• Газеты, часопісы і г.д.
  • Моц смаку  Юры Качук

    Моц смаку

    Юры Качук

    Памер: 232с.
    Беласток 2010
    68.69 МБ
    II варыянт:
    Складнікі:
    2/2 кгмёду, 20 л вады, 40 г сухіх дражджэй, 200 г спірту, прыправы.
    Мёд і ваду варыць, здымаючы сплыўкі, пакуль вадкасць не пачне добра гусцець. Астудзіць да 30-35°С, пераліць у барылку, дадаць дрожджы. Калі бушаванне будзе дастатковым, уліць спірт. Праз адтуліну ў накрыўцы барылкі дадаць прыправы да смаку (карыцы, кардамону, ванілі, гваздзікі і інш.). Праз 3 месяцы разліць у пляшкі.
    ГАРЭЛКА МЯДОВАЯ
    рэцэпт ад А. Б.
    Складнікі:
    200 кг бульбы, 50 кг мукі, 2 /2 кг цукру, 2 кгмёду, дрожджы.
    Бульбу і муку рашчыніць з дражджамі. Выгнаць 50 л гарэлкі мацункам 60%. Расплавіць цукар і дадаць да яго мёд. Потым пакрышачку заліваць туды гарэлку.
    ffam am \ і
    КРУШОН
    Паводле	\
    В. А. Л. Завадзкай, аўтаркі “Кухаркі літоўскай”	£ *
    Складнікі:
    1 бутэлька белага віна, 120 г каньяку, 2 апельсіны, ці 1 бутэлька шампанскага, ананас (ці персікі).
    Траціну збанка запоўніць лёдам, уліць віно і каньяк, засыпаць цукар і дробна нарэзаныя апельсіны без зерняў. Калі крушон гатаваць з шампанскім, каньяк не ўліваць, а замесг апельсінаў пакласці ананас ці персікі.
    САЛАДУХА
    Складнікі:
    1 кг лясных ягад, 1 л вады, 4 cm. лыжкі жытняй мукі,
    200 гмёду.
    Ягады перабраць і прамыць. Заліць вадой і варыць. Калі ягады разварацца, да іх падсыпаць жытнюю муку і памешваць увесь час датуль, пакуль яна не набудзе кансістэнцыі кісялю, потым дадаць мёд, працягваючы памешваць.
    РАЎГЕНЯ
    Складнікі:
    300 г саладухі, 1 л гатаванай вады.
    Саладуху старанна перамяшаць з гатаванай вадой, добра ахаладзіць.
    СЫТА
    Складнікі:
    1 л воды, 100 г мёду.
    Астуджаную гатаваную ваду наліць у глыбокі посуд, дадаць мёд і старанна
    перамяшаць.
    КРУПНІК
    Лерад тым, я^гатаваць ірупні^ трэба зраКйь да яго раслінную заправу.
    Складнікі заправы:
    3	г карыцы, 1 г гваздзікі, 3 г імбіру, 2 г мушкатовага арэху, 4 г ванілі, 150 г спірту.
    Расліны здрабніць, заліць спіртам і настойваць 14 сутак, праз кожны дзень устрасаць, перамешваючы. Пасля гэтага зліць у слоічак.
    Складнікі крупніку:
    1	кг мёду, 1 л спірту, 400 г вады, 10 г расліннай зстравы, 1 ч. лыжка цытрынавага соку.
    У высокі рондаль уліць ваду і паставіць на агонь. Калі вада стане гарачай, дадаць мёд, кіпяціць больш за 10 хвілін да таго часу, пакуль шума і сплыўкі, якія пастаянна трэба здымаць шумоўкай, перастануць утварацца. Зняць мёд з агню, крышку астудзіць, уліць цытрынавы сок і раслінную заправу. Потым уліць спірт, бесперапынна памешваючы. Прыгатаваны крупнік уліць у бутлю, закаркаваць і пакінуць для настойвання ад 6 месяцаў да двух гадоў.
    СУЛА, БЭРКА
    Складнікі:
    40 л бярозавага соку, 1 кг зерня ячменю, цукар да смаку.
    Бярозавы сок заліць у барылу, паставіць у цёмнае прахалоднае месца. Праз два-тры дні, калі сок крышку закісне, дадаць злёгку падсмажаны і загорнуты ў льняное палатно ячмень, даць пастаяць яшчэ суткі, падсаладзіць і працадзіць.
    КЛЯНОВІК
    Складнікі:
    Кляновы сок, цукар ці мёд да смаку.
    Кляновы сок працадзіць праз марлю, дадаць цукру ці мёду да смаку, заліць у барылу і закапаць яе ў пясок на тыдзень. Потым яшчэ раз працадзіць.
    Hamarny
    “БУРШТЫН”
    Складнікі:
    150 г мёду, 850 г бярозавага соку, 1/3 цытрыны.
    У бярозавым соку распусціць мёд, дадаць цытрынавы сок, перамяшаць.
    ГРУШОЎКА
    Складнікі:
    1	кг груш, 1 л спірту, 500 г гатаванай вады, 1 кг мёду, здробнены мушкатовы арэх.
    Грушы памыць і нацерці на дробнай тарцы. Заліць грушы !4 л спірту і % л гатаванай вады, настойваць тыдзень. Потым прапусціць праз сіта. Мёд і % л гатаванай вады добра размяшаць, дадаць вадкасць з працёртымі грушамі, х/і л спірту і мушкатовы арэх. Прафільтраваць і разліць у пляшкі.
    МАЛІНАЎКА
    Складнікі:
    1 кг малінаў, 1 л спірту, 250 г цукру, гатаваная вада.
    Маліны заліць спіртам і настойваць 35 сутак. Бутлю час ад часу ўстрэсваць. Спірт зліць у іншы посуд, а ягады перасыпаць цукрам, настойваць пакуль цукар не распусціцца ў малінавым соку. Вадкасць адціснуць і дадаць да раней падрыхтаванага спірту. Для патрэбнага мацунку даліць гатаванай крынічнай вады, для смаку дадаць цукру. Настойваць яшчэ 10 сутак, потым прафільтраваць.
    РАБІНАЎКА
    Складнікі:
    чырвоная рабіна, гарэлка мацункам 60%.
    Спячы рабіну ў печы на дошках, каб зрабілася маршчыністай і амаль сухой, напоўніць ёю 2А бутлі, заліць бутлю даверху гарэлкай і паставіць у цёплае месца, пакуль атрымаецца добры настой, пры жаданні можна падсаладзіць.
    
    СІДР
    Паводле В. А. Л. Завадзкай, аўтаркі “Кухаркілітоўскай”
    Складнікі:
    4 кг сушаных яблыкаў, 280 г араку ці каньяку, 70 г цукру, 1 л вінных (ад белага віна) дражджэіі.
    Сушаныя яблыкі дробна нарэзаць, засыпаць у барылку, заліць 30 л гатаванай вады і паставіць на 3 сутак; потым сцадзіць вадкасць у кацёл і гатаваць гадзіну, зліць у другую барылку, дадаўшы каньяк. На тыя самыя яблыкі наліць 12 л гарачай вады і зноў паставіць на 3 сутак, потым гатаваць, як і папярэдне, змяшаць з першым адварам. Расплавіць цукар да пачырванення і ўліць да сідру, дадаць вінныя дрожджы, зашпунтаваць барылку і паставіць на лёд на 6 тыдняў.
    ТЛУМАЧЭННІ
    Сімвал БАГАЧА
    Сімвал ПРОДКАЎ
    Сімвалы ЗЕРНЯ
    Кацар М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка/ Навук. рэд. Я.М.Сахута. Мн.: БелЭн, 1996 208 с.
    Праходзячы ля сеючых або садзячых, кажуць: “Радзі, БожаІ”. Садзячым хлеб у печ жадаюць: “Вялік падходам’”.
    Доячым каровы зычаць: “Малочна вам’”.
    Ловячым рыбу зычаць: “Рыбно вам!”.
    Пры забіваньні жывёлы і пры рабеньні запасаў наагул просяць Бога: “Судзі, Божа, спажыць у карысьці, у радасьці, у добрым здаровейку, судзі, Божа!”.
    Пры забіваньні жывёлы жадаюць такжа: “Пасі, Божа, засталцы!”.
    Уходзячы на ток (у гумно), сьвіран, клець і наагул у які склад, кажуць: “Спары, Божа!”, на што таксама адзержуюць адказ: “ДзякуйІ”.
    Прыходзячы да ядучых, кажуць: “Сыць, Божа!”, на што адказуюць: “Просім!”.
    Прапіваючы да іншага жадаюць: “Будзь здароў’” (“Будзь, Ваша, здароў, здарова’”), на што тыя адказуюць: “На здароўе!” або “Пі здароў!”, “Пі здарова!” (“Пі, Ваша, здароў, здарова!”).
    Падзяку (маск. «благодарность») выказуюць словам “ДзякуйІ”.
    Выбачэньня просяць (м. «просят нзвннення, нзвнняются») словам: “Выбачай, выбачайце!”.
    Калі хто за аказаную ім ласку, услугу пачуе: “ДзякуйІ”, дык ён таксама мае адказаць “выбачай, выбачайце!”. Гэта значыць — выбачай, што не ўгадзіў ляпей. Прыклад: Дзякую вам! Няма за што, выбачайце!
    Станкевіч Я. (пры ўчасьці Ант. Адамовіча).
    Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. / Пасьляслоўе В. Вячоркі. 3-е выд. Мн.: Навука і тэхніка, 1992. 77 с.
    ХАЛАДЗЕЦ, КВАШАНІНА, ХУТКІ рэгіянадьныя назвы стравы
    Мастацкае выданне
    Юры КАЧУК
    Моц смаку
    Беларуская кухня
    Мастацкі макет, кампутарны склад па макету, укладанне, прыгатаванне страў, афармленне, фота і падрыхтоўка да друку: Юры Качук.
    Экслібрыс, малюнкі: Васіль Шамрук.
    Фота на старонках 123,186, 221, 223: Сяржук Печарыца.
    Рэдактура, дэгустацыя і карэктура: Лілія Качук і Юлія Качук.
    Друк: Ортдрук.
    Выдавецтва: Ортдрук, PL 15-399, Беласток, вул. Складовая 9.
    Аддрукавана: у лістападзе 2010 г. у Беластоку.
    Сродкі, атрыманыыя ад распаўсюджвання кнігі, выкарыстоўваюцца на выкананне п.2.2.(3) статута Грамадскага аб'яднання "Хрысціянская злучнасць "Курапаты": "арганізоўваць зборы грашовых і матэрыяльных ахвяраванняў дзеля ўпарадкавання месцаў масавых рэпрэсій".
    ISBN 978-83-89396-48-8
    №