Моц смаку
Юры Качук
Памер: 232с.
Беласток 2010
Смажыць у вялікай колькасці алею да атрымання залацістай хрумсткай скарыначкі.
Натату
ЦЫБРЫКІ
Складнікі:
1 кг бульбы, 72 шклянкі мукі, 3 cm. лыжкі алею.
Бульбу нацерці на тарцы, дадаць муку, соль. 3 атрыманай масы скачаць шарыкі ўвелькі з вішню, добра абкачаць іх у муцэ і абсмажыць на патэльні.
БУЛЬБІШНІКІ
Складнікі:
1 кг бульбы, 100 гкрухмалу, 1 яйка, 100 г сметанковага масла, 150 г смятаны, перац, соль.
Бульбу памыць і адварыць. Ачысціць, патаўчы, дадаць крухмал, сметанковае масла, яйка, перац, соль, добра перамяшаць, скачаць шарыкі ўвелькі са сліву і падсмажыць да ўтварэння румянай скарыначкі. Потым скласці бульбішнікі на бляху, заліць смятанай і запячы ў духоўцы 10 хвілін.
КАМЫ
Складнікі:
1 кг бульбы, 100 г сала, 3 цыбуліны, 50 г тлушчу, соль.
Ачышчаную бульбу зварыць і патаўчы. Дробна нарэзанае сала падскварыць разам з нашаткаванай цыбуляй, далучыць да бульбы, перамяшаць. 3 атрыманай масы скачаць шарыкі ўвелькі з невялікі яблык, абкачаць у муцэ, падсмажыць на патэльні да атрымання румянай скарыначкі, а потым запячы ў духоўцы.
БУЛЬБЯНЫЯ ПАМПУХІ
Складнікі:
300 г бульбы, 100 г малака, 10 г дражджэй, 2 cm. лыжкі мукі, 5 яечных бялкоў, 50 г сметанковага масла, соль.
У цёплым малацэ рашчыніць дрожджы і муку. Пакінуць на 2 гадзіны ў цёплым месцы.
Ачышчаную бульбу зварыць, абсушыць, патаўчы гарачай, астудзіць да 40-50°С, дадаць рошчыну, яечныя бялкі, муку, добра перамяшаць і яшчэ пакінуць на 1 гадзіну. Потым пасаліць, зноў перамяшаць і пячы як аладкі.
БУЛЬБЯНАЯ БАБКА
Складнікі:
1/2 кг бульбы, 50 г сала, 100 г тлустай свініны, 2 cm. лыжкі мукі, 1 цыбуліна, перац, соль.
Сала, свініну і цыбулю дробна нарэзаць і падсмажыць.
Сырую бульбу абабраць, памыць, нацерці на тарцы, дадаць муку, падсмажаныя свініну і цыбулю, пасаліць, паперчыць, (можна дадаць і падсмажаныя грыбы) добра перамяшаць. Падрыхтаваную масу пакласці ў глыбокую патэльню, разраўняць, паліць тлушчам, які застаўся пасля смажання свініны, і запячы ў духоўцы.
МАРКОЎНАЯ БАБКА
Складнікі:
ІУ2 кг морквы, 4 яйкі, 75 г малака, 2 cm. лыжкі цукру, 50 г сметанковага масла, 25 г дражджэй, 3 cm. лыжкі мукі.
Моркву абскрэбці, памыць і нацерці на тарцы. У цёплым малацэ рашчыніць дрожджы і 1 ст. лыжку мукі, змяшаць з морквай і паставіць на гадзіну ў цёплае месца. Калі маркоўная маса падыдзе, дадаць у яе яйкі, перацертыя з цукрам, астатнюю муку, сметанковае масла, добра перамяшаць і ізноў паставіць у цёплае месца. Падышоўшую масу выпячы на змазанай маслам блясе ва ўмерана разагрэтай духоўцы.
БУЛЬБЯНАЯ КІШКА
Складнікі:
1 кг бульбы, 200 г тлустай свініны, 1 цыбуліна, соль, перац, абалонка (тонкая свіная кішка).
Бульбу абабраць, памыць і нацерці на тарцы, дадаць падсмажаныя дробна нарэзаныя свініну і цыбулю, перамяшаць. Гэтым начыннем напоўніць падрыхтаваную кішку, а потым засмажыць у духоўцы з абодвух бакоў да гатовасці.
ДРАНІКІ КРЫПАНЫЯ
Складнікі:
РА кг бульбы, 2 cm. лыжкі мукі, 2 яйкі,
150 г алею, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, соль.
Мясная накрыпка.
Складнікі:
400 г свініны, 2 цыбуліны,соль, перац. Падрыхтаванае мяса npanycifiifb праз мясасечку, змяшаць з нашаткаванай і падсмажанай цыбуляй.
Рыбная накрыпка.
Складнікі:
300 г рыбы, 2 яіікі, 1 цыбуліна, перац, соль. Цыбулю дробна нашаткаваць і абсмажыць. Яйкі зварыць укрутую, ачысціць. Рыбу падсмажыць, дадаць цыбулю, яйкі, соль, перац. Старанна ўсё пераііерці відэльцам.
Грыбная накрыпка.
Складнікі:
300 г грыбоў, 1 цыбуліна, перац, соль. Грыбы адварыць, дробна нарэзаць і падсмажыць з нашаткаванай цыбуляй, пасаліць і паперчыць.
Буйную бульбу абабраць, памыць і нацерці на тарцы,
перамяшаць яе з мукой і яйкамі, пасаліць. На аладкі, выкладзеныя на разагрэтую патэльню, пакласці накрыпку, а зверху закрыць бульбяной масай, дранікі смажыць з абодвух бакоў да атрымання румянай скарыначкі.
Гатовыя дранікі скласці ў саганок з растопленым маслам і паставіць у духоўку на 10 хвілін.
ПАТЭЛБНІКІ
Складнікі:
1 кг бульбы, 2 cm. лыжкі мукі, 200 г свіноіі крыві, 70 г алею, перац, соль.
Бульбу абабраць, памыць і нацерці на тарцы, бульбяную масу адціснуць і да яе ўліць працэджаную свіную кроў. Дадаць муку, перац, соль, добра перамяшаць і падсмажыць з абодвух бакоў.
КАПЫТКА
Складнікі:
600 г бульбы, 50 г сала, 3 cm. лыжкі мукі, 5 г соды, 1 цыбуліна, 100 г смятаны, соль.
Бульбу нацерці на тарцы, адціснуць ваду, дадаць соду і муку. Атрыманае цеста раскачаць, нарэзаць роўнымі прастакутнікамі (3-5 см), пакласці на бляху, нашмараваную тлушчам, і запячы ў духоўцы з абодвух бакоў. Перакласці ў рондаль з падсоленым кіпенем і варыць 10 хвілін. Падаваць з засквараным з цыбуляй салам, забеленым смятанай.
ГАРОХАВЫЯ АЛАДКІ
Складнікі:
200 г гароху, 100 гмукі, соль, алей.
Гарох загадзя замачыць, прамыць і зварыць да мяккасці і, не зліваючы рэшты вады, расцерці, дадаўшы муку і соль. 3 атрыманага цеста сфармаваць аладкі, абсыпаць мукой і пячы на патэльні ў алеі.
АЛАДКІ 3 КАБАЧКА
Складнікі:
1 малады кабачок (600 г), 50 г аўсяных шматкоў, 100 гмалака, 2 яйкі, 2 cm. лыжкі мёду, 3 cm. лыжкі алею.
Аўсяныя шматкі заліць гарачым малаком. Кабачок ачысціць, памыць, нацерці на тарцы, адціснуць вадкасць. Кабачкі злучыць з аўсянымі шматкамі, яйкамі і мёдам, добра вымяшаць, скачаць аладкі і выпячы.
-
■^Г
a mam'll
ЗАЦІРКА
Складнікі:
2 л малака, 250 г мукі, 2 яйкі, 50 г сметанковага масла, соль.
Прасеяную пшанічную муку папражыць на патэльні без масла да колеру “забеленая кава”. Муку, сметанковае масла, яйкі, соль, трошкі вады злучыць,
старанна перацерці. Атрыманыя рваныя камячкі цеста засыпаць у рондаль з кіпячым малаком. Варыць на слабым агні, памешваючы.
БАЦЯНКА
Складнікі:
750 г малака, 300 г тварагу, соль, шчыпяры цыбулі.
Тварог і сечаныя шчыпяры цыбулі перамяшаць з соллю. Заліць малаком.
МАЛОЧНЫ СУП
Складнікі:
І/з л малака, 150 г пшанічнай мукі, 2 яйкі, 20 г цукру, 30 г сметанковага
масла, соль.
Муку размяшаць з паловай шклянкі вады і яйкамі, уліць у кіпячае малако, варыць, бесперапынна памешваючы, 15 хвілін. Дадаць цукар, сметанковае масла і соль.
ПЕЛЮХІ
Складнікі:
350 г грэцкай мукі, 1 яйка, 200 г малака, 50 г сала, соль.
3 грэцкай мукі, яйкаў і малака замясіць цеста, тонка раскачаць, нарэзаць ромбікамі, адварыць іх у падсоленай вадзе і адкінуць на друшляк. Гатовыя пелюхі паліць падсмажанымі скваркамі.
РУЛІ
Складнікі:
/2 л малака, 200 г пшанічнага хлеба.
Хлеб накрышыць у міску, заліць малаком.
МАННІК
Складнікі:
200 г манных круп, % л кефіру, 2 cm. лыжкі цукру, 1 яйка, /2 ч. лыжкі соды, соль, 100 г смятаны.
У манныя крупы ўліць кефір, дадаць цукар, яйкі, соль, змяшаць і пакінуць на 2 гадзіны для набракання круп. Затым дадаць соду, перамяшаць. Масу выліць на змазаную сметанковым маслам гарачую бляху і запячы. Паліць смятанай.
САЛАДУХА
Складнікі:
1 кг жытняй мукі, 150 г мёду, закваска (кавалак цеста ўвелькі з яйка).
Муку заліць гарачай вадой і размяшаць да атрымання вельмі вадкага цеста. Затым узбіць і паставіць на гадзіну ў цёплую печ, каб тэмпература рошчыны была каля 40° С, за гэты час яе варта некалькі разоў памяшаць і, даўшы злёгку астыць, выліць у дзежку, пакласці кавалак закваскі, дадаць мёд, размяшаць, зверху прысыпаць злёгку мукой, накрыць ручніком і паставіць у цёплае месца. Калі цеста пачне бушаваць, разліць яго па збанах, шчыльна закрыць і паставіць у вольны жар печы на 12 гадзін (з вечара да раніцы). Затым выняць з печы гарачыя збанкі, хутка і як мага больш рэзка ахаладзіць, выставіўшы на моцны мароз або апусціўшы ў снег. Потым ізноў збанкі з саладухай паставіць у печ. “Працэдуру” па нагрэве і наступнаму ахалоджванні саладухі паўтарыць тры разы.
Нататіўі
локшыны
Складнікі:
300 2 крухмалу, 1 яйка, ІУг л малака, 20 2 сметанковй2а масла, цукар і соль да смаку.
У вадзе распусціць крухмал, дадаць яйка, цукар і соль, перамяшаць. Выпячы тонкія бліны, нарэзаць іх саломкай, злёгку падсушыць, засыпаць у кіпень і зварыць. Локшыны перакласці ў іншы посуд, заліць гарачым малаком, дадаўшы сметанковага масла, цукру і солі да смаку, і паставіць у духоўку на 10 хвілін.
МАЗУРКІ
Складнікі:
1 кг мукі, 250 г цукру, 250 2 малака, 250 2 сметанковага масла, 10 яечных жаўткоў, 100 гразынак, 20 г мігдалаў, ваніль, шафран, соль.
Распусціць дрожджы ў малацэ, змяшаць з мукой, дадаць жаўткі і сметанковае топленае масла. Цеста загарнуць у сурвэтку, змочаную вадой, звязаць вузлом і апусціць на 10 гадзін у посуд з халоднай вадой (цеста падвесіць на палку, каб яно вольна плавала ў вадзе). Выняць цеста з вады, зняць сурвэтку, пакласці на дошку, дадаць ваніль, соль і цукар (лепш браць цукровую пудру). Мясіць цеста да поўнага растварэння цукру, затым разрабіць яго на тонкія аладкі да 1 !4 см таўшчынёй, паскладаць на лісты, змазаныя маслам, паставіць у цёплае месца на 20 хвілін для ўздыму. Калі аладкі падымуцца, пакласці на сярэдзіну разынкі, уціснуць іх і вышмараваць паверсе ўзбітым яйкам, пасыпаць молатымі мігдаламі, змешанымі з цукрам. Пячы каля 30 хвілін.
БАБІНА КАІПА
Складнікі:
1 кг манных круп, 2 cm. лыжкі сметанковага масла, 3 яйкі, цукар, разынкі, соль.
Манныя крупы засыпаць у чыгун з кіпенем і варыць амаль да гатовасці. Затым пакласці сметанковае масла, разынкі, цукар, яйкі і перамяшаць. Паверхню кашы вышмараваць узбітым жаўтком, змяшаным са сметанковым маслам, і паставіць запякацца ў духоўку да гатовасці.
НАЛІСНІКІ
Складнікі:
250 г мукі, 300 г малака, 2 яйкі, 1 cm. лыжка цукру, соль, алей.
Для начыння: 200 г тварагу, 50 г смятаны, 50 г цукру, 100 г ягад чорнай парэчкі.
ВЕРЧЫКІ
Муку, яйкі, цукар і соль размяшаць з малаком, паставіць на 2 гадзіны. Затым дадаць 100 г цёплай вады і пячы. Выпечаныя наліснікі пакласці на талерку.
Тварог, смятану, цукар, палову ягад размяшаць, гэтым начыннем вышмараваць наліснікі, згарнуць канверцікамі, абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Пасыпаць ягадамі з цукрам.
Складнікі
Для блінцоў: 200 гмукі, 500 г малака, 1 яйка, 1 ч. лыжка цукру, 4 cm. лыжкі сметанковага масла, соль.
Для накрыпкі: 200 г тварагу, 1 яйка, 1 cm. лыжка цукру, 4 cm. лыжкі смятаны, 3 cm. лыжкі сметанковага масла.
Яйкі, цукар, соль, муку і 250 г малака вымешаць, уліць яшчэ 250 г малака і яшчэ добра перамяшаць. Выпячы блінцы на патэльні, нашмараванай сметанковым маслам.