• Газеты, часопісы і г.д.
  • Моц смаку  Юры Качук

    Моц смаку

    Юры Качук

    Памер: 232с.
    Беласток 2010
    68.69 МБ
    Мяса пакласці ў рондаль, час ад часу яго трэба пераварочваць і выліваць мясны сок, калі ён будзе ўтварацца. Праз
    двое сутак мяса загарнуць у марлю, абвязаць шпагатам, павэндзіць ці павесіць сушыцца на ветры ў прахалодным месцы. Сушыць ад 15 сутак і больш.
    ЦЕШЧЫНА СМАКАТА
    рэцэпт ад Ліпіі Герман, в. Мачуліна, Ваўкавыскі раён
    Складнікі: 2 кг паляндвіцы, 1 свіны страўнік, ‘А пучка чабару, 60 г солі і чорны молаты перац да смаку
    Мяса нарэзаць вялікімі кавалкамі таўшчынёй да 10 см, абкачаць у прыправах і солі, даць яму пастаяць суткі. Прыгатаванай сумессю напоўніць добра вычышчаны і вымыты страўнік. Зашыць і прыпячы шво гарачым жалезам. Закапаць у драўляныя габлюшкі, прыціснуць цяжкім каменем. Праз 20 сутак павесіць сушыцца на ветры. Праз кожныя 1-2 сутак прасаваць качалкай ці бутэлькай.
    САЛАТА 3 КУРАЦІНЫ
    Складнікі:
    400 г вэнджанай кураціны, 100 г варанай бульбы, 200 г свежых (у I варыянце) ці марынаваных (у II варыянце) агуркоў, 150 г зялёнага гарошку, 3 яйкі, 250 г маянэзу, соль, перац, цукар, 1 cm. лыжка цытрынавага соку, 1 ч. лыжка таматавай пасты.
    I	варыянт
    Мякаць вэнджанай курыцы, вычышчаныя яблыкі, вяндліну, свежыя агуркі нарэзаць саломкай, заправіць маянэзам, пасаліць, пакласці горкай у салатніцу. Упрыгожыць зелянінай, можна пасыпаць цёртым сырам.
    II	варыянт
    Яйкі зварыць укрутую, ачысціць. Вэнджанае курынае мяса адлучыць ад костак. Вычышчаныя ад лупінаў агуркі, бульбу, мяса і яйкі нарэзаць палоскамі. Да маянэзу дадаць соль, цукар, перац, цытрынавы сок, таматавую пасту, перамяшаць і заправіць салату.
    }{атат\і
    МАРЫНАВАНЫЯ ГРЫБЫ
    Для марынавання найлепш браць баравікі, падбярозавікі і чырвонагаловікі, а таксама маслякі і восеньскія апенькі. Грыбы павінны быць маладыя, моцныя, без аніякай чарвівасці. Кожны від грыбоў варта марынаваць асобна.
    Перад марынаваннем грыбы ачысціць, пасартаваць па велічыні, абрэзаць карэньчыкі (у маслякоў зняць скурку), затым старанна прамыць у халоднай вадзе і пакласці на сіта, каб вада добра сцякла. У рондаль уліць ваду (150 г на I кілаграм падрыхтаваных грыбоў), дадаць воцат і соль, затым пакласці грыбы і варыць. Калі вада закіпіць, зняць шум і сплыўкі, дадаць прыправы і варыць яшчэ на працягу 20-25 хвілін.
    Каб грыбы раўнамерна праварыліся, трэба ўвесь час асцярожна перамешваць.
    Калі грыбы будуць гатовыя (асядуць на дно), іх зняць з агню і даць астыць, затым перакласці ў слоікі.
    Ha 1 кілаграм грыбоў трэба браць I /2 ст. лыжкі солі, 100 г воцату, 1 лаўровы ліст, па 0,1 г перцу, гваздзікі і карыцы і 2-3 г кропу.
    САЛЁНЫЯ ГРЫБЫ
    ХАЛОДНАЯ ЗАСОЛКА ГРЫБОЎ.
    Для халоднай засолкі бяруць рыжыкі, грузды, ваўнухі, сыраежкі. Грузды, ваўнухі і сыраежкі трэба пакласці ў халодную ваду на 5-6 гадзін, а рыжыкі толькі прамыць, абрэзаўшы ў іх карэньчыкі.
    Падрыхтаваныя грыбы трэба паскладаць шэрагамі ў барылку ці слоікі, перакладаючы грыбы кропам ці лісцем чорнай парэчкі, і перасыпаць соллю. На 1 кг груздоў, ваўнухаў, сыраежак бяруць 50 грамаў солі, а на 1 кг рыжыкаў 40 грамаў.
    Пасля засолкі грыбы накрыць спачатку палатном, а затым драўляным кружком, які вольна ўваходзіць у барылку ці слоік, і пакласці на яго лёгкі груз. Калі грыбы асядуць, да іх дадаць новых, каб напоўніць посуд. Старанна назіраць, каб не было цвілі; пры яе з’яўленні палатно трэба змяніць, а кружок абмыць. Пасля запаўнення посуду прыкладна праз 5-6 дзён праверыць, ці ёсць у грыбах расол. Калі расолу мала, груз павялічыць. Для паспявання грыбоў патрабуецца 30-45 дзён.
    ГАРАЧАЯ ЗАСОЛКА ГРЫБОЎ.
    Грыбы ачысціць, пасартаваць: у падбярозавікаў і чырвонагаловікаў абрэзаць карэньчыкі, якія можна засаліць асобна ад капялюшыкаў. Буйныя капялюшыкі, калі засольваць разам з дробнымі, разрэзаць на 2-3 часткі. Падрыхтаваныя грыбы прамыць халоднай вадой.
    Пры гарачай засолцы на 1 кг грыбоў бяруць 2 ст. лыжкі солі, 1 лаўровы ліст, па 3 зярняткі чорнага перцу і гваздзікі, 5 г кропу, 2 лісты чорнай парэчкі.
    У рондаль уліць 150 г вады, усыпаць соль і паставіць на агонь. Калі вада закіпіць, пакласці грыбы. Падчас варкі грыбы трэба памешваць, каб яны не папрыгаралі. Сплыўкі зняць шумоўкай, пасля чаго пакласці перац, лаўровы ліст, іншыя прыправы і варыць пры асцярожным памешванні, лічачы з моманту закіпання: чырвонагаловікі і падбярозавікі 20-25 хвілін, а ваўнухі і сыраежкі 10-15 хвілін. Грыбы гатовыя, калі яны пачынаюць асядаць на дно, а расол робіцца празрыстым.
    Звараныя грыбы перакласці ў шырокі посуд, каб яны хутка астылі. Халодныя грыбы змясціць разам з расолам у барылкі ці слоікі і закрыць. Расолу павінна быць не больш за адну пятую частку да вагі грыбоў.
    Грыбы гатовыя да ўжывання праз 40-45 дзён.
    САЛАТА 3 МАРЫНАВАНЫХ ГРЫБОЎ
    Складнікі:
    200 г грыбоў, 1 яблык, 1 цыбуліна, 3 cm. лыжкі алею, соль, молаты чорны перац, зеляніна кропу.
    Грыбы нарэзаць саломкай, яблык нацерці на буйной тарцы, цыбулю нашаткаваць. Усе прадукты злучыць, заправіць алеем, перцам, пасаліць. Масу выкласці ў салатніцу, упрыгожыць колцамі цыбулі і дробна нарэзанай зелянінай кропу.
    САЛАТА 3 САЛЁНЫХ ГРЫБОЎ
    Складнікі:
    300 г салёных грыбоў, 3 cm. лыжкі алею (ці гэтулькі ж смятаны), 1 цыбуліна, шчыпяры.
    Грыбы нарэзаць дзелькамі і заліць смятанай ці алеем, зверху пасыпаць шаткаванай цыбуляй ці насечанымі шчыпярамі.
    САЛАТА 3 ПЕЧАНЫХ ГРЫБОЎ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў 2 cm. лыжкі алею, сок з У2 цытрыны, соль, перац, зеляніна пятрушкі ці кропу.
    Перабраныя грыбы прамыць, абсушыць на ручніку, пакласці на бляху капялюшыкамі ўніз, наліць у кожны капялюшык трохі алею і соку цытрыны, па-
    сыпаць соллю, перцам і запячы ў духоўцы. Калі грыбы стануць мяккімі, выкласці на талерку, паліць атрыманым з іх сокам і пасыпаць
    дробна насечанай зелянінай пятрушкі ці кропу.
    САЛАТА СА СВЕЖЫХ ШАМПІНЬЁНАЎ
    Складнікі:
    300 г грыбоў, 2 яйкі, 3 свежыя памідоры,
    1 яблык, 1 cm. лыжка сметанковага масла, I Ж 150г смятаны, сок з У2 цытрыны ці 1 cm. лыжI ! ка яблычнага соку, цукар, соль, зеляніна кропу. I Шампіньёны нарэзаць тонкімі скрылькамі, тушынь у сметанковым масле да поўнай гатовасці і астудзіць. Яйкі, звараныя HL k ўкрутую і ачышчаныя, памідоры і яблык нарэзаць тонкімі кружочкамі. Еміну пакласці пластамі на талерку, зверху заліць смятанай, упрыгожыць зелянінай кропу, да якой дадаць соку цытрыны, цукру і солі.
    САЛАТА 3 МАРЫНАВАНЫХ ШАМШНЬЁНАЎ
    Складнікі:
    250 г грыбоў, /2 цытрыны, 3 cm. лыжкі шчыпяроў цыбулі.
    Грыбы пакласці на талерку без расолу, упрыгожыць скрылькамі цытрыны і
    шчыпярамі цыбулі.
    САЛАТА 3 БАРАВІКОЎ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў 2 cm. лыжкі алею, eoijam, перац, ягады рабйны ці брусніцы.
    Адвараныя грыбы нарэзаць дзелькамі, пасыпаць чорным ці чырвоным перцам, паліць алеем і воцатам, перамяшаць. На вяршыню салатнай горкі пакласці ягады саспелай рабіны ці гронку брусніцаў.
    ГРЫБНАЯ ЗІМОВАЯ САЛАТА
    / варыянт
    Складнікі:
    150 г марынаваных грыбоў, 200 г капусты, 2 памідоры, 1 морква, 3 яблыкі, /2 цыбуліны, 5 cm. лыжкі алею, 1 струк чырвонага салодкага перцу, воцат, чырвоны молаты перац, соль.
    Грыбы буйна нарэзаць, гародніну нашаткаваць і змяшаць з грыбамі. Заправіць алеем, дадаць солі і перцу.
    II варыянт
    Складнікі:
    150 г марынаваных грыбоў, 4 бульбіны, 100 г фасолі, 1 морква, 3 яблыкі, 1 цыбуліна, 2 салёныя агуркі, 1 ч. лыжка гарчыцы, 4 cm. лыжкі алею, 3 марынаваныя памідоры, 1 струк чырвонага салодкага марынаванага перцу, воцат, чырвоны молаты перац, соль, зеляніна пятрушкі.
    Асобна зварыць бульбу, моркву і фасолю. Грыбы, агародніну, яблыкі нарэзаць дробнымі кубікамі і змяшаць з фасоллю. Заправіць алеем, змяшаным з гарчыцай і воцатам, дадаць солі і перцу. Атрыманую масу змяшаць, выкласці ў салатніцу, пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі, упрыгожыць колцамі перцу і марынаванымі памідорамі.
    САЛАТА СА СВЕЖЫХ ГРЫБОЎ I БУЛЬБЫ
    Складнікі:
    300 г грыбоў, 4 бульбіны, 1 цыбуліна, 200 г салатнай заправы, 1 памідор, соль, перац, зялёная салатка, зеляніна кропу ці пятрушкі.
    Для салатнай заправы:у 100ггатаванайвадыраспусціць2 ст.лыжкі воцату, 1 ч. лыжку солі і 1 ч. лыжку цукру, дадаць 100 г алею і трохі молатага перцу.
    Адвараныя і астуджаныя грыбы і бульбу нарэзаць кубікамі, злучыць з нашаткаванай цыбуляй, пасаліць да смаку. Паліць салатнай затаўкай і грыбным адварам, змяшаць. Пакласці на талерку, упрыгожыць лісцем зялёнай салаткі, кропам і кружкамі памідора.
    САЛАТА 3 МАРЫНАВАНЫХ ГРЫБОЎ I БУЛЬБЫ
    Складнікі:
    150 г грыбоў, 4 бульбіны, 1 цыбуліна, 4 cm. лыжкі смятаны, зеляніна
    пятрушкі ці кропу.		
    Марынаваныя грыбы нашаткаваць, дадаць у іх здробненую цыбулю. Адва-
    раную ў лупінах бульбу, абабраць і нарэзаць кубікамі. Змяшаць грыбы з буль бай. Пасаліць да смаку, забяліць смятанай альбо маянэзам ці дадаць салатнай заправы (папярэдні рэцэпт), упрыгожыць зелянінай пятрушкі ці кропу. 
    ГРЫБНАЯ САЛАТА 3 БУЛЬБАЙ I МАЯНЭЗАМ 	
    Складнікі:
    300 г свежых грыбоў, 4 бульбіны, 4 cm. лыжкі маянэзу, соль, салера.
    Адвараныя грыбы і бульбу нарэзаць дробнымі кубікамі, дадаць нацёртай салеры, змяшаць і заліць маянэзам.
    ГРЫБНАЯ САЛАТА 3 ПАМІДОРАМІ
    Складнікі:
    150 г марынаваных ці салёных грыбоў, 3 памідоры, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі алею, чорны молаты перац , зялёны гарошак, воцат, соль, зеляніна пятрушкі.
    Грыбы нарэзаць дзелькамі, дробныя пакінуць цэлымі, дадаць нарэзаных скрылькамі памідораў, нашаткаванай цыбулі, зялёнага гарошку, пасаліць да смаку і заправіць алеем і воцатам, пасыпаць насечанай зелянінай пятрушкі.
    ГРЫБНАЯ САЛАТА 3 ЯЙКАМ I МАЯНЭЗАМ
    Складнікі:
    200 г марынаваных грыбоў (баравікоў, чырвонагаловікаў, маслякоў і інш.), 2 яйкі, /2 шклянкі смятаны, 1 цыбуліна, зялёны гарошак, соль.
    Нарэзаныя грыбы, вараныя яйкі і цыбулю пасаліць і добра змяшаць. Дадаць гарошку і заліць смятанай.
    САЛАТА 3 МАРЫНАВАНЫХ ГРЫБОЎ I ЗЯЛЁНАГА ГАРОШКУ
    Складнікі:
    200 г грыбоў, 200 г зялёнага гарошку, 2 кіслыя яблыкі, 1 яйка, 3 cm. лыжкі маянэзу, 2 cm. лыжкі смятаны, цукар, 1 чырвоны салодкі перац.
    Яйка зварыць і ачысціць. Грыбы нарэзаць дзелькамі. Яблыкі нацерці на буйной тарцы. Грыбы і яблыкі змяшаць з зялёным гарошкам і прыправіць маянэзам, смятанай і цукрам, пасыпаць сечаным яйкам, зверху ўпрыгожыць колцамі агародніннага чырвонага перцу.
    ГРЫБНАЯ САЛАТА 3 ВЯНДЛІНАЙ
    Складнікі:
    200 г салёных ці марынаваных грыбоў, 100 г любівай вяндліны, 4 бульбіны, 1 свежы агурок, 1 свежы памідор, 1 цыбуліна, 200 г смятаны, 1 яйка, воцат, соль, цукар, гарчыца, зялёная салата, зеляніна кропу ці пятрушкі.