• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    нняў Якубоўскіх неслі традыцыйную для татарскабеларускай шляхты вайсковую службу ў часы як Рэчы Паспалітай, так і Расейскай імперыі. Так Усень, унук АбуБякіра і сын Давыда, быў намеснікам троцкага татарскага харужага. Захаваўся загад тагачаснага харужага Мустафы Юшынскага ад 20 кастрычніка 1665 года, каб усё «таварыства»  асабовы склад харужства  далажыла ягонаму намесніку Усеню Якубоўскаму аб гатоўнасці да паскоранага марша на Горадню.
       Паручнік «кавалерыі нарадовай» Адам Якубоўскі паводле прывілею караля і вялікага князя Аўгуста III ад 13 лістапада 1754 года атрымаў пры звальненні ў адстаўку чын ротмістра. Пры такіх жа абставінах атрымаў 13 чэрвеня 1786 года званне паручніка згодна з загадам гетмана Вялікага Княства Літоўскага і віленскага ваяводы Міхала Казіміра Агінскага харужы брыгады «кавалерыі нарадовай пяцігорскай» Самуэль Якубоўскі.
       У Літоўскататарскім конным і Коннататарскім палках расейскай арміі служылі Абрагам Якубоўскі (таварыш  шараговы шляхоцкага паходжання ў войсках Рэчы Паспалітай), Аляксандр Якубоўскі (таварыш), Якуб Якубоўскі (вахмістр).
       У 1910х гадах на радзіме продкаў, у Крыме, жыў і працаваў у расейскататарскіх навучальнях (спачатку настаўнікам у Саках, а потым кіраўніком такой самай навучальні ў Керчы) Аляксандр Якубоўскі.
    
            СЯМ’Я ЯКУБОЎСКІХ НА РАЗДАРОЖЖЫ XX СТАГОДДЗЯ
    
    Адам Якубоўскі
       Да канца падыходзіць XX стагоддзе. Больш чым шэсць дзясяткаў гадоў я пражыў у гэтым стагоддзі. З’явілася жаданне падзяліцца з людзьмі, як цягам часу даўжынёй у век мяняўся лёс адной татарскай сям’і на зямлі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, потым «СевероЗападного края» і «крэсув всходніх». Мянялася ўлада, прыходзілі розныя гаспадары, а ў татарскіх сем’ях трымаліся свайго парадку жыцця, гадавалі працавітых і сумленных дзяцей, выхоўвалі зычлівае і паважлівае стаўленне да тых, хто жыў побач.
    
    Радавод Якубоўскіх герба «Тапор» («Старжа»)
    
    36 • ЖЫЦЦЯПІС
    
        Я з’явіўся на свет у сям’і пятым, але гадаваўся толькі трэцім. А ўсяго нас у бацькоў вырасла чацвёра. Самы старэйшы брат Кастусь у студзені 1945 года быў узяты ў войска і доўгія шэсць гадоў заставаўся ў арміі. Старэйшы брат Якуб абставінамі жыцця вымушаны быў рана пайсці з роднае хаты на свой хлеб, а меншы Браніслаў і я заставаліся ў хаце. Маці часта хадзіла на мізар*, бо там былі пахаваны мая сястра і два браты, а таксама мае дзве бабулі і дзядуля. Мне не давялося пабачыць іх жывымі, бо на свет я з’явіўся намнога пазней, чым яны адышлі ад нас назаўсёды. Да мізара ісці было далёка, і ў час гэтых паходаў маці кожны раз узгадвала пра родных, пра розныя падзеі іх жыцця. Мяне заўсёды цікавіла гісторыя нашага роду. Вось якая яна атрымалася з таго, што я пачуў і запомніў у тых вандроўках.
        Мой дзядуля па бацьку Сцяпан у 1900 годзе павінен быў пацвердзіць сваё шляхоцтва, а заадно і адведаць свайго дзеда ў Менску. На пасяджэнні камісіі дзеда папікнулі, што не мае ахвоты ісці служыць у войска і не бярэ прыкладу з свайго блізкага родзічагенерала. Неўзабаве ў 1902 годзе з’явіўся на свет мой бацька. А ў 1903 годзе на другой вуліцы ў тым жа пасёлку нарадзілася і мая матуля.
        Прайшло не так шмат гадоў, і грымоты Першай сусветнай вайны дакаціліся да Браслаўшчыны. Старэйшым трэба было вырашыць, як ратавацца ад гэтай бяды. Сям'я бацькі была больш заможнай  мела ў гаспадарцы добрага каня і ўсё іншае, што патрэбна. I калі фронт падышоў зусім блізка да пасёлка, мой дзядуля з сваёй сям’ёй хуценька накіраваўся да Полацка. Там бежанцаў уладкоўвалі на цягнікі і везлі ў той край, які яны самі абіралі для жыцця. Так бацькава сям'я апынулася ў Казані. Дзед па тым часе быў адукаваным чалавекам, ён адразу ўладкаваўся на працу чыноўнікам на пошце, а мой бацька працягваў вучобу ў гімназіі.
        А матчына сям’я не мела магчымасці ўцячы ад навалы: была вельмі хворай мая прабабка  ёй тады было ўжо за 90 гадоў. Калі немцы занялі пасёлак, адбылася стабілізацыя фронту, і аж на тры гады пасёлак стаў пярэднім краем  франтавой лініяй. Ад забудоў нічога не засталося, толькі да гэтага часу стаяць нямецкія доты з бетону, ды зямля не змагла загаіць раны ад траншэйных рубцоў, месцамі і цяпер добра відаць іх зігзагі.
    
    *Мізар у Відзах  адзін з найбольшых у Беларусі. Закладзены на пачатку XIX стагоддзя на пагорку ля вёскі Мельнікі паміж дарогамі Відзы  Паставы і Відзы  Гадуцішкі. Пад час Першай сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны: немцы на тэрыторыі мізара выкапалі абарончыя збудаванні.  I. Д.
    
    СЯМ’Я ЯКУБОЎСКІХ У XX СТАГОДДЗІ • 37
    
       Нямецкае ваеннае камандаванне пастанавіла выселіць цывільных людзей з франтавой зоны, і небаракаў павезлі на захад. Так мая маці, яе бацькі, бабуля і старэйшая сястра з дзецьмі апынуліся ў Летуве, недалёка ад Шаўляў. У першыя месяцы яны паспыталі ліха, голаду і холаду. He вытрымала голаду мая прабабка, на 93м годзе жыцця ціха ноччу адышла ў іншы свет. Гэта была ўжо не першая страта майго роду на доўгім шляху XX стагоддзя.
       У тых мясцінах жыло аднароднае насельніцтва, і ніякай іншай мовы, апрача летувіскай, не ўжывалі. Такія абставіны вельмі ўскладнялі жыццё эвакуяваных. Але мая маці вельмі хутка навучылася размаўляць на мове тубыльцаў і была ў хаце перакладчыкам. А дзядуля быў добрым рымарам. З’явіліся нейкія заказы, і жыццё патроху наладзілася, можна было адкласці крыху грошай на чорны дзень.
       Скончылася вайна, і пацягнула людзей на радзіму, аднак вельмі цяжкі і доўгі шлях выпаў на долю маіх сваякоў. Толькі ў 1921 годзе вярнуліся яны ў родны кут, але не ўсе. Засталася ў Летуве мая цётка з дзецьмі, бо не ведала лёсу свайго мужа, узятага ў дзейную армію ў 1914 годзе. Пазней стала вядома, што ён у той бойні застаўся жывы, але, атручаны газамі, нядоўга пажыў. He вытрымала доўгай і цяжкай дарогі бабуля  не даехала ўсяго нейкіх 30 кіламетраў да родных мясцін. I на радзіму дабраліся толькі двое з вялікай сям’і  мая маці і дзядуля. Жыллём ім стаў на некалькі гадоў бетонны дот.
       А мае родныя па бацьку ў гэты час рыхтаваліся ў дарогу на радзіму з Казані. Гішпанка, якая лютавала тады, забрала маіх старэнькіх прадзеда і прабабку  навекі засталіся ў зямлі, якая дала прытулак ім на шэсць гадоў.
       Так праз шмат гадоў сустрэліся на роднай зямлі мае бацькі. I першай працай у гэтым зруйнаваным вайной краі было збіранне з франтавых палёў калючага дроту. Амаль на год «калючка» стала карміцелькай многіх людзей.
       Ішлі гады, наладжвалася жыццё, нараджаліся дзеці. Збудавалі бацькі добрую хату, абладзілі гаспадарку. А ў 1939 годзе ў верасні зноў змянілася ўлада. Прыход Чырвонай арміі вельмі добра адбіўся ў маёй памяці.
       Неўзабаве яшчэ адзін дзень стаў такім самым памятным. Мы жылі ў мястэчку Камаі, а недалёка  Паставы, дзе быў ваенны аэрадром. Уранку 22 чэрвеня данесліся да нас выбухі бомбаў, выццё матораў бамбавікоў. А праз некалькі дзён пачалі ісці босыя і галодныя салдаты. Маці кожную ноч пякла хлеб, каб удзень раздаць галодным
    
    38 • ЖЫЦЦЯПІС
    
    чырвонаармейцам. Вельмі добра запомнілася невялікая група іх, што прыпынілася ля нашай хаты. Вялікі зялёны двор і студня з асверам прыцягвалі людзей да адпачынку. I калі маці вынесла з хаты бохан і падала камандзіру, ён папрасіў, каб яна сама падзяліла гэты хлеб на ўсіх. А яшчэ праз некалькі дзён з’явіліся немцы. Па начах на ўсход ішлі савецкія салдатыакружэнцы, і не адзін раз мой старэйшы брат Якуб праводзіў іх у абыход камендатуры.
       He абышоў цяжкі лёс наш род у Другой сусветнай вайне. 7 лістапада 1943 года ў вялікае вогнішча ператварылася наша хата, і не толькі наша, а і многіх іншых. I мы, тры старэйшыя браты, некалькі дзён прыходзілі на папялішча сілкавацца печанай бульбай і тушанай капустай. Невядома дзе і калі загінулі мой дзядзька па бацьку Якуб і стрыечны брат Аляксандр. На другі дзень вайны быў забіты стрыечны брат Мустафа. У баі пры штурме горада Марыенбурга 5 сакавіка 1945 года загінуў стрыечны брат Адам. Там ён і пахаваны.
       Пасля вайны жыццё раскідала нас усіх па вялікай краіне. У Вільні на мізары супакоіўся мой дзед Сцяпан. Старэйшы брат Кастусь шмат гадоў пражыў у Варкуце  здабываў вугаль, будаваў дамы. Яго няма ўжо сярод жывых, але там засталася малодшая дачка і ўнук. Старэйшая дачка будавала Ігналінскую атамную станцыю. Цяпер яна там і жыве. У Пецярбурзе жывуць тры сыны забітага стрыечнага брата Мустафы, а ў Котласе  стрыечны брат Андрэй. У Менску жыве і працуе дачка брата Якуба, тут жывуць яго ўнучкі, а сын яшчэ вучыцца ў Маскве. 3 вялікай калісьці сям'і нас засталося двое: я і малодшы брат Браніслаў, які жыве ў Віцебску.
       Сам я ўжо сорак гадоў жыву і працую ў Калінінградзе. Тут выраслі два мае сыны і дачка, гадуюцца ўнукі і ўнучка. Але ўсе мае нашчадкі ведаюць, дзе жылі і пахаваныя іх родныя, кім яны былі. А калі мяне пытаюць, хто я такі і адкуль, то жартам адказваю: «Я самы заходні беларускі татарын».
    
            БРАТЫ
    
    Таццяна Якубоўская
       3 сямі дзяцей, што нарадзіліся ў Раісы Хасенеўны і Адама Мустафавіча, выгадаваліся чатыры браты. Хасень (Кастусь) нарадзіўся ў 1927 годзе і быў на пяць гадоў старэйшы за Якуба. Другая сусветная вайна не дала хлопцу скончыць сярэднюю школу, а ў канцы вайны, калі яму было толькі 17 гадоў, яго забралі ў войска, дзе тады служылі
    
    БРАТЫ • 39
    
    аж шэсць гадоў, бо пасля вайны засталося мала мужчын прызыўнога ўзросту. Пасля звальнення Кастусь працаваў у Мёрах фінінспектарам, неўзабаве ажаніўся з відзаўскай татаркай, прыгажуняй Зінай, і з сям’ёй паехаў у Варкуту, куды вербавалі людзей з усяго Саюза для наладжвання вуглездабычы. Доўгі час (15 гадоў) працаваў пад зямлёй, пазней на кіраўнічых пасадах у шахтаўпраўленні, быў і начальнікам шахты. У Варкуце нарадзіліся дзве дачушкі  Томачка і Жана. Сям’я жыла, па савецкіх мерках, у дастатку. Аднак не памятаю, каб яны ездзілі да цёплага мора, звычайна адпачынак праводзілі ў бацькоў у Відзах.
        Старэйшы сын увесь час падтрымліваў бацькоў матэрыяльна, адсылаючы кожны месяц грошы. Паведамленні аб прысланых Кастусем ды іншымі сынамі грашах бацькі ашчадна захоўвалі і назбіралі вялізны стос, што прывезлі з сабой, калі пераехалі ў Менск да Якуба. I тут гэты стос папаўняўся таксама.
        Канстанцін быў уважлівы і