• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ƒць цяпер, нязручным як для начальства, так і для падначаленых. Ініцыятыўны, прынцыповы, працавіты прафесіянал не хітраваў і ніколі не задумваўся, ці на карысць яму самому такія паводзіны. Аднак усе бачылі, што ён дбае толькі аб справе, нідзе не шукае сабе выгады. Для самога Якуба Адамавіча праца ў рэдакцыі энцыклапедыі, акрамя магчымасці найлепшым чынам рэалізаваць свае здольнасці і веды, мела і такі прыцягальны і неабходны для яго адкрытай натуры бок, як магчымасць мець стасункі
    
    48 • ЖЫЦЦЯПІС
    
    з вялікай колькасцю цікавых людзей  аўтараў, рэцэнзентаў, калегаў з аналагічных рэдакцый іншых рэспублік. Кола яго знаёмстваў на той час было вельмі шырокім, з ім, як правіла, ахвотна супрацоўнічалі, а потым нярэдка падтрымлівалі сяброўскія дачыненні.
        Энцыклапедычны перыяд працы Якуба Адамавіча доўжыўся 25 гадоў. Якраз на яго прыпалі ўсе гады завочнай вучобы ў ВНУ. Павышэнне сваёй адукацыі і самаўдасканаленне было спосабам жыцця. Клопат пра сваё здароўе лічыў прыкметай дрэннага тону. 3 цягам часу намножылася стомленасць, адчуваўся душэўны дыскамфорт, як звычайна бывае пры набліжэнні пенсійнага ўзросту. А тут яшчэ ў 1989 годзе на ягоных руках памерла старэнькая маці, якая апошнія 10 гадоў жыла ў сына. Тады ён здзейсніў учынак, які здзівіў і супрацоўнікаў, і начальства: добраахвотна адмовіўся ад пасады загадчыка рэдакцыі на карысць маладога калегі. Аднак крызісны стан духу быў нядоўгім.
        Подых Адраджэння. У канцы 1980х  пачатку 1990х гадоў адкрыліся магчымасці для нацыянальнага адраджэння беларусаў і ўсіх народаў, што жывуць на нашай зямлі. Якуб Адамавіч заўсёды адчуваў сябе татарынам, ніколі не хаваў гэтага. Хацеў, каб так адчувалі сябе і яго дзеці: дачка і сын пад яго ўплывам былі запісаны ў першых пашпартах татарамі.
         «Volentem ducunt fata, nolentem trahunt»  ахвотнага лёс вядзе, а абыякавага цягне. Якраз тады, калі яшчэ вучыўся на апошнім курсе педінстытута (1989), праз дацэнта філфака М. Ф. Шаўлоўскую пазнаёміўся з татарынам, выкладчыкам з гістарычнага факультэта Ібрагімам Барысавічам Канапацкім. Гэта знаёмства стала вызначальным у яго далейшым жыцці. Якуб Адамавіч знайшоў сабе не толькі паплечніка і аднадумца ў татарскіх справах, але і вернага сябра. Разам абмяркоўвалі планы работы па адраджэнні культурнага і рэлігійнага жыцця ў татарскіх супольнях Менска, Менскай вобласці і ўсёй Беларусі. Шукалі зацікаўленых у гэтай справе татараў, абапіраліся на сяброўства і падтрымку ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі, наладжвалі сувязі з татарамі ў Маскве, Казані, Крыме, Летуве, Польшчы, з студэнтамі з арабскіх краін, што вучыліся ў Менску. Марылі аб адраджэнні менскай мячэці і іншых зруйнаваных мусульманскіх храмаў, бо на той час мячэць у Іўі заставалася адзінай на ўсю Беларусь. Як асабістую трагедыю перажывалі факт нядаўняга вандалізму  разбурэнне Менскага мізара і падрыхтоўку на яго месцы пляцоўкі пад спартыўнае збудаванне.
        А неўзабаве з’явіліся першыя добрыя вынікі татарскага руху. У 1989 годзе было створана татарскае грамадскакультурнае аб’яднанне Менскай вобласці, якое пасля было ператворана ў Згуртаван
    
    ХТО ЖАДАЕ, ТАМУ ЛЁС СПРЫЯЕ • 49
    
    не татараўмусульманаў Беларусі «АльКітаб». Прэзідэнтам яго быў абраны тагачасны дырэктар гімназіі АбуБякір Шабановіч, віцэпрэзідэнтамі  Ібрагім Канапацкі і Якуб Якубоўскі. У красавіку 1991 года выйшаў першы нумар часопіса гэтага згуртавання  квартальнік «Байрам. Татары на зямлі Беларусі» накладам 500 паасобнікаў на беларускай мове. У квартальніку акрэслена кола асобаў і ўстаноў, якія спрыялі з’яўленню часопіса, падтрымлівалі яго. Сярод іх не толькі татары Э. Асановіч, М. Баркоўскі ды іншыя, але і знакамітыя навукоўцы і пісьменнікі Р. Барадулін, А. Грыцкевіч, М. Ермаловіч, Г. Каханоўскі, Ч. Кудаба, М. Ткачоў, К. Тарасаў ды іншыя. Прашу прабачэння, што не ўсіх паважаных сяброў «Байрама» пералічваю, гэта заняло б шмат месца. Складальнік і рэдактар часопіса, якім фактычна быў тады Якуб, у кожным нумары стараўся адзначыць прыхільнікаў і памочнікаў. Пастаяннымі сябрамі рэдактарскай группы і стваральнікамі кожнага нумара часопіса было невялікае кола добраахвотнікаў, сярод якіх, першнаперш, Ібрагім Канапацкі, тагачасны муфцій Ісмаіл Александровіч, рэдактар выдавецтва «Народная асвета» і паэт Яўген Гучок, філолаг Разалія Александровіч і іншыя энтузіясты.
       На той час Якуб Якубоўскі сваё месца і свае мэты ў агульнай справе беларускататарскага адраджэння звязваў з гэтым часопісам. Ён заняўся журналісцкай справай: вызначаў тэматыку кожнага нумара, шукаў аўтараў, арганізоўваў усе матэрыялы, пісаў прадмовы. Быў доўгі час і наборшчыкам (друкаваў на нашай хатняй машынцы ўсе артыкулы), і шыхтавальнікам  манціраваў іх у арыгіналмакет, а таксама карэктарам  вычытваў гранкі, і нават экспедытарам  забіраў разам з Ібрагімам Каналацкім з друкарні наклад і распаўсюджваў часопіс. I ўсё гэта рабілася ў хаце, першыя два гады  пасля працоўнага дня і ў выхадныя. Гэта была чыста аматарская справа, можна сказаць, хобі, бо не адзін нумар «Байраму» напачатку выдаваўся за сродкі самога рэдактара і Ібрагіма Канапацкага. 3 1995 года набор і макет часопіса рабіў на кампутары запрошаны ў рэдактарскую группу малады татарын Зміцер Чымбаевіч.
       У Якуба Адамавіча наўздзіў арганічна спалучаліся глыбіннае імкненне да славы і гіпертрафаваная сціпласць. 3 выхадам на пенсію ў 1992 годзе прыйшла поўная свабода для рэалізацыі сваіх новых планаў. А яны паволі пачалі пашырацца і станавіцца ўсё больш дзёрзкімі. Узнікла ідэя стварэння энцыклапедычнага выдання «Татары Беларусі, Летувы і Польшчы». 3 чаго пачынаецца кожная энцыклапедыя, Якуб Адамавіч добра ўяўляў: з слоўніка (рэестра)  ал
    
    50  ЖЫЦЦЯПІС
    
    фавітнага пераліку ўсіх тэрмінаў, пра якія будуць артыкулы ў энцыклапедычным даведніку. Веды ж пра татараў Беларусі назапашваліся паступова. Аднаўленне пласта за пластом напаўзабытай гісторыі і культуры свайго народа было магчыма толькі разам з адраджэннем праўдзівай гісторыі беларусаў, сярод якіх 600 гадоў жылі татары, мовай якіх карысталіся, захоўваючы сваю рэлігію, побытавы ўклад і культурныя традыцыі. Лёсы беларускіх татараў і карэннай нацыі нагэтулькі цесна спляліся, што раздзяліць іх гісторыю аказалася немагчымым. Таму ў слоўнік энцыклапедычнага даведніка па меры працы над ім дадаваліся тэрміны, што, на лершы погляд, і не датычылі татараў. Першапачаткова назоў энцыклапедычнага даведніка некалькі разоў удакладняўся і нарэшце трансфармаваўся ў «Энцыклапедыю для беларускіх татараў» («Байрам», 1998, № 1, с. 70). Канцэпцыяяго была выкладзена ўжо ў 1992 годзе ў артыкуле Якуба Якубоўскага «Разважанне пра даведнік аб татарах» («Байрам», 1992, № 2, с. 71), а ў 3м нумары за той год ужо быў надрукаваны слоўнік энцыклапедычнага даведніка на літару «А» з кароткімі дэфініцыямі. Тамсама апублікаваныя і спробныя артыкулы да гэтага даведніка. Цікава, што пачаў Якуб Адамавіч з артыкула: «АДАМ, першы чалавек, створаны Аллагам, пачынальнік роду чалавечага, прапаведнік і прарок (расул) Аллага...». Гэтым ён быццам сцвярджаў гуманістычны падмурак будучага выдання.
       Такім чынам, ужо ў 1992 годзе склаліся новыя прыярытэты ў жыцці Якуба Адамавіча. Асноўныя мэты палягалі ў стварэнні энцыклапедычнага даведніка, напісанні 300 спробных артыкулаў да яго і прадаўжэнні выдання квартальніка «Байрам». Але праца па складанні слоўніка і па напісанні ўзорных артыкулаў для энцыклапедыі ішла не так хутка. Максімалізм і тут замаруджваў справу. Некаторыя раздзелы вымагалі спецыяльнага даследавання, і Якуб Адамавіч з уласцівай яму адвагай распачынаў яго сам. Так, шмат часу патрабавала вывучэнне цюркізмаў у беларускай мове. 3 паўгода ён правёў у бібліятэках, вывучаючы пытанне, складаючы картатэку паводле «Словаря тюркнзмов в русском языке» Е. М. Шыпавай, адшукваючы цюркізмы ў пяцітамовым «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» і ў трохтамовым «Слоўніку беларускай мовы» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы ды іншых выданнях. Тады ў хаце з'явілася шматтамовае навуковае выданне «Языкн народов СССР». Нарэшце, шмат часу пайшло на складанне самога слоўніка цюркізмаў з паказаннем крыніц, што ўвабраў у сябе больш за 600 слоў. Захапляючыся самім
    
    ХТО ЖАДАЕ, ТАМУ ЛЁС СПРЫЯЕ • 51
    
    працэсам даследавання, спадар Якуб зусім не клапаціўся аб публікацыі вынікаў у навуковым друку. Гэты ўнікальны слоўнік цюркізмаў ён часткова надрукаваў у «Байраме» (1995 г„ № 4, с. 3942) ды падараваў яго паслу Турэцкай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь шаноўнай спадарыні Шуле Сойсал. Поўны пералік цюркізмаў быў апублікаваны Ібрагімам Канапацкім ужо пасля смерці аўтара («Байрам», 1999, № 3, с. 7176).
        I такіх праблем было нямала. Спробныя артыкулы не ўсе рабіў Якуб Адамавіч, але якія рабіў, то з максімальным ахопам праблемы. Такім быў артыкул «Жыта», бо ён справядліва лічыў гэтую культуру асновай існавання людзей на беларускай зямлі, укладаў душу і ў цыкл артыкулаў пра пчалярства (бортніцтва). Аднак знайсці цяпер, якія артыкулы зроблены самім Якубам, немагчыма, бо ён не лічыў дапушчальным нават пазначаць сваё аўтарства. Наогул, усё жыццё Якуб Адамавіч трымаўся правіла, што свае добрыя справы мусульманін не павінен афішаваць, калі ён робіць іх патаемна і бескарысліва, то яны прыносяць людзям найбольш дабра.
        Аднак сваёй грамадзянскай пазіцыі не хаваў. Выказваў яе і палкай прамовай на мітынгу ў абарону свабоды чачэнскага народу і на іншых мітынгах, на якіх звычайна трымаў у руках белчырвонабелы з маладзіком сцяг беларускіх татараў, і наўмыснай адсутнасцю на афіцыйных урачыстасцях з нагоды 600годдзя ласялення татараў на землях Вялікага Княства Літоўскага, асцерагаючыся нейкай прыкрасці ад афіцыёзу. Так яно і сталася: на тых урачыстасцях не гучала беларуская мова. Сваю любоў да Бацькаўшчыны выказаў у словах гімна беларускіх татараў «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі».
        Пры падрыхтоўцы «Байрама» вымагалі ўвагі ўсе рубрыкі: і сталыя, што былі ўведзены ад першага нумара, і новыя, што з’явіліся з часам. Іх трэба было пастаянна фармаваць, дамаўляцца з аўтарамі, што былі занятыя на працы, нагадваць ім пра тэрміны падрыхтоўкі, ездзіць па гатовыя матэрыялы. Такімі матэрыяламі былі пераклад Кур’ана на беларускую мову, крымскататарскабеларускі слоўнік, беларускарускі слоўнік татарскіх імёнаў, стравы та