Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
яшчэ нарадзіліся трое хлопчыкаў, і зноў адзін з іх, Аляксандр, не пражыў доўга. Больш ці менш спрыяльнымі і ў дастатку былі даваенныя гады, калі бацька радаваў дзетак, амаль кожны дзень прыносячы з рынку апельсіны ці іншыя ласункі. Якуб за польскім часам скончыў адзін клас, таму праз усё жыццё чытаў і пры патрэбе размаўляў папольску. Цікава, што ў школе выкладалі Закон Божы, і татарскіх дзяцей, як і габрэйскіх, ксёндз адпускаў з урокаў, бо яны не былі абавязковымі для некаталікоў. Але Якуб часта заставаўся ў класе, на што святар таксама не пярэчыў. 3 таго часу на ўсё жыццё запомніў «Ойча наш» ды іншыя пацеры.
Ваеннае ліха не абмінула сям’ю Якубоўскіх: у 1943 годзе восенню ў час бою партызан з летувіскім гарнізонам у Камаях згарэла хата, кароўка ў хлеве і ўсё нажытае. Сям’ю прытулілі і падтрымалі, як Mami, далёкія сваякітатары. Праз некаторы час Якубоўскія пераехалі ў Відзы, што паблізу ад мяжы з Летувой, у старую хату матчынай радні. Пры вызваленні Заходняй Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў за Відзы ішлі ўпартыя баі, фронт не раз праходзіў праз мястэчка.
44 • ЖЫЦЦЯПІС
Местачковыя хлапчукі былі сведкамі ваенных падзей, траплялі ў небяспечныя сітуацыі. У час адной з перастрэлак куля зачапіла скуру на скроні Якуба.
У 1945 годзе забралі ў Чырвоную армію брата Канстанціна (Хасеня). Якуб застаўся ў хаце за старэйшага сына. Пайшоў у школу адразу ў пяты клас. Апаленыя вайной падлеткі да вучобы ставіліся вельмі адказна, вучыліся старанна і з цікавасцю. Якуб вызначаўся здольнасцямі, упартасцю і добрай памяццю. Незадоўга да сканчэння дзесяцігодкі хлопца напаткала бяда: ён атрымаў траўму левага вока, зрэнку назаўсёды закрыла бяльмо. Гэта няшчасце вельмі моцна паўплывала на фармаванне характару і на далейшае жыццё юнака. Тады ён акрэсліў для сябе першую звышзадачу: не толькі не адставаць ад здаровых сяброў у набыцці ведаў і ў культурным развіцці, але і перасягнуць іх.
Пасля заканчэння школы сямейныя абставіны вымусілі Якуба пайсці на свой хлеб. Трэба было дапамагаць сям’і, дзе яшчэ вучыліся два школьнікі і будавалася новая хата, бо старая зусім спарахнела. Працаваў з 1950 года ў розных школах тады Відзаўскага раёна спачатку піянерважатым, потым настаўнікам. Неўзабаве пачаў завочна вучыцца на гістарычным аддзяленні Менскага настаўніцкага інстытута, які існаваў тады пры Менскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Горкага, скончыў яго выдатна ў 1955 годзе ўжо як настаўнік гісторыі. За гады настаўніцтва шмат чытаў, сістэматычна асвойваў поўныя зборы твораў Драйзера, Сервантэса, Талстога, Дастаеўскага, Янкі Маўра, Якуба Коласа і іншых. Захапіўся эсперанта і стэнаграфіяй. Трэніраваў сваю памяць, завучваючы кожны дзень газэлі і рубаі Амара Хайяма, Рудакі, Саадзі, Дэхлеві, любіў кітайскую паэзію. Дасканала ведаў гісторыю Беларусі і Польшчы, гісторыю старажытнага свету Міжземнамор'я і Блізкага Усходу, у антычнасці знаходзіў прыклады для пабудовы ідэальнай дзяржавы будучага. У той час ужо сабраў сваю бібліятэку пераважна з кніг па спецыяльнасці. Думаю, што ўсе свае захапленні ён не хаваў ад вучняў, а, наадварот, прыахвочваў да іх, асабліва старэйшых школьнікаў.
У тыя ж гады сталі відавочнымі сур’ёзныя парушэнні ў рабоце сэрца і абмене рэчываў. Якуб успрыняў гэта таксама вельмі балюча і яшчэ больш зацяўся ў сваім жаданні не саступаць здаровым людзям у працаздольнасці і ведах. I гэтая ўстаноўка разам з уласцівай беларускім татараммусульманам добрасумленнасцю, адказнасцю і працавітасцю стала рухавіком яго жыцця. Праз усё жыццё ён вучыўся: пасля Менскага настаўніцкага інстытута ў 1962м скончыў стацыянарна геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
ХТО ЖАДАЕ, ТАМУ ЛЁС СПРЫЯЕ • 45
Пасля вучобы працаваў у Навуковадаследчым інстытуце глебазнаўства (19621967), выконваючы дзяржаўную здымку глебаў у раёнах Беларусі, і завочна вучыўся ў аспірантуры. У 1982 годзе аднавіў вучобу і завочна скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «гісторыя, грамадазнаўства», у 1989м той самы інстытут па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». I ўсе дыпломы з адзнакай, што, несумненна, вельмі радавала. Жартаўліва ганарыўся тым, што ён быў «самым старым студэнтам педінстытута». Акрамя таго, вучыўся яшчэ па партыйнай лініі, хоць не быў членам партыі, ва Універсітэце марксізмуленінізму па спецыяльнасці «сацыялогія» і на Рэспубліканскіх курсах павышэння кваліфікацыі кіраўнічых, партыйных і савецкіх кадраў.
Пералік спецыяльнасцяў, што набыў Якуб Адамавіч за сваё жыццё, уражвае сам па сабе. Аднак нельга не сказаць, як ён вучыўся. Па меры асваення чарговага курса наша хатняя бібліятэка напаўнялася поўным наборам падручнікаў для студэнтаў і для школ па спецыяльнасці, якія штудзіраваў ад вокладкі да вокладкі. Кожная курсавая і дыпломная работа ператвараліся ў глыбокае даследаванне накшталт кандыдацкай дысертацыі. Тэмы для іх ён выбіраў сам. Найбольш запомнілася дыпломная работа, прысвечаная Адаму Міцкевічу. Была паднята не толькі ўся даступная ў бібліятэках літаратура на расейскай, польскай і беларускай мовах, але і сабраны копіі ўсіх партрэтаў паэта, ілюстрацыі да выданняў і асобныя творы ў арыгінале, як напрыклад, рэдкі ў нас варшаўскі друк «Sonety krymskie», паэма «Пан Тадэвуш» у цудоўным перакладзе на беларускую мову Язэпа Семяжона з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча. Але найбольшай каштоўнасцю, што ён адшукаў і якая яго вельмі цешыла, былі лекцыі, што чытаў Адам Міцкевіч па славянскай літаратуры ў Парыжы. Якуб Адамавіч зачытваў нам вытрымкі з іх, дзівіўся глыбіні, з якой А. Міцкевіч ведаў і разумеў сучаснае яму прыгожае пісьменства, лічыў, што ніхто не перасягнуў паэта ў даследаванні гэтай дзялянкі творчага духу.
Асобна стаіць аспірантура на геаграфічным факультэце БДУ, якую Якуб скончыў у 1968 годзе. Пад кіраўніцтвам прафесара Заўрыева ён даследаваў тэрмічны рэжым малых азёр на поўначы Беларусі. Да назіранняў далучаліся браты і будучая жонка. Тады ён набыў сваіх верных сяброў сярод студэнтаў Пятра Бурдыку і Валерыя Ярцава, з якімі не разлучаўся ўсё жыццё, заахвоціў іх да навуковых даследаванняў. Былі выкананы палявыя назіранні тэмпературы па вертыкалі ў тоўшчы вады і па плошчы вадаёмаў на дзясятках стан
46 • ЖЫЦЦЯПІС
цый на працягу трох гадоў. Усе назіранні былі апрацаваны, пабудавана графіка, напісаны некалькі раздзелаў, кожны памерам як асобная дысертацыя (тут выявіўся ўласцівы яму максімалізм).
Энцыклапедычныя справы. За гады вучобы ў аспірантуры адбыліся падзеі, якія змянілі жыццёвыя арыенціры Якуба Якубоўскага. Ён ажаніўся, нарадзілася дачка, але самае важнае у 1967 годзе яго запрасілі працаваць у нядаўна створаную Галоўную рэдакцыю Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Энцыклапедычная справа ў Беларусі распачалася фактычна толькі з 1967 года, калі быў створаны калектыў супрацоўнікаў. У яго прыйшлі вядомыя пісьменнікі, навукоўцы, журналісты. Галоўную рэдакцыю ўзначаліў Народны паэт БССР Пятрусь Броўка, тэрміналагічную камісію Народны пісьменнік Кандрат Крапіва. Калектыў быў ахоплены энтузіязмам, творчым натхненнем. Трэба было выпрацаваць канцэпцыю ўніверсальнага нацыянальнага энцыклапедычнага выдання, бо нічога падобнага ў іншых рэспубліках СССР яшчэ не было. За ўзор магла быць скарыстана толькі 10тамовая «Малая Советская Энцнклопедмя», што на той час ужо была завершана ў Маскве ў рэдакцыі «Большой Советской Энцнклопеднн». Але паўставала мноства пытанняў: якія павінны быць суадносіны беларускага і ўніверсальнага матэрыялу, што можа ўвайсці ў галіновыя раздзелы, як скласці слоўнікі і як іх абмеркаваць з шырокай навуковай грамадскасцю і, канечне, з партыйнымі органамі, якстварыць патрэбныя і арыгінальныя ілюстрацыі і карты, як ладабраць аўтарскі калектыў і шматшмат іншых. Умовы максімальна магчымай на той час дэмакратычнасці, мяккага кіравання, мінімальных адміністравання і бюракратызацыі, што ўсталяваліся не без уплыву Петруся Броўкі, вельмі спрыялі паспяховай працы. I такі факт, што напачатку галоўны рэдактар займаў кабінет Якуба Коласа, таксама спрыяў наладжванню справы, бо кожны, хто ступаў на вялікі кілім у Коласаўскім кабінеце, быццам бы адчуваў сябе пераемнікам справы Вялікага Песняра.
У 1968 годзе Якуб стаў загадчыкам галіновай рэдакцыі геаграфіі і геалогіі, пазней дадалася геафізіка. Перспектывы ўдзелу ў стварэнні першай беларускай энцыклапедыі захапілі цалкам. У параўнанні з імі аспірантскадысертацыйныя клопаты падаліся дробязнымі, меркантыльнымі, яны былі забытыя. Якуб Адамавіч па сваіх ведах і вопыту навуковай працы быў добра падрыхтаваны да энцыклапедычнай справы. Ён у пэўны час апынуўся ў патрэбным месцы. I плён гэтай працы радаваў, жыццё перацякала ўтамы выданняў. Спачатку 12тамовая
ХТО ЖАДАЕ, ТАМУ ЛЁС СПРЫЯЕ • 47
ўніверсальная БелСЭ, за якую разам з калегамі ў 1976 годзе атрымаў званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР «За заслугі ў адраджэнні нацыянальнай свядомасці і культуры беларускага народа». Потым на базе гэтага выдання былі зроблены пяцітамовікі «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» на беларускай і расейскай мовах і «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» таксама ў пяці тамах, якая была любімым стварэннем Якуба Адамавіча, у ёй удалося ўвасобіць свае прынцыпы, сваё бачанне энцыклапедыі аб прыродзе рэгіёну. Начальства, калегі і супрацоўнікі падзялялі амаль усе навацыі загадчыка рэдакцыі і не вельмі абмяжоўвалі ні ламер артыкулаў, ні ўсяго выдання. Распрацоўваліся такія артыкулы, якія раней не давала ніводнае энцыклапедычнае выданне. Энцыклапедыя прыроды рыхтавалася разам з рэдакцыяй біялогіі, загадчыкам якой тады быў зямляк Якуба Нарцыс Дзісько. Усе пяць гадоў, пакуль рабілі энцыклапедыю (выйшла ў 19831986), найлепшыя вучоныя геолагі, географы, эколагі і біёлагі з навуковадаследчых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі былі згуртаваныя вакол выдання. Яны падсумавалі вынікі сваёй працы па асноўных кірунках рэгіянальных даследаванняў. Фактычна «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» адлюстроўвае стан беларускай прыродазнаўчай навукі сярэдзіны 80х гадоў XX стагоддзя. Як цяпер бачна, часоў яе росквіту. Потым былі іншыя даведнікі, усяго больш чым на трыдцаці тамах розных энцыклапедычных выданняў стаіць прозвішча Я. А. Якубоўскага, у асноўным як загадчыка галіновай рэдакцыі, гэта значыць, арганізатара і рэдактара ўсіх артыкулаў па профілю рэдакцыі геаграфіі, геалогіі і геафізікі, як яна называлася большы час існавання.
За час працы ў рэдакцыі энцыклапедыі Якуб Адамавіч сабраў багатую ўласную бібліятэку, дзе былі амаль усе патрэбныя яму слоўнікі, як энцыклапедычныя, так і спецыяльныя, статыстычныя зборнікі, навуковыя выданні, што выходзілі ў Беларусі па геалогіі, геаграфіі, эканоміцы ды інш. Ён любіў мець пад рукой усю даведачную літаратуру і, як ніхто, добра ў ёй арыентаваўся.
Якуб часам быў, як кажÑ