• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    Дух пратэстанцтва даволі хутка павеяў і на Бела-русі. Абнародаванне Марцінам Лютэрам у 1517 годзе славутых 95 тэзісаў супраць догматаў каталіцтва, якія ён павесіў на дзвярах сабора, не прайшлі незаўважа-нымі ў Вялікім княстве Літоўскім. Разнастайныя су-вязі з еўрапейскімі краінамі, асабліва гандаль і вандроўкі цэхавых чаляднікаў, садзейнічалі пастаян-наму прытоку інфармацыі і яе засваенню ва ўсіх ко-лах тагачаснага грамадства, у тым ліку і буйнымі феадаламі. Многія з іх станоўча ўспрынялі ідэі Рэ-фармацыі і ў рознай форме садзейнічалі яе распаўсю-джанню, аказвалі маральную і матэрыяльную дапамогу першым пратэстантам на Беларусі. Слуцкая лютэранская абшчына, напрыклад, пабудавала ў 1535 годзе кірху на ахвяраваным князем Юрыем Сямёнавічам Алелькавічам пляцы.
    Пранікненне новага вучэння з Захаду ішло рознымі каналамі. Значную ролю ў гэтым адыгрывала залежнае ад Вялікага княства Літоўскага Прускае герцагства, дзе з 1525 года лютэранства набыло статус дзяржаўнай рэ-лігіі, а ўлютэранскім універсітэце Кёнігсберга вучыліся юнакі з Беларусі. Для студэнтаў з малазабяспечаных
    36
    Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565)
    сем'яў герцаг Альбрэхт прызначыў у 1545 годзе восем стыпендый. Дарэчы, у 1530 годзе па яго запрашэнні ў Кёнігсбергу нейкі час знаходзіўся наш славуты зямляк Францішак Скарына. Вучэнне М. Лютэра не знайшло чамусьці на Беларусі шырокага прызнання. Значна большае распаўсюджанне атрымалі іншыя плыні пра-тэстанцтва.
    Асабліва шчыраваў на ніве пратэстантызацыі краю князь Мікалай Радзівіл Чорны, другая асоба пасля вя-лікага князя ў дзяржаве — канцлер вялікі літоўскі і ва-явода віленскі. 3 Рэфармацыяй ён, хутчэй за ўсё, пазнаёміўся ў гады вучобы за мяжой, але сам асабіста прыняў новую веру ў сталым саракагадовым узросце.
    37
    3 гэтага можна зрабіць выснову, што змена канфесіі адбылася не пад уплывам раптоўнага эмацыянальна-рэ-лігійнага ўзрушэння, а сталася ўсебакова ўзважаным крокам разважлівага мужа і дзяржаўнага дзеяча. ён рашуча адрынуў і пачаў выкараняць каталіцтва. Толькі ў сваіх уладаннях канцлер зачыніў 187 касцёлаў, раз-бураў прыдарожныя каталіцкія каплічкі і крыжы, ад-чыніў 134 кальвінскія зборы.
    Пратэстанцкія абшчыны раслі, як грыбы, ахоплі-ваючы густой сеткай усю тэрыторыю Беларусі. Пер-шая кальвінская абшчына заснавана Радзівілам у 1553 годзе ў Вільні. Неўзабаве прыхільнікі Кальвіна асядаюць у Нясвіжы, Бярэсці, Слуцку, Койданаве, Кейданах, Мордах, Менску, Полацку, Віцебску, Глы-бокім, Гарадзеі, Жупранах, Заслаўі, Капылі, Іўі, Івян-цы, Любчы, Ляхавічах, Наваградку, Оршы, Смаргоні, Шклове і іншых гарадах і мястэчках. Адчыняюцца сотні кальвінскіх школ, а ў найболып вялікіх гарадах, напрыклад у Вільні, Слуцку, Наваградку, Нясвіжы, Віцебску,— гімназіі. Школы «для дзетак шляхецкіх і мейскіх станаў» існавалі пры кожным зборы. Тут жа ствараюцца шпіталі, а пры некаторых і друкарні.
    Выдавалася ў асноўным духоўная літаратура багас-лоўскага і палемічнага характару, у тым ліку і на бела-рускай мове, напрыклад «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Замест царкоўнасла-вянскай, званайтады «царкоўнай баўгаршчынай», вык-ладанне ў пратэстанцкіх школах вялося на жывой беларускай мове, каб, як павучаў Сымон Будны мала-дых Радзівілаў: «...абы вашн княжацкня мнлостн не только в чужаземскнх языцех, але бы ся тежь... н того здавна славного языка словеньского розмнловатн н оным ся бавнта рачылн».
    Мікалай Радзівіл Чорны шматзрабіўдля пашырэн-ня пратэстантызму на Беларусі, але наўрад ці быў бы такі вынік, калі б грамадская свядомасць не была пад-рыхтавана папярэднікамі-гуманістамі да ўспрыняцця новых маральна-рэлігійных канцэпцый. Менавіта гэта меў на ўвазе В. Ластоўскі: «...у нас яны знайшлі вельмі падатны для сябе грунт: у грамадстве было
    38
    Кальвінскі збор Заслаўе. XVI cm.
    Пасля разгрому Рэфармацыі — касцёл Міхаіла-Архангела. з 1865 г.~ Спаса-Праабражэнская царкла
    агульнае незадавальненне справамі веры і цар-квы». Да ўсяго рэфармацыйны рух як аб'ектыўная з'ява на Беларусі з'яўляўся інтэгральнай часткай еўрапейскага працэсу. I ўсё-ткі ніхто іншы, як Мі-калай Радзівіл Чорны, быў хросным бацькам айчын-най Рэфармацыі. Гісторыя адназначна захавала гэтае ганаровае найменне за ім, а ўдзячныя наш-чадкі называюць яго яе атлантам.
    Што ж вымушала не абойдзенага лёсам чалавека, які меў неабмежаваную ўладу, вялікія грошы і немен-шую славу, культываваць пратэстанцтва? У Еўропе Рэ-
    39
    фармацыя ўзнікла як рэакцыя на засілле каталіцтва, на Беларусі ж не яго, а праваслаўе вызнавала пераважная большасць насельніцтва. У Віцебску, напрыклад, у дру-гой чвэрці XVII стагоддзя католікаў можна было пера-лічыць на пальцах, ды і тыя былі не мясцовымі жыхарамі, а прыезджымі, што жылі ў горадзе па спра-вах службы або гандлю. У Магілёве наогул у гэты час не было ніводнага католіка.
    Дык якімі ж матывамі кіраваўся Мікалай Радзівіл Чорны? Што давала замена адной канфесіі на другую?
    Звычайна адзначаецца некалькі прычын: жаданне вызваліцца ад умяшання каталіцкага кліру ў свецкія справы, ад празмерных выдаткаў на касцёл, незадаво-ленасць прывілеямі духоўных іерархаў, імкненнем лік-відаваць у гарадах юрыдыкі, прыбраць да сваіх рук кляштарныя землі, значна зменшыць колькасць цар-коўных святаў. Кожны стан меў свой інтарэс. Сяляне разлічвалі аслабіць феадальны ўціск і палепшыць сваё сацыяльна-эканамічнае становішча, дробная шляхта спадзявалася пажывіцца за кошт секулярызаванай маёмасці каталіцкага духавенства. Але для дзеячаў з дзяржаўным мысленнем, і ў першую чаргу для Мікалая Радзівіла Чорнага, усе гэтыя акалічнасці мелі друга-раднае значэнне. Іх непакоіла іншае — незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. У пратэстанцтве яны ба-чылі адзін з дзейсных чыннікаў пазбаўлення ад ідэа-лагічна-духоўнага ўплыву суседніх дзяржаў і выкарыстання рэлігіі ўякасці інструмента анексіі. Яны не маглі не ведаць, што пад сцягам каталіцтва адбыва-ецца паланізацыя, а маскоўскія ўладары, спасылаючы-ся на праваслаўнае веравызнанне, прэтэндуюць на беларускія землі. Ідэалагічную раўнавагу яны бачылі ў адметнай ад Польшчы і Маскоўскага княства рэлігіі. Толькі яна магла б гарантаваць незалежнасць, праду-хіліць асіміляцыю і кровапраліцце ў будучым.
    Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), паэт і этнограф XIX стагоддзя, пісаў у кнізе «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах. Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў» (1853 г., Вільня) наступнае: «У ганарыстай галаве Мікалая Чорнага нарадзілася думка пра неза-
    40
    лежнасць літоўскай кароны ад Польшчы... у яго былі надзеі спадзявацца, што мара пра незалежнасць рана ці позна здзейсніцца». Зыходзячы з рэальнай небяспекі паланізацыі і страты дзяржаўнасці, ён на той час слуш-на лічыў, што «каталіцтва — вера палякаў» і «не хацеў, каб Літва мела з імі што-небудзь агульнае». ён імкнуўся стварыць сваю рэлігію, каб пазбавіцца ўплываў з усхо-ду і захаду, што не спрыялі кансалідацыі народа, вялі да расколу яго на дзве часткі. «Чыя краіна,— пісаў поль-скі гісторык Ю. Ясноўскі,— таго і вера». I наадварот: чыя вера — таго і краіна.
    Ідэя незалежнасці не з'яўлялася прэрагатывай Мі-калая Радзівіла Чорнага, яна то ўспыхвала, то на нейкі час затухала і тлела ў родзе Радзівілаў на працягу не-калькіх стагоддзяў. Януш Радзівіл, напрыклад, падтры-маў магнатаў шведскай арыентацыі, парваў унію з Польшчай і па Кейданскай дамове 1655 года перавёў Вялікае княства Літоўскае пад пратэктарат Швецыі. Яго сын Багуслаў у сярэдзіне 50-ых гадоў XVII стагоддзя прыязна ставіўся да Багдана Хмяльніцкага і гетманскай Украіны, варожа да Варшавы і падтрымліваў прыязныя адносіны са шведскім каралём, які варагаваў з Каронай (уласна Польшчай).
    Яркай зоркай-знічкай прамільгнула ў гісторыі бе-ларускага вызвольнага руху Магдалена Радзівіл. Усё сваё свядомае жыццё яна нязменна прытрымлівалася выразнай нацыянальнай арыентацыі. Рабіла ўсё маг-чымае, каб Беларусь «заняла свой пачэсны пасад між народамі». Адчыняла беларускія школы, купляла за свае сродкі падручнікі. Дзеля стварэння нацыянальнай інтэлігенцыі субсідавала вучобу здольных беларускіх юнакоў і дзяўчат. Фінансава падтрымлівала палітыч-ныя і культурныя ўстановы беларусаў. Калі Народны Сакратарыят БНР прыняў у 1918 годзе пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай, канцылярыі ўсіх маёнткаў і лясніцтваў, пачынаючы з галоўнага ўпраўлення ў Кухцічах і канчаючы самым малым фаль-варкам, перавялі справаводства на беларускую мову. Ва ўсіх канторах былі расклеены плакаты з надпісам: «Гаварыць іначай як па-беларуску ў часе ўрадавання
    41
    забараняецца». Сама М. Радзівіл дасканала ведала бе-ларускую мову і вымагала, каб з ёю гаварылі па-бела-руску. Памерла на чужыне.
    Над каталіцкай царквой Вялікага княства Літоўскага навісла чорная хмара злавеснай навальні-цы. Кожную хвіліну мог ляснуць апошні ўдар спапя-ляючага перуна. Прэлаты забілі трывогу, якую ўзмацняла няпэўная пазіцыя караля польскага і вялі-кага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, чалавека безыніцыятыўнага і слабавольнага. Некаторыя ўчын-кі караля-католіка асабліва бянтэжылі каталіцкі клір. 14 красавіка 1562 года ён адмысловым лістом на бе-ларускай мове дазволіў «бурмістрам, райцам і мяш-чанам тамашнім» заснаваць у Віцебску кальвінскую абшчыну. А ў 1563 годзе на Віленскім сойме пра-тэстанты дамагліся ад караля выдання пастановы аб роўнасці ўсіх канфесій. Да гэтага пратэстанты зна-ходзіліся як бы па-за законам, а каталіцкая царква ў параўнанні з праваслаўнай была ў прывілеяваным становішчы. Амаль што паніка ахапіла каталіцкіх іерархаў, калі папаўзлі чуткі аб пераходзе Жыгі-монта II Аўгуста ў кальвінізм. Але рана было яшчэ хвалявацца — кароль раскрые сваё сапраўднае аб-лічча пазней, калі са спакоем ката падрэжа Вялікаму княству Літоўскаму станавую жылу на Люблінскім сойме ў 1569 годзе. А пакуль ён вымушаны быў лі-чыцца з Мікалаем Радзівілам Чорным, які да ўсяго быў галоўнай фігурай сярод тых, хто дапамог ула-годзіць сямейныя адносіны з маткай, уладалюбнай каралевай Бонай, і спрыяў утаймаванню надакучлі-ва-абражлівага соймавага перамывання бялізны з прычыны жаніцьбы караля на прыгажуні Барбары Радзівіл, маладой удаве наваградскага ваяводы С. Гаштольда.
    Знітаваны шчырым узаемным каханнем шлюб тры-ваў нядоўга. Хутка, усяго праз некалькі месяцаў пасля каранацыі, маладая каралева павянчалася з зямлёю. Афі-цыйна — памерла ад рака, неафіцыйна — была атручана. Пры гэтым адны шэптам намякалі на раз'юшаную жа-ніцьбай сына Бону, другія — на польскую шляхту, якая