• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ƒсі, паставіла яе на мяжу знікнення. За пасляваенныя гады рэзка скарацілася татарскае насельніцтва ў месцах ранейшага кампактнага пражывання. Калі, напрыклад, у Відзах Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў 1938 годзе жыло 760 татараў, то сёння іх налічваецца менш за 50 чалавек. У вёсцы
    
    ГІСТАРЫЧНЫ ЛЁС НАРОДА I КУЛЬТУРЫ • 15
    
    Даўбучкі Смаргонскага раёна жыло 408 чалавек. Цяпер там застаўся толькі адзін татарын. Даўбуцкая мячэць, збудаваная яшчэ ў 1558 годзе (адна з самых старажытных драўляных мячэцяў ва Усходняй Еўропе), разбурылася. У 1991 годзе рэшткі мячэці былі перавезены пад Менск у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы). Урбанізацыя насельніцтва ў Беларусі прывяла да рэзкага скарачэння татарскай сям'і. Назіраецца агульная тэндэнцыя зніжэння натуральнага прыросту, выкліканая, з аднаго боку, паніжэннем нараджальнасці, з другога  высокай смяротнасцю сярод беларускіх татараў. Усё гэта вынік палітыкі кіраўнікоў савецкай дзяржавы, якая мусіла прывесці да ўтварэння адзінай супольнасці  «савецкага народа».
        Але час мяняецца. Беларусь сцвярджае сваю дзяржаўнасць. Прыняты шэраг законаў, у тым ліку і аб нацыянальных меншасцях, аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях, якія ўтварылі прававую аснову нацыянальнакультурнага адраджэння беларускіх татар. У 1989 годзе ў Менску і Горадні ўзніклі першыя гарадскія татарскія грамадскакультурныя суполкі, якія ўлетку 1991га ўтварылі Беларускае згуртаванне татараўмусульманаў «АльКітаб». У 1994 годзе было створана Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне. Менавіта гэтыя арганізацыі пачалі каардынаваць і накіроўваць дзейнасць наноўствораных татарскамусульманскіх супольняў Беларусі (Менск, Горадня, Наваградак, Іўе, Ліда, Смілавічы, Мір, Відзы, Ашмяны, Глыбокае, Мядзел).
        У 1991 годзе высілкамі актывістаў згуртавання «АльКітаб» і дзякуючы дапамозе студэнтаў з мусульманскіх краін, што навучаюцца ў беларускіх ВНУ, створаны і дзейнічаюць нядзельныя школы ў некаторых гарадах і пасёлках рэспублікі. Упершыню на беларускай мове пачало выходзіць перыядычнае выданне беларускіх татараў  часопісквартальнік «Байрам» (выйшла 28 нумароў). Ад 1994 да 1996 года выходзіў штомесячны мусульманскі часопіс пад рознымі назвамі «АльДжнхад», «АльНслам», «Рамазан», «Жнзнь».
        3 1997 года пачалося выданне штомесячнай газеты «Жнзнь». Пад кіраўніцтвам былога галоўнага рэдактара квартальніка «Байрам» Якуба Якубоўскага была распачата праца над унікальным выданнем  энцыклапедычным даведнікам «Татары Беларусі, Летувы і Польшчы». Рукапіс (каля трох тысяч артыкулаў) плануецца падрыхтаваць на сямі мовах народаў свету. На сённяшні дзень падрыхтавана больш за 500 артыкулаў. У 19931998 гадах у Менску адбыліся
    
    16 • МЫ 3 ПАВОЛЖА I КРЫМА
    
    чатыры міжнародныя навуковапрактычныя канферэнцыі, прысвечаныя праблемам вывучэння і захавання багатай спадчыны татарскага народу ў Беларусі. У іх узялі ўдзел больш за 150 навукоўцаў з розных краін свету. Адной з найважнейшых задач у дзейнасці мусульманскіх аб’яднанняў у рэспубліцы застаецца велізарная праца па аднаўленні і будаўніцтве мусульманскіх мячэцяў, культурных цэнтраў, школ; музеяў, бібліятэк і іншых устаноў. Дзякуючы дапамозе мусульманаў з арабскіх краін пабудавана новая мячэць у Смілавічах. У ліпені 1994 года была рэканструявана мячэць у Слоніме Гродзенскай вобласці коштам фундатараў з арабскіх краін і Турцыі. 29 траўня 1999 года адчыніліся дзверы мячэці ў Відзах Віцебскай вобласці. Застаецца неразвязанай праблема  будаўніцтва новай мячэці і культурнага цэнтра ў Менску, фундатарам якіх выступіла вядомая ў свеце дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі  «Rabbita».
       Беларускія татары жывуць у міры і згодзе з усімі грамадзянамі краіны. У сваіх малітвах яны просяць ва Усявышняга Аллага літасці і міласэрнасці да зямлі, якая стала ім Радзімай, да людзей, якіх татары лічаць братамі сваімі.
    
    
    
    
    
    
    
                ВЁЎЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
    
    
    Іван Драўніцкі
    
            ДАРОГА ПАЧЫНАЛАСЯ Ў КАМАЯХ
    
       У Камаях ў 1932 годзе нарадзіўся гісторык, географ, філолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, складальнік энцыклапедый, ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар часопіса татараўмусульманаў «Байрам. Татары на зямлі Беларусі», аўтар гімна беларускіх татараў Якуб Адамавіч Якубоўскі, пра якога пойдзе размова ў гэтай кнізе.
       3 гісторыі мястэчка Камаі. Мястэчка Камаі ўзнікла на высокім узгорку на беразе Малога Камайскага возера ў першым тысячагоддзі нашай эры. Першымі насельнікамі паселішча былі прадстаўнікі фінавугорскіх плямёнаў, якія і пакінулі пасля сябе назву вёскі. Магчыма, назва Камаі выводзіцца з фінскага слова kamai  «хлуд, буралом». Версія мае матэрыяльнае падцвярджэнне: у даваенны час на дне рэчышча Камайкі знаходзілі 12мятровыя ствалы моранага дубатапельца, якія маглі быць зваленыя пад час нейкага стыхійнага бедства. Найбольш верагоднай падаецца другая версія, якая гаворыць, што назва мае повязь з засяленнем гэтай мясцовасці, якое ішло па рэках з нізоўяў у вярхоўі, то назва з коранем «кам» першапачаткова адносілася да ракі. Фінавугорскія мовы даюць зразумелае тлумачэнне: «кам»  «рака», «плынь».
       Упершыню Камаі згадваюцца ў пачатку XVI стагоддзя як маёнтак князя Глеба Юр'евіча Пронскага, потым яго жонкі, а ў 1533м сыноў Андрэя і Фрыдрыха Пронскіх. У 1550 годзе Камаі згадваюцца як мястэчка. Сын Фрыдрыха Аляксандр прадаў Камаі ў 1572 годзе Томашу РудамінуДусяцкаму. РудаміныДусяцкія валодалі мястэчкам да 1721 года. 3 1722 года Камаі належалі Сулістроўскім. 3 1795 года ўвайшлі ў склад Расейскай імперыі, у Віленскі павет.
       Цікавае ў Камаях. Кожнаму, хто будзе ў Камаях, трэба ўбачыць касцёл з ядрамі шведскіх гармат, карціну «Збаўца з хлопчыкам» Альфрэда Ромера і каменны крыж.
    
    18 • ВЁЎ ЛEC MEСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
    
        Камайскі касцёлкрэпасць Яна Хрысціцеля быў пабудаваны ў 16031606 гадах з фундацыі Яна РудаміныДусяцкага, які ахвяраваў на будоўлю шмат сваіх багаццяў. Храм з'яўляецца цікавым турыстычным аб’ектам, які размяшчаецца ў цэнтры вёскі на колішняй гандлёвай плошчы на высокім узгорку. Ён налічвае чатыры стагоддзі і не мае аналагаў, у яго архітэктуры сумяшчаюцца рысы готыкі, рэнесанса і барока. Сцены касцёла, таўшчыня якіх дасягае 22,5 метра, захоўваюць у сабе шведскія ядры часоў Паўночнай вайны. Расказваюць, што ад касцёла падземны ход вёў да азярца, праз яго ў выпадку асады можна было звязацца з наваколлем.
        Будынак рэстаўравалі ў XVII стагоддзі, а таксама ў 17261736 гадах. У 1778 годзе да касцёла прыбудавалі шасціваконную капліцу з крыптай.
        У храме чатыры разныя драўляныя алтары. У цэнтры аднаго з іхалтарны абраз «Маці Божая з дзіцем» у сярэбраным чаканным абкладзе. Абраз быў напісаны прыкладна ў 1610 годзе ў Кракаве. Яго яшчэ называюць «Мадона смутку» або «Смутная мадона», «Маці Божая Чанстахоўская». Па інвентары XVIII стагоддзя абраз пазначаны як цудадзейны.
        У касцёле меўся арнат, у цэнтральную частку якога быў ушыты фрагмент слуцкага пояса. Арнат у 1972 годзе забралі ў адзін з музеяў горада Менска. На хорах устаноўлены арган канца XVIII стагоддзя. У сутарэннях касцёла знаходзяцца шматлікія пахаванні з надпісамі на каменных плітах.
        У касцёле злева ад алтара змешчаны абраз «Збаўца з хлопчыкам». Сенсацыя адбылася ў 2002 годзе, калі мастак Алесь Цыркуноў і святар Яцак Гутман высветлілі, што абраз намаляваў мастак Альфрэд Ромер з суседняга Каралінова.
        Свой лёс бывае не толькі ў карцін, але і ў іхніх аўтараў. Пра мастака Альфрэда Ізыдора Ромера забыліся, ва ўсякім выпадку, на Пастаўшчыне. Забыліся надоўга і ўспомнілі толькі больш як праз стагоддзе. Згаданы вышэй твор  апошняя работа мастака, якую вернікі лічаць абразом.
        Мастакфілосаф уклаў у гэты вобраз глыбокі сэнс, сцвердзіў свой светапогляд, сваё бачанне і разуменне гісторыі беларусаў. У постаці моцна пакрыўджанага хлопчыка паднявольнага краю мы бачым не рабскую пакорлівасць лёсу, а смутак, не разгубленасць, а годную шляхетнасць і веру ў будучыню. Гэта вобраз нашага беларускага народа, прасякнуты духам няскоранасці, трываласці і веры ў перамогу, у шчаслівую будучыню.
    
    ДАРОГА ПАЧЫНАЛАСЯ Ў КАМАЯХ • 19
    
        Недалёка ад касцёла стаіць каменны крыж вышынёй каля 2,5 метраў, шырынёй па гарызантальнай папярэчыне амаль 2 метра, вертыкальная частка крыжа мае чатырохгранную форму. Крыж з'яўляецца своеасаблівым сімвалам Камаяў. Высечаны ён у XVXVI стагоддзях з вялікага валуна ружовага граніту, які быў прынесены сюды з Скандынавіі ў час апошняга зледзянення 2017 тысяч гадоў таму.
        Паходжанне і ўзрост крыжа не выяўлены. Мяркуецца, што тут стаяў паганскі каменны ідал  баба. Пасля 980 года сюды стала пранікаць хрысціянства, але людзі не забывалі і сваіх адвечных багоў. Быў час, калі на Камайшчыне лютавала хвароба, смерць касіла людзей. Малітвы і ахвяры не дапамагалі. Тады здарыўся цуд: хвораму старцу ў сне анёл сказаў, што хвароба адступіць у тым выпадку, калі гэту каменную бабу пераробяць на крыж і выб’юць на ім знакі  абярэгі ад хваробы. Калі параду анёла выканалі, хвароба адступілася. Сакральныя знакі захаваліся, але іх прачытаць не дадзена нікому. На крыжы высечана трохкутная ніша  сімвал еднасці Бога Бацькі, Сына і Святога Духа.
        Існуе яшчэ адно паданне. Кажуць, што калісьці на месцы каменнага крыжа стаяў касцёл. У час аднаго з чарговых нашэсцяў ворагаў на гэту зямлю мясцовыя людзі схаваліся ў храме. Заваёўнікі ўзялі касцёл у аблогу і пачалі штурм. Мужна бараніліся жыхары, але сілы былі няроўныя. I калі ворагі ўжо былі гатовыя ўварвацца пад сутарэнні храма, абаронцы палі на калені і пачалі разам маліцца  прасіць у Бога паратунку. Раптам нетры разышліся і касцёл праваліўся пад зямлю. На паверхні застаўся толькі купальны крыж, які акамянеў і захаваўся да цяперашняга часу.
        У апошнія гады ў касцёле ўстаноўлены памятныя пліты ў гонар паэтасвятара Казіміра Сваяка, арганіста Браніслава Руткоўскага і мастака Альфрэда Ромера.
        Па ініцыятыве ксяндза Яцака Гутмана і Юрася Гарбінскага ў Камаях адноўлены таксама даваенныя габрэйскія могілкі. На камяніпомніку выбіты словы з Талмуда: «Ведай, адкуль ты пайшоў і куды йдзеш...» Гэтыя словы  не толькі памяць аб памерлых, але і наказ для ўсіх нас.
    
    20 • ВЁЎЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
    
    
            ЛЁСАМ ЗВЯЗАНЫЯ 3 КАМАЯМІ
    
        У мястэчку Камаі здаўна дружна супольна жылі і жывуць людзі розных нацÑ