і пакарання. Далейшыя паводзіны, учынкі і накірава-насць інтарэсаў дазваляюць меркаваць, што Лопес бачыў сябе ў будучым далёка не ў ролі пустэльніка ці звычайнага манаха, пакорлівага і бязмоўнага выка-наўцы чужой волі. Які жаўнер не носіць у ранцы мар-шалскае жазло?
    Даведаўшыся пра намеры сына, бацькі прыйшлі ў жах. Нават багамольная маці катэгарычна выступіла супраць. Стары падрэ за доўгае служэнне на пастырскай ніве доб-ра спазнаў супярэчлівую прыроду чалавека і таму адмоўна паставіўся да выбару свайго духоўнага сына. Ен ведаў, што ёсць людзі, якім улада, тым больш неабмежа-ваная, арганічна супрацьпаказана. Адным з-за разумовай абмежаванасці, другім з прычыны да пачварнасці гіпер-трафіраванага самалюбсгва, як правіла, абцяжаранага за-цятай упартасцю, ігнаравання чужых думак і поглядаў. Амаль усе гэтыя рысы праглядаліся ў схільнай да экстрэ-мізму натуры Лопеса трынаццатага. Да ўсяго ён быў хва-равіта прымхлівым і часта прымаў тое ці іншае рашэнне пад уплывам розных прыкмет і забабонаў, што асабліва выразна выяўлялася ў час працяглай хваробы. Ды і баць-ку, Бертрама Лопеса, добра ведаў мудры падрэ. Яблык, як вядома, не падае далёка ад яблыні.
    У ПОІПУКАХ ПРЫЗНАННЯ
    Уцёкі з дому.— Гісторыю вершыць асёл.— Пас-вячэнне ў духоўныя рыцары.— Выпрабаванне пус-тэльніцтвам.— Размова з Богам і спакусы д'ябла.— Марцін расчаравана махнуў рукой.— Непатрэбнае Евангелле.— Матросы жартаваць не любяць.— Выг-нанне з Палесціны.— У вопратцы Адама.— Стран-ны вучань.— Здрадлівыя аднадумцы.— У лапах інквізіцыі.— У Парыжы.
    Бацькі спадзяваліся, што недарэчнае трызненне сына хутка міне, але на ўсякі выпадак загадалі чэлядзі не спускаць з яго вачэй. Іньіга ж абвёў усіх вакол паль-ца. Знешне скарыўшыся, ён пачаў скардзіцца на абвас-ірэнне болю ў нагах і прыступы млявасці. Прытупіўшы такім чынам пільнасць сям'і, Лопес на досвітку аднаго сакавіцкага дня 1522 года ўцёк з дому і верхам падаўся ў Мантасэрскі кляштар.
    Але шалі яшчэ вагаліся. Дзесьці ў глыбіні душы мулка варочаўся камячок сумнення. Першы крок заўсёды зрабіць нялёгка. Схільны да фаталізму вас-конец вырашыў даверыць свой лёс рахманаму мулу, мышастаму нашчадку асла і кабыліцы. Флегматычная жывёліна не здагадвалася пра ўскладзеную на яе вя-лікую гістарычную місію і, ляніва перастаўляючы ногі, панура тэпала па размоклай пасля начнога даж-джу дарозе. Перад апошняй развілкай кабальера на-важыўся паставіць апошнюю кропку. Задумліва паляпаўшы па мяккай шыі свайго бязмоўнага сябру-ка, ён ціха прамовіў: «Куды звернеш — гэтак і будзеі»,— і з нейкай трывогай у душы рашуча адпус-ціў повад аброці. Мул павярнуў улева, у бок кляштара.
    14
    Варта было яму збочыць управа, туды, дзе віднеліся стрэхі маўрытанскага сяла, лёс некалькіх тысяч людзей, у тым ліку і самотнага вершніка, склаўся б зусім інакш. На зямлі было б крышачку менш гора, слёз, крыві і знявечаных душ...
    Перад цудатворным абразом Боскай Маці, што ў зіхаценні мноства срэбных і залатых вотаў вісеў у асоб-най капліцы, Лопес па ўсіх правілах рыцарскага кодэк-су прысягнуў на вернасць Святой Дзеве Марыі — ахвяраваў ёй, гэта значыць павесіў побач з абразом, сваю шпагу, а дарагія даспехі і іншае вайсковае ўбранне падараваў ашалеламу ад радасці жабраку.
    Апрануўшы жабрацкія лахманы і падпера-заўшыся вяроўкай, наваспечаны духоўны рыцар на-кіраваўся ў суседняе мястэчка Манрэсу, каб умацаваць дух і прасякнуцца святасцю. 3 жыццяпі-саў святых ён ведаў, што дзеля гэтага неабходна прайсці выпрабаванне шчырай малітвай, голадам і холадам. На скалістым беразе ракі Льёбрэгат знай-шоў пячору з вузкім і нізкім уваходам і давёў сябе няспынным маленнем, постам і самотнасцю да такой ступені фізічнага і псіхічнага знясілення, што ў яго пачаліся галюцынацыі: то яго асабіста прыходзіў спакушаць смярдзючы серай д’ябал, то наведваў сам Тварэц Сусвету і ласкава размаўляў з ім. Пры паяўленні Бога лядачую істоту рыцара Святой Дзевы Марыі ахінала блакітнае ззянне, а па ўсім целе раз-лівалася пачуццё пяшчотнага спакою і няведамай да-гэтуль душэўнай асалоды. Затым трызненне пераходзіла ў забыццё і пустэльнік у паўпрытомным стане моцна засынаў.
    Зрэдку Лопес наведваў кляштар бенедыкцінцаў у Манрэсе. Паяўленне на людзях не абыходзілася без зняважлівага смеху: дарослыя незласмва кпілі з чала-века ў вярыгах пад брудным, з непрыемным пахам рыззём, дзеці дражніліся і літаральна не давалі праходу. Між тым пагалоска пра дзівака-пустэльніка разнеслася далёка за наваколле мястэчка. Адііы лічылі яго амаль што святым, другія — з'ехаўшым з глузду блазнам з шалёным агнём у вачах.
    15
    Дапаўзлі чуткі і да замка Лаёлы. Старэйшы брат Марцін-Гарсіяс Лопес адразу жа выехаў ратаваць не-бараку. Сям'я лічыла, што ад пакутлівага ранення і пра-цяглага перажывання ў яго часова мазгі крыху ссунуліся набакір. Але вярнуцца дадому блудны сын катэгарычна адмовіўся. Усе ўгаворы, аргументы і спа-сылкі на слёзы маткі адскоквалі, як гарох ад сцяны. Лопес шчыра ўвераваў у сваё высокае прызначэнне і не хацеў нічога слухаць. Размова братоў амаль не скон-чылася сваркай. Урэшце расчараваны Марцін махнуў рукой і засмучаны падаўся дадому.
    Выпрабаванне пустэльніцтвам яшчэ больш распалі-ла фанатызм, ад прыроды ўласцівы Лопесу. Неўзабаве ён адчуў сябе дастаткова падрыхтаваным несці людзям вялікую ісціну хрысціянскага вучэння, настаўляць на праведны шлях аблудных, палкім словам выкараняць з іх грэшных дуіп усё сатанінскае, дашчэнту вынішчаць упартых ерэтыкоў. Такім перпіапачаткова ўяўлялася яму будучае поле дзейнасці. Затым галоўнай задачай намечанай праграмы стане ўсталяванне каталіцтва ва ўсім свеце. Па сутнасці мелася на ўвазе сусветнае ідэ-алагічнае панаванне рымскай курыі
    Духоўны рыцар быў самаўпэўнена перакананы, што дасягнуў найвышэйшага ачышчэння і спадобіўся ня-беснай ласкі, неабходных мя гэтай вялікай місіі якас-цей. Мала адукаваны, недастаткова дасведчаны ў жыцці і зусім павярхоўна, на ўзроўні абывацеля, знаёмы з багаслоўем, ён, як сцвярджаюць яго шматлікія біёграфы, тут жа ў пячоры напісаў кнігу «Духоўныя практыкаванні». Пісалася яна, па непахіснаму перака-нанню аўтара, пры непасрэдным удзеле Бога. Адсюль блюзнерская ўпэўненасць, што пры наяўнасці «такой кнігі нават Евангелле становіцца непатрэбным». Як ба-чым, ужо ў пачатку сваёй місіянерскай дзейнасці Лопес замахнуўся надзвычай далека.
    Шмат хто з даследчыкаў, у тым ліку асобы духоўнага звання, неаднаразова адзначалі блытанасць і цьмянасць разумення былым вайскоўцам нават асноўных догма-таў хрысціянства. Напісаныя ў жанры рыцарскіх рама-наў (іншых кніжак ён не чытаў) «Духоўныя