• Газеты, часопісы і г.д.
  • Моц смаку  Юры Качук

    Моц смаку

    Юры Качук

    Памер: 232с.
    Беласток 2010
    68.69 МБ
    ТУШАНЫЯ ГРЫБЫ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 2 cm. лыжкі сметстковага масла, 3 cm. лыжкі смятаны, 1 /2 шклянкі грыбнога адвару, соль, зеляніна кропу ці пятрушкі.
    	 Свежыя грыбы перабраць, прамыць у вадзе, нарэзаць і тушыць ва ўласным соку. Цыбулю нашаткаваць, падсмажыць на масле, дадаць грыбнога адвару і тушыць 30 хвілін. За некалькі хвілін да гатовасці пасаліць да смаку, забяліць смятанай і пасыпаць зелянінай кропу ці пятрушкі.
    ГРЫБЫ ТУШАНЫЯ Ў ВЯРШКАХ
    Складнікі:		
    500 г свежых грыбоў, 250 г вяршкоў, 1 cm. лыжка сметанковага масла, соль, лаўровы ліст, перац, карыца, гваздзіка, зеляніна кропу ці пятрушкі.
    Перабраныя і прамытыя свежыя грыбы апарыць кіпенем, дробна нарэзаць, пасаліць, злёгку абсмажыць, пакласці ў рондаль і заліць кіпячонымі вяршкамі. Зеляніну пятрушкі ці кропу злучыць у пучок, захінуць у яго карыцу, перац, гваздзіку, лаўровы ліст і пакласці ў грыбы. Тушыць пад накрыўкай ва ўмерана гарачай духоўцы на працягу 1 гадзіны. Пры гатовасці пучок зеляніны выдаліць.
    ТУІПАНЫЯ ШАМПІНЬЁНЫ
    Складнікі:
    500 г свежых шампіньёнаў, 1 cm. лыжка гарчыцы, % цытрыны, 100 г віна граднага соку, 5 cm. лыжак тлушчу, соль, перац, зеляніна пятрушкі.
    Свежыя грыбы ачысціць, старанна прамыць, дробна нарэзаць і тушыць ва 	 ўласным соку. Тлушч растапіць, муку падсмажыць разам з дробна нашаткаванай цыбуляй і грыбамі, дадаць гарчыцы, солі і перцу, заліць вінаградным і цыт	 рынавым сокамі, тушыць да гатовасці. Пасыпаць зелянінай пятрушкі.
    ГРЫБЫ ТУШАНЫЯ 3 АГАРОДНІНАЙ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 2 cm. лыжкі тлушчу, 3 цыбуліны, 1 морква, 30 г кораня пятрушкі, 300 г капусты, 7 бульбін, 2 cm. лыжкі таматавай пасты, 100 г смятаны, ‘Ал вады, соль, шчыпяры цыбулі, кроп.
    Грыбы перабраць, памыць і буйна нарэзаць. Здробненую агародніну смажыць у тлушчы 5 хвілін, заліць вадой і тушыць да паловы гатовасці. Затым дадаць кружочкі бульбы і тушыць усё разам. За некалькі хвілін да гатовасці закласці асобна тушаныя грыбы, таматавую пасту, смятану і сечаную зеляніну.
    ТУШАНЫЯ МАСЛЯКІ
    Складнікі:
    600 г свежых грыбоў, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 100 г смятаны, соль, перац, зеляніна кропу і пятрушкі.
    Грыбы перабраць, старанна зняўшы скурку, прамыць, дробна парэзаць. Нарэзаную кубікамі цыбулю злёгку абсмажыць на масле, дадаць грыбы і тушыць. Затым грыбы пасыпаць мукой, дадаць да смаку смятаны, солі, перцу, насечанай зеляніны кропу і пятрушкі і давесці да гатовасці.
    ГРЫБЫ ТУШАНЫЯ 3 БУЛЬБАЙ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 3 cm. лыжкі тлушчу, 1 цыбуліна, 10 бульбін, прыправы, зеляніна кропу і пятрушкі.
    Перабраныя грыбы апарыць кіпенем, абсушыць і нашаткаваць. Дробна нарэзаць цыбулю, злучыць з грыбамі і тушыць у тлушчы, дадаць солі, прыпраў. Зварыць і нарэзаць кружочкамі бульбу, на яе пакласці грыбы і цыбулю, разам тушыць датуль, пакуль бульба не нацягне ў сябе грыбной закрасі, забяліць смятанай і даць хвіліну пакіпець. Пасыпаць зелянінай кропу і пятрушкі.
    БАРАВІКІ Ў ВЯРШКАХ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 150 г вяршкоў, соль, гваздзіка.
    Грыбы перабраць, памыць і адварыць. У рондаль пакласці дробна нашаткаваную цыбулю з маслам, усё заліць вяршкамі і даць закіпець. Потым дадаць насечаных шчыпяроў, гваздзікі і патушыць.
    ГРЫБЫ ТУШАНЫЯ 3 ПАМІДОРАМІ
    Складнікі:
    400 г свежых грыбоў (баравікоў, рыжыкаў ці шампіньёнаў), 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 1 cm. лыжка мукі, 250 г грыбнога адвару, 7 свежых памідораў, 250 г смятаны, соль, зеляніна кропу і пятрушкі.
    Перабраныя і нарэзаныя грыбы абсмажыць у масле разам з нашаткаванай цыбуляй, пасыпаць мукой, падсмажыць, дадаць адвар і смятану, патушыць. Памідоры прапусціць праз мясасечку, змяшаць з грыбамі і тушыць да гатовасці. Пасыпаць зелянінай кропу і пятрушкі.
    ГРЫБЫ СМАЖАНЫЯ Ў ЦЕСЦЕ
    Складнікі:
    100 г сушаных грыбоў, 150г піва, 2 cm. лыжкі алею, 3 cm. лыжкі мукі, лаўровы ліст, соль, перац.
    Грыбы прамыць, замачыць на 2 гадзіны і адварыць
    у !4 л вады з лаўровым лістом і перцам. Затым выняць з прыварку і абсушыць. 3 мукі, у якую дадаць
    піва, алей і соль, зрабіць вадкае цеста.
    Абмакнуць у яго падрыхтаваныя грыбы і абсмажыць у масле.
    СМАЖАНЫЯ ГРЫБЫ
    Складнікі:
    600 г свежых грыбоў, 4 cm. лыжкі алею, 1 цыбуліна, соль, зеляніна кропу і пятрушкі.
    Грыбы апарыць кіпенем, абсушыць, нарэзаць, пасаліць да смаку і смажыць датуль, пакуль не выкіпіць большая частка соку, затым закласці масла і давесці да гатовасці. Да смаку можна дадаць нарэзанай цыбулі, перцу, пятрушкі. Вострых прыпраў лепш не выкарыстоўваць, бо без іх лепш адчувальны смак грыбоў.
    СМАЖАНЫЯ РЫЖЫКІ
    Складнікі:
    500 г свежых рыжыкаў, 3 cm. лыжкі сметанковага масла, соль, перац.
    Капялюшыкі маладых рыжыкаў старанна прамыць і добра абсушыць. Затым растапіць масла на патэльні; пакласці грыбы ў адзін пласт і падсмажыць на моцным агні з абодвух бакоў. Выкласці наталерку, пасаліць, паперчыць і паліць маслам, у якім яны смажыліся.
    
    ГРЫБЫ СМАЖАНЫЯ 3 ЦЫБУЛЯЙ У СМЯТАНЕ
    Складнікі:
    500 г свежых баравікоў, 2 бульбіны, 1 цыбуліна, 1 cm. лыжка сметанковага масла, 1 cm. лыжка мукі, 4 cm. лыжкі смятаны, соль, перац, зеляніна пятрушкі і крсту.
    Падрыхтаваныя грыбы і бульбу нарэзаць. Бульбу смажыць з маслам да паловы гатовасці, пасля чаго дадаць грыбы і смажыць да поўнай гатовасці. Затым дадаць злёгку падсмажаную цыбулю, муку, перац, забяліць смятанай і кіпяціць 10 хвілін. Пасыпаць здробненай зелянінай пятрушкі ці кропу.
    ГРЫБЫ СМАЖАНЫЯ ПА-СЯЛЯНСКУ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 100 г сметанковага масла, 2 бульбіны, 2 цыбуліны, 3
    cm. лыжкі смятаны, соль, зеляніна кропу і пятрушкі.
    Грыбы апарыць кіпенем, прамыць, нарэзаць дзелькамі і смажыць. Калі з грыбоў выпарыцца ўся вадкасць, пакласці сметанковае масла, дробна нарэзаную цыбулю і нарэзаную невялікімі кубікамі бульбу, дадаць солі да смаку і смажыць да гатовасці.
    Перад падачай на
    стол пакласці смятану, даць грыбам закіпець і пасыпаць здробненай зелянінай кропу і пятрушкі.
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 1 цыбуліна, 1 cm. лыжка цёртага сыру, 250 г смятаны, 2 cm. лыжкі тоўчаных сухароў соль, перац.
    Свежыя чырвонагаловікі перабраць, прамыць, буйныя грыбы нарэзаць, дробныя пакінуць цэлымі. Абсмажыць на масле нашаткаваную цыбулю, злучыць з падрыхтаванымі грыбамі і тушыць да гатовасці. Калі грыбны сок выпарыцца, пасаліць, паперчыць, паліць смятанай, пасыпаць сырам, змешаным з падрумяненымі тоўчанымі сухарамі, апырскаць маслам і запячы ў духоўцы.
    АПЕНЬКІ ЗАПЕЧАНЫЯ 3 ПАМІДОРАМІ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў 500 г свежых памідораў, 1 cm. лыжка цёртага сыру, 3 cm. лыжкі тлушчу, 1 цыбуліна, 1 cm. лыжкамукі, соль, зеляніна пятрушкі і кропу.
    Для заправы: 250 г смятаны, 1 cm. лыжка мукі, 1 cm. лыжка сметанковага масла, соль, перац.
    Грыбы перабраць, адлучыць капялюшыкі ад ножак, прамыць і зварыць. Цыбулю дробна нашаткаваць і злёгку абсмажыць на масле, злучыць з грыбамі і смажыць 15 хвілін, дадаць заправу. Памідоры разрэзаць напалову і абсмажыць. Забеленыя грыбы пакласці на патэльню, на іх пакласці абсмажаныя памідоры, пасыпаць цёртым сырам і запячы да гатовасці, пасыпаць здробненай зелянінай пятрушкі і кропу.
    Для закрасі: 1 ст. лыжку мукі смажыць у масле і забяліць смятанай, кіпяціць на працягу 5 хвілін, дадаць солі і перцу да смаку.
    ГРЫБЫ ЗАПЕЧАНЫЯ Ў СМЯТАНЕ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў (баравікоў, падбярозавікаў і шампіньёнаў), 3 cm. лыжкі сметанковага масла, 2 cm. лыжкі цёртага сыру, 500 г смятаны, зеляніна пятрушкі ці кропу.
    Грыбы перабраць, памыць, адварыць і нарэзаць. Абсмажыць у масле на працягу 10-15 хвілін, заліць смятанай і 5 хвілін кіпяціць, пасыпаць цёртым сырам, апырскаць маслам і запячы ў духоўцы да атрымання румянай скарыначкі. Пасыпаць насечанай зелянінай кропу ці пятрушкі.
    ШАМПІНЬЁНЫ ЗАПЕЧАНЫЯ Ў МАЛАЦЭ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 1 морква, 1 цыбулі на, 250 г малака, 2 cm. лыжкі цёртага сыру, соль, перац.
    Шампіньёны ачысціць, прамыць і дробна нарэзаць. Пасаліць, паперчыць, 
    падсмажыць у масле разам са здробненымі цыбуляй і морквай, кіпяціць у малацэ, каб некалькі выпарылася вадкасць. Затым выкласці на патэльню, апырскаць  маслам і запячы. Пасыпаць цёртым сырам.
    ШАМШНЬЁНЫ Ў СМЯТАНЕ
    Складнікі:
    500 г свежых грыбоў, 2 цыбуліны, 2 cm. лыжкі мукі, 250 г смятаны, 100 г вады, 3 cm. лыжкі тлушчу.
    Цыбулю нашаткаваць, падрумяніць у тлушчы, дадаць муку і яшчэ пару хвілін смажыць. Затым уліць ваду, закіпяціць і забяліць смятанай. Перабраныя грыбы нарэзаць скрылькамі, падсмажыць у тлушчы, заліць падрыхтаванай заправай і запячы ў духоўцы.
    ГАЛУБЦЫ 3 ГРЫБАМІ
    Складнікі:
    500 г свежай капусты, 300 г свежых грыбоў, 2 цыбуліны, 4 cm. лыжкі алею, 500 г смятаны, 4 cm. лыжкі таматавай пасты, соль.
    Ачысціць качан капусты, выразаць храпку і ў падсоленай вадзе зварыць да паловы гатовасці. Разабраць качан на лісты, зрэзаць патаўшчэнні. Грыбы зварыць, дробна нарэзаць, перамяшаць з нашаткаванай падсмажанай цыбуляй, пасаліць і абсмажыць. Атрыманую накрыпку загарнуць у капусныя лісты. Галубцы абсмажыць, заліць заправай з таматавай пасты і смятаны, тушыць каля 40 хвілін.
    ГРЫБНЫЯ КАТЛЕТЫ
    Складнікі:
    400 г свежых грыбоў, 100 г белага чэрствага хлеба, 100 г малака, 3 яйкі, 1 цыбуліна, 2 cm. лыжкі смятаны, тлушч, мука, соль, перац, кроп, зеляніна пятрушкі.
    Свежыя грыбы прамыць у вадзе, апарыць кіпенем і тушыць ва ўласнам соку да выпарэння вадкасці. Астудзіўшы, прапусціць праз мясасечку разам з цыбуляй і размочаным у малацэ белым хлебам. Дадаць яйкі, соль, перац, зеляніну кропу і пятрушкі, добра змяшаць, паставіць у халоднае месца на 30 хвілін. Затым з атрыманай масы зрабіць катлеты, абкачаць іх у тоўчаных сухарах і абсмажыць да атрымання румянай скарыначкі.
    J~Camam\i
    МЯСНЫ ПРЫВАРАК
    Складнікі:
    250 г мяса з косткамі на 1 л вады.
    Мяса абмыць пад халоднай вадой. Косткі пасекчы, пакласці ў рондаль, заліць халоднай вадой і паставіць пад накрыўкай на моцны агонь. Пасля закіпання агонь паменшыць, даць пакіпець 2-3 хвіліны, ваду зліць, мяса яшчэ раз добра прамыць, заліць халоднай вадой, прычыніць накрыўкай і таксама паставіць на моцны агонь да закіпання, потым агонь паменшыць. Шум і сплыўкі перыядычна здымаць шумоўкай, тлушч лыжкай (яго можна будзе выкарыстоўваць для падсмажвання карэнняў). Калі тлушч не здымаць, то ён надасць прыварку прысмак сала. Праз паўтары гадзіны дадаць солі. Гатовасць мяса можна вызначыць шляхам праколвання яго вострым кончыкам нажа ці відэльцам. Калі нож вольна ўваходзіць у мяса, значыць яно гатова. Мяса выняць, а адвар працадзіць.