• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ´укацыю.
        Відзы  старажытнае паселішча, вядомае з сярэдзіны XV стагоддзя, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч (княжыўу 14321440) аддаў землі паміж рэкамі Дзісна і Дрысвята Нарушэвічам, якія заснавалі тут мястэчка. Ёсць меркаванне, што назва Відзы паходзіць ад балцкага этноніма «відзы»  жыхары гістарычнай вобласці Латвіі Відземе, якія маглі перасяліцца ў гэтыя мясціны, а другое паданне тлумачыць паходжанне назвы ад слова «відзець». Відзы былі тыповым беларускім мястэчкам. Некалі яны мелі славу цэнтра конегадоўлі і птушкаводства, асабліва гусей, якіх экспартавалі нават за мяжу.
        Жывучы ў Відзах, Якубоўскі глыбока азнаёміўся з мясцовым жыццёвым укладам, звычаямі жыхароў мястэчка і іх стасункамі з насельнікамі вёсак і засценкаў. Гэтае знаёмства дапамагло Якубу Адамавічу пазней напісаць артыкул для БелСЭ «Мястэчка».
        Самы значны архітэктурны аб’ект у Відзах  касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, узведзены ў 1914 годзе паводле праекта Лявона ВітанДубейкаўскага,  выдатны ўзор неагатычнага стылю. Шпілі храма сягаюць у неба на вышыню 59 метраў. Гэта самы высокі касцёл Беларусі. У Першую сусветную вайну побач праходзіў расейскагерманскі фронт, і касцёл часта трапляў пад артабстрэл. На ўспамін пра тыя падзеі ў сцены ўмуравалі два снарады. У Відзах захавалася цагляная Успенская царква старавераў, будынак вадзянога млына, некалькі дамоў канца XIX  пачатку XX стагоддзя. У наваколлі пасёлка засталіся рэшткі жалезабетонных умацаванняў «Лініі кайзера».
        Недалёка ад Відзаў, у ВідзахЛаўчынскіх, знаходзіўся сядзібны комплекс Ваўжэцкіх. Гэта мясціна была знакамітая тым, што яе гаспадар Тамаш Ваўжэцкі (17541816) у сваім маёнтку ліквідаваў паншчыну і даў сялянам волю. Яшчэ ён быў знакамітым грамадскапалітычным і вайсковым дзеячом Вялікага Княства Літоўскага, адным з кіраўнікоў паўстання 1794 года, знакамітым паплечнікам Тадэвуша Касцюшкі. Памёр у 1816 годзе, пахаваны ў Відзах. На пліце надпіс: «Прыяцель і паплечнік Т. Касцюшкі, удзельнік і кіраўнік паўстання 1794 года».
    
    2. Якубоўскі.
    
    30 • ВЁЎЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
    
        У час вучобы ў Віленскім універсітэце неаднаразова наведваўся ў Відзы да свайго дзядзькі Маеўскага Адам Міцкевіч. Якуб Адамавіч ведаў пра гэта, не раз ступаў па сцежках славутага суайчынніка. Такая акалічнасць, без сумневу, прычынілася да таго, што для дыпломнай работы ён абраў тэму, прысвечаную менавіта гэтаму паэту.
        У шматканфесійным мястэчку Відзы дзейнічалі праваслаўная, каталіцкая, стараверская, юдэйская, пратэстанцкая, магаметанская суполкі. У 1816 годзе ў Відзах утварыўся мусульманскі прыход. У 1867 годзе з ініцыятывы Якуба Мустафавіча Якубоўскага была ўзведзена ў Відзах мячэць, якая ў Першую сусветную вайну згарэла. 1 ліпеня 1923 года на адмысловым першым арганізацыйным сходзе тамтэйшых мусульманаў было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай мячэці. Гарадскі камітэт па аднаўленні святыні ўзначаліў мула. Сход абраў мулой Аляксандра Радкевіча, які займаў гэту пасаду і да вайны. Мячэць была ўрачыста адчынена 15 чэрвеня 1934 года. Прысутнічалі вернікі з Відзаў і наваколля, прадстаўнікі польскіх уладаў. Першую службу правёў муфцій Рэчы Паспалітай Якуб Шынкевіч.
        Уяўленне аб вонкавым выглядзе храмаў даюць два фотаздымкі, знойдзеныя К. Шыдлоўскім у аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве. На здымку мячэці, разбуранай у час Першай сусветнай вайны, бачна, што гэта быў трохнефавы будынак зрубнай канструкцыі. Кожны з нефаў меў асобны дах з бляхі. Над мячэццю ўзвышалася вежамінарэт, дапасаваная да асноўнага будынку з правага боку ад пярэдняга фасада.
        Мячэць, адкрытая ў 1934 годзе, праіснавала да сярэдзіны XX стагоддзя. Гэта быў просты нешаляваны зруб з двума прыбудовамі, прысценкамі: квадратным у плане прытворам і невялікім прастакутнікам міхраба, нішы ў накірунку Каабы, ісламскай святыні ў Меццы. Галоўным архітэктурным акцэнтам была чатырох’ярусная вежамінарэт. Вежа мела ступеневую кампазіцыю. Першы ярус, блізкі да квадрата, знаходзіўся на роўні галоўнага нефа. Астатнія былі, відавочна, каркаснымі, другі і чацвёрты  абшаляваныя вертыкальна, трэці  гарызантальна. Ярусы вылучаліся выразнымі карнізамі. Асноўны аб’ём і першы ярус вежы мелі прастакутныя аконныя праёмы, другі ярус  паўцыркульныя, трэці  двухгранныя, апошні не меў вокнаў. Завяршаў вежу шпіль з паўмесяцам. Уваход у мячэць знаходзіўся на бакавым фасадзе вежы і быў аформлены порцікам з чатырма калонамі. Сцены мінарэта пафарбаваныя ў зялёны колер,
    
    У ВІДЗАХ • 31
    
    а гзымсы, ліштвы, дзверы ўсёй мячэці  у белы. Над вільчыкам, з супрацьлеглага боку, пастаўлена дэкаратыўная вежачка, таксама завершаная паўмесяцам.
        Спадар Якуб меў магчымасць назіраць, як абрыс строгага мінарэта фармуе панараму ўсяго мястэчка, перагукаючыся з вострымі вежамі неагатычнага касцёла. Святыня служыла людзям зусім мала: пасля вайны савецкія ўлады  ваяўнічыя атэісты  яе зачынілі і выкарыстоўвалі да канца 1940х гадоў пад розныя гасладарчыя патрэбы, а потым увогуле разабралі.
    
            ПРАЗ ШМАТ ГАДОЎ...
    
        Праз шмат гадоў пасля сумеснай вучобы ў Камайскай школе я сустрэўся з Якубам Якубоўскім у музеі Якуба Коласа, куды прывёз на экскурсію сваіх вучняў. Якуб Адамавіч працаваў недалёка ў рэдакцыі БелСЭ. 3 гэтага часу аднавіліся сустрэчы, кантакты, ліставанне. Калі я бываў у Менску, то стараўся не абмінуць кватэру Якуба Адамавіча. Хоць ён быў моцна заняты клопатамі па рабоце, але заўсёды знаходзіў час для госця. Нярэдка нашы размовы цягнуліся далёка за поўнач.
        Ён быў умелым палемістам з бездакорнай логікай. Яго довады, аргументы, вобразныя параўнанні былі пераканаўчымі, рабілі моцнае ўражанне на суразмоўца. I тым не менш, бывала ў час палемікі, калі я настойваў на сваім, гутарку завяршаў жартаўліва: «Я гавару, як ведаю, а ты думай, як знаеш». Словы «ведаць» і «знаць»  сінонімы, гэтым выслоўем спадар Якуб даваў апаненту права на ўласную думку. Вельмі любіў гумар, жарты, прыказкі і прымаўкі, якімі адорваў сваіх прыяцеляў.
        У час адной з гутарак я выказаў распаўсюджанае меркаванне, што ад татараў у беларускую мову трапіла і ненарматыўная лексіка  мат. Мяркуецца, што мацюкі прыйшлі ў Беларусь праз расейскую мову, якую «ўзбагацілі» ў XIII стагоддзі полчышчы татараманголаў, што захапілі землі ПаўночнаУсходняй Русі і амаль 300 гадоў валадарылі там. Якуб гэтую версію назваў выдумкай. Татары не мацюкаюцца. Ён сцвярджаў, што расейская ненарматыўная лексіка паходзіць ад гунаў. Яна з’явілася разам з нашэсцем гунаў і існавала ў старажытнасці толькі ў вуграў і фінавугорскіх народаў (вуграфінаў), якія жылі на тэрыторыі сучаснай Цэнтральнай Расеі. Толькі там ёсць старажытныя тапонімы і гідронімы з элементамі мацюкоў. А паколькі фіна
    
    32  ВЁЎ ЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
    
    вугры сталіся асновай расейскага этнасу  адсюль і расейскі мат. Я пагадзіўся з яго меркаваннем, бо ў час сустрэч з татарамі ў войску, побыце ніколі не даводзілася чуць ад іх ненарматыўнай лексікі.
        Спадар Якуб быў вельмі далікатным чалавекам, мяне, аднагодку, сівога дзеда, пры сустрэчах і ў лістах называў толькі Янэчак. Калі вялі размову пра кнігу «Памяць» Мядзельскага раёна, ён заўважыў, што яна адна з лепшых кніг сярод выдадзеных дагэтуль, і тут жа цёпла выказаўся пра Соф’ю Самуэль, далікатна назваўшы яе памяншальналаскавым імем Софачка. Соф’я Пятроўна Самуэль у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ адказвала за падрыхтоўку кніг серыі «Памяць» і шмат зрабіла для ажыццяўлення гэтага выдання.
        Свой лёс і творчыя здабыткі Якуб Адамавіч шчасліва звязаў з Таццянай Васільеўнай  аднакурсніцай па геаграфічным факультэце ўніверсітэта, сябрам, жонкай, маці яго дзяцей, адукаваным чалавекам. Якубоўскія  вельмі гасцінныя людзі. Частаваў мяне Якуб і сваёй «фірмовай» стравай, якую жартаўліва называў «бліныцыганы». Дарэчы, не ўжываў алкаголю, лічыў, што ён робіць людзей неадэкватнымі.
        Умеў шанаваць кожнага чалавека. Я ведаю, што татарка з Прыбалтыкі, якая трапіла ў бяду  страціла дакументы  доўгі час жыла ў іх, аж да той пары, пакуль не залагодзіла справу. He быў вельмі заможным, але ахвяроўваў свае грошы на падтрымку выдання газеты «Наша слова», часопіса «Байрам».
        Міхасю Маліноўскаму належаць словы пра Якуба Адамавіча: «Быў героем і мудрым чалавекам, быў дзейсным агітатарам, прапагандыстам і даследчыкам беларускіх і беларускататарскіх з’яў. Да скону ён працаваў дбайна і рупліва на нівах культуры двух народаў». А Рыгор Барадулін даводзіў: «У татарына Якава Якубоўскага бальшыні беларусаў трэба было вучыцца беларушчыне».
    
    
    
    
    
    
    
                ЖЫЦЦЯПІС
    
    
            РАДАВОД ЯКУБОЎСКІХ ГЕРБА «ТАПОР» («СТАРЖА»)
    
    Аляксандр Лашкевіч, Іван Драўніцкі
       Шмат шляхоцкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага карысталася гербам «Тапор» («Старжа»). Да гэтага герба належаў і шляхоцкі род Якубоўскіх. Назву «Старжа» герб атрымаў па прозвішчы ваяра, якому ўпершыню быў нададзены. Герб лічыцца адным з старэйшых шляхоцкіх гербаў, ён вядомы з XIII стагоддзя.
       Паводле гербоўнікаў, кананічнае апісанне герба наступнае: у чырвоным полі сякера, павернутая лязом улева, ручка залатая, лязо сярэбранае, на ім выява месяца. У навершніку такая самая сякера ў нахіленым становішчы. Якубоўскія карысталіся таксама гербам «Тапор, вар. 2».
       Першыя дакументальна зацверджаныя звесткі аб родзе Якубоўскіх адносяцца да другой паловы XVII стагоддзя. Яго прадстаўнік АбуБякір Хазбіевіч Якубоўскі, згодна з прывілеем караля і вялікага князя Яна Казіміра Вазы, атрымаў ва ўласнасць 15 валок пусткі ў вёсцы Каранагорцы Троцкага ваяводства і пажыццёва пасаду ротмістра татарскай харугвы гэтага ваяводства за заслугі ў вайне з украінскімі казакамі. На жаль, з прычыны пашкоджання дакумента ў копіі, што знаходзіцца ў радаводнай справе, адсутнічае дата выдачы прывілея.
       АбуБякір Якубоўскі меў двух сыноў  Адама і Давыда, якія сталі заснавальнікамі дзвюх галін гэтага рода. Паводле радаводных дакументаў, Адам меў чатырох сыноў: Багдана, Міхала, Халіля і Хасеня. Давыд жа  аднаго Усеня. 3 сыноў Адама нашчадкаўсыноў пакінулі Багдан (сыны Адам, Мустафа і Шабан) і Халіль (сыны Рафал і Міхал). У чатырох сыноў Усеня  Багдана, Рамана, Давыда і Якуба мужчынскае патомства было ў двух апошніх: ад Давыда  АдамЯн, МустафаРаман і Хасень, ад Якуба  Давыд. Наступныя пакаленні
    
    34 • ЖЫЦЦЯПІС
    
    гэтага роду з'яўляюцца нашчадкамі згаданых асоб. Якубоўскія былі пацверджаны ў шляхоцтве пастановай Менскага дваранскага дэпутацкага сходу ў 1824 годзе і зацверджаны Дэпартаментам герольдыі Сената ў 1849 годзе (па іншых дакументах  у 1841 г.).
       Мужчыны розных пакале