Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
29
пры Лаёле было 12, а праз 60 гадоў пасля яго смерці ў 1556 годзе — ажно 31.
Пры ад'ездзе з Рыма ці смерці генерала ордэнам кіраваў загадзя прызначаны часовы намеснік — гене-рал-вікарый. Калі кіраўнік ордэна не паспяваў перад сконам прызначыць намесніка, неадкладна праводзілі-ся выбары, бо самае найгоршае на свеце гэта бясчын-насць і безуладдзе: адно разбэшчвае чалавека, другое — калектывы. Без моцнага і разумнага лідэра створанае гадамі цяжкай працы можа разваліцца ў лічаныя дні.
За малым выняткам паўнамоцнымі гаспадарамі ў езуіцкіх правінцыях былі прызначаныя на тры гады і падпарадкаваныя непасрэдна папу правінцыялы. Іхняя юрысдыкцыя распаўсюджвалася на ўсе ўстановы на падуладнай ім тэрыторыі. Яны падбіралі і зацвярджалі кандыдатуры на пасады выкладчыкаў навучальных ус-таноў, пракурораў, якія ажыццяўлялі кантроль за заха-ванасцю маёмасці і правільным выдаткаваннем фінансавых сродкаў, святароў, свецкіх, навуковых і са-нітарных прэфектаў, спаведнікаў, місіянераў, раднікаў, сяброў рады калегіумаў, камплектавалі школьную ад-міністрацыю. Віцэ-правінцыялы, старшыні канвіктаў, рэктары і канцлеры калегіумаў, гаворачы партыйным наваязам, з'яўляліся наменклатурай генерала.
Строгая цэнтралізацыя і суровая дысцыпліна, зас-наваная на адмаўленні ад свайго «я», ад сям'і і на за-роках паслухмянства і беднасці ў спалучэнні са схаластычным, спецыфічна з'арыентаваным навучан-нем фарміравалі да фанатычнасці адданыя і вышкале-ныя кадры. Статут «Таварыства Ісуса» патрабаваў: «Падначалены павінен глядзець на старшага, як на са-мога Хрыста, ён павінен падпарадкоўвацца старшаму, як труп, які можна пераварочваць з аднаго боку на другі». Ідэал паслухмянства, выказаны ў трэцяй ступені падпарадкавання, дасягаўся тады, калі падначалены не толькі хацеў, але і адчуваўтак, як хацеў начальнік. Воля старшага па пасадзе атаясамлівалася з воляй Ісуса Хрыста. Другім чыннікам дзейснага поспеху езуітаў, несумненна, была іхняя кампетэнтнасць. Яны мелі грунтоўную тэалагічную і агульнаадукацыйную пад-
30
рыхтоўку, што дазваляла дзейнічаць у пэўных умовах самастойна і выбіраць аптымальны шлях да мэты.
Узровень адукацыі поруч з іншымі патрабаваннямі ўлічваўся пры пераходзе ў кожны вышэйшы клас. Да-рога ў «Таварыства Ісуса» вяла праз навіцыят з двух-гадовай праграмай навучання, затым навіцыі пераходзілі ў клас схаластыкаў, дзе яны на працягу некалькіх гадоў вывучалі антычную літаратуру, фізіку, званую тады «каронай філасофіі», матэматыку. Шмат увагі надавалася засваенню рытарычных навыкаў, уменню сцісла і лагічна выказваць свае думкі, у тым ліку на паперы, падчас дыскусій. Тым, хто вызначыўся ў галіне якой-небудзь навукі, давалі магчымасць на пра-цягу дадатковага года паглыбіць свае веды.
Пасля грунтоўных па патрабавальнасці экзаменаў выпускнікі павінны былі адпрацаваць тры гады нас-таўнікамі ў калегіумах. Па рэкамендацыях рэктараў схаластыкі з яўнай схільнасцю да педагагічнай дзей-насці маглі яшчэ на працягу чатырох гадоў пашыраць і ўдасканальваць свае веды. Вытрымаўшыя заключны двухгадзінны экзамен на «выдатна» атрымоўвалі год-насць выкладчыкаў багаслоўя і філасофіі навучальных езуіцкіх устаноў усіх ступеняў. Уся падрыхтоўка іх зай-мала 15 гадоў. Даўгавата, затое таварыства атрымлівала прафесіяналаў найвышэйшага гарту і годных кандыдатаў у спаведнікі чацвёртага зароку. Дасягалася гэта пастаян-ным адборам здольных кандыдатаў і стварэннем адпавед-ных умоў навучання. Ужо ў навіцыяце праводзілася папярэдняя селекцыя па асабістых здольнасцях і схіль-насцях да таго ці іншага віду дзейнасці. Навіцыі размяр-коўваліся па трох паралельных аддзяленнях: свецкім, духоўным і нейтральным. На першым рыхтавалі нас-таўнікаў, чыноўнікаў, эканомаў і інш., на другім — свя-тароў, місіянераў, манахаў . У трэцяе, як у адстойнік, залічвалі навіцыяў з яшчэ не выяўленымі схільнасцямі.
Усё жыццё «Таварыства Ісуса» было па-вайсковаму строга рэгламентавана, кожны езуіт, нават у пэўнай меры генерал, знаходзіўся пад кантролем, кожны крок вызначаўся шматлікімі параграфамі розных правілаў і інструкцый. Нават манера трымацца была старанна прадумана Лаёлам. Як падаюць яго біёграфы, ён доўга
31
абдумваў шматлікія аспекты знешняга выгляду езуіта, сем разоў са слязьмі на вачах звяртаўся па дапамогу да Бога. У выніку творчага супрацоўніцтва з Творцам, як сцвярджаў першы генерал ордэна езуітаў, нарадзіліся «Правілы сціпласці»: «Галава крыху нахілена ўперад, але не ўправа і не ўлева; вочы апушчаны нагэтулькі, каб не глядзець на субяседніка, а наўскос сачыць за ім; не варта панурыцца і моршчыць нос, наогул захоўваць спакойную паважнасць, але пры гэтым выгляд мець больш ласкавы і задаволены, чымсьці сумны; не разяўляць рота і не сціскаць губы; хадзіць па магчы-масці заўсёды паважна». Тут жа ідзе гаворка пра сціп-ласць у словах, жэстах, рухах, але не былі б езуіты езуітамі, каб патрабаванне добрага тону не было б звы-чайным для іх камуфляжам, бо адна невялічкая заўвага зводзіць на нішто высакародныя памкненні правілаў, выяўляе крывадушша аўтара, а ім быў ніхто іншы, як сам Лаёла: «Калі ж гэта неабходна, трэба, наколькі маг-чыма, захоўваць прыстойнасць».
He засталося па-за ўвагай аматара вайсковасці і адзенне. Тут доўга мудрагеліць не давялося. У якасці уніформы быў скарыстаны народны касцюм васкон-цаў — капялюш з шырокімі палямі і чорны традыцый-нага крою плашч. Сціпла, строга і зручна.
У адрозненне ад іншых манаскіх ордэнаў езуітам дазвалялася пры выкананні заданняў пераапранацца ў падыходзячае для пэўнага моманту адзенне: паліум біс-купа, мантыю кардынала, мундзір вайскоўца, сурдут чыноўніка, фрак свецкага франта, лахманы жабрака. Многія з іх стала насілі цывільную вопратку, не цура-ючыся пры гэтым павеваў моды і нават узнагарод.
У арганізацыйнай структуры «Таварыства Ісуса» вы-разна прасочваюцца рысы добра знаёмага народам бы-лога СССР дэмакратычнага цэнтралізму — прынцыпу пабудовы і дзейнасці сканалай у Бозе камуністычнай партыі. У абодвух згаданых арганізацыях, царкоўнай і палітычнай, пракламаваны дэмакратызм (выбарнасць кіраўнічых органаў, іх адказнасць і падпарадкаванасць масам) быў нічым іншым, як пустым прапагандысцкім калыханнем паветра, а баль аднаасобна правіў улюбёны дыктатарамі ўсіх часоў цэнтралізм (правядзенне зверху
32
адзінай палітыкі, іерархічная сістэма пасад, званняў, чыноў). Дарэчы, сам правадыр прагрэсіўнага чалавец-тва прынародна паставіў знак роўнасці паміж партыяй і вайскова-манаскім законам мечаносцаў, эмблемай якіх была чырвоная рука з мячом. Лучыць езуітаў з бальшавікамі і адыход ад першапачатковых і дэклара-ваных статутамі і праграмамі ідэалаў і мэтаў. «Таварыс-тва Ісуса» з самага пачатку свайго існавання дзеля ўплыву ў патрэбным Рыму накірунку пачало ўмешвац-ца ў палітыку, ідэалогію, груба папіраць існуючыя нор-мы права, звычаі і традыцыі. Пры дасягненні мэты выкарыстоўваліся ўсе магчымыя сродкі, у тым ліку ама-ральныя і супрацьзаконныя.
Езуіты імкнуліся і, як паказвае іх хуткае распаўсю-джванне па свету, мелі татальны ўплыў на ўсе сферы дзяржаўнага, грамадскага і нават сямейнага жыцця. Так званыя свецкія езуіты, што не мелі адкрытай сувязі з ордэнам, займалі ў грамадстве самае разнастайнае ста-новішча. Яны знаходзіліся сярод міністраў, вайскоўцаў, навукоўцаў, медыкаў, юрыстаў гандляроў, мастакоў, ве-лікасвецкіх дам, рамеснікаў і лавеласаў. Разгалінаваныя сувязі, ліслівасць, подкуп, абяцанне прасунуць на неда-сяжнае сумленным шляхам месца кіраўніцтва ордэна вы-карыстоўвала надзвычай умела і літаральна прапіхвала сваіх клеўрэтаў у дзяржаўныя органы, установы, грамад-скія арганізацыі. Вялікую і слушную надзею ордэн не-беспаспяхова ўскладаў на школу, справядліва ўважаючы, што будучае належыць таму, хто будзе трымаць ідэала-гічнае стырно, а яго павінен узяць у рукі той, за кім пойдзе выхаваная ў адпаведным духу моладзь.
На нейкім этапе гісторыі таварыства місіянерства, прапаведніцтва з амбонаў і ў спавядальнях, усе формы філантропіі адышлі на другі план дзейнасці езуітаў. Асноўную ўвагу яны сканцэнтравалі на выхаванні і ас-веце маладога пакалення ў ніжэйшых, сярэдніх і вы-шэйшых навучальных установах рознага тыпу. Вось чаму, асядаючы ў новай краіне, прыспешнікі Лаёлы ў першую чаргу адчынялі калегіумы, а ў другую — буда-валі касцёлы. Нават у Расіі езуіты дасягнулі значных поспехаў. А прабіць брэш у традыцыйна варожым за-ходніцтву артадаксальным праваслаўі было нялёгка.
33
Мяркуйце самі: у пачатку XIX стагоддзя ў Пецярбургу пачаў працаваць праезуіцкі пансіянат абата Міколя, a неўзабаве адчыняецца ўжо адкрыта езуіцкая аналагічная ўстанова знакамітага Габрыэля Грубера. I ў абодвух ву-чыцца не абы хто, а дзеці расійскай арысгакратычнай элі-ты: Юсупавы, Галіцыны, Арловы, Гагарыны, Меньшыкавы, Валконскія, Нарышкіны, Бенкендорфы, Палтарацкія, Пляшчэевы, Дзмітрыевы, Талстыя, Кутузавы, Строганавы, Шувалавы, Вяземскія, Севярыны, Адоеўскія, Растапчыны, Пушкіны, Глінкі, Руміны, Навасельцавы, Каменскія і інш. Разлік быў просты і дзейсны — пройдзе колькі гадоў і адпаведна выхаваныя нашчадкі сённяшніх вярхоў руска-га грамадства зоймуць у дзяржаве перадавыя пазіцыі і будуць свядома ці падсвядома спрыяць прасоўванню ка-таліцтва на ўсход.
«Таварыства Ісуса» ўзнікла дзякуючы энергіі Ігната Лаёлы. Лле, нягледзячы на шматгадовую настойлівасць і мэтанакіраваную дзейнасць, яго задума хутчэй за ўсё ні-колі б не ажыццявілася, каб на хвалі Рэфармацыі, што ўзнікла ў пачатку XVI стагоддзя, не сфарміравалася пра-тэстанцтва, новы накірунак унутры хрысціянства. Пры-хільнікі гэтага рэлігійнага напрамку выступалі супраць засілля каталіцкага духавенства і папства. Менавіта но-выя ідэі, пашырэнне якіх дужа напалохала рымскую ку-рыю, вымусілі папу Паўла III пайсці на парушэнне пастановаў адразу двух сабораў і санкцыянаваць ства-рэнне новага манаскага ордэна. Лаёла трапіў у струмень, як кажуць, не было шчасця дык няшчасце дапамагло. Парадокс жыцця, які дорага каштаваў чалавецтву.
VAX
ВЕЦЕР 3 ЗАХАДУ
Упоравень з Еўропай.— Хросны бацька беларус-кага пратэстанцтва.— Славутая мова славян-ская.— Чыя краіна, таго і вера.— Жыгімонт П Аўгуст вагаецца.— Папскі нунцый б'е трывогу.— Біскуп йіукае ратунку.— Інквізіцыя разводзіць рука-мі.— Надзея на воінства Лаёлы.— Баявая кагорта займае плацдарм.— Вільня.— Полацк.