Многія прыйдуць пад імем маім
Езуіты на Беларусі
Станіслаў Цярохін
Выдавец: Полымя
Памер: 143с.
Мінск 1995
81
напалі на падворак магілёўскага епіскапа і вядомага філосафа Каніскага. Уратаваўся ён ад узброеных руч-ніцамі «свавольнікаў» у сутарэннях свайго дома, дзе быў прадбачліва абсталяваны схоў.
Час ад часу ў Еўропе раздаваліся галасы абурэння, але абураліся галоўным чынам пратэстанты, абараня-ючы сваіх аднаверцаў. За праваслаўных заступіўся, ма-быць, толькі адзін Вальтэр. ён знутры спазнаў закулісную сутнасць «Таварысгва Ісуса», калі юнаком вучыўся ў езуіцкай вучэльні. Вядомы ва ўсім тагачасным цывілізаваным свеце энцыклапедыст высцебаў з уласці-вым яму сарказмам езуітаў у сваёй працы «Вопыт гіста-рычных і крытычных нязгод цэркваў у Польшчы. .». Аўтар раскрывае адмоўную ролю «баявой кагорты» рым-скай курыі на канкрэтным матэрыяле. у тым ліку і на беларускім. 3 працы Вальтэра, напрыклад, тагачасныя чы-тачы даведаліся пра тое, як езуіты ў 1765 годзе палкамі заганялі ў касцёл жыхароў Мсціслава.
Усе спробы спыніць ці хаця б абмежаваць бязмежны разгул езуіцкага бясчынства разбіваліся ўшчэнт аб па-туранне і адкрытую падтрымку прыхільнікаў чорнага папы ўрадавымі коламі Рэчы Паспалітай, найперш са-міх каралёў. Што толькі ні рабілі праваслаўныя і пра-тэстанты — усё дарэмна. Hi выступленні ў сойме, ні звароты да караля такіх уплывовых асоб, як князі Януш і Крыштоф Радзівілы, князь Крыштоф Збаражскі, ні апеляцыі да закону і да судовых органаў не здолелі абараніць «дысідэнтаў» і «схізматаў» ад здзекаў і су-мятні. Усе каралі, пачынаючы ад Сцяпана Батуры, амаль што дэманстратыўна не выконвалі прысягу аберагаць свабоду веравызнання і яе вернікаў, а ў судзейскіх крэслах ужо даўно сядзелі выхаванцы езуітаў.
Зусім інакшая рэакцыя была, калі выведзеныя з цяр-пення абражаныя давалі адпор сваім крыўдзіцелям. Два шляхціцы, Антоны Каравіцкі і Ганецкі, перанялі на да-розе езуіцкага служку Мачульскага і пачалі яго біць, той вырваўся і схаваўся за агароджай калегіі, але яго дагналі і дабавілі столькі, «што нават зламалі шаблю». Сваёй жорсткасцю і неадпаведнасцю характару і ця-жару злачынства вырак пераўзыходзіў тагачасную кару за забойства. «Суд праўдзівы і ласкавы» імкнуўся
82
А. Бартэльс. Казанне. 1844 г.
не да трыумфу законнасці, а да запалохвання ерэтыкоў, таму і паставілі ў віну шляхцюкам усё, што можна было выціснуць з гэтай гісторыі. Іх абвінавацілі ў нападзе на калегію, у абразе касцельнага права, ну, і, зразумела, у лупцоўцы Мачульскага. Адмералі ім, як гаворыцца, на ўсю катушку. Абодвух прыгаварылі да выплаты вя-лікага штрафу, турэмнага зняволення з наступнай ба-ніцыяй (выгнаннем) і грамадскім зняслаўленнем, a таксама да спагнання значнай сумы грошай за шкоду і судовыя выдаткі. Авось, калі «ўсяле Ёзера Магілёўска-га павета падбухтораныя езуітамі віленскія камісары старажытную багабойную царкву Пётры і Паўлы з вя-лікім зневажэннем спустошылі і прыхаджан той цар-квы, якую яны баранілі, шмат каго білі нясцерпна і, залезшы на царкву, крыж спіхнулі нагамі, а нарэшце ўсю царкву па бервяну разабралі», ніводзін волас ні ў каго з галавы не зваліўся.
Езуіты добра ведалі сілу слова і дасканала карыста-ліся ім. Яны пераўзышлі ў краі ўсіх ва ўплыве на гра-мадскую думку. Сваю дзейнасць «Таварыства Ісуса» не
83
абмяжоўвала сценамі касцёлаў і калегіумаў, яго сябры, не чакаючы запрашэння, усялякімі спосабамі завязвалі кантакты з прыхільнікамі іншых веравызнанняў з мэ-тай схіліць у каталіцтва ці хоць бы для таго, каб закінуць у дуіпу сумненне. Езуіта можна было ўбачыць у карчме, на кірмашы, у шпіталі, турме, у прытулках нямоглых ста-рых, ля ложка хворага, у курнай хаце селяніна і палацы магната. Вялікую работу праводзілі яны з жанчынамі, ведаючы, іпто маці перадасць свае думкі дзіцяці.
Аднак адной толькі актыўнасцю наўрад ці дамагліся б езуіты поспеху. Клеўрэты Лаёлы здолелі заручыцца падтрымкай урадавых колаў, а галоўнае, саміх каралёў, якія адначасова былі вялікімі князямі Вялікага княства Літоўскага. Прасачыліся езуіты і ў асяроддзе пратэс-танскай арыстакратыі і падступна, без надакучлівага дыдактызму і маральнай прынукі пачалі, як тады гава-рылі праваслаўныя іерархі, спакушаць магнатаў і шлях-ту ў каталіцтва. I не без поспеху. А тут якраз сярод антытрынітарыяў пачалі пашырацца радыкальна-сацы-яльныя ідэі. Прапаведуецца «агульнасць маёмасці, не-павага да ўладаў, судоў і станаў». Адкрыта дыскутуецца пытанне: «Ці могуць прысутнічаць на божай вячэры тыя, хто не адпускае на волю сваіх прыгонных?». На сінодзе беларускіх антытрынітарыяўу Іўі многія з адаб-рэннем сустрэлі прапанову ліквідаваць прыгонніцтва і інстытут халопства. У якасці аксіёмы быў прыняты тэ-зіс, што шчыры хрысціянін не мае маральнага права валодаць прыгоннымі і нявольнай чэляддзю. Падобны накірунак у пратэстанцтве закранаў кроўныя інтарэсы шляхты, выклікаў трывожную насцярожанасць і вос-трую боязь страты свайго матэрыяльнага дабрабыту і прывілеяванага становішча. А тут яшчэ да ўсяго пача-лося планамернае выжыванне іншаверцаў з кіруючых і прыбытковых пасад. Пратэстанты і праваслаўныя трактаваліся як людзі другога гатунку. I пабеглі ясна-вяльможныя гуртам ва ўлонне «адзіна правільнай хрыс-ціянскай рэлігіі», за якую выдавалася спецыфічна польская мадэль каталіцтва з яе атаясамленнем веры з этнічнай прыналежнасцю.
Распаўсюджванне каталіцтва не выклікала б ніякай адмоўнай рэакцыі, каб усе канфесіі развіваліся мірна
84
і кожны мог выбіраць веру свабодна. Але езуіты ўнеслі ў рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага варо-жасць і дыскрымінацыю насельніцтва іншых веравыз-нанняў, што, як слушна адзначыў вядомы гісторык дзяржавы і права Я. Юхо, «у канчатковым выніку пад-рывала жыццёвыя сілы дзяржавы, вяло да ліквідацыі яе палітычнай самастойнасці». Падрыўная палітыка езу-іцкага ордэна «асабліва праявілася ў яго імкненні апаля-чыць усё насельніцтва Вялікага княства, ліквідаваць нацыянальныя культуры яго народаў, пазбавіць іх нацы-янальнай самасвядомасці». Акаталічванне на Беларусі праводзілася прымусова. Людзей, як сведчаць шматлікія тагачасныя дакументы, заганялі ў касцёл палкамі, на Га-родзеншчыне ксяндзы хрысцілі сялян пад аховай прыве-зеных з карэннай Польшчы ўзброеных жаўнераў.
Шэрагі рэфармістаў пахіснуліся і пачалі катастра-фічна радзець. Віленскі сінод у 1612 годзе адзначыў змяншэнне многіх абшчын з прычыны таго, што іх па-кідаюць браты шляхецкага стану. Услед за сынамі Мі-калая Радзівіла Чорнага пайшлі Юрый Алелькавіч Слуцкі, Леў Сапега, Іван Глябовіч, Тышкевічы і іншая радавітая шляхта. Здавалася б, нічога асаблівага не ад-былося: змянілі людзі веру—ну, і што? Праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва і ўсе напрамкі пратэстанцтва — хрысціянскія канфесіі, усе яны грунтуюцца на адной і той жа аснове — вучэнні аб выратавальнай ахвяры Ісу-са Хрыста. Адрозненні паміж імі ўзніклі нашмат пазней самога хрысціянства і не закраналі яго сутнасці. Падзел некалі адзінага хрысціянства на заходнюю (каталіц-кую) і ўсходнюю (праваслаўную) цэрквы канчаткова адбыўся ў 1054 годзе. У значнай меры раскол выкліка-ны амбіцыямі канстанцінопальскіх і рымскіх іерархаў, іх імкненнем да вяршэнства над усім хрысціянствам у свеце. Што адбілася навату самым слове «каталіцтва», якое паходзіць ад грэчаскай лексемы «каталікос» — усеагульны, сусветны, усяленскі.
Ды і адрозненні паміж абедзвюма царквамі не на гэ-тулькі істотныя, каб ламаць коп'і і даводзіць супрацьста-янне да крыві. У дагматыцы, напрыклад, католікі, як і праваслаўныя, прызнаюць тройцу, але лічаць, што святы дух зыходзіць не толькі ад Бога-бацькі, але і ад Бога-сына.
85
Каталіцкая царква прызнае догмат вяршэнства і непаг-рэшнасць папы рымскага. Ёсць і чыста знешнія абра-давыя разыходжанні, але пра іх не варта нават гаварыць.
Ваяўнічае распаўсюджванне каталіцтва на Беларусі на-было форму царкоўнага касмапалітызму і выкарыстоўва-лася польскімі феадаламі і каталіцкім клірам у якасці палітычнага сродку паланізацыі краю. Ілжывае сцвяр-джэнне «Кожны католік — паляк» падавалася як бяс-спрэчная ісціна апошняй інстанцыі. Абсурднасць гэтага так званага пастулата відавочная. Калі зыходзіць з яго, дык усе жыхары Іспаніі з'яўляюцца палякамі. Алеяны чамусьці, мабыць па невуцгву свайму, лічаць сябе іспанцамі.
Між іншым, гэты аргументдаволі актыўна выкарыс-тоўваецца і сёння. Жыхар Гародні Г. Марціросаў гаво-рыць: «Ніводная больш чым са ста нацыянальных каталіцкіх цэркваў не блытала нацыянальную і рэлігій-ную прыналежнасць. Польская каталіцкая царква — выключэнне. Формула «Католік — значыць паляк» была і застаецца вызначальнай». Каталіцкая мадэль клерыкальна-польскай экспансіі працягваецца і сёння, больш таго, апошнім часам яна актывізавалася, амаль адкрыта рэанімуецца антыгістарычны міф пра «спрад-вечную польскасць» «усходніх крэсаў». 3 маўклівай згоды беларускага ўрада касцёлы Беларусі абселі ксян-дзы з карэннай Польшчы, што яшчэ перад першай сус-ветнай вайной асуджаў Ю. Пілсудскі ў артыкуле «Аб польскім імперыялізме». У той час ён адмоўна ставіўся да паланізацыі беларусаў і летувісаў, якую праводзіла польская каталіцкая іерархія, прызначаючы па «пара-фіі ксяндзоў-палякаў, а не ліцвінаў».
Да чаго прывяла тагачасная палітыка, агульнавядома. Аднак польскі каталіцкі клір, у асярсддзі якога дагэтуль існуюць «заалагічныя ксенафобія і рэваншысцкія настроі ў дачыненні да «ўсходніх крэсаў», да свербу ў пятах мро-яць пра новага генерала Л. Жалігоўскага, а некаторыя, найбольш гарачыя галовы, усё яшчэ трызняць аб • узнаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Свядо-масць насельніцтва каталіцкага веравызнання свядома атручваецца ілжывай настальгіяй аб Вялікай Польшчы з усходняй граніцай каля Смаленска. Кожны больш-менш
86
дасведчаны гісторык ведае, што такой Полыпчы ніколі не існавала. А этнічна беларускія землі ні юрыдычна, ні фактычна ніколі не ўваходзілі ў яе межы. Карыста-ючыся недасведчанасцю сваёй паствы, фальсіфікатары ў сутанах з езуіцкай спрытнасцю перакручваюць бяс-спрэчныя гістарычныя факты. Зводзяць у зман верні-каў, сцвярджаючы, што «Польшча» і «Рэч Паспалітая» — гэта назвы адіюй і той жа дзяржавы. Такая быццам бы неістотная і на першы погляд незаўважная слоўная эквілібрыстыка не толькі скажае сапраўдны стан рэчаў і імплантуе ў падсвядомасць людзей патэнцыяльна не-бяспечныя ўяўленні, але і выкрывае беспардонную ману загразлых у палітыцы наезных клерыкаў.