• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    16
    практыкаванні» больш чым яскрава адлюстроўваюць тэалагічны сумбур у яго галаве.
    Дзесьці ў лютым 1523 года поўны самых светлых надзей і спадзяванняў Лопес адправіўся заваёўваць свет. Адметнае месца ў яго амбіцыйных планах займала Палесціна, як месца, дзе можна хутка набыць вядо-масць на ніве далучэння мусульман да хрысціянства. На святую палесцінскую зямлю наваяўлены місіянер ступіў з невымоўным душэўным трапятаннем. Абышоў усе мясціны, дзе хадзіў Ісус Хрыстос, пакланіўся Магіле Збавіцеля. Але выкліканая іерусалімскімі ўражаннямі эйфарыя хутка мінула. Пачуццё замілавання, у якім знаходзіўся першыя дні Лопес, саступіла месца нейкай падсвядомай трывозе.
    Усё пачалося пасля таго, як ён падзяліўся сваімі пла-намі з братамі францысканцамі, у якіх знайшоў пры-тулак. Насцярожанасць выклікалі ўхмылкі і падміргванні манахаў. Яны задавалі нейкія недарэчныя, як яму здавалася, пытанні, перакідваліся незразумелы-мі рэплікамі на лацінскай мове і шматзначна перагляд-валіся, хіхікалі. Лопес адразу не здагадаўся, што аб'ектам насмешлівасці з'яўляецца ніхто іншы, як ён сам, але ўсім сваім нутром адчуваў нешта нядобрае. Прычына дзіўных паводзін законнікаў высветлілася ў час размовы з францысканскім правінцыялам, да якога паломнік з далёкай Навары звярнуўся па благаславен-не. Саноўны манах ужо ведаў ад сваіх падначаленых пра намеры наведвальніка і, пагаварыўшы з ім некалькі хвілін, зразумеў з кім мае справу: дрымучы невук з паталагічна гіпертрафаванай самаўпэўненасцю. 3 раз-дражэннем падумаў: «Не інакш, як маньяк. Без ведання мясцовых умоў, мовы, звычаяў і асноў ісламу на такое наважыцца толькі вар’ят». He ведаў дзёрскі васконец і хрысціянскага вучэння, у багаслоўі блытаўся, бы сля-пы сярод трох асін, бо нідзе не вучыўся, а самастойна азнаёміцца з тэалагічнымі працамі не дазваляла няве-данне лацінскай мовы.
    Уявіўшы, колькі дроў можа наламаць гэты фана-тык, стары францысканец жахнуўся і, ссунуўшы сі-выя бровы к гарбатаму носу, загадаў неадкладна
    17
    пакінуць Палесціну. «Інакш,— з пагрозай у голасе дадаў ён,— застанешся тут назаўсёды». Ашаломлены такой сустрэчай Лопес зразумеў пагрозу і падпарадка-ваўся загаду. Тым больш, што першы ўрок ён атрымаў на галеры, калі пачаў выпраўляць разбэшчаны нораў разгульнай каманды. I гэтак дапёк сваімі павучаннямі матросаў, што яны змовіліся выкінуць абрыдлага пра-паведніка ў мора. Па выхадзе з Адрыятычнага мора ўсчалася страшэнная бура. Лядачую пасудзіну кідала, бы трэску, ва ўсе бакі, трывожна трашчаў такелаж. Занятай аўральнай работай камандзе было не да ўед-лівага паломніка, і ён разам з іншымі багамольцамі вы-садзіўся ў Яфе.
    Ваяж у Палесціну пацярпеў фіяска. Давялося бяс-слаўна вяртацца назад у Еўропу. Абадраны і галодны Лопес неяк дапяў у студзені 1524 года да Венецыі Кры-ху ачуняўіпы, самазваны барацьбіт за чысціню і неда-тыкальнасць каталіцтва зноў узяўся за сваё — у казаннях і на дыспутах граміў ерэтыкоў, выкрываў раз-бэшчанасць пагразлых у грахах гараджан. Мясцовыя багасловы жорстка абсмяялі духоўнага рыцара. На ва-чах усяго горада дасведчаныя і спрактыкаваныя апа-ненты высмеялі яго невуцтва і багаслоўскую бездапаможнасць, здзекліва, падз'едлівы рогатнатоўпу параілі набыць буквар і сесці за парту. Утаймаваўшы сваё хваравітае самалюбства, Лопес гэтым разам прыс-лухаўся да парады, тым больш, што гэта ж раіў і фран-цысканскі правінцыял у Палесціне.
    Па дарозе ў Барселону, дзе ён вырашыў штудзіра-вацьлацінскую мову, рыцар Святой Дзевы Марыі быў затрыманы іспанскімі салдатамі як французскі віж. 3 небаракі здзекаваліся як толькі маглі, на допыце добра намялі бакі, затым распранулі і ў чым маці на-радзіла ганялі па ўсяму лагеру. Нейкім чынам пазбег-шы расстрэлу, герой Пампелуны нарэшце змог прадоўжыць свой шлях. У Барселоне Лопес уладка-ваўся ў звычайную школу для вывучэння лацінскай мовы, без якой далейшае навучанне было немагчы-мым. Ён папрасіў не рабіць скідак на ўзрост і абы-ходзіцца з ім гэтак жа, як з вучнямі-малалеткамі.
    18
    Расчулены настаўнік Ардзебаль адмовіўся ад платы за вучэнне, а багатая і моцна веруючая ўдава Ізабела Розель, убачыўшы згаладалую, улахманах істоту з пранізлівымі вачыма, прасякнулася спагадай і ўзяла перарослага вучня на бяскоштны пракорм на ўвесь час вучобы. Трыццацітрохгадовы шкаляр за-цята, як згаладалы воўк здабычу, грыз лаціну, цярплі-ва зносіў кпіны малалетніх аднакласнікаў і зняважлівыя ўхмьглкі дарослых.
    Тут, у сталіцы Каталоніі, Лопес упершыню паспра-баваў скалаціць групу аднадумцаў, ядро будучага ордэ-на. Тры каталонцы і адзін выхадзец з французскай Навары захапіліся ідэяй аскетызму, распаўсюджван-нем каталіцтва на ўвесь свет, выкрываннем ерэтыкоў і далучьшся да васконскага фанатыка. Але суполка хутка распалася. Захапленне змянілася расчараваннем і няўстойлівыя прыхільнікі адзін за адным уцяклі ад свайго дэспатычнага лідэра.
    Больш за дзесяць гадоў спатрэбіцца яшчэ ўтрапёнаму Лопесу для ажыццяўлення сваёй галоўнай задумы — стварэння дзейснай арганізацыі для бараць-бы з ворагамі каталіцкай царквы і рымскай курыі. Мно-га зведаў ён за гэты час ліха і бяды, здрадлівасці і расчаравання ў блізкіх людзях. Давялося, як кажуць, пабываць на возе і пад возам. Але трэба аддаць належ-нае — ніколі не збочваў з абранай дарогі, упарта, сцяўшы сківіцы, ішоў да выбранай мэты. Некалькі разоў трапляўу рукі святой інквізіцыі, але кожны раз знаходзіліся заступнікі і вызвалялі з-пад арышту. Ста-рэйшы інквізітар і вялікі вікарый дамініканцаў Фігве-роа, выпускаючы духоўнага рыцара на волю, параіў «старанна вучыцца і не баламуціць народ». А вялікі вікарый дамініканцаў у Саламанцы Фрыяс даў тую ж раду, што і Фігвероа, падкрэсліўшы пры гэтым, што ён «мала спрактыкаваны ў рыторыцы і можа ўпасці ў ерась».
    Раззлаваны Лопес заявіў, што іспанцы не дараслі да разумення яго вялікіх ідэй, і вырашыў пераехаць у Па-рыж. Пасля вучобы ў Барселоне ён вучыўся на універ-сітэцкіх курсах у гарадах Алькала і Саламанка.
    19
    Атрыманыя веды дазвалялі паступіць у Сарбону, якая прыцягвала моладзь са ўсёй Еўропы. Але Лопес чамусь-ці абышоў слынны універсітэт і 1 лютага 1528 года пас-тупіў у агульнагуманітарны калегіум Мантэгю на вуліцы Сямі дарог. Затым лраслухаў поўны курс кале-гіума Святой Варвары і атрымаў у 1532 годзе навуко-вую ступень магістра мастацтваў. У гэтым жа годзе распачаў вучобу на багаслоўскіх курсах пры дамінікан-скім манастыры на вуліцы Святога Якава.
    HA ХВАЛІ РЭФАРМАЦЫІ
    Мімікрыя.— Баявая дружына.— Прысяга ў ката-комбах,— Прывід з мячом і іншыя цуды.— Рымская курыя б'е трывогу.— Рэфармацыя на Беларусі.— Папа чытае статут,— Була папы Паўла III.— Мэта апраўдвае сродкі.— Чыя моладзь — таго будучыня.
    1528 год. Парыж — тагачасны цэнтр навукі, мастац-тва, культуры. Іньіга Лопес дэ Рэкальдэ найперш змяніў сваё імя. Па назве бацькоўскага замка пачаў звацца Лаёлам. 3 гэтым прозвішчам ён і ўвайшоў у гісторыю, надаўшы яму злавесную славу. Яно стала сімвалам без-прынцыповасці, жорсткасці і падспуднасці, крывадуіп-ша і словаблудства.
    Чаму наваяўлены парыжанін узяў новае імя, можна толькі здагадвацца: мімікрыя, меркантыльнасць ці якія іншыя прычыны? 3 усіх меркаванняў, выказаных шматлікімі біёграфамі, найбольш слушнай, на наш пог-ляд, з'яўляецца хутчэй за ўсё наступная версія. Змена імя павінна была сведчыць пра поўны разрыў з мінулым і нараджэнне новага чалавека. Сапраўды, за шэсць гадоў пасля ўцёкаў з дому ён добра выварыўся ў жыццёвым катле, набыў пэўныя веды і вопыт, што знач-наўзбагаціла агульны кругагляд правінцыйнага ідальга. Застаючыся па-ранейшаму фанатычным прыхільнікам своеасабліва зразуметага хрысціянства, адэптам сус-ветнага каталіцтва і даведзенай да абсурднай уніфіка-цыі маралі, Лаёла пад уздзеяннем перажытага і вучобы шмат у чым змяніўся. Вялікі ўплыў на характар аказала знаёмства з рознымі сацыяльнымі коламі грамадства. Ён навучыўся разбірацца ў людзях, стаў больш абачлі-
    22
    вым і практычным, пачаў крытычна, як бы з боку, ацэньваць свае магчымасці, вымяраць кожны свой крок. Згладзіліся шмат якія шурпатасці характару, спы-ніліся псіхапатычныя выбрыкі. Цяпер ён сачыў за кож-ным сваім рухам і словам. Значных поспехаў дасягнуў у рыторыцы. Яго старанна прадуманыя казанні збіралі шмат слухачоў, вызначаліся ўнутранай перакананасцю, эмацыянальнай узнёсласцю. Аднойчы, яшчэ падчас ву-чобы на філасофскіх курсах калегіума Святой Варвары, увесь курс збег слухаць Лаёлу, пакінуўшы прафесара ў пустой аўдыторыі. Узнік скандал. Абражаны выклад-чык паскардзіўся прыёру і патрабаваў пакараць бала-мута хлостай. Сваёй апраўдальнай прамовай Лаёла да слёз расчуліў раду калегіума. Яе старшыня Гавеян прыйшоў у шчырае замілаванне і назваў яго святым чалавекам. Між тым гэты інцыдэнт спрычыніўся да раз-валу друтой створанай ім з трох аднадумцаў суполкі.
    Цяпер Лаёла цалкам аддаўся справе арганізацыі духоўнага брацтва і праз нейкі час здолеў скалаціць яго будучае ядро з шасці чалавек, якое ён назваў «баявой дружынай». Гэта былі свяшчэннікі і студэнты Лефеўр, Ксаўе, Лайнес, Сальмярон, Альфонс, Радрыгес. Усе ма-ладыя, бедныя, як царкоўныя мышы, адданыя каталіц-кай царкве і гатовыя ісці за веру ў агонь і ваду.
    15 жніўня 1534 года, якраз на Прачыстую, ваяўнічая сямёрка ў адной з крыптаў катакомбаў Манмартра, дзе ў 272 годзе быў закатаваны першы парыжскі біскуп Дзі-янісій, прысягнула перад алтаром у вернасці створанай суполцы і дала зарок захоўваць цнатлівасць і заўсёдную беднасць. Тут жа было вырашана па заканчэнні вучобы паехаць у Палесціну для місіянерскай дзейнасці або, калі паездка паякой-небудзьпрычыне не адбудзецца, з'явіцца ў Рым і прысягнуць папу ў безумоўным падпарадкаванні і безадмоўнай паслухмянасці.
    У савецкай гістарыяграфіі прыняцце прысягі ў крыпце Дзіянісія лічылася датай заснавання «Таварыс-тва Ісуса», або ордэна езуітаў (ад лацінскага Езус — Ісус). На самой справе да афіцыйнага стварэння ордэна было яшчэ далёка, амаль сем гадоў. За гэты час «баявая дружына», менавіта так называў сваю групу Лаёла, не-калькі разоў знаходзілася на грані развалу. Захавалася
    23
    Ігнат Лаёла 11491—1556)
    яна дзякуючы звышчалавечай выкрутлівасці і энергіч-насці апантанага васконца, яго спрьггу і гатоўнасці ісці дзеля дасягнення мэты на любую здзелку з сумленнем. Лаёла быў здольным містыфікатарам і з поспехам ка-рыстаўся гэтым. Калі, напрыклад, расчараваны Радры-гес зламаўся і наважыўся ўпотай уцячы ў Венецыю, да яго ноччу з'явілася высачэзная постаць з мячом і ад імя Бога параіла застацца са сваім кіраўніком. Якім чынам Лаёла правёў гэтую містыфікацыю, невядома дагэтуль, але падобныя фокусы былі яму не ў навіну. Ён часта для ўмацавання духу сваіх паплечнікаў спасылаўся на прароцтаы і цуды і такім чынам падтрымліваў у іх пэўны