Моц смаку
Юры Качук
Памер: 232с.
Беласток 2010
Бульбу адварыць і абабраць. Грыбы, вяндліну, бульбу і агуркі нарэзаць роўнымі дзелькамі, змяшаць. У смятану дадаць воцату, гарчыцы, солі, цукру. Атрыманай заправай заліць падрыхтаваныя прадукты. Пакласці горкай на лісце зялёнай салаты, упрыгожыць кружочкамі яйка, памідора і зелянінай.
САЛАТА 3 СУІПАНЫХ ГРЫБОЎ I СЕЛЯДЦА
Складнікі:
100 г грыбоў, 2 селядцы, 2 яйкі, 250 г смятаны, 1 цыбуліна, соль, воцат, перац, зеляніна пятрушкі.
Грыбы замачыць у вадзе на 2 гадзіны. Потым адварыць, адкінуць на друшляк, буйна насекчы. Селядцы без костак і скуры нарэзаць кубікамі. Нашаткаваную цыбулю паліць гарачым растворам воцату і вады, вадкасць адціснуць. Усё перамяшаць з насечаным вараным яйкам, соллю, перцам і смятанай, пасыпаць зелянінай пятрушкі.
ГРЫБНАЯ ПОЛІЎКА
Складнікі:
200 г свежых баравікоў ці 40 г сушаных, вада, соль.
Перабраныя і вымытыя грыбы адварваць на слабым агні на працягу 20-30 хвілін. Сушаныя грыбы прамыць і замачыць у халоднай вадзе на 2-3 гадзіны. Затым у той жа вадзе грыбы варыць 40-50 хвілін, да мяккасці. Поліўку працадзіць, дадаць солі і падаць на стол у кубках да калдуноў ці вушак.
ВУШКІ 3 ГРЫБАМІ
Складнікі:
Для вушак:
100 г сушаных грыбоў, 200 г кіслай капусты, 1 цыбуліна, 200 г алею, 500 г мукі, 1 яйка.
Грыбы і капусту адварыць у невялікай колькасці вады, дастаць з прыварку, адвар працадзіць. Грыбы і капусты здрабніць, дадаць нашаткаваную цыбулю, падсмажыць на алеі, дадаўшы солі і перцу да смаку. 3 мукі і паловы яйка прыгатаваць цеста на вадзе, прыкрыць міскай на 15 хвілін, затым раскачаць таўшчынёй 2-3 мм, нарэзаць квадратамі, у кожны пакласці патроху падсмажаных грыбоў і цыбулі, склеіць краі, злучаючы абодва канцы па дыяганалі, і аформіць у выглядзе вушка. Паскладаць вушкі на бляху, змазаную алеем, і паставіць у гарачую духоўку, каб зарумяніліся.
ГРЫБНАЯ САЛЯНКА
Складнікі:
25 г сушаных баравікоў, 100 г сапёных грыбоў, 300 г шаткаванай свежай капусты, 200 г кіслай капусты, 1 морква, 30 г кораня салеры, 30 г кораня пятрушкі, 2 цыбуліны, 2 памідоры, 2 cm. лыжкі сметанковагамасла, 12 аліў, 3 cm. лыжкі смятаны, /2 цытрыны, 6 гарошын чорнага перцу, лаўровы ліст, соль, зеляніна кропу.
Грыбы прамыць у вадзе, замачыць на 2-3 гадзіны. Затым адварыць, працадзіць, нарэзаць саломкай і разам з нашаткаванымі морквай, пятрушкай і салерай ізноў апусціць у адвар, трохі паварыць. Свежую і кіслую капусту, здробненыя памідоры і цыбулю тушыць з маслам да мяккасці. Падрыхтаваную капусту і грыбы злучыць з прываркам, дадаць прыпраў і варыць
каля 15 хвілін на слабым агні. Салянку забяліць
смятанай, дадаць цытрынавага соку, пасыпаць зелянінай кропу.
ГРЫБНАЯ САЛЯНКА 3 МЯСАМ
Складнікі:
300 г свежых грыбоў, 300 г ялавічыны з косткамі, 100 г любівай вяндліны, 50 г вяленай свойскай каўбасы, 1 цыбуліна, 1 морква, 30 г кораня пятрушкі, 30 г кораня салеры, 1 салёны агурок, 1 cm. лыжка таматавай пасты, 2 cm. лыжкі смятаны, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 10 аліў, лаўровы ліст, соль, перац, зеляніна пятрушкі.
3 костак, мяса і карэнняў зварыць пры-
варак, пры гатовасці працадзіць. Цыбулю на-
шаткаваць, тушыць у масле разам з падрыхта-
ванымі здробненымі грыбамі і таматавай пастай.
Мяса з прыварку, вяндліну, каўбасу нарэзаць тонкімі ўкрухамі. Салёны агурок ачысціць ад лупіны і насення, разрэзаць уздоўж на чатыры часткі і таксама дробна нарэзаць. Усе прадукты апусціць у прыварак, дадаць аліў, солі, перцу і варыць 10-15 хвілін. Забяліць смятанай, пакласці кружочкі цытрыны, зверху пасыпаць сечанай зелянінай пятрушкі.
ГРЫБНЫ СУП
Складнікі:
500 г свежых грыбоў, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 2 cm. лыжкі мукі, 1 сыры яечны жаўток, 150 г вяршкоў, 1 V2 л мяснога адвару, соль, зеляніна пятрушкі.
Сечаныя грыбы і цыбулю падрумяніць на масле ў рондалі, затым дадаць муку і адвар. Варыць на працягу 30 хвілін. Забяліць сумессю вяршкоў і ўзбітага жаўтка. Пасаліць да смаку, пасыпаць зелянінай пятрушкі.
СУП 3 ЛІСІЧАК
Складнікі:
500 г свежых лісічак, 100 г сала, 1 цыбуліна, 1 ч. лыжка мукі, 2 cm. лыжкі смятаны, соль, перац.
Сала нарэзаць дробнымі скрылькамі, патаўчы ў ступцы і падсмажыць на ім дробна нарэзаную цыбулю. Дадаць добра прамытыя ў вадзе лісічкі і тушыць 45 хвілін. Затым грыбы заліць варам, пасаліць і давесці да кіпення. Пры жаданні забяліць суп смятанай, змешанай з мукой, пасыпаць перцам.
jCamam\i
ГРЫБНЫ СУП 3 АГАРОДНІНАЙ
Складнікі:
300 г свежых грыбоў, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 30 г салеры, 30 г пастарнаку, 1 цыбуліна, 2 морквы, 10 гарошын духмянага перцу, 5 бульбін, соль, зеляніна пятрушкі.
Добра перабраныя і прамытыя грыбы нарэзаць на дробныя кавалкі. Салеру, пастарнак, моркву нарэзаць кубікамі, цыбулю колцамі. Грыбы і агародніну разам падрумяніць у масле і перакласці ў рондаль, заліць кіпенем, дадаць прыпраў. Пры закіпанні ў суп закласці дзелькі бульбы, давесці да гатовасці, пасыпаць зелянінай пятрушкі.
ГРЫБНАЯ ПОЛІЎКА 3 АГАРОДНІНАЙ
Складнікі:
25 г сушаных грыбоў, 4 бульбіны, 1 морква, 1 свежы памідор, 1 цыбуліна, 1/3 качана капусты, пастарнак, соль, перац, зеляніна пятрушкі.
Вымытыя і папярэдне замочаныя сушаныя грыбы пакласці ў рондаль і заліць халоднай вадой. Туды ж дадаць нарэзаную скрылькамі агародніну. Варыць пры слабым кіпенні на працягу I гадзіны. Затым агародніну выняць, а грыбы працягваць варыць яшчэ 1 гадзіну. Гатовы прыварак працадзіць, закласці ў яго дробна насечаныя адвараныя грыбы, агародніну, перац, пасыпаць здробненай зелянінай пятрушкі.
ГРЫБНЫ СУП 3 ЧАРНАСЛІВАМ
Складнікі:
30 г сушаных баравікоў, 3 бульбіны, 8 ягад чарнасліву, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі алею, 1 cm. лыжка мукі, 2 кружкі цытрыны, соль.
Папярэдне замочаныя грыбы адварыць, затым дробна нашаткаваць. Адвар працадзіць і пакласці ў яго падрыхтаваныя грыбы. Дадаць падсмажаныя на алеі муку і цыбулю, давесці да кіпення. Закласці нарэзаную скрылькамі бульбу, чарнасліў, кружкі цытрыны, пасаліць і варыць да гатовасці.
ГРЫБНЫ СУП 3 БУЛЬБАЙ
Складнікі:
350 г свежых грыбоў, 5 бульбін, 1 цыбуліна, 1 морква, 30 г кораня пятрушкі, 3 cm. лыжкі сметанковага масла, 150 г смятаны, часнок, соль, перац, лаўровы ліст, зеляніна пятрушкі.
Маслякі ачысціць, старанна памыць. Ножкі адрэзаць, дробна насекчы і падсмажыць на масле. Моркву, пятрушку, цыбулю нарэзаць саломкай і таксама падсмажыць. Капялюшыкі грыбоў нарэзаць, апарыць кіпенем, адкінуць на друшляк. Пераклаўшы ў рондаль, заліць вадой і варыць 40 хвілін. Затым дадаць падсмажаныя ножкі грыбоў, моркву, пятрушку, цыбулю і кубікі бульбы. Прыправіць соллю, перцам, часнаком, лаўровым лістом да смаку і варыць да гатовасці. Забяліць смятанай і пасыпаць здробненай зелянінай пятрушкі.
ГРЫБНЫ СУП 3 КАБАЧКАМІ
Складнікі:
300 г свежых грыбоў, 300 г кабачкоў, 2 бульбіны, 1 морква, 30 г кораня пятрушкі, 30 г кораня салеры, 1 памідор, 1 cm. лыжка сметанковага масла, соль, зеляніна пятрушкі і шчыпяры.
Бульбу нарэзаць кубікамі, карэнні скрылькамі, шчыпяры здрабніць. Усё разам падсмажыць на масле. Свежыя грыбы перабраць, памыць, нашаткаваць і закласці ў кіпячую ваду, варыць на працягу 30 хвілін. Затым дадаць падсмажаныя карэнні і бульбу. Нарэзаныя кубікамі кабачкі і кружкі памідораў апусціць у суп за 10 хвілін да канца варкі. Гатовы суп пасыпаць зелянінай пятрушкі.
ГРЫБНЫ СУП 3 ГАРБУЗОМ
Складнікі:
200 г свежых грыбоў, 200 г гарбуза, 1 цыбуліна, 2 бульбіны, 1 кіслы яблык, 1 свежы памідор, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 2 cm. лыжкі смятаны, 30 г кораня пятрушкі, 30 г кораня салеры, соль, шчыпяры.
Адвараныя грыбы, цыбулю і пятрушку здрабніць і тушыць у масле. Гарбуз і бульбу нарэзаць саломкай, апусціць у гарачую ваду і варыць амаль да поўнай гатовасці. Затым дадаць тушаныя грыбы з цыбуляй і морквай і нарэзаныя тонкімі кружкамі памідор і яблык. Суп варыць яшчэ некалькі хвілін, пакуль еміна ў ім не стане мяккай. Забяліць смятанай і пасыпаць шчыпярамі.
ГРЫБНЫ СУП 3 АЎСЯНЫМІ КРУПАМІ
Складнікі:
40 г сушаных баравікоў, 40 г аўсяных круп, 1 морква, 30 г корстя пятрушкі, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, перац, лаўровы ліст.
Грыбы прамыць у вадзе, замачыць на 2-3 гадзіны, затым адварыць і працадзіць. Грыбы нашаткаваць. Асобна нарэзаць карэнні і цыбулю дробнымі кавалачкамі і падсмажыць на сметанковым масле. Аўсяныя крупы 2-3 разы прамыць у гарачай вадзе і пакласці ў кіпячы грыбны адвар. Варыць пры слабым кіпенні на працягу 30 хвілін. За 5 хвілін да канца варкі ў рондаль дадаць падсмажаныя карэнні, нашаткаваныя грыбы, соль, перац, лаўровы ліст.
ПАНЦАК
3 ГРЫБАМІ
Складнікі:
200 г свежых грыбоў 3 cm. лыжкі панцаку (ячных круп), 2 бульбіны, 1 памідор, 2 цыбуліны, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 2 cm. лыжкі смятаны, лаўровы ліст, шчыпяры, зеляніна пятрушкі.
Грыбы, перабраныя і
ДСататді
прамытыя, адварыць без солі і працадзіць. Тушыць у масле разам з нашаткаванай цыбуляй. Прамытыя крупы заліць халоднай вадой і пакінуць на 2 гадзіны для набракання, затым адварыць да гатовасці. У грыбны адвар дадаць нарэзаную бульбу, панцак, тушаныя грыбы і цыбулю. За некалькі хвілін да канца варкі пакласці дзелькі памідора, соль, лаўровы ліст. Гатовы суп забяліць смятанай і пасыпаць зелянінай.
СЁРБАНКА СА СВЕЖЫХ ГРЫБОЎ
Складнікі:
400 г грыбоў 400 г ялавічыны з косткамі, 1 цыбуліна, 1 морква, 3 cm. лыжкімукі, 1 /2 шклянкі малака, 1 cm. лыжка сметанковага масла, 1 яечны жаўток, соль.
Для грэнак: 150 г белага хлеба, 1 cm. лыжка сметанковага масла.
3 мяса і костак зварыць прыварак. Грыбы перабраць, прамыць і пакласці ў рондаль, дадаць падсмажаную нашаткаваную цыбулю і моркву, заліць мясным прываркам і варыць 1 гадзіну. Адвараныя грыбы адцадзіць, прапусціць праз мя- /
сасечку, забяліць малочнай заправай і, трохі пагатаваўшы, працерці праз сіта, /
пасаліць. Атрыманую масу заліць прываркам. Малочная заправа гатуецца з ма- /
лака, яечнага жаўтка і падсмажанай мукі. Да сёрбанкі падаць грэнкі. /
ГРЫБНАЯ ПОЛІЎКА 3 ПАНЦАКОМ
Складнікі:
400 г свежых грыбоў, 4 бульбіны, 2 cm. лыжкі панцаку (ячных круп), 1 цы-
буліна, 1 морква, 30 г кораня пятрушкі, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 4 cm. лыжкі смятаны, перац, соль.
Грыбы перабраць, прамыць у вадзе, адварыць і нашаткаваць. У грыбны адвар пакласці адвараны панцак, падсмажаныя на масле грыбы, здробненыя цыбулю, моркву, корань пятрушкі і бульбу, нарэзаную кубікамі, і варыць да поўнай гатовасці. Забяліць смятанай.