Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
тарскай кухні ды шмат іншых. Ён прапаноўваў шмат якія цікавыя тэмы для публікацыі ў квартальніку і абавязкова знаходзіў выканаўцу сваёй задумы. Так на старонках «Байрама» былі надрукаваны артыкулы пра менталітэт, беларусазнаўства ды іншыя, быццам не татарскай тэматыкі, але цікавыя для сучаснікаў.
52 • ЖЫЦЦЯПІС
Пісаць пра ягоную працу над часопісам можна бясконца, яна захапляла Якуба, хоць ён і імкнуўся часам вызваліцца ад яе на карысць энцыклапедычнай. Але да апошніх дзён не пакідаў яе. Здабыткі і хібы гэтай працы грунтоўна даследаваў Леанід Лыч («Байрам», 1999, № 1).
Аб прадмовах да кожнага нумара квартальніка хочацца сказаць асобна. Якуб звычайна доўга над імі думаў, шукаў тэму, хоць гэта быў нібыта звычайна агляд найважнейшых падзей у свеце, перадусім у мусульманскім, і ў Беларусі. Але заўсёды прысутнічаў ляйтматыў, галоўная думка, якая даводзілася чытачу мякка, як у пропаведзі. Возьмем, да прыкладу, хаця бы апошнюю, у № 1 за 1998 год. Пачаўшы з уласцівасці чалавечай памяці захоўваць толькі найбольш яскравыя, святочныя эпізоды жыцця, аўтар пераходзіць да вечных пытанняў: для чаго жыве чалавек, у чым яго шчасце. Для яго гэтыя пытанні спалучаныя, бо ён лічыў, што чалавек прыйшоў на зямлю для шчасця. «Шчасце прыходзіць да кожнага чалавека, толькі не ў кожнага яно жыве доўга...». I ўрэшце, як акорд усяго яго жыцця: «Вялікае шчасце быць здаровым, мець добрых дзяцей, выконваць свой абавязак абавязак мусульманіна». Свой грамадзянскі абавязак Якуб Якубоўскі выканаў, ды здароўя ўжо не было, але дзеці дачка і сын радавалі сваімі поспехамі, чулым стаўленнем, мэтанакіраванасцю, працавітасцю і шчырасцю.
Засталіся таксама цікавыя артыкулы, падрыхтаваныя Якубам да «Мусульманскіх календароў» за 19961998 гады. Для аднаго ён склаў дванадцаць нарысаў пра знакамітыя мячэці свету, для другога пра найбуйнейшыя арабскія краіны, дзе вызнаюць іслам. Усё, што рабіў гэты чалавек, было зроблена грунтоўна і сумленна. Працаваў ён хутка, не адкладаючы справы. Чакаў такой жа працы і ад іншых. Таму за апошнія шэсць гадоў свайго жыцця зрабіў так многа, што хапіла б на цэлае жыццё пры іншых, жыццезберагальных тэмпах. За гэтыя гады знайшоў новых сяброў, яны яму трапляліся ў падарожжы, як дырэктар школы з Нальшчаншчыны Уладзімір Прыхач, або знаходзіліся па газетных публікацыях, як Міхась Маліноўскі, да якога Якуб Якубоўскі сам паехаў у Баранавічы, каб пазнаёміцца, і з якім потым часцей, чым з іншымі, ліставаўся. Адметнай рысай натуры Якуба была лёгкасць і прыязнасць у дачыненні з людзьмі. Знаёмства вельмі часта пераходзіла ў адданае сяброўства на ўсё жыццё. Так, аднойчы сеўшы пад час уступных іспытаў на завочнае аддзяленне геафака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за адзін стол з былым ваенным лётчыкам Георгіем Святловічам, ўжо ніколі не
ХТО ЖАДАЕ, ТАМУ ЛЁС СПРЫЯЕ • 53
перарываў з ім стасункаў, і для ўсёй яго сям’і «Юра Нясвіжскі» (кажуць, паходжаннем з роду Радзівілаў) і яго сямейнікі сталі лепшымі сябрамі.
Быў вельмі шчаслівы, калі спадары Анатоль Белы і Анатоль Грыцкевіч ўручылі яму і Ібрагіму Канапацкаму дарагую ўзнагароду «За выданне на беларускай мове квартальніка беларускага згуртавання татараўмусульманаў “Байрам” і актыўны ўдзел у татарскім і беларускім нацыянальнакультурніцкім адраджэнні» медаль Міколы Шчакаціхіна з надпісам «За братэрскае спрычыненне ў развіцці культуры і навукі Беларусі» і адпаведны дыплом з занясеннем імя ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».
Мэты дасягнутыя. У красавіку 1998 года Якуб Адамавіч дадрукаваў на хатняй машынцы апошнюю старонку слоўніка (рэестра) «Энцыклапедычнага даведніка для татараў Беларусі» 10 000 тэрмінаў з дэфініцыямі. Верыў, што «напісанае застаецца» і прыйдзе час, калі яго справа будзе запатрабаваная, і ў роднай яму рэдакцыі «Беларускай энцыклапедыі» на падставе слоўніка будзе створана татарская энцыклапедыя. Быў складзены таксама і кароткі варыянт слоўніка на 3000 тэрмінаў. Перакладзены на беларускую мову рэцэпты 500 татарскіх страў. Напісаны і выйшлі ў «Байраме» апошнія 12 з 350 спробных артыкулаў для энцыклапедыі.
Аднойчы травеньскім вечарам Якуб Адамавіч паставіў кропку пад кулінарнымі перакладамі, адкінуўся ў крэсле і сказаў: “Усё! Выканаў!”. Мы парадаваліся разам, нічога не прадчуваючы. Справы жыцця былі прыведзеныя ў парадак, мэты дасягнутыя. Можна было адпачываць першы раз за многія гады. Аднак наканавана было іншае... У чэрвені хутка і загадкава пачала прагрэсаваць хвароба, думалася, язва. Аднак дыягназ прагучаў у канцы ліпеня як прысуд. Я жахнулася ад усведамлення, што яго чакае тое самае, ад чаго памёр і бацька... Лекары не пакідалі ніякай надзеі, гэтак запушчаная была хвароба. Бальніца толькі пагоршыла стан хворага. Пераносіў страшэнны боль моўчкі і сябрам не падаваў нават знаку, як яму блага. Ніхто не верыў, што ўжо нічога нельга зрабіць, так мужна, нават жартуючы, ён адыходзіў... За месяц да канца напісаў цвёрдай рукой для родных памятку «Як хаваць мусульманіна» з падрабязным апісаннем мусульманскага абраду... За 10 дзён да адыходу, седзячы за сталом, перакладаў з польскай мовы артыкул Яна Сабалеўскага. А сілы пакідалі: «Не магу», прызнаўся з горыччу. На той недапісанай старонцы памылкі ўжо амаль у кожным няроўным слове...
54 • ЖЫЦЦЯПІС
14 верасня 1998 года Якуб Якубоўскі пайшоў з гэтага свету. Сябрымусульмане з вялікай пашанай пахавалі яго на старажытным мізары ў Смілавічах. Каля магілы, абкладзенай паводле татарскага звычаю каменьчыкамі, праходзіць сцяжынка, і кожны, хто ідзе па ёй, спыняецца тут. Хто можа, чытае малітву, хто проста маўчыць у задуменні, прачытаўшы на камяні «Аллагу належым і да яго вяртаемся».
Плён справы Якуба Якубоўскага належыць не толькі яго нашчадкам, як крэўным, так і духоўным, але і ўсяму татарскаму і беларускаму люду. Яго сын Канстанцін Якубоўскі часткова ажыццявіў няздзейсненую пры жыцці бацькі мару аб выданні электроннай версіі часопіса і вядзе сайт www.jurnal_bayram.ru «Байрам. Татары на зямлі Беларусі», на якім можна знайсці ўсе нумары часопіса і матэрыялы пра яго рэдактараў Якуба Якубоўскага і Ібрагіма Канапацкага, а таксама азнаёміцца з слоўнікам «Энцыклапедыі для беларускіх татараў» ды іншымі нарысамі.
Калі справы адпавядаюць высокім мэтам і служаць развіццю грамадства, абуджэнню духоўнасці, калі ў падмурку такіх слраў ахвярнасць, то іх творца Асоба. Якуб Якубоўскі Асоба. У яго быў талент арганізоўваць сваё жыццё дзеля высокай мэты. Была здольнасць падпарадкоўваць гэтай мэце ўсю абсяжную прастору, натхняць і мабілізоўваць дзеля яе ажыццяўлення родных, блізкіх і знаёмых. Быў талент знаходзіць цікавых людзей і заахвочваць іх да ўдзелу ў сваёй справе. Былі добрасумленнасць, працавітасць і бескарыслівасць.
Апошнім часам Якуб няраз казаў сыну, што жыць трэба так, як вучыць мудрасць з крымскататарскай легенды пра Сокала і Вужа (што мы ўсе чыталі ў М. Горкага), каб пра цябе і казкі маглі расказаць нашчадкі, і песні праспяваць. Сам ён таксама ствараў казкілегенды. Адна з іх пра тое, што гісторыю можна паправіць, аднавіць справядлівасць. Ён шчыра верыў, што па дамоўленасці паміж Польшчай і Беларуссю можна вярнуць выкрадзеную каралеўскую карону, якую везлі ад папы рымскага на каранаванне Вітаўта Вялікага. Трэба змайстраваць такую самую карону, прывезці яе ў Горадню, у замак Вітаўта, і там наладзіць урачыстую каранацыю. I тады ўжо Вітаўт Вялікі заўсёды будзе згадвацца як кароль нашага гаспадарства. Пра гэта і напісаў у «Запавеце старога татарына». Засталася і песня гімн татараў Беларусі «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі». Таму справа Якуба Якубоўскага, справа Асветніка і Рупліўца адраджэння душы татарскага і беларускага народаў засталася з намі на зямлі і будзе жыць, пакуль жыць будуць яго нашчадкі па крыві і духу.
НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
ВІДЗАЎСКАЙ ШКОЛЕ 500 ГАДОЎ*
Летась у нашай газеце быў змешчаны артыкул пад назвай «Унікальны юбілей», у якім, спасылаючыся на працу сучаснага польскага гісторыкадаследчыка Е. Ахманьскага «Старажытная Літеа», аўтар паведамляе аб тым, што сёлета Відзаўская школа мае права адзначыць сваё 500годдзе. 3 часу публікацыі матэрыялу музей шукае дакументальнае пацвярджэнне прыведзеных у названай кнізе звестак аб тым, што ў 1498 годзе ў Відзах была заснавана парафіяльная школа. А пакуль газета пачынае друкаваць цыкл матэрыялаў жывой гісторыі, прысвечаных гэтай навучальнай установе. Адкрываюць яго ўспаміны выпускніка 1950 года Якуба Якубоўскага.
У дзясятым класе нас было дванаццаць: Амброжа Гульбінскі, Антон Фядотаў, Вячаслаў Цвячкоўскі, Леанарда Будрэвіч, Меля Панятоўская, Мечыслаў Прэдкель, Паша Карунная, Пеця Шыман, Рая Біруліна, Саша Бірулін, Фаня Біруліна і Якуб Якубоўскі.
Па дзіўным супадзенні прозвішчы, імёны і імёны па бацьку памятаю таксама толькі дванаццаці настаўнікаў. Гэта Ганна Спірыдонаўна Біруліна, Ганна Юр’еўна Канавалава, Глафіра Антонаўна Статут, Алена Спірыдонаўна Біруліна, Іосіф Мікалаевіч Райскі, Марыя Васільеўна Савічава, Пётр Аляксандравіч Кога, Сяргей Львовіч Адамовіч, Спірыдон Ігнатавіч Бірулін, Сцяпан Рыгоравіч Троцкі, Цімафей Рыгоравіч Кручак і Фаіна Сямёнаўна Соніна.
Астатніх каго па імені, каго па прозвішчы, каго па яркіх рысах характару.
У верасні 1944га ў школу прыйшлі ўсе, хто хацеў вучыцца. Кожны вучань сам выбіраў сабе клас, для якога, меркаваў, у яго хапае падрыхтоўкі. Я пайшоў у 4ты. Сярод аднакласнікаў быў пераросткам. Вучыўся добра. I калі ў школе неўзабаве адкрылі 5ты клас, перавёўся туды і прыжыўся.
‘Артыкул апублікаваны ў газеце «Браслаўская звязда» (1998, люты).
56 • НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
Усе мы чыталі дрэнна. А расейская хрэстаматыя была толькі ў настаўніка Варапаева (хай даруе мне, што памятаю толькі прозвішча). Таму хатнія заданні ён нам даваў па газеце. Трэба было навучыцца чытаць пэўныя артыкулы з яе. А з падручніка вучылі на памяць вершы, якія павінен быў прадэкламаваць кожны. Бяда чакала таго, каго выклікалі першым. I лягчэй было апошняму. Праслухаўшы ўсіх аднакласнікаў, нешта запамінаў і сам мог ужо адказаць на тройÐ