• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    
    МЫ 3 ІМАНАМ ЖЫВЁМ НА ЗЯМЛІ БЕЛАРУСІ
    
    
    
    
    
                    МЫ 3 ІМАНАМ ЖЫВЁМ НА ЗЯМЛІ БЕЛАРУСІ
    
    
    
    
    
    Беларускі татарын Якуб Якубоўскі
    
    /^. ^.^/^
    
    Мінск «Тэхналогія»
                                  2015
    
    УДК 929.52Якубоўскі(476)
    ББК 63.3(4Бел)68
          М 94
    
    
    
    
    
    
    
    Укладальнікі:
    Іван Драўніцкі, Таццяна Якубоўская
    
    
    
    
    
    
    У афармленні вокладкі выкарыстаная частка трытвора «Адвечнае святло Беларусі» мастака Алеся Цыркунова, прысвечаная беларускім татарам.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
              Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі: беларускі татарын Якуб М94 Якубоўскі / уклад.: I. П.Драўніцкі, Т. В.Якубоўская.  Мінск: Тэхналогія, 2015. 139 с. :іл.
    
    
             ISBN 9789854582603.
    
    
               Кніга прысвечана жыццёваму шляху і творчасці беларускага татарына Якуба Якубоўскагагеографа, гісторыка, філолага. энцыклапедыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, актыўнага ўдзельніка адраджэнскага руху беларускіх татараў у 1990х гадах. У кнізе змешчаны нарысы і ўспаміны родных, сяброў і паплечнікаў, працы навукоўцаў, а таксама допісы самога Я. А. Якубоўскага.
               Mae каштоўнасць для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй татарскай супольнасці на зямлі Беларусі, лёсам дзеячоў татарскай інтэлігенцыі і здабыткамі Адраджэння пры канцы XX стагоддзя.
    
    
                                                                                     УДК 929(476)
                                                                                     ББК 63.2(2)68
    
    
    
    
    
    
    ISBN 9789854582603
    
                                    © Драўніцкі, I. П.. Якубоўская, Т. В., укладанне,2015
                                                              © Афармленне. НВК “Тэхналогія”, 2015
    
    ЗМЕСТ
    
    
    Падзяка........................................................7
    Прадмова.......................................................8
    Мы з Паволжа і Крыма..........................................11
      Беларускія татары. Гістарычны лёс народа і культуры (Ібрагім Канапацкі).........................................11
    Вёў лёс местачковымі сцежкамі (Іван Драўніцкі)................17
      Дарога пачыналася ў Камаях...................................17
      Лёсам звязаныя з Камаямі.....................................20
      Вытокі.......................................................21
      На арэлях памяці.............................................22
      Школьныя гады................................................23
      У савецкай школе.............................................25
      У Відзах.....................................................29
      Праз шмат гадоў..............................................31
    Жыццяпіс......................................................33
      Радавод Якубоўскіх герба «Тапор» («Старжа») (Аляксандр Лашкевіч, Іван Драўніцкі)........................33
      Сям'я Якубоўскіх на раздарожжы XX стагоддзя (Адам Якубоўскі)............................................34
      Браты (Таццяна Якубоўская)...................................38
      Хто жадае, таму лёс спрыяе (Таццяна Якубоўская)..............43
    Нататкі Якуба Якубоўскага.....................................55
      Відзаўскай школе  500 гадоў.................................55
      Цюркізмы ў беларускай мове...................................58
      Запавет старога татарына.....................................61
      Слова Вялікага князя Вітаўта перад татарамі ў 1397 годзе.....62
      Я так думаю..................................................64
      Дзень жальбы. Пра дэпартацыю крымскіх татараў (Ісмаіл Меметаў Якуб Якубоўскі).............................66
    Гутаркі з Якубам Якубоўскім...................................69
      Думкі інтэлігента (Якуб Якубоўскі, Яўген Гучок)..............69
      «Лічаць нас братамі сваімі» (Ірына Крэнь, Якуб Якубоўскі)....72
      «Пакінуць след у памяці нашчадкаў...» (Разалія Александровіч, Таццяна Якубоўская).................78
    
       Успаміны сяброў і паплечнікаў...................................85
          Першапраходзец (Ісмаіл Александровіч)....................85
          Душа татарскай супольнасці (Ібрагім Канапацкі)...........85
          Ён працаваў самааддана (Мустафа Канапацкі)...............86
          Стваральнік гімна беларускіх татараў (Іван Драўніцкі)....87
          Як святло і як сусвет (Разалія Александровіч)............88
          Дарагі чалавек (Юрась Качкоў)............................92
          Я сябраваў з ім сорак гадоў (Ігар Афнагель)..............94
          Беларускі татарын Якуб Якубоўскі (Яўген Гучок)...........96
          Служыць ісціне дзеля ісціны (Вячаслаў Вайткевіч).........97
          «Праца  гэта ёсць задавальненне» (Міхась Маліноўскі)...102
          Вечарына з нагоды 80годдзя Якуба Якубоўскага (Таццяна Якубоўская).....................................104
         Два знакавыя творы (Алесь Цыркуноў)...........................105
         Даследнік возера Нарач (Іван Драўніцкі, Таццяна Якубоўская)... 108
       Прысвячэнні....................................................111
         Рыгор Барадулін...............................................111
         Васіль Жуковіч................................................114
       Заместзаканчэння...............................................115
          Дзейнасць Якуба Якубоўскага ў люстэрку нацыянальнакультурнага адраджэння татараў Беларусі (Леанід Лыч).............................................115
       Дадатак........................................................125
         У вянок памяці Якуба Якубоўскага (Іван Драўніцкі).............125
       Эпілог.........................................................131
       Звесткі пра аўтараў............................................133
       Выкарыстаныя крыніцы...........................................138
    
    
    
    
    
    
    
                ПАДЗЯКА
    
    
    
        Мы вельмі ўдзячныя зычлівым і самаахвярным людзям, якія дапамаглі ў выданні кнігі сваёй працай і добрай парадай  спадарам Леаніду Лычу, Алесю Цыркунову, Яўгену Гучку. За тэхнічную дапамогу ў падрыхтоўцы рукапісу да друку шчыра ўдзячны Галіне Драўніцкай і Разаліі Александровіч, а таксама Яўгену Лецку, які зрабіў папярэдняе рэдагаванне рукапісу. Вялікую падзяку за фінансавую падтрымку выдання выказваем сябрам і паплечнікам Якуба Якубоўскага  Ігару Афнагелю, Софіі Курач, Анатолю Лепешаву, Разаліі Александровіч, Юрыю Качкову, а таксама вучням Таццяны Якубоўскай з г. Капейска (на Урале), ад якіх яна з’ехала ў 1965 годзе, каб выйсці замуж за Якуба Адамавіча, і якія да гэтага часу наведваюць і падтрымліваюць яе.
        Сардэчна ўдзячны сынам Яніны Пашкоўскай Багдану і Генрыку за звесткі аб лёсе іх сям’і і фотаздымкі з сямейнага архіва.
        Без дапамогі гэтых шчырых людзей кніга не пабачыла б свет, не была б годна ўшанавана памяць аднаго з генератараў татарскага і беларускага адраджэнскага руху, Якуба Якубоўскага. Хай Усемагутны Вялікі Аллаг аддзячыць усім за гэтую дабрачыннасць!
    
    
    Іван Драўніцкі, Таццяна Якубоўская
    
    
    
                ПРАДМОВА
    
    
    
               Жыццё чалавека  адно з шматлікіх звёнаў у доўгім ланцужку пакаленняў, імгненне ў развіцці народа. Але прагрэс якраз і вынікае з дзейнасці і досведу асобных людзей, творчасць якіх рухае цывілізацыйны працэс. Паводле трапнага выказвання беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, «гістарычны вопыт  гэта адна з тых неабходных для народа ношаў, з якой ён бярэ патрэбныя для поступу наперад жыццёвыя рэсурсы». Без апісання дзейнасці канкрэтных людзей гісторыя чалавецтва стала б фармальнай, безаблічнай.
               Было б неабачліва і несправядліва не пакінуць пра Якуба Якубоўскага ўспамінаў, не ўзяць яго навуковы досвед. Ягоны жыццяпіс павінны застацца ў гісторыі як прыклад сумленнасці, працавітасці, сціпласці. Ён ніколі не выхваляўся зробленым, не вылузваўся з скуры, каб давесці, што ўсё, што ён робіць, пра што піша, вельмі важнае для беларусаў і татараў, хоць яно было сапраўды вельмі важным. He быў кар’ерыстам, не імкнуўся хуценька ўзбегчы на грэбень славы. Тым не менш усе яго ведалі як таленавітага, глыбока дасведчанага энцыклапедыста. У ім арганічна спалучалася душа навукоўца і практыцызм местачкоўца  энергічнага прафесійнага арганізатара ў абраным абсягу дзейнасці.
               Якуб Якубоўскі ніколі не хаваў, што належыць да татарскага этнасу, які з’явіўся на зямлі Беларусі ў канцы XIV стагоддзя. Наадварот, ганарыўся гэтым. Ягоныя продкі не толькі неслі вайсковую службу, але займаліся рамёствамі, гародніцтвам, рамізніцтвам. Ужо на пачатку XVI стагоддзя яны перайшлі на беларускую мову, толькі малітвы засталіся на арабскай. Вельмі цікавыя рукапісныя кнігі «АльКітабы» («АйКітабы»), напісаныя арабскім пісьмом на чысцюткай беларускай гутарковай мове. Гэтыя кнігі надзвычай каштоў
    
    ПРАДМОВА • 9
    
      ныя для навукі, яны унікальныя помнікі старадаўняй беларускай мовы, бо арабскае пісьмо выдатна перадае асаблівасці гучання беларускіх слоў.
         За шэсць стагоддзяў, якія татары жывуць на гэтай зямлі, яны вельмі шмат перанялі ад беларусаў і самі зрабілі на іх пэўны ўплыў: перадалі свае навыкі ў конегадоўлі, гародніцтве, гарбарстве. Нямала слоў татарскага паходжання ўжываецца ў беларускай мове. Беларускіх татараў у сваіх радаводах мелі знакамітыя пісьменнікі  Генрык Сянкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч ды некаторыя іншыя.
         Аднаго разу, пасля перапісу насельніцтва Беларусі 1989 года хтосьці з знаёмых спадара Якуба паблажліва заўважыў: «Ну колькі вас, татараў,  нейкая жменька». А ў адказ пачуў: «Нас з беларусамі дзесяць мільёнаў!» Быццам жарт, але яго часта паўтараюць беларускія татары, ён стаў папулярным на форумах у сусветным павуцінні. Бо ў гэтым афарызме глыбокі сэнсу ім наша еднасць, наша сіла, наша вера ў тое, што мы не прападзём, бо мы разам. Нам здаецца, што гэтае выказванне Якуба Якубоўскага адлюстроўвае 600гадовую повязь беларускага і татарскага народаў на землях нашай Бацькаўшчыны, узаемаўзбагачэнне нашых культур, супольную гісторыю. Татары ў Беларусі да гэтага часу жывуць на землях, дзе пасяліў іх продкаўваяроў Вітаўт Вялікі. Месцы найбольш кампактнага рассялення татараў і іх адноўленыя мячэці акрэсліваюць асяродкавыя землі летапіснай Літвы  гэта Наваградскі, Івейскі, Лідскі, Клецкі, Нясвіжскі і суседнія раёны. Пакліканыя Вітаўтам, яны быццам да гэтага часу ахоўваюць сэрца Вялікага Княства Літоўскага. Сярод беларускіх татараў шмат выдатных асобаў, што праславілі нашу зямлю. Да іх ліку належыць і Якуб Адамавіч Якубоўскі, географ, гісторык, філолаг, энцыклапедыст нашага часу, стваральнік першага беларускамоўнага часопіса татараўмусульманаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Яго імя занесена ў кнігу гонару клуба «Спадчына» «Рупліўцы твае, Беларусь».
         Загалоўкам кнігі мы абралі пе