Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
´ыходзіць дырэктар. Я павярнуў назад і з разгону ўшчаміўся між падвойных дзвярэй. Дырэктар прайшоў міма і мяне не заўважыў. Вылезці з схованкі не давала дзвярная ручка, якая ўразалася ў грудзі і не пускала. Я пачаў румзаць. Настаўніца выйшла мяне шукаць і заўважыла заціснутага між двярэй:
Чаго ты тут? Вылазь, прамовіла яна спакойным зычлівым голасам.
He магу, ручка не пускае...
Настаўніца паклікала школьную старожку (вартаўніцу), якая, адсунуўшы шпінгалеты, расчыніла дзверы і вызваліла мяне. Настаўніца не стала на мяне крычаць, прытуліла да сябе, пагладзіла па галоўцы і павяла ў клас. Яе дабрыня, пяшчота моцна кранулі мяне і я супакоіўся. Гэта была Яніна Аніцэтаўна Пашкоўская.
У нядзелю, 17 верасня 1939 года, у адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю з Нямеччынай (пакт Молатава Рыбентропа) аб супольнай дэмаркацыйнай лініі савецкі ўрад аддаў загад Чыр
ШКОЛЬНЫЯ ГАДЫ • 25
вонай арміі перайсці мяжу і заняць тэрыторыю Заходняй Беларусі. Польскае войска, сціснутае з двух бакоў нямецкай і савецкай арміямі, не мела магчымасці весці вайну на два франты. 18 верасня, у панядзелак, школа не працавала, бо дырэктар школы і польскія настаўнікі з’ехалі. Уцяклі і чыноўнікі польскай адміністрацыі. Надышло безуладдзе. 3 гміннай управы, пастарунку людзі разбіралі мэблю, дакументацыю. Мы, школьнікі, зазірнулі ў будынак гміны. Мне таксама дастаўся трафей кавалачак сургуча і кніга, палова якой не была спісана. Сваім трафеем вырашыў пахваліцца Якубу. Калі пачуў пра гэта яго бацька, то параіў мне аднесці ўсё назад, што я і зрабіў, з выняткам кавалачка сургуча, які панёс дахаты. За яго мне перапала ад майго бацькі, які прымусіў і сургуч занесці назад у гміну. Ніхто не ведаў, што за ўлада прыйдзе, як надоўга. Безуладдзе працягвалася, але школу людзі не чапалі, старожка пераконвала ўсіх, што школа спатрэбіцца пры любой уладзе.
Неўзабаве ў Камаі прыйшла Чырвоная армія.
У САВЕЦКАЙ ШКОЛЕ
Па нейкім часе школа зноў адчынілася, але ўжо не польская, а беларускамоўная, савецкая. Прыслалі новых настаўнікаў з Усходняй Беларусі, дырэктарам прызначылі настаўніка па прозвішчы Мікешка. Вучняў «адсадзілі» на адзін клас ніжэй. Дзеці страцілі цэлы год! Навошта гэта зрабілі незразумела. Беларускія дзеці без асаблівай цяжкасці перайшлі б на кірыліцу за тыдзеньпаўтара. Хоць бацькі крыўдзіліся, спрабавалі пратэставаць, але безвынікова.
Для першакласнікаў адкрылі нулявы клас. Якуб, як і ўсе другакласнікі, апынуўся ў першым класе. А мне пашанцавала. Я яшчэ да школы дома навучыўся бегла чытаць не толькі папольску, але і пабеларуску лацінскім шрыфтам, і парасейску кірыліцай. За зіму перад школай прачытаў усе кнігі на расейскай мове з бібліятэкі суседа, які да рэвалюцыі вучыўся ў Пецярбургскай семінарыі і кнігі прывёз з сабой.
Сталі ўкамплектоўваць класы. Я хацеў вучыцца разам з Якубам. Мяне бацька падвучыў, каб я з новымі настаўнікамі размаўляў парасейску і папрасіўся ў першы клас. Гэта я і зрабіў. Сказаў, што не толькі размаўляць, але і чытаць і пісаць умею парасейску. Каб праверыць, ці так, мне далі прачытаць тэкст з падручніка геаграфіі і расказаць, пра што я прачытаў. 3 выпрабаваннем я справіўся, і мяне
26 ♦ ВЁЎ ЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
залічылі ў першы клас. Так я стаў вучыцца ў адным класе з Якубам. Займаліся мы ў пакоі злева ад уваходу. Мэбля ў класе была тая самая, што і пры Польшчы, толькі на сцяне замест распяцця вісеў партрэт вусатага Сталіна, а над школай развяваўся чырвоны сцяг.
Былая настаўніца, Яніна Пашкоўская, не з’ехала з Камаяў, ёй не было куды, бо яна, тутэйшая, камайская, паходзіла з простых людзей і меркавала, што прэтэнзій да яе з боку новай улады не будзе. Добра валодала расейскай і беларускай мовамі, таму новы кіраўнік школы прызначыў яе настаўніцай першага класа. Пані Яніна, як мы па інерцыі называлі яе, была вельмі шчырым педагогам, яе іншы раз так і хацелася назваць мамай. За маю маці яна была старэйшая толькі на чатыры гады. У Яніны Аніцэтаўны быў прыемны голас, і песціла яна нас, малечу, як сваіх родных. Мы ўсе яе любілі і паважалі. А як цудоўна грала на скрыпцы! Пад скрыпку вельмі лёгка спяваліся песні.
Аднойчы мы заўважылі, што наша заўсёды вясёлая настаўніца прыйшла ў школу заклапочанай. Яе сын Багдан падзяліўся з намі сваім горам: арыштавалі ягоную 14гадовую сястру Людвіку, якая вучылася ў Свянцянскай гімназіі. Пазней ноччу 17 кастрычніка энкавэдысты забралі мужа Пашкоўскай, Уладзіслава. На працу наша настаўніца прыйшла з заплаканымі вачыма, голас яе дрыжаў, але трымалася годна. Я здзіўляюся, як маглі ў такой кволай жанчыне спалучацца пяшчота і мужнасць! Яна засталася адна з двума сынамішкольнікамі Багданам і Генрыкам і працягнула працаваць у школе.
25 красавіка 1940 года ў клас уварваліся чатыры ўзброеныя энкавэдысты, з урока забралі Яніну Аніцэтаўну і павялі з настаўленымі на яе пісталетамі з школы. Мы здранцвелі ад страху, дзяўчаткі сталі плакаць. Яе сыны, Багдан і Генрык, галосячы, пабеглі дахаты... Дырэктар школы растлумачыў нам, што яна «вораг народа»...
Што яна вораг народа, мы, вучні, не паверылі, не паверылі і людзі. Яна нарадзілася і вырасла на вачах местачкоўцаў і нічога нікому дрэннага не зрабіла. Ды і ў палітыку не ўмешвалася. Але для бальшавікоў яна, як і ўсе настаўнікі за польскім часам, была «чуждым элементом». Потым пайшлі ў Сібір леснікі, гандляры, урачы, паштары, пажарнікі, каморнікі, святары, проста заможныя і пісьменныя людзі і нават парабкі.
Пасля арышту Яніны Аніцэтаўны пэўны час не вучыліся, бо не было настаўніцы. На 1 Мая, калі ладзілася ў школе святкаванне, запрасілі і нас, вучняў Яніны Аніцэтаўны, хоць мы ўжо ў школу не хадзілі
У САВЕЦКАЙ ШКОЛЕ • 27
і вучнямі сябе не лічылі. Дырэктар загадаў, каб пасля свята прыйшлі ў школу, пазнаёміў нас з новай настаўніцай і сказаў, што яна вельмі добрая. У гонар свята нас пачаставалі цукеркаміпадушачкамі.
Настаўніцу звалі Марыя Рыгораўна Бальшакова (Касценіч). Яна была, можа, на дзясятак гадоў старэйшая за нас, але добра валодала расейскай мовай, бо выхоўвалася ў сям'і стараверскага святара ў вёсцы Гурнікі. Яе дзядуля Патап працаваў бацюшкам у Апідамах, таму ў мястэчку яе называлі «Патапава ўнучка». Сама ж яна жыла ў Камаях, дзе яе свёкар і муж працавалі гандлярамі. Хутка пасябравала з намі, была справядлівай, спагадлівай. Працягвала вучыць нас і ў наступным навучальным годзе. Марыя Рыгораўна вельмі добра спявала і вучыла спяваць нас. На Кастрычніцкія святы мы ставілі канцэрт. Кожны вучань па чарзе выконваў па адным куплеце прыпевак. Памятаю, як Якуб, у лад прытопваючы нагой, адчаканіў:
Бей блох, комаров, Чтобы не кусалм, Бей по шее всех врагов, Чтобы не мешалм!
Пасля кожнага куплета мы хорам на ўсе грудзі спявалі, ці хутчэй, крычалі:
Коснлка, молотнлка, сортмровка, веялка, А за трактором ндет рядовая сеялка...
На чыстапісанні старанна выведзеныя круглыя Якубавы літары вельмі нагадвалі яго самога круглагаловага хлапчука з кароткай стрыжкай «пад вожыка».
Пасля трэцяй чвэрці нас адпусцілі на веснавыя канікулы. Урокаў рыхтаваць не трэба. Самы час пазабаўляцца. Якраз каля хаты Якубоўскіх разлілася рэчка: вырашылі запускаць караблікі. Яны, папяровыя, хутка намакалі і танулі. Тады Якуб прапанаваў зрабіць караблікі з кары. Зрабілі. Атрымаліся адмысловыя, спрытна плавалі ля берага. Раптам мой караблік адплыў далей на сярэдзіну, і плынь вады імкліва панесла яго да моста. Я стаў даганяць, ускочыў у ваду, каб злавіць, але паслізнуўся і пляснуўся ўсім целам у рэчку. Хуценька вылез з вады. Ісці дадому ў мокрым адзенні было холадна. Якуб завёў мяне ў хату пасушыцца. Калі ўбачыла мяне, мокрага да нітачкі, цётка Рая, тут жа загадала распрануцца да сподняга і лезці на печ адагравацца, а вопратку выкруціла і павесіла на шасток над грубкай сохнуць.
28 ♦ ВЁЎ ЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
3 добрымі адзнакамі нас перавялі ў трэці клас, але працягваць вучобу не выпала. Летам на Савецкі Саюз напала Нямеччына, Камайшчыну занялі фашысты. У будынку школы размясціўся летувіскі гарнізон. Ужо зімой у хаце Казлоўскага адкрылася летувіская школа, настаўнікамі сталі працаваць муж з жонкай па прозвішчы Кулеш. Нам выдалі на летувіскай мове кніжкі «Спарнеліў». Гэтая мова была для нас непрывычнай, ды і партызаны пагражалі пакараць тых, хто будзе вучыцца ў летувіскай школе. Вучобу, амаль не пачаўшы, давялося пакінуць. Час быў вельмі трывожны, няпэўны. Удзень летувіскія ўлады займаліся рознымі паборамі для нямецкай арміі і ўтрымання гарнізона: ім то муку на хлеб давай, то бульбу, то гародніну, то яйкі, мяса, прывязі дровы, то выстаў варту. А ўначы партызаны. Ды былі яны трох гатункаў. Польскія, якія забіралі харчы, праўда, добра плацілі маркамі, але гэтая купля была прымусовай. Савецкія партызаны, якіх называлі «кажушнікі». Гэтыя забіралі ўсё, нават жаночае і дзіцячае адзенне, посуд, начынне, калаўроты, вымагалі пярсцёнкі, гарэлку, пагражалі зброяй. Каб завезці нарабаванае, бралі гаспадарскага каня, запрагалі і не вярталі. Дзе дзявалі, невядома. Таму мае бацькі хавалі ўсе большменш каштоўныя рэчы, як маглі, а каня я кожны вечар вадзіў нанач у Камаі да Клундука на сховы. Меркавалася, што партызаны ў Камаі ісці пабаяцца. Быў і трэці гатунак партызан, да якіх людзі ставіліся з павагай. Яны нічога не рабавалі, не застрашвалі людзей, толькі прасілі памяняць на сухія і цалейшыя анучы, зменку бялізны, паесці. Маці для іх прыносіла з сховаў хлеб, саланіну, частавала, давала клуначак у дарогу і жагнала, каб куля фашыстаў іх не кранула.
7 лістапада 1943 года падмерзла, выпаў першы сняжок. Партызаны зрабілі спробу разграміць летувіскі гарнізон. Гарнізон налічваў 117 чалавек: 100 летувісаў з вайсковых часцін, якія кватаравалі ў школе, 17 летувіскіх паліцаяў, якія жылі па кватэрах, было яшчэ 2 ці 4 немцаў, якія жылі ў «мураванцы», былой габрэйскай краме насупраць касцёла. Гарнізон меў на ўзбраенні 7 станкавых, 11 ручных кулямётаў, некалькі вінтовак і пісталетаў. Штурм гарнізона не ўдаўся. Некалькі дзясяткаў партызан загінулі, шмат было паранена. Партызаны падпалілі мястэчка. Засталося загадкай, чаму яны наўмысна палілі хаты мірных жыхароў. Можа, толькі таму, што Камаі лічыліся летувіскай тэрыторыяй? Але ж гэты падзел залежаў не ад жыхароў, а ад акупантаў. Згарэлі 24 хаты. Згарэла хата і ўсе забудовы Якубоўскіх, увесь пажытак, кароўка ў хляве, гарбарскі рыштунак. Пасля гзтага Якубоўскія выехалі з Камаяў, і нашы дарогі з Якубам на шмат гадоў разышліся.
У САВЕЦКАЙ ШКОЛЕ • 29
У ВІДЗАХ
У 1943 годзе сям’я Якубоўскіх пераехала ў Відзы, пасялілася ў старэнькай хаце радні па лініі маці. У гэтым мястэчку Якуб перажыў апошні год нямецкай акупацыі, тут атрымаў сярэднюю аÐ