• Газеты, часопісы і г.д.
  • Многія прыйдуць пад імем маім Езуіты на Беларусі Станіслаў Цярохін

    Многія прыйдуць пад імем маім

    Езуіты на Беларусі
    Станіслаў Цярохін

    Выдавец: Полымя
    Памер: 143с.
    Мінск 1995
    55.76 МБ
    110
    Езуіцкая школа ў Гародні. Паводле фотаздымка 1885 г.
    Кацярына II павярнулася тварам да езуітаў выключ-на пад уплывам дальнабачнага С. Чарневіча, галавы бе-ларускіх паслядоўнікаў Лаёлы. Ён не толькі на словах, але і на канкрэтных учынках паказаў кемлівай уладар-цы патэнцыяльныя магчымасці ордэна ва ўсталяванні расійскай дзяржаўнасці на толькі што далучаных зем-лях. Ведала імператрыца, як сустракала на тры чвэрці уніяцкае (800 тыс. чал.) і каталіцкае (100 тыс. чал.) на-сельніцтва Усходняй Беларусі нязванае войска яе вялі-касці. Непрыязнасць, панурыя погляды з-пад нахмураных броваў, насцярожанасць. Ды і на правас-лаўных беларусаў (300 тыс. чал.) не было чаго спадзя-вацца, і яны не кідаліся ў абдымкі, чамусьці таксама касавурыліся.
    111
    Адны толькі езуіты адразу жа публічна выказалі ла-яльнасць да новай улады. Першымі са святочнай ура-чыстасцю і ўздымам, з пышным набажэнствам і прывітальнымі казаннямі злажылі вернападданіцкую прысягу манархіне з Паўночнай Пальміры. За іх прык-ладам пайшла шляхта і працавітыя падданыя, што да-гэтуль усё азіраліся на уніяцкае ды каталіцкае духавенства, якое збянтэжана вагалася і не спяшалася прысягаць.
    Чарневіч улічыў усё і склікаў езуітаў у Полацк, дзе ўрачыста і прывёў іх да прысягі. I не калі-небудзь, a менавіта ў дзень анёла імператрыцы. Бліскучае слова айца Я. Катэбрынга так расчуліла Кацярыну II, што яна, чытаючы тэкст віншавання, у замілаванні ўсхліпнула. Затым Чарневіч разам з рэктарам калегіі і Катэбрынгам наведаў Пецярбург, дзе ў прысутнасці найвышэйшых дзяржаўных асоб прысягнуў не толькі за сваю правін-цыю, але і за езуітаў астатняй, яшчэ не забранай часткі Беларусі. Празрысты палітычны намёк надта прый-шоўся да душы самадзержыцы, якая ўжо снавала планы наступных падзелаў Рэчы Паспалітай. Вось цяпер ас-вечаная імператрыца магла не баяцца папрокаў еўра-пейскай грамадскасці, у тым ліку Вальтэра, з якім падтрымлівала пісьмовую сувязь, у прымусовым далу-чэнні тэрыторыі суседняй дзяржавы.
    Убачыўшы ў езуітах надзейных прыхільнікаў, Каця-рына II змяніла адносіны да іх, узяла пад сваё заступ-ніцтва і загадала генерал-губернатару 3. Чарнышову падтрымліваць ордэн, a 24 студзеня 1774 года вызваліла езуіцкія ўладанні ад падаткаў і прызначыла штогадовую субсідыю ў памеры 8000 рублёў на ўтрыманне езуіцкіх навучальных устаноў. Вось чаму імператрыца гулліва паківала пухлявым пальчыкам і засунула прывезеную біскупам Станіславам Богуш-Сестранцэвічам булу Клі-мента XIV пад сукно.
    Знайшоў Чарневіч ключык і да ўплывовых кацяры-нінскіх саноўнікаў. Пацёмкін, напрыклад, дапамог пе-раадолець перашкоды з увядзеннем пасады віцэ-генерала, а з 17 кастрычніка 1782 года і генерала, што надало правінцыйнай езуіцкай структуры статус самастойнага ордэна. Узначаліў яго, зразумела, Чарне-
    112
    віч. Так пачаўся другі беларускі перыяд існавання «Та-варыства Ісуса». Да ўсяго фаварыт Кацярыны II сваім коштам узвёў у Полацку вялікі будынак для віцэ-гене-рала і яго прафесаў. He застаўся ў баку і 3. Чарнышоў. Так, той, які павінен быў трымаць пад каўпаком езуітаў, гэтак расшчодрыўся, што заснаваў у Чачэрску езуіц-кую рэзідэнцыю. Такім чынам Беларусь стала адзіным месцам у свеце, дзе афіцыйна, угульна ўладкаваўшыся пад шырокім крылом расійскага арла, існавалі езуіты. Насуперак папскай волі і непадпарадкаваныя ёй.
    Аднак клопатаў у Чарневіча хапала. Больш усяго яго непакоіла пагроза натуральнага, так сказаць біялагіч-нага, вымірання ордэна. Пройдзе нейкі час, а плыве ён няспынна, і не застанецца ніводнага брата, пасвячонага ўтой ці іншы клас зарока. Хто думаў, разважаў генерал, што, дасягнуўіпы найбольшага росквіту ў сваёй гісто-рыі, ордэн апынецца на краі чорнага прадоння небыц-ця. Таварыства дужэла, набыло моц і маральную, і матэрыяльную, а небяспека вось тут, за спіной... Хто думаў пра гэта, калі пышна адзначалі на берагах Палаты і Дзвіны двухсотгадовы юбілей ордэна... Роіліся, снавалі трьівожныя думкі. Хаця шляхі Гасподні не падуладны чалавеку, але і самому драмаць нельга...
    I Чарневіч зноў пайшоў на канфлікт з рымскай ку-рыяй. Насуперак кананічнаму праву ён вырашыў ства-рыць навіцыят для падрыхтоўкі і пасвячэння ў ордэн маладых католікаў. Кацярына II не супярэчыла і нават вытрывала масіраваны націск папы, які праз кара-леўскія двары Еўропы спрабаваў угаварыць яе адмо-віцца ад гэтага кроку. Але самалюбная імператрыца заявіла, што нікому не дазволіць умешвацца ў справы яе дзяржавы.
    ЗОчэрвеня 1779 года біскуп Богуш-Сестранцэвіч аб-народаваў дазвол урада Расійскай імперыі аб адкрыцці ў Полацку навіцыята і аб прыёме жадаючых прысвяціць сваё жыццё служэнню ў шэрагах «Таварыства Ісуса». Праз сем месяцаў, 2 лютага 1780 года, адбылося ўра-чыстае адкрыццё першага на Беларусі навіцыята. Ад-начасова быў атрыманы дазвол на прыезд на Беларусь былых езуітаў, і яны пацягнуліся сюды з усяго свету — з Рэчы Паспалітай, Нямеччыны, Італіі, Францыі.
    113
    Уліўшы ў старэчы арганізм ордэна добрую порцыю све-жай крыві, Чарневіч з палёгкай уздыхнуў — будучыня таварыства была надзейна забяспечана і з гэтага боку. Неўзабаве ў Дзвінску гасцінна расчыніў дзверы другі навіцыят.
    Пры Кацярыне II езуіты адчувалі сябе як ніколі ўтульна — матэрыяльна ўпэўнена, псіхалагічна спакой-на, у бытавым плане камфортна. Праўда, венцаносная дабрадзейка трымала езуітаў на даволі кароткай почап-цы, тактоўна вымагаючы ад іх правядзення патрэбнай ёй палітыкі і дэманстрацыі цывілізаванай Еўропе ім-перскай талерантнасці і асвечанасці. Дзеля справядлі-васці адзначым, што Кацярына II шчыра клапацілася аб аўтарытэце расійскай дзяржавы і ўсялякімі споса-бамі падтрымлівала яе рэпутацыю.
    Адносіны, што склаліся паміж імперскім урадам і ордэнам, задавальнялі абодва бакі. Аднак, як бы полац-кія езуіты не былі адчужаны ад Рыма, яны ўсё-ткі з'яўляліся ўдарным бастыёнам Ватыкана на ўсходзе. Існуе думка, што Чарневіч у купе з рымскай курыяй разыгралі спектакль і абвялі вакол пальца расійскія ўлады, пачынаючы з імператрыцы і канчаючы чыноўніцкай сошкай з акружэння генерал-губернатара 3. Чарнышова. Рымская курыя была зацікаўлена ў за-хаванні сваіх пазіцый на тэрыторыі Расійскай імперыі і ішла на ўсё дзеля ўтрымання іх да лепшых часоў. Кожны, як кажуць, меў свой інтарэс. Вось толькі не ўлічваліся правы карэннага насельніцтва. I Расія, і езу-іты праводзілі ў дачыненні да яго палітыку дэнацыяна-лізацыі і асіміляцыі.
    У выкараненні пачуцця нацыянальнай самасвядо-масці актыўны ўдзел прымалі пярэваратні, яўныя і тай-ныя езуіты мясцовага паходжання. За асабісты дабрабыт, уяўную ўладу і прывабны звон чырвонцаў яны гатовы былі служыць не толькі чужынцу, але і ма-моне. Служылі, як трапна адлюстраваў у фальклоры народ, «не для Ісуса, а дзеля смачнага куса». I хрысці-янства, як каталіцтва, так і праваслаўе, тут ні пры чым, Справа ў карысліва-кашчунскім выкарыстанні і імені, і вучэння Ісуса Хрыста. Шмат хто выкарыстоўваў яго для прыкрыцця сваіх ганебных мэтаў. Нездарма Сын
    114
    Божы папярэджваў вучняў: «Многія прыйдуць пад імем Маім» і «Многія фальшывыя прарокі паўстануць і мно-гіх падмануць» (Евангелле ад Мацвея, раздзел 24, вер-шы 5, 11).
    Генералы ордэна С. Чарневіч, Г. Лянкевіч, Т. Бржа-зоўскі будучы па паходжанню беларусамі цалкам стра-цілі духоўную сувязь са сваім народам і. акрамя шкоды, нічога яму не прынеслі. Яны спавядалі чужую культуру, укаранялі замест дзядоўскіх звычаяў і традыцый чужы светапогляд на жыццё, нявечылі душы беларусаў, вы-каранялі родную мову, але яна, нягледзячы на прымус, датрывала да нашых дзён і. як ні дзіўна, гучыць у пе-раважнай большасці каталіцкіх сем'ях і сёння. Дастат-кова з'ездзіць на Гародзеншчыну, каб пачуць чысцюткую, бы празрысты струменьчык лясной кры-нічкі, мову нашых далёкіх продкаў.
    Той-сёй, магчыма, запярэчыць: а як асвета, якую езуіты актыўна пашыралі праз калегіумы, школы, ака-дэміі? Сістэма езуіцкай адукацыі, пачынаючы ад шко-лак пры некаторых місіях і канчаючы акадэміямі, была строга мэтанакіраванай і цалкам падпарадкаванай ін-тарэсам ордэна. Нават у калегіумах, якія лічыліся свец-кімі навучальныміўстановамі, хітрамудрыя выкладчыкі без дакучлівага дыдактызму фарміравалі ў сваіх выха-ванцаў патрэбны ім вобраз мыслення. Навука, накіра-ваная супраць нацыянальных інтарэсаў народа, прадукуе, як вядома, манкуртаў і пярэваратняў. Езуіты кралі ў народа самы каштоўны набытак — генітычна-разумовы патэнцыял і выкарыстоўвалі яго для дасяг-нення чужых і шкодных мэтаў. Злачынна злучыўшы каталіцтва з польскай самасвядомасцю, яны актыўна і прымусова паланізавалі беларусаў. Вынікі гэтай асветы злавесным рэхам адгукнуліся праз 43 гады пасля выг-нання езуітаў з Беларусі. Вось, напрыклад, што пісалі ў адрасе на імя імператара Аляксандра II у 1863 годзе беларускія сыны з Віцебшчыны: «Перад Богам, улас-ным краем і Еўропай заяўляем: мы з Бацькоў і продкаў нашых з'яўляемся палякамі і такімі на вякі ў дзецях і патомках нашых застацца хочам». Пад адрасам 17 610 подпісаў, а гэта, напэўна, уся асвечаная тагачасная час-тка насельніцтва Віцебскай губерні, Асвечаная езуітамі
    115
    і іншай афарбоўкі паланізатарамі. Дастаткова толькі ўдумацца ў выраз «мы з Бацькоў і продкаў нашых з'яўляемся палякамі», каб зразумець, якую асвету і на-вуку неслі культуртрэгеры ў чорных сутанах.
    У адрозненне ад Віцебшчыны католікі Гародзенскай губерні не лічылі сябе палякамі. У аналагічным адрасе, напісаным у той жа час, гаворыцца: «Перад Богам, ура-дамі і народамі Еўропы сцвярджаем, што адзінай нашай Айчынай была, ёсць і будзе Літва» (адна з гістарычных назваў Беларусі). Зыходзячы з сённяшняга становішча, здаецца, павінна было б быць наадварот. Але зноў ад-былося неверагоднае: зноў спрацаваў траянскі конь іл-жывага тэзіса: «Католік — паляк». Як жа так атрымалася, што нашчадкі палымяных патрыётаў свай-го краю занядбалі святы запавет сваіх гордых продкаў? Адказ можа быць толькі адзін — яны сталі ахвярай па-ланізацыі, у авангардзе якой крочыла польскае духа-венства. Беларускіх ксяндзоў у 1920—1939 гадах пазбавілі парафій і перавялі ў заходнія раёны Польшчы, а некаторых, як, напрыклад, айца Язэпа Германовіча, загналі ажно ў Кітай. Неабходна падкрэсліць, што само па сабе каталіцтва пе мае нічога аіульнага з асіміляцыяй беларусаў. Яго выкарыстоўвалі ў якасці шырмы. Быў бы ў Польшчы дзяржаўнай рэлігіяй іслам, у якасці духоўнай пасткі выкарыстоўвалі б формулу «Мусуль-манін — паляк».