Моц смаку
Юры Качук
Памер: 232с.
Беласток 2010
Бачок нарэзаць лустачкамі, падсмажыць. пасыпаць цёртым сырам. Яйкі ўзбіць, пасаліць. усыпаць трохі перцу, выліць на патэльню з бачком, смажыць на слабым агні. пакуль не згорнецца бялок. Пасыпаць зелянінай.
ЯЕЧНЯ СА СМЯТАНАЙ
Складнікі:
4 яйкі, 100 г смятаны, 30 г сметанковага масла, соль, зеляніна пятрушкі і цыбулі.
Яйкі ўзбіць са смятанай, пасаліць, выліць на разагрэтую патэльню з маслам, прычыніць і трымаць на слабым агні, пакуль не згорнецца бялок. Пасыпаць зелянінай кропу і пятрушкі.
ЯЕЧНЯ 3 ГРЫБАМІ
Складнікі:
3 яйкі, 1 cm. лыжка мукі, 100 г грыбоў, 1 бульбіна, 3 лісты салаты, алей, зеляніна пятрушкі і кропу, соль.
Лісічкі і бульбу адварыць у салёнай вадзе асобна. Бульбу нарэзаць кубікамі і разам з грыбамі падсмажыць. Яйкі старанна ўзбіць з мукой, пасаліць, выліць на патэльню з грыбамі і бульбай, перамешваючы, давесці да гатовасці. На талерку пакласці лісты зялёнай салаткі, а на іх яечню. Страву ўпрыгожыць зелянінай.
J-C am ат\і
ЯЕЧНЯ 3 АГАРОДНІНАЙ
Складнікі:
2 яйкі, 50 г сала, 2 вараныя бульбіны, 2 памідоры, 2 агуркі, зеляніна кропу, пятрушкі і шчыпяроў цыбулі, соль.
Сала нарэзаць кубікамі і падсмажыць, на яго паскладаць нарэзаную акрухамі звараную бульбу і таксама падсмажыць, убіць яйкі, пасаліць і смажыць на павольным агні, пакуль не згорнецца бялок. Пакласці на талерку, дадаць нарэзаныя памідоры і агуркі, пасыпаць зелянінай.
ЯЙКІ КРЫПАНЫЯ СЕЧАНЫМ СЕЛЯДЦОМ
Складнікі:
Юяйкау, 1 бульбіна, 1 морква, 1 агурок, 100 г зялёнага гарошку, 200гмаянэзу.
Для накрыпкі: 300 г селядца, 1 яблык, 50 г белага хлеба, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 1 ч. лыжка воцату, перац.
Звараныя ўкрутую яйкі ачысціць ад шкарлупіны, разрэзаць напалову і выняць жаўткі. Паловы яечных бялкоў накрыпаць начыннем, прыгатаваным з сечанага селядца і часткі жаўткоў. Начынне выраўняць так, каб надаць кожнай палове форму цэлага яйка. Звараныя, ачышчаныя бульбу і моркву, а таксама салёныя агуркі нарэзаць кружочкамі, выкласці на посуд, на іх пакласці крыпаныя яйкі, паліць маянэзам, упрыгожыць сечаным жаўтком, зялёным гарошкам.
Падрыхтоўка накрыпкі з сечанага селядца. Селядзец ачысціць, адлучыць мякаць ад костак, нарэзаць лустачкамі. Яблыкі ачысціць ад скуркі і, разрэзаўшы на часткі, выдаліць асяродак. Пшанічны хлеб папярэдне замачыць у малацэ, a затым адціснуць. Цыбулю нашаткаваць і злёгку падсмажыць. Падрыхтаваную еміну прапусціць праз мясасечку, дадаць размякчанае сметанковае масла, молаты перац, воцат і старанна перамяшаць.
ЯПКІ КРЫПАНЫЯ ГРЫБАМІ
Складнікі:
8 яіікаў, 20 г сушаных грыбоў, 1 цыбуліна, / cm. лыжка сметанковага масла, 200 г маянэзу, зеляніна, воцат, соль.
Сушаныя грыбы старанна прамыць і замачыць на 3-4 гадзіны для набракання, ізноў прамыць, пакласці для варкі ў працэджаную ваду, у якой яны брынялі, дадаўшы воцату, і варыць да гатовасці. Звараныя ўкрутую яйкі ачысціць, зняць нажом тупы канец яйка, выняць жаўток. Падрыхтаваныя грыбы дробна нарэзаць, падсмажыць, змяшаць з падсмажанай цыбуляй і жаўтком, пасаліць. Атрыманым начыннем запоўніць яйкі, паскладаць іх у салатнік, прычыніўшы зверху зрэзанымі “капялюшыкамі” бялкоў, заліць маянэзам, упрыгожыць зелянінай.
ЯЕЧНЯ 3 ДРАНІКАМІ
Складнікі:
для яечні: 2 яйкі, 50 гсала, соль;
для дранікаў: 500 г бульбы, 1 яйка, 2 cm. лыжкі мукі, соль, свіны тлушч.
Абабраную бульбу надраць на дробнай тарцы, адціснуць ваду, дадаць соль, соду, муку і яйка. Усё перамяшаць. Смажыць
аладкі на гарачай патэльні з тлушчам.
На другой патэльні падскварыць сала, уліць яйкі і смажыць, па-
куль не згорнецца бялок (жаўткі павіннны
быць вадкімі для мачання ў іх дранікаў).
БАГАТАЯ ЯЕЧНЯ
Складнікі:
2 яйкі, 150 г свойскай каўбасы, 150 г тлустай свініны, 3 маладыя бульбіны, 2 памідоры, 1 агурок, 3 маладыя цыбулінкі са шчыпярамі, зеляніна салаты, кропу і пятрушкі.
Маладую бульбу памыць, абцерці і зварыць. Свініну нарэзацьнакавалачкі і абсмажваць на патэльні, дадаўшы два кавалкі каўбасы і нарэзаныя напалову
звараныя бульбіны. Калі ўсё гэта добра падсмажыцца, убіць яйкі, пасаліць і давесці да гатовасці. Перакласці на талерку з зялёнай салатай, абкласці нарэзанымі памідорамі, агуркамі і маладымі цыбулінкамі з часткай шчыпяроў, пасыпаць буйна нашаткаванымі кропам, пятрушкай і шчыпярамі.
ЯЕЧНАЯ КАЎБАСА
Складнікі:
10 яйкаў, 4 cm. лыжкі зеляніны пятрушкі, тонкая свіная кішка, соль і перац.
Яйкі выпусціць, не парушаючы цэласнасці жаўтка, у абалонку, дадаўшы солі, перцу і нарэзанай зеляніны пятрушкі. Яечную каўбасу варыць на працягу 7-10 хвілін.
PaySacy мозрна троуі падсмазрьіць на патэльні са скваркамі і цыРуляй.
САЛАТА
CA ШЧЫПЯРОЎ ЦЫБУЛІ
шчыпяры цыбулі, соль, смятана (ці воцат, алей, перац).
Шчыпяры цыбулі ачысціць, памыць, дробна насячы. У талерцы, пасаліўшы, даць пастаяць хвілін 15. Потым дадаць смятаны ці кіслага малака або воцату, чорнага молатага перцу і алею.
САЛАТА 3 КАПУСТЫ
Складнікі:
500 г капусты, 3 cm. лыжкі воцату, 14 ч. лыжкі цукру, 2 морквы, 20 г алею, соль да смаку, зеляніна пятрушкі і кропу.
Капусту нашаткаваць, крышку пасаліць і перацерці рукамі, каб капуста была мяккай.
Пасля гэтага капусту пакласці ў салатніцу, заліць воцатам, дадаць цукру. Праз 30 хвілін у салату дадаць змельчаную на тарцы моркву, насечаную зеляні-
ну пятрушкі і кропу, паліць алеем.
САЛАТА 3 АГУРКОЎ
Складнікі:
3 агуркі, 70 г смятаны, кроп, соль.
Агуркі нарэзаць тонкімі паўкружкамі, пакласці ў салатніцу, крышку пасаліць і паліць смятанай. Зверху пасыпаць зелянінай кропу.
САЛАТА 3 КІСЛАН КАПУСТЫ I БУРАКА
Складнікі:
500 г кіслай капусты, 1 вараны бурак, 1 цыбуліна, алей.
Кіслую капусту перабраць, адціснуць, буйныя часткі здрабніць, дадаць нарэзаны саломкай бурак, нашаткаваную цыбулю, заправіць алеем.
САЛАТА 3 КАБАЧКОЎ
Складнікі:
1 невялікі кабачок, 10 зубкоў часнаку, алей, соль, зеляніна кропу і пятрушкі.
Кабачок нарэзаць тонкімі скрылькамі, пасаліць. Кожную скрыльку кабачка ўкачаць у муку, абсмажыць на алеі, ахалодзіць. Націснуць часнаку, перамяшаць са скрылькамі кабачка. Страву пасыпаць сечанай зелянінай.
РЭДЗЬКА 3 ЯЙКАМ
Складнікі:
2 рэдзькі, 2 яйкі, 150 г смятаны, соль.
Рэдзьку ачысціць, пакласці ў халодную ваду на 15 хвілін, а затым здрабніць на тарцы. Дадаць расцёрты жаўток варанага яйка, пасаліць і перамяшаць. Гатовую страву забяліць смятанай.
РЭДЗЬКА СА ШМАЛЬЦАМ
Складнікі:
2-3 рэдзькі, 1 цыбуліна, 1 cm. лыжка шмальца, соль.
Рэдзьку ачысціць, прамыць у халоднай вадзе, нацерці на тарцы з буйнымі адтулінамі. Цыбулю нашаткаваць, змяшаць з падрыхтаванай рэдзькай, пасаліць і заправіць распушчаным шмальцам.
САЛАТА 3 РЭДЗЬКІ I МОРКВЫ
Складнікі:
2 рэдзькі, 5 моркваў, соль, 200 г маянэзу, зеляніна пятрушкі.
Рэдзьку і моркву ачысціць, прамыць і нацерці на тарцы. 3 рэдзькі як найлепей выціснуць сок. Рэдзьку і моркву добра перамяшаць, пасаліць, дадаць маянэз. Пасыпаць сечанай зелянінай пятрушкі.
■Варыянт:
замест маянэзу мол^на дадаць войат і алей.
ЗЯЛЁНАЯ САЛАТКА СА СМЯТАНАЙ I ЯЙКАМ
Складнікі:
300 г зялёнай салаткі, 1 свежы агурок, 1 яйка, 150 г смятаны, ‘/2 cm. лыжкі воцату, зеляніна пятрушкі і кропу.
Зялёную салатку прамыць, абсушыць, дробна насячы і пакласці ў міску. Яйкі зварыць укрутую, дробна нарэзаць, змяшаць са смятанай і воцатам і дадаць да зялёнай салаты.
Усё перакласці ў салатніцу, абкласці кружочкамі свежага агурка і пасыпаць дробна насечанымі кропам і пятрушкай.
САЛАТА 3 БУРАКА СА СМЯТАНАЙ
Складнікі:
2 буракі, 3 cm. лыжкі смятаны, 1 cm. лыжка воцату, соль.
Буракі зварыць у лупінах (для захавання колеру можна дадаць воцат), ачысціць, нацерці на буйной тарцы, пасаліць да смаку, дадаць смятану.
БУЛЬБА 3 БУРАКОМ
Складнікі:
4 бульбіны, 1 бурак, 2 cm. лыжкі алею, 1 цыбуліна, соль.
Асобна зварыць у лупінах бульбу і бурака, астудзіць, ачысціць і нарэзаць невялікімі кубікамі, дадаць падсмажаную цыбулю, соль і ўсё перамяшаць.
САЛАТА 3 МОРКВЫ I ЧАСНАКУ
Складнікі:
3 морквы, 5 зубкоў часнаку, 100 г маянэзу.
Моркву нарэзаць саломкай, дадаць націснуты часнок, змяшаць з маянэзам.
J~C am am \ і
САЛАТА CA СВЕЖЫХ ПАМІДОРАЎ I ЯБЛЫКАЎ
Складнікі:
3 памідоры, 3 яблыкі, 50 г зялёнай салаты, 150 г смятаны, соль, зеляніна кропу і пятрушкі.
Падрыхтаваныя памідоры і яблыкі нарэзаць кружочкамі, зялёную салату нашаткаваць. Усё пасаліць і пакласці ўперамешку ў салатніцу, заліць смятанай і пасыпаць дробна сечанай зелянінай.
САЛАТА 3 РАДЫСКІ СА СМЯТАНАЙ
Складнікі:
10 радысак, 1 яйка, 150 г смятаны, соль.
Радыску памыць і падрабніць паўкружочкамі. Яйка зварыць укрутую, жаўток расцерці ў місцы, дадаць смятану і соль. Пасля гэтага пакласці радыску, дробна насечаны бялок і змяшаць са смятанай.
САЛАТА 3 ПАМІДОРАЎ I ЦЫБУЛІ
Складнікі:
5 памідораў, 1 цыбуліна, зеляніна пятрушкі, кропу і шчыпяроў цыбулі, соль, цукар, цытрынавы сок, 150 г смятаны.
Памідоры вымыць гарачай і халоднай вадой. Нарэзаць кружочкамі,цыбулюдробнанасекчы,дадаць да смаку солі, цукру і цытрынавага соку, паліць смятанай, усё перамя-
шаць, скласці ў салатніцу і ўпрыгожыць зелянінай.
ВЯСНОВАЯ САЛАТА
Складнікі:
400 г радыскі, 200 г агуркоў, 100 г зялёнай салаткі, 2 яйкі, шчыпяры цыбулі, соль, цукар, 250 г смятаны, зеляніна кропу і пятрушкі.
Яйкі зварыць укрутую. Салатку прамыць, здрабніць. Радыску, агуркі, шчыпяры цыбулі і яйкі дробна
нарэзаць,
салаткай, дадаць солі
і цукру паліць
зверху
зелянінай.
перамяшаць
з
да смаку, смятанай, пасыпаць
Нататі^і
ЛЕТНЯЯ
САЛАТА
Складнікі:
3 памідоры, 3 агуркі 3 струкі салодкага перцу, 1 цыбуліна, 3 cm. лыжкі алею, 1 cm. лыжка воцату, 1 ч. лыжка цукру, соль.
Памідоры нарэзаць на кавалачкі, перац ачысціць ад зерняў
і нарэзаць саломкай. Агуркі нарэзаць паўкружкамі, цыбулю нашаткаваць, усы-
паць солі, цукру, паліць воцатам і ўсё перамяшаць. Заправіць алеем.
ВОСЕНЬСКАЯ САЛАТА
Складнікі:
1 сярэдні бурак, 2 яблыкі, 250 г капусты, 150 г зялёнага кансерваванага гарошку, маянэз.
Вараны бурак і вычышчаныя ад лупінаў і асяродкаў яблыкі нарэзаць саломкай, капусту нашаткаваць і злёгку перацерці з соллю. Прадукты змяшаць, дадаць зялёны гарошак, паліць маянэзам.
ЗІМОВАЯ САЛАТА
Складнікі:
2караніхрэну, Зморквы, Зяблыкі, соль, цукар, цытрынавы сок, 150 г смятаны ці маянэзу.