• Газеты, часопісы і г.д.
  • Моц смаку  Юры Качук

    Моц смаку

    Юры Качук

    Памер: 232с.
    Беласток 2010
    68.69 МБ
    Цяляціну абліць кіпенем, абсушыць, нацерці соллю і пакінуць на 1 гадзіну. Вішні ачысціць ад костачак. Мяса накалоць нажом і нашпігаваць адтуліны вішнямі, змясціць у гусятніцу, паліць сметанковым маслам і паставіць у гарачую духоўку на 1 гадзіну. Астатнія вішні пакласці ў рондаль, дадаць віно, масла, цукар і трохі патушыць, працадзіць. Пячыста паліць прыгатаванай заправай і тушыць усё разам яшчэ некалькі хвілін. Пад канец дадаць смятану.
    ПЯЧЫСТА СА СЛІВАМІ
    Складнікі:
    1‘А кг свініны, 25 г молатых сухароў, 300 г сліў, 7ягадаў ядлоўцу, 50 г тлушчу, 50 г сметанковага масла, лаўровы ліст, перац, соль, цукар.
    Свініну (без костак) нацерці соллю, пасыпаць перцам, тоўчанымі ядлаўцовымі ягадамі, лаўровым лістом, вышмараваць тлушчам, паліць віном і запякаць каля дзвюх гадзін, пераварочваючы і паліваючы сокам, які будзе сцякаць. Слівы намачыць у гарачай вадзе, прапусціць праз мясасечку, дадаць сухары, падсмажаныя на масле, змяшаць усё з сокам ад мяса, закіпяціць. Нарэзанае мяса паліць прыгатаванай заправай.
    ПЯЧЫСТА 3 ЯБЛЫКАМІ
    Складнікі:
    І/2 кг свініны, 1 цыбуліна, 300 г яблыкаў, 50 г тлушчу, 150 г сухога віна, заправы, соль, цукар.
    Любівы кавалак свініны нацерці соллю, пасыпаць дробкай цукру, вышмараваць тлушчам і зарумяніць у духоўцы з усіх бакоў. Калі сок з мяса стане сцякаць, абкласці свініну цыбуляй і кавалкамі яблыкаў, уліць віно. Запякаць да гатовасці мяса. Гатовасць вызначаецца праколваннем драўляным шыпулём; калі на месцы праколу не паказваецца чырвоны сок мяса гатова.
    Складнікі:
    1	кг любівай свініны, 100 г арэхаў, 25 г сухароў, % морквы, 4 зубкі часнаку, 50 г тлушчу, 70гсыру, прыправы, соль.
    Мяса накалоць нажом і нашпігаваць морквай і часнаком, нарэзанымі брусочкамі, потым абкачаць мяса ў солі і прыправах, даць пастаяць 1 гадзіну.
    Арэхі і сухары патаўчы і абсыпаць імі свініну, запячы на блясе ў духоўцы. Калі мяса будзе амаль гатова, пасыпаць яго нацёртым сырам і запячы.
    ЗРАЗЫ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ
    Складнікі:
    700 г ялавічыны ці любівай свініны, 200 г свежых ці 50 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 2 морквы, 100 г смятаны,
    3 cm. лыжкі таматавай пасты, лаўровы ліст, прыправы, часнок, соль.
    Мяса нарэзаць тонкімі кавалачкамі ўздоўж валокан, увелькі з далонь, таўшчынёй да паловы сантыметра. Адбіць, пасаліць і паперчыць
    з двух бакоў. Грыбы адварыць у падсоленай ва-
    дзе. Цыбулю, моркву, грыбы дробна нарэзаць і падсмажыць на тлушчы. Гэта начынне пакласці на кавалачкі мяса, у сярэдзіну яшчэ пакласці невялікія брусочкі сала, загарнуць і замацаваць ніткамі (лепш цёмнымі не афарбоўваюцца) ці
    шыпулямі. Зразы падсмажыць на патэльні ў тлушчы. Потым пакласці ў саганок, заліць грыбным адварам (можна з падробненымі грыбамі), дадаўшы туды смятану, таматавую пасту, часнок і прыправы. Тушыць у духоўцы гадзіну, за 10 хвілін да гатовасці дадаць лаўровага лісту. 3 гатовых зразаў выдаліць ніткі ці шыпулі. Пакласці на посуд, дадаўшы атрыманага палівання.
    
    ЗРАЗЫ ХУТКІЯ
    Складнікі:
    500 г мяса, 2 цыбуліны, 100 г сметанковага масла, 200 г смятаны, перац, соль, 7 бульбін.
    Мяса нарэзаць як і ў папярэднім рэцэпце, адбіць з абодвух бакоў, абкачаць 	 у дробна насечанай цыбулі, змешанай з перцам і соллю, закруціць у трубку, пакласці на разагрэтую патэльню з маслам і смажыць, часта пераварочваючы, да гатовасці. Потым заліць смятанай, закіпяціць і патрымаць на агні 2-3 хвіліны.
    Да зразаў падаць звараную бульбу.
    
    ЗРАЗЫ святочныя
    Складнікі:
    800 г ялавічыны ці любівай свініны, 30 г сушаных грыбоў, 350 г кураціны, 2 цыбуліны, 50 г чарнасліву, 50 г сыру, 100 г сметанковага масла, 1 яйка, 3 cm. лыжкі мукі, 3 cm. лыжкі тоўчаных сухароў, прыправы, соль.
    Грыбы зварыць і падсмажыць разам з нашаткаванай цыбуляй. Вараную кураціну здрабніць, да яе дадаць чарнасліў, падсмажаныя грыбы і цыбулю, пасаліць, паперчыць, добра перамяшаць і прыгатаваць з гэтага начыння каўбаскі, якія абкачаць у цёртым сыры.
    Мяса нарэзаць тонкімі кавалачкамі ўздоўж валокан, увелькі з далонь, таўшчынёй да паловы сантыметра. Адбіць, пасаліць і паперчыць з абодвух бакоў. На кожны кавалак мяса пакласці каўбаску, загарнуць, замацаваць ніткамі ці шыпулямі. 3 дапамогай відэльца абмакнуць зразы ў сумесь малака, мукі і яйка, а потым абкачаць у тоўчаных сухарах. Падсмажыць на патэльні ў сметанковым масле да атрымання румянай скарыначкі. Давесці да гатовасці ў духоўцы, дадаўшы крышку грыбнога адвару.
    ЗРАЗЫ 3 РЫСАМ
    Складнікі:
    500 г ялавічыны, 120 г рысу, 100 г свініны, 100 г сала, 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, 150 г смятаны, 3 cm. лыжкі тлушчу, зеляніна кропу, прыправы, соль.
    Мяса для зразаў падрыхтаваць як і ў папярэдніх рэцэптах. Рыс адварыць да паўгатовасці, змяшаць са свінінай, якую загадзя прапусціць праз мясасечку, дадаць сечаную цыбулю, зеляніну, масла, соль, прыправы і сырое яйка. На прыгатаванае мяса класці па лыжцы начыння, загарнуць яго ў выглядзе маленькай каўбаскі і абвязаць ніткамі, затым абсмажыць на патэльні з тлушчам з усіх бакоў. Паскладаць зразы ў рондаль на скрылькі сала, уліць шклянку вады, тушыць на слабым агні пад накрыўкай каля гадзіны. Зняць ніткі, заліць зразы смятанай.
    СМАЖАНАЯ СВІНІНА ПА-ЗВЫЧАЙНАМУ
    Складнікі:
    300 г тлустай свініны, 1 цыбуліна, 20 г тлушчу, 7 бульбін, салёныя агуркі,
    перац, соль.
    Мяса нарэзаць сярэднімі кавалачкамі, пасыпаць соллю, перцам, смажыць
    да атрымання румянай скарыначкі. Затым дадаць дробна нашаткаванай цыбулі і смажыць да гатовасці цыбулі.
    Асобна падсмажыць нарэзаную скрылькамі бульбу. Да стравы падаць салёныя агуркі.
    СВІНІНА ПА-ХАТНЯМУ
    Складнікі:
    300 г свініпы, 1 цыбуліна, 30 г тлушчу, 1 cm. лыжка мукі, 100 г смятаны, 3 cm. лыжкі таматавай пасты, перац, соль.
    Свініну адбіць да таўшчыні 5-7 мм і нарэзаць брусочкамі даўжынёй 4-5 см, пасыпаць соллю і перцам, пакласці тонкім пластом на патэльню з моцна разагрэтым тлушчам і смажыць, бесперапынна памешваючы, на працягу 5 хвілін. Падсмажанае мяса заліць заправай, прыгатаванай з падсмажаных мукі і цыбулі, а таксама смятаны і таматавай пасты. Закіпяціць і патрымаць на агні 2 хвіліны.
    ПАЛЯНДВІЦА
    ПА-ГУСАРСКУ
    Складнікі:
    500 г свіной паляндвіцы, 30 г тлушчу, 25 г мукі, 25 г молатых сухароў, 1 яйка, 20 г малака, 400 г грыбоў, 100 г маянэзу, 3 зубкі часнакуЮО г сыру, соль, перац, журавіны, цыбуліна.
    Грыбы зварыць, адкінуць на друшляк, нашаткаваць саломкай і падсмажыць з цыбуляй. Паляндвіцу нарэзаць тонкімі укрухамі ўпоперак валокнаў, адбіць, апырскаць жураві-
    навым сокам, пасыпаць дробкай цукру, соллю і перцам. 3 мукі, малака, яйка і молатых сухароў прыгатаваць цеста, абмакнуць у яго кожны кавалак паляндвіцы і падсмажыць з аднаго боку, пера-
    вярнуць і на падсмажаны бок пакласці грыбы і цыбу-
    лю, дробна насечаны часнок, паліць маянэзам, пасыпаць
    цёртым сырам, а на яго пакласці некалькі журавін. Запячы ў духоўцы.
    ЯЛАВІЧЫНА ДАЛІКАТНАЯ
    пад лютам
    Складнікі:		
    1	кг ялавічыны, 5 гарошын перцу, 3 лаўровыя лісты, 3 cm. лыжкі мукі, ‘/2 л
    смятаны, 3 cm. лыжкі гарчыцы, 3 зубкі часнаку, па дробі(ы маярану, імбіру і солі. 	 Кавалак мякаці ялавічыны добра прамыць і абсушыць ручніком. Вельмі дроб-
    на насечаную цыбулю насыпаць на дно чыгуна, наверх цэлым кавалкам пакласці 	 мяса, дадаць перцу і лаўровага лісту. На чыгун пакласці накрыўку, заляпіўшы
    шчыліны цестам. Паставіць на 2'Л гадзіны ва ўмерана нагрэтую духоўку.
    Тым часам прыгатаваць паліванне: падсмажыць на патэльні муку да коле-
    ру “забеленая кава”, заліць смятану, закіпяціць, увесь час памешваючы, дадаць
    гарчыцу, ціснуты часнок, маяран, імбір. Гэтым паліваннем заліць мяса ў чыгуне, пасаліць і зноў паставіць пад накрыўкай у духоўку на паўгадзіны.
    ЯЛАВІЧЫНА ТУШАНАЯ 3 ЧАРНАСЛІВАМ
    Складнікі:
    700 г ялавічыны, 100 г карэйкі, 100 г чарнасліву, 50 г кораня пятрушкі, 	 1 морква, 1 цыбуліна, 10 гмукі, 100 г смятаны, 20 г тлушчу, прыправы, соль.
    Мяса абмыць, ачысціць ад плевак, нашпігаваць брусочкамі карэйкі, абсмажыць у тлушчы. Перакласці мяса ў рондаль, дадаць дробна нарэзаныя моркву, пятрушку і цыбулю, уліць шклянку вады і тушыць на слабым агні каля гадзіны, за тым абкласці чарнаслівам і прыправамі, тушыць яшчэ каля 30 хвілін да гатовасці.
    Мяса і чарнасліў выняць, адвар працадзіць праз друшляк, дадаць смятану з 
    мукой, пракіпяціць. Гэтай заправай паліць нарэзанае мяса і чарнасліў.
    ПАЛЯНДВІЦА АДВАРАНАЯ 3 АГАРОДНІНАН
    Складнікі:
    500 г свіной паляндвіцы, 200 г кіслай капусты, 100 г карэння (цыбулі, морквы, салеры, пятрушкі), 50 г хрэну, 1 cm. лыжка мукі, 20 г сметанковага масла, заправы, соль, журавіны.
    Мяса вымыць, пакласці ў кіпячую падсоленую ваду, зняць шум і варыць да паловы гатовасці хвілін 25. Затым дадаць кіслую капусту, здробненыя моркву, пятрушку, салеру, цыбулю, перац, лаўровы ліст, дробку цукру, пасаліць да смаку і варыць усё на слабым агні да гатовасці. Выняць мяса, нарэзаць укрухамі ўпоперак валокнаў і паскладаць на посуд з агароднінай. Нацерці хрэн для палівання, заліць яго кіпенем, адцадзіць, падсмажыць злёгку на сметанковым масле з лыжкай мукі, размяшаць са смятанай і мясным адварам, закіпяціць. Атрыманае паліванне дадаць да мяса і агародніны. Упрыгожыць журавінамі.
    колцы
    Складнікі:
    500 г любівай свініны, 3 яйкі, 150 г мукі, 150 г малака, 100 г тлушчу, 30 г алею, соль.
    Свініну нарэзаць шматкамі, адбіць, пасыпаць соллю і перцам, зрабіць пасярэдзіне надрэзы і надаць вырабам форму колца.
    Прасеяную муку развесці цёплым малаком, размяшаць, каб не было камякоў, дадаць алею, жаўткі яйкаў, соль і пакінуць на 10-15 хвілін для набракання клейкавіны. Затым у цеста ўвесці ўзбітыя бялкі і размяшаць. Падрыхтаванае мяса акунаць у цеста і смажыць у тлушчы. Давесці да гатовасці ў духоўцы.
    ЯЛАВІЧЫНА КІСЛА-САЛОДКАЯ
    Складнікі:
    600 г ялавічыны, 50 г тлушчу, 2 цыбуліны, 2 cm. лыжкі таматавай пасты, 1 cm. лыжка цукру, 1 цытрына, 3 cm. лыжкі молатых жытніх сухароў, соль, перац, лаўровы ліст.
    Нарэзанае сярэднімі кавалкамі мяса абсмажыць, дадаць чорны перац гарошкам, дробна нарэзаную і падсмажаную цыбулю, таматавую пасту, заліць кіпенем і тушыць пры слабым кіпенні каля 1 гадзіны. Затым дадаць молатыя сухары, цытрынавы сок, соль, цукар і працягваць тушыць да гатовасці мяса, у канцы тушэння дадаць лаўровага лісту.
    ЯЛАВІЧЫНА 3 ЯБЛЫКАМІ