Моц смаку
Юры Качук
Памер: 232с.
Беласток 2010
Хрэн, яблыкі і моркву нацерці на
буйной тарцы, дадаць солі, цукру, цытрынавага соку да смаку, забяліць смя-
танай, перамяшаць.
САЛАТА 3 ПАРЭЧКІ I МОРКВЫ
Складнікі:
4 морквы, шклянка парэчак, шклянка смятаны.
Моркву нацерці на буйной тарцы, змяшаць з парэчкай і смятанай.
“СЯЛЯНСКАЯ” САЛАТА
Складнікі:
200 г салёнага сала, 4 бульбіны, 1 морква, 4 агуркі, 1 цыбуліна, 4 зубкі часнаку, алей.
Халоднае сала, цыбулю, агуркі, вараныя бульбу і моркву нарэзаць кубікамі, дадаць дробна нарэзаны і расцёрты часнок. Перамяшаць з алеем.
САЛЁНЫЯ АГУРКІ
Складнікі на 1 трохлітровы слоік:
агуркі, кроп, 5 зубкоў часнаку, 3 cm. лыжкі солі і 3 cm. лыжкі цукру.
У трохлітровы слоік пакласці кроп, часнок, шчыльна паскладаць агуркі, дадаць соль і цукар, заліць халоднай вадой і шчыльна закрыць поліэтыленавай накрыўкай.
МАРЫНАВАНЫЯ АГУРКІ 3 ЦЫБУЛЯЙ
Складнікі на 1 адналітровы слоік: агуркі, 1 цыбуліна, 1 лаўровы ліст, 2 гваздзікі, 2 гарошыны духмянага перцу, 4 гарошыны чорнага перцу.
Марынад на некалькі (у залежнасці ад напаўнення агуркамі) адналітровых слоікаў: 1,5 л вады, 2 cm. лыжкі солі, 180 г воцату, 6 cm. лыжак цукру.
Ваду закіпяціць і дадаць воцат, соль, цукар. Цыбулю нарэзаць колцамі і пакласці
ў слоік, туды ж дадаць лаўровы ліст, гваздзіку, духмяны перац, чорны перац і шчыльна паскладаць агуркі, затым заліць халодным марынадам.Стэрылізаваць, пакуль агуркі не зменяць колер, затым зняць з агню і на 10 хвілін пакінуць слоікі ў вадзе. Закрыць накрыўкай.
МАРЫНАВАНЫЯ АГУРКІ Ў ТАМАЦЕ
Складнікі: агуркі,
марынад на некалькі (у залежнасці ад напаўнення агуркамі) адналітровых слоікаў: на 1,5 л вады 200 г цукру, 200 г воцату, 200 г таматавага соусу, 2 cm. лыжкі солі.
Марынад закіпяціць. Агуркі разрэзаць уздоўж на 4 часткі і шчыльна паскладаць у літровы слоік. Заліць халодным марынадам і стэрылізаваць 15 хвілін. Закрыць накрыўкай.
МАРЫНАВАНЫЯ
БУРАКІ
Складнікі:
буракі,
1) марынад для прыгатавання халадніку: 1 л вады, 100 г воцату, 30 г солі, 20 г цукру;
2) марынад для прыгатавання іншых страў: 900 г вады, 50 г цукру, 50 г солі, 150 г воцату, некалькі гарошын чорнага і духмянага перцу, лаўровы ліст.
Буракі памыць, адварыць 40 хвілін, астудзіць і ачысціць, затым скласці ў стэрылізаваныя слоікі і заліць халодным марынадам. Літровы слоік стэры-
ліза-ваць 15 хвілін. Закрыць накрыўкай.
МАРЫНАВАНЫЯ КВЕТКАВЫЯ СТРЭЛКІ ЧАСНАКУ
Складнікі:
кветкавыя стрэлкі часнаку,
марынад (у залежнасці ад напаўнення часнаком) на некалькі слоікаў: 1 л вады, 100 г воцату, 50 г солі, 50 г цукру.
Нарэзаныя стрэлкі часнаку паскладаць у слоікі, заліць халодным марынадам. Літровы слоік стэрылізаваць 40 хвілін. Закрыць накрыўкай.
ЗАЕДКІ 3 СЕЛЯДЦА
Занадта салёныя селядцы перад ужываннем варта вымачыць у халоднай вадзе, затым вытрыбушыць і заліць малаком на 10-12 гадзін. Пасля гэтага селядзец набывае свежасць і прыемны смак.
СЕЛЯДЗЕЦ МАРЫНАВАНЫ
Складнікі:
600 г селядца, 1 цыбуліна, лаўровы ліст, перац, цукар, воцат да смаку.
Вычышчаны і вымачаны селядзец нарэзаць на кавалкі, паскладаць у слоік, перакладаючы цыбуляй. Воцат з прыправамі і вадой закіпяціць, ахаладзіць і заліць гэтым марынадам селядзец.
Так прыгатаваны селядзец можа захоўвацца ў марынадзе некалькі дзён.
СЕЛЯДЗЕЦ
"на хуткую руку”
Складнікі:
Іселядзец, 1 цыбуліна, алей.
Вычышчаны селядзец нарэзаць на кавалкі, паскладаць на селядзечніцу, абкласці цыбуляй, нарэзанай колцамі, паліць алеем.
СЕЛЯДЗЕЦ СА СМЯТАНАН I ЯБЛЫКАМІ
Складнікі:
400 г селядца, 100 г смятаны, 50 г цыбулі, 100 г яблыкаў 50 г салёных агуркоў, молаты востры чырвоны перац, чорны перац, цукар, зеляніна.
Яблыкі, агуркі і цыбулю нацерці на тарцы, змяшаць са смятанай, перцам і цукрам да смаку. Кавалкі вычышчанага і вымытага селядца паскладаць на селядзечніцу, нарэзаць на кавалкі, паліць прыгатаванай заправай, зверху пасыпаць чырвоным перцам і ўпрыгожыць зелянінай.
СЕЛЯДЗЕЦ У ГАРЧЫЧНАЙ ЗАПРАВЕ
Складнікі:
400 г селядца, 30 г сталовай гарчыцы, 3 яйкі, 100 г смятаны, 30 г алею, 50 г цыбулі, перац, цукар, зеляніна пятрушкі і кропа, 3 радыскі.
Вымачаны і вычышчаны селядзец нарэзаць і паскладаць на селядзечніцу. Звараныя ўкрутую яйкі ачысціць, дробна нарэзаць, цыбулю нашаткаваць і змяшаць з гарчыцай, смятанай, алеем, цукрам і перцам. Атрыманай заправай заліць селядца, зверху пасыпаць зелянінай і ўпрыгожыць радыскай.
СЕЛЯДЗЕЦ 3 САДАВІНОЙ I АГАРОДНІНАЙ
Складнікі:
1 селядзец, 1 цыбуліна, 1 морква, 30 г салеры, 1 яблык, 50 г таматавай пасты, 50 г алею, 100 г смятаны, перац, цукар, зеляніна пятрушкі.
Вымачаны ў вадзе і малацэ селядзец ачысціць ад скуры і костак, нарэзаць кавалачкамі, паскладаць на селядзечніцу. Моркву і салеру нацерці на буйной тарцы, пакласці ў рондаль, уліць трохі вады і тушыць да мяккасці. Яблык нацерці на тарцы, дадаць памідоры, смятану, перац, соль, цукар, усё змяшаць з тушанай агароднінай, уліць алей. Гэтай заправай паліць селядца. Зверху пасыпаць сечанай зелянінай.
ФАРШМАК
I варыянт
Складнікі:
500 г селядца, 50 г каўбасы, 3 яйкі, 1 цыбуліна, 1 памідор, 1 агурок, 1 вінны яблык, 100 г смятаны, перац, цукар, зеляніна пятрушкі.
Яйкі адварыць укрутую. Селядзец вымачыць, ачысціць, прапусціць праз мясасечку разам з каўбасой, яйкамі, цыбуляй і яблыкам, дадаць смятану і зеляніну пятрушкі. Усыпаць перац і цукар, перамяшаць, паскладаць на селядзечніцу, упрыгожыць кавалачкамі яйкаў, памідора і пасыпаць зелянінай пятрушкі.
0ля вастрыні можча апыраушь цытрынавым со\ам.
II варыянт
Складнікі:
1 селядзец, 2 яйкі, 1 яблык, 50 г булкі, 10 г сушаных грыбоў, 1 цыбуліна, 200 г малака, 100 г смятаны, 100 г маянэзу, 50 г алею, 1 морква, цукар, перац, цытрынавы сок, зеляніна пятрушкі.
Яйкі адварыць укрутую. Вымачаны ў вадзе і малацэ селядзец ачысціць ад костак і скуры. Сушаныя грыбы адварыць разам з морквай. Усё гэта прапусціць праз мясасечку. Яблык і цыбулю нацерці на тарцы, змяшаць з селядцом, дадаць сечаныя яйкі, булку, размочаную ў малацэ, алей, а ў канцы цытрынавы сок, перац, цукар. Усю еміну вымешаць, пакласці на селядзечніцу, апырскаць цытрынавым сокам, паліць зверху алеем, маянэзам ці смятанай, пасыпаць зелянінай, упрыгожыць кавалачкамі цытрыны.
фаршма\можна скласці шчыльнаў слоіуі зауоўвацьу уоладзе 5-6 дзён.
III варыянт. ПА-ЗЭЛЫЗЕНСКУ:
Складнікі:
1 селядзец, 1 луста простай зэльвенскай булкі, 2 яйкі, 1 цыбуля, 20 г сушаных грыбоў, 100 г маянэзу ці 30 г алею.
Замачыць у вадзе лустачку зэльвенскай булкі без скарынкі. Ваду адціснуць. Вараныя ўкрутую яйкі ачысціць ад шкарлупін. Селядзец ачысціць ад вантробаў, костак і галавы. Селядзец, яйкі і цыбулю прапусціць праз мясасечку. Сушаныя грыбы адварыць, адкінуць на сіта, каб сцякла вада, ахаладзіць, потым таксама прапусціць праз мясасечку, змяшаць з селядцом, цыбуляй і яйкамі. Дадаць маянэз альбо алей.
Ламамйь на лусты улеЕа і пасыпаць дробна сечанымі шчыпярамі цыбулі і зелянтай кропу і пятруші^і.
СЕЛЯДЗЕЦ 3 ПАМІДОРАМІ
Складнікі:
1 селядзец, 3 памідоры, 1 цыбуліна, 30 г алею, чорны молаты перац, зеляніна пятрушкі.
Ачышчаны ад костак і скуры селядзец нарэзаць упоперак тонкімі кавалачкамі. Памідоры і цыбулю нарэзаць кружкамі, пакласці на кавалкі селядца, пасыпаць чорным молатым перцам і паліць алеем.
СЕЛЯДЗЕЦ 3 САЛЕРАЙ
Складнікі:
500 г селядца, 100 г маянэзу, 1 памідор, 50 г салеры, чырвоны молаты перац, цукар, зеляніна пятрушкі.
Салеру зварыць у 100 г вады, адцадзіць, расцерці, змяшаць з маянэзам, дадаць да смаку цукру і перцу. Вымачаны і вычышчаны ад костак і скуры селядзец пакласці на селядзечніцу двума шэрагамі, паміж якімі ўліць заправу, зверху пасыпаць зелянінай пятрушкі і абкласці памідорамі.
ЗРАЗЫ 3 СЕЛЯДЦА
Складнікі:
5-6 невялікіх па памеры селядцоў, 2 цыбуліны, 1 морква, 50 г таматавай пасты, 100 г алею, перац, лаўровы ліст, цукар, воцат ці цытрынавы сок.
Селядцы вымачыць, ачысціць ад скуры і костак, разрэзаць у даўжыню на 2 палоскі. Цыбулю нарэзаць кружкамі, падрумяніць злёгку на алеі, пасыпаць чорным молатым перцам. Затым пакласці патроху цыбулі на кожны кавалак селядца, згарнуць і сашпіліць шыпулямі'. Паскладаць зразы ў слоік і заліць заправай; моркву нацерці на тарцы, патушыць да мяккасці з сечанай цыбуляй і алеем, дадаць перцу, цукру, солі да смаку, цытрынавага соку, а таксама таматавай пасты.
СЕЛЯДЗЕЦ
ПА-ЗЭЛЬВЕНСКУ
Складнікі:
1 селядзец, 1 марынаваны бурак, 1 цыбуліна, некалькі салёных агурочкаў, 50 г алею.
Селядзец ачысціць ад скуры і костак, нарэзаць кубікамі. Таксама кубікамі нарэзаць бурак і цыбулю. Усё злучыць, заправіць алеем. Зверху пакласці салёныя агурочкі.
ІКРА 3 СЕЛЯДЦА
Складнікі:
1 селядзец, 1 морква, 200 г плаўленага сыру, 200 г сметанковага масла.
Вымачанага ў вадзе і малацэ селядца ачысціць ад скуры і костак. Потым разам з варанай морквай, плаўленым сырам прапусціць праз мясасечку, дадаць сметанковае масла, змяшаць. Выкласці горкай, упрыгожыць сметанковым маслам.
1 шыпуль тонкі драўляны стрыжань, завостраны з аднаго ці з абодвух бакоў.
РЫБНІК
Складнікі:
500 г рыбы, 50 г пшанічнага хлеба, 100 г малака, 2 яйкі, 1 цыбуліна, 50 г сметанковага масла, лаўровы ліст, соль, перац, зеляніна пятрушкі і кропу.
Рыбу без скуры і костак нарэзаць на кавалкі, двойчы прапусціць праз мясасечку разам з замочаным у малацэ чэрствым пшанічным хлебам, цыбуляй, дадаць яйкі, сметанковае масла, соль, перац, дбайна перамяшаць. Масу выкласці на сурвэтку, надаць форму рыбы, загарнуць, пакласці ў рондаль з падсоленай вадой і лаўровым лістом, варыць на слабым агні 20 хвілін.
Выняць з рондаля, ахаладзіць, пасыпаць сечанай зелянінай пятрушкі і кропу.
САЛАТА 3 ПЕЧАНІ ТРАСКІ
Складнікі:
Дадаць зялёны гарошак і ўсё перамяшаць. Упрыгожыць кветкавымі стрэлкамі часнаку.
420 г печані траскі, 1 бульбіна, 1 цыбуліна, 3 зубкі часнаку, 3 яйкі, 250 г зялёнага гарошку, 1 cm. лыжка здробненых стрэлак часнаку.
Печань траскі і вараныя яйкі здрабніць, цыбулю нашаткаваць, адвараную ў лупінах бульбу абабраць, нарэзаць кубікамі, часнок дробна насячы.
“ЗЯЛЬВЯНКА”
Упэўнены, што падобнай стравай частавалі ‘ўладзіслава IV СВазу, <Вялікага ТУнязя Літоўскага, Рараля Ткльскага і ТўАраля Швецыі, якіў 1643 годзе гасцяваўу Зэльве.
Складнікі:
1 шчупак, 2 морквы, 2 цыбуліны, 5 г булкі, 7 яйкаў, 20 г кораня пятрушкі, 20 г салеры, 100 г малака, соль, перац, драбок цукру, лаўровы ліст, зеляніна пятрушкі, марынаваныя кветкавыя стрэлкі часнаку.