Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
Са станоўчых граней езуіцкіх навучальньгх устаноў неабходна адзначыць іх даступнасць ддя дзяцей розных станаў, нацыянальнасцей, веравызнанняў. Разам з ка-толікамі вучыліся праваслаўныя і пратэстанты. Напэўна, дзверы калегіумаў не былі зачынены і для іудзеяў. Як неаднаразова падкрэслівалі біёграфы Лаёлы, «ён палюбіў яўрэяў і рупліва дамагаўся абарач-ваць іх у хрысціянства». He бралася за навучанпе і плата, таму езуіцкія школы былі для многіх выхадцаў з бедных і малазабяспечаных пластоў насельніцтва адзіным шляхам атрымання адукацыі. Вучні атры-моўвалі добра прыгатаваную, сытную ежу, жылі ў даг-леджаных і чыстых пакоях, займаліся ў светлых класах.
Калегіумы прываблівалі і спакуслівай магчымасцю зрабіць у будучым добрую кар'еру, тым больш, што езуіты ўсё жыццё сачылі за сваімі выпускнікамі і ме-тадычна прасоўвалі іх ва ўсе ўплывовыя колы грамад-ства. Ды і па ўзроўню адукацыі езуіцкія навучальныя ўстановы пераўзыходзілі на некалькі парадкаў усе ін-шыя школы. Чым як не гэтым можна вытлумачыць на-вучанне ў езуіцкіх школах дзяцей непрыязных да езуітаў бацькоў, напрыклад, полацкага ваяводы, каль-вініста Мікалая Дарагастайскага і — о, Божа! — полац-
62
кага праваслаўнага епіскапа Феафана. Гісторыя зана-тавала і такі выпадак: бацька, праваслаўны па веравыз-нанню, пераказваў цераз знаёмых з турэцкага палону, каб жонка абавязкова ўладкавала сына вучыцца ў езу-ітаў. Як бачым, жаданне даць дзецям добрую адукацыю не стрымлівалася прыналежнасцю да іншай канфесіі. На Беларусі, асабліва ў вялікіх гарадах, такіх, як Вільня і Полацк асабліва, добра ведалі цану навукі. Беларуская моладзь са шляхты і мяшчан, пачынаючы з XV стагоддзя, лічыла прэстыжным атрымаць адукацыю ва універсітэтах Вены, Вітэнбэрга, Лейпцыга, Кёнігсберга, Кракава, Прагі, Базеля, Цюрыха, Падуі, Жэневы. Кіруючыя пасады ў Вя-лікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі ў большасці зай-малі высокаадукаваныя людзі, многія з іх валодалі некалькімі замежнымі мовамі. Менавітаяны стымулявалі працэс ііггэнсіўнага далучэння да еўрапейскай цывіліза-цыі і культуры. Пад іх палітычным уздзеяннем на Беларусі распаўсюдзіліся хрысціянска-іуманістычныя ўплывы пратэстанцкай арыентацыі.
Езуіты правільна ацанілі сітуацыю на Беларусі і па першым часе ўстрымліваліся ад гвалтоўнага наступу на пратэстанцтва і схізматызм, як яны называлі правас-лаўе. Дзейнічалі чуйна, асцярожна, спакваля, усяляк маскіруючы свае сапраўдныя намеры. 3 інструкцыі кіраўніцтва ордэна: «Што датычыцца парафіян, асаблі-ва простага звання... неабходна як толькі магчыма сце-рагчыся таго, каб не даць ім найменшай зачэпкі да здагадкі аб нашых памкненнях і мэтах. Паколькі ад парафіян можна чакаць адкрытага ўзброенага бунту, дык не раім адкрыта ісці супраць іх...» Далей ідзе парада не ўводзіць новыя звычаі раптоўна, а «замяняць паціху старыя». Крывадушнасць, як тактычны сродак, выхоўвалася падспудна змалку. Зманеным у каталіцтва вучням раілі ўтойваць да пэўнага часу ад бацькоў пе-раход у іншую веру. Дзецям даводзілася ілгаць і вык-ручвацца — дома гаварыць адно, у калегіуме — другое.
Пагардлівай зняважлівасцю да агульнапрынятых нормаў маралі насычаны так званыя «Тайныя рэкамен-дацыі «Таварыства Ісуса». У адным з 16 параграфаў гэтага дакумента аўтары павучаюць, як авалодаць маёмасцю багатых мужа і жонкі: «Калі ў іх толькі адзін сын, дык неабходна любымі сродкамі завабіць у Тава-
63
рыства: патрэбна гнаць з яго душы ўсялякую боязь бацькоў і ўпэўніць у думцы, што яго заве Хрыстос, пе-раконваючы наватутым, штодля Бога самай прыемнай ахвярай будзе, калі ён уцячэ насуперак волі бацькоў і без іх ведама. Затым адправіць яго ў далёкі навіцыят, паведаміўшы пра гэта генералу». Разлік просты: сын паступае ў «Таварыства Ісуса», прымае зарок беднасці і пасля смерці бацькоў перадае спадчыну езуітам.
Выпешчаная вопытнымі выхаванцамі двудушнасць паступова пераходзіла ў пачварную звычку, станавілася сталай рысай характару і, як кажуць у народзе, не муляла сумленне.
Асеўпіы на новым месцы, езуіты спачатку не надта налягалі на місіянерскую дзейнасць, бо з вопытуведалі, што дарослых, асабліва людзей сталага веку і закара-нелых у ерасі, выправіць, бы тых гарбатых, адна толькі магіла. Іншая справа моладзь, яна бы свежая гліна, лёгка і хутка прымае ў спрактыкаваных руках неабходную форму. Абы толькі пальцы былі чуйнымі і спрытнымі. Астатняе зробіць час. Таму асноўныя намаганні яны накіроўвалі на адпаведную адукацыю і выхаванне ма-ладога пакалення, каб у адносна хуткім часе пусціць карэнне ва ўсе сітавіны грамадства.
Навучальныя ўстановы некалькіх тыпаў езуіты ар-ганізоўвалі, як правіла, пры сваіх рэзідэнцыях і місіях, якімі неўзабаве аплялі ўсю Беларусь. Размяшчаліся яны не толькі ў гарадах, напрыклад, у Бабруйску, Магілёве, Слоніме, Барысаве, але і ў шляхецкіх маёнтках, гаспа-дары якіх ужо акаталічыліся. Адну з такіх місій езуіт Язэп Бака, між іншым, не пазбаўлены здольнасцей па-эта, стварыў на свае сродкі ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкага раёна). У Юравічах, што на Мазыршчыне, місію арганізавалі і фінансавалі Барбара Лоска і Марыяна Катарская. Унёс сваю лепту і кароль Ян III Сабескі — Юравічы атрымалі статус мястэчка, a місія была вызвалена ад сярэбшчыны (вайсковага па-датку). У функцыю гэтай ніжэйшай адміністратыўна-арганізацыйнай структуры «Таварыства Ісуса» ўваходзілі распаўсюджванне каталіцкага ўплыву на мясцовае на-сельніцтва, нагляд за паводзінамі вернікаў, канспіра-тыўная сувязь са свецкімі езуітамі, інфармаванне начальства пра становішча на месцах. На Беларусі сетка
64
езуіцкіх арганізацый складалася з 79 апорных кропак — місій, рэзідэнцый, навіцыятаў, канвіктаў, калегіумаў, ака-дэмій. На ўсёй жа тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1770 годзе налічвалася каля 90 езуіцкіх устаноў рознага ўзроўню. I ўсе яны не драмалі. Пераважная большасць іх выцягнулася ланцужком уздоўж усходняй мяжы Вялі-кага княства Літоўскага.
Істотную ролю ў ідэалагічным уздзеянні на насель-ніцтва адыгрывалі езуіцкія касцёлы. Езуіты і тут заста-валіся езуітамі, надаючы фасадам сваіх храмаў прыстойна-прываблівае і добразычлівае аблічча. А гэта, на іх погляд, дасягалася пры дапамозе найперш неап-раўданага логікай мастацтва нагрушчвання арнамен-тальных упрыгожванняў і наўмысна падкрэсленага ўхілення ад прамых ліній. Затое касцёлы будаваліся з грунтоўнай дыхтоўнасцю, таму многія з іх захаваліся да нашых дзён. Будавалі іх у другую чаргу пасля наву-чальных устаноў у так званым «езуіцкім стылі», назы-ваным яшчэ сапсаваным барока. Праўда, крыху пазней аўтар гэтага накірунку ў дойлідстве Франчэска Бара-міні па свайму ўласнаму жаданню перайшоў да боль-шай паловы чалавецтва, а гэты ўчынак у хрысціянстве заўжды лічыўся вялікім грахом. Увекавечваючы памяць расчараванага ў жыцці архітэктара, езуіты тым самым грашылі самі. Самазабойцаў не адпявалі і хавалі без святара за ровам ці сцяной могілак.
Магутным сродкам уздзеяння на свядомасць насель-ніцтва валодалі створаныя пры касцёлах таварыствы свя-тых Алойзы, Ганны, Барбары, Лазара, Яна Непамуцэна, Божай Маткі, Цела Божага, Міласэрнасці Боскай моцы, Добрай смерці і іншыя. Таварыствы наладжвалі казанні ў нядзельныя і святочныя дні, сумесна вывучалі Катэхізіс. Штогод арганізоўвалі ўрачыстыя брацкія набажэнствы. Удзельнічалі ў розных шэсцях, святкаваннях і хаўтурных абрадах. Мерапрыемствы праводзіліся са знешнім бляс-кам і пышнасцю, усё рабілася для ўзмацнення псіхала-гічнага ўздзеяння на вернікаў. Так, з нагоды кананізацыі блажэнных Станіслава Косткі і Алойзы ў Пінску было наладжана выключна ўрачыстае святкаванне. Багата ўбраны панарад з абразамі новых святых суправаджаў вайсковы эскорт у параднай форме і пры поўным узбра-енні, без супыну грала музыка, грымеў артылерыйскі са-
65
лют. Касцёл на Рыначнай плошчы літаралыіа трашчаў гіа швах у час вялікага набажэнства. Святкаванне за-вяршылася тэатралізаваным паказам эпізодаў з жыцця кананізаваных святых Косткі і Алойзы.
Езуіты былі мастакамі ў выкарыстанні розных гра-мадскіх з'яў і падзей у сваіх прапагандысцкіх мэтах Пра пахаванне маршалка Ігната Завішы доўта памяталі менчукі і навакольная шляхта. Урачыста-жалобная пра-цэсія павольна, як належыць у такіх выпадках, прайшла па запруджаных народам вуліцах Менска. Вакол ката-фалка мігцелі агеньчыкі ажно чатырнаццаці тысяч све-чак і каганцоў. Знакамітага нябожчыка адпяваў сам біскуп А. Тышкевіч. Пахвальнае слова прамовіў праз-ваны за красамоўства «несмяротным пеюном» езуіт Язэп Бака. Развітальны гарматны залп быў чуцён нават у бліжэйшых вёсках.
Некалькі адменную ад таварыстваў ролю адыгрыва-лі створаныя таксама пры езуіцкіх касцёлах кангрэга-цыі. Многія з іх фарміраваліся па прафесійнаму прынцыпу, аб'ядноўваючы рамеснікаў, гандляроў, сту-дэнтаў. Асобна існавалі шляхецкія і жаночыя кангрэ-гацыі. Духоўныя арганізацыі гэтага тыпу выконвалі некалькі задач: залучалі ў каталіцтва прадстаўнікоў ін-шых веравызнанняў, падбіралі здольных юнакоў і дзяўчатдля паступлення ў манаскія ордэны дамінікан-цаў, францысканцаў, баніфратаў, бернардзінцаў кар-мелітаў, картэзіянцаў, аўгусцінаў, піяраў, бенедыкцінцаў, капуцынаў, трынітарыяў, сёстраў бры-гітак, марыявітак, сакраментак. У Пінску існаваў нават ордэн камуністаў. Аўсяго на Беларусі дзейнічала больш за дваццаць тры ордэны. Армада Магутны духоўны таран. I ўсе метадычна на працягу некалькіх стагоддзяў білі ў адну кропку. Нават кропля, як гаварылі стара-жытныя рымляне, «точыць камень не сілай, а частатой свайго падзення». Аднак народ выірываў і захаваў сваё этнічнае аблічча: мову, звычаі, абрады і традыцыі.
Сябры кангрэгацый дзеля большага ўплыву на вер-нікаў і ўзмацнення ідэалагічнага ўздзеяння на іншавер-цаў наладжвалі дыспуты са святарамі іншых канфесій, ставілі драматычныя спектаклі рэлігійнага зместу. Га-нарова стаялі ў Вялікую пятніцу каля труны Збавіцеля. Падчас стыхійных бедстваў прымалі ўдзел у пакаянных
66
Агульны выгляд езуіцкага кляштара. VH cm. Гародня Літаграфія з акварэлі Н. Орды. XIX cm. Злева, побач з касцелам, будынак аптэкі
працэсіях. Даведзеныя да экстазу шматгадзіннымі мод-ламі вернікі па дарозе да святынь раз'юшана бічавалі самі сябе. Польскі гісторык Я. Быстронь прыводзіць апісанне такога шэсця адным прыдворным відавочцам: «Страшна было глядзець, як... пры святле смаловых па-ходняў купы людзей па 50 і 100 чалавек ішлі за кры-жам... яны бічавалі адзін другога. Я бачыў многа вернікаў, у якіх раны былі глыбінёй у палец».