• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ршы радок гімна татараў Беларусі «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі», словы якога напісаў Якуб Якубоўскі, а варыянты музыкі стварылі татарскія кампазітары  Алег Гембіцкі разам з Якавам Канапацкім
    
    10 • ПРАДМОВА
    
           і 12гадовая Дзінара Мазітава. Менавіта Іман  святая вера татараўмусульманаў  дапамагла ім захаваць сваю адметнасць і не рашчыніцца ў тытульнай нацыі. I яшчэ  упэўненасць у тым, што татары, хоць іх няшмат, разам з 10мільённым народам Беларусі нечага вартыя ў свеце. Гэтыя словы прыводзіць знакаміты беларускі літаратуразнавец з Масквы Аляксей Каўка ў нататцы «Высь мінарэта», прысвечананай памяці Якуба Якубоўскага, дзе зазначыў, што гэтае «нечага вартыя» бліскуча рэалізавана ў лёсе і творчасці многіх знакамітых татараў з Беларусі.
               Кніга ўтрымлівае нарысы пра родныя мясціны, дзяцінства, сям’ю Якуба Якубоўскага, яго асабістыя артыкулы, нататкі і інтэрв’ю. У кнізе змешчаны таксама ўспаміны людзей, з кім спадар Якуб разам працаваў, змагаўся за беларускую і татарскую справы, што дазваляе больш глыбока зразумець Асобу гэтага чалавека.
    Укладальнікі
    
    
    
    
    
    
    
                МЫ 3 ПАВОЛЖА I КРЫМА
    
    
            БЕЛАРУСКІЯ ТАТАРЫ. ГІСТАРЫЧНЫ ЛЁС НАРОДА I КУЛЬТУРЫ
    
    Ібрагім Канапацкі
       Шэсць стагоддзяўжывуць на беларускай зямлі татары, якія рознымі шляхамі прыйшлі сюды з стэпаў Паволжа і Крыма. Тут іхняя радзіма, гэтую зямлю іхнія продкі разам з беларусамі, палякамі і летувісамі баранілі ад ворагаў. Нашчадкі ардынцаў носяць імёны татараўмусульманаў, хаця чатырыста гадоў таму перайшлі на беларускую і польскую мовы. Сёння іх адрознівае ад астатніх мясцовых жыхароў перадусім рэлігія. Іслам, зберажоны татарамі ў хрысціянскім асяроддзі, захоўваў іх у супольнасці і вылучаў сярод іншых народаў гэтай зямлі.
       Літоўскія (або беларускія) татары склаліся як народнасць у XIVXVI стагоддзях у перыяд існавання Залатой Арды I пасля яе распаду, калі адбывалася фармаванне асобных цюрцкамоўных народнасцяў пад агульнай назвай  татары. Асаблівасць фармавання літоўскіх (беларускіх) татараў у тым, што тэрыторыю, дзе гістарычна сканцэнтравалася гэта народнасць, займае не толькі сучасная Беларусь, але і Летува (Жамойць). Гісторыкі і этнографы называюць гэту народнасць літоўскія, або заходнія, татары. Яны мовай і побытам вельмі блізкія да славян, але пры гэтым разумеюць сваю адметнасць. Нават тыя спаміж іх, што прынялі хрысціянскую веру і ўжо даўно перажаніліся з хрысціянкамі, памятаюць пра сваё татарскае паходжанне, прыязна ставяцца да сваіх суродзічаў, бяруць удзел у іхніх культурнаасветных справах.
       З'яўленне татараў на беларускай зямлі стала вынікам разнастайных зносін Вялікага Княства Літоўскага з Залатой Ардой. У 1321 годзе Гедзімін з дапамогаю татарскага войска здабыў вялікую перамогу над крыжакамі. Магутная дзяржава Гедзімінавічаў не скарылася Залатой Ардзе і не плаціла даніну татарам. Задоўга да Кулікоўскай бітвы (1380), калі князі УладзіміраСуздальскай Русі былі вернымі васаламі
    
    
    12 • МЫ 3 ПАВОЛЖА I КРЫМА
    
    і слугамі Чынгізідаў, Вялікае Княства Літоўскае кінула смелы выклік Ардзе. Менавіта Вільня на доўгія дзесяцігоддзі стала асноўным цэнтрам аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў. Разгром Альгердам трох ордаў, што панавалі ў Паўночным Прычарнамор’і, у бітве на Сініх Водах (восень 1362 г.) дазволіў пашырыць уладанні княства на поўдні да вусця Дняпра і Днястра, усталяваць уладу Гедзімінавічаў над Кіеўскім і Валынскім княствамі, Падоліяй, Чарнігаўшчынай і Севершчынай. Альгерд за два дзесяцігоддзі да Кулікоўскай бітвы ўчыніў пераломную паразу Залатой Ардзе. Арда страціла кантроль над значнымі тэрыторыямі. Але нялравільна было б уяўляць стасункі Вялікага Княства Літоўскага з Ардою як толькі бясконцы перыяд супрацьстаяння. He, ім здаралася нават ствараць альянсы супроць агульных супернікаў. Апошняму спрыяў і той факт, што ў самой Ардзе змагаліся за ўладу розныя групоўкі, і звычайна князі маглі разлічваць на хаўрус з тым або іншым прэтэндэнтам на трон у Сараі. На мяжы XIV і XV стагоддзяў Залатую Арду саслаблялі шматлікія дынастычныя сваркі. Гэта сталася адной з прычын з’яўлення значнай колькасці татарскіх перасяленцаў у Беларусі.
       Татары з Крыму перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае таму, што Тахтамыша, які прыйшоў да Вітаўта ў 1398 годзе, яны ўсё яшчэ лічылі ханам Залатой Арды, Чынгізідам. Вось за ім  за сваім законным уладаром  і пайшлі татары з сем’ямі і маёмасцю ў новыя месцы, дзе ім абяцалі зямлю і свабоднае вызнанне мусульманскай веры. Паводле татарскай традыцыі, літоўскія (беларускія) татары самі сябе ніколі не лічылі палоннымі Вітаўта, таму і ахвотна служылі свайму беламу хану, якога называлі Ваттадам  сваім апірышчам. Такім чынам, пачатак татарскай супольнасці на Беларусі паклалі добраахвотныя пасяленцы. Пасля, да пачатку XVI стагоддзя, татарская «дыяспара» папаўнялася пераважна за кошт эмігрантаў з Арды.
       Палітыку Вітаўта, мэтай якога было ўмацаванне межаў Вялікага Княства Літоўскага шляхам набыцця хаўруснікаў, у тым ліку і з Залатой Арды (перш за ўсё дзеля барацьбы з маскоўскімі князямі), працягвалі ягоныя наступнікі. Нягледзячы на шэраг замірэнняў з княствам, крымскія татары ўчыняюць напады на яго землі. Найбольш разбуральнымі былі татарскія набегі ў 1508, 1510, 1521 і 1527 гадах. Крымскім ханам захоўваць мір з Літвой і Польшчай было няпроста. Папершае, асобныя орды не падпарадкоўваліся цэнтральнай уладзе і з уласнай ініцыятывы нападалі на Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу. Падругое, часта гэтыя паходы былі адказам на падоб
    
    ГІСТАРЫЧНЫ ЛЁС НАРОДА I КУЛЬТУРЫ • 13
    
    ныя набегі запарожцаў, што лічыліся пад уладай польскага караля. Запарожцы, як вядома, часам даходзілі да сталіцы Атаманскай імперыі  Стамбула, што давала падставы для безупынных канфліктаў Польшчы і Літвы, з аднаго боку, Турцыі і Крыму  з другога. Татараў, якія траплялі ў палон, сялілі, згодна з звычаем, ў гарадах і мястэчках Беларусі.
       Рассяленню татараў на землях Беларусі і Летувы спрыялі Казімір Ягелончык, Аляксандр і Жыгімонт Стары. Узаемадачыненні беларускіх татараў і беларусаў амаль заўсёды былі мірнымі. Татары нагэтулькі зжыліся з мясцовым насельніцтвам, што часта нават выступалі супраць сваіх аднаверцаў  крымскіх татараў і нагайцаў, якія ў час рабаўнічых нападаў дасягалі беларускіх вёсак і гарадоў. У пазнейшыя часы разам з беларускімі, польскімі і летувіскімі патрыётамі татары змагаліся за вызваленне Рэчы Паспалітай ад захопнікаў.
       Татарскія пасяленцы ў Беларусі доўгі час захоўвалі свае традыцыі, сацыяльнаплямёнавую арганізацыю, абрады і мусульманскую веру, якой трымаюцца і цяпер. Паводле сацыяльнаправавога становішча большую частку беларускіх татараў адносілі да служылага люду шляхты, якая не плаціла пагалоўнага падатку, а з дзяржавай разлічвалася крывёю  неадкладна станавілася пад баявыя штандары вялікага князя і караля. Гэта было лацверджана дзвюма «прывілеямі» Сцяпана Батуры (1576) і прывілеямі Жыгімонта Вазы (1608), Уладзіслава Вазы (1634) ды іншымі.
       Гербы і геральдычныя знакі XVIXIX стагоддзяў сведчаць, што ў Беларусі было больш за 50 вядомых татарскіх родаў. Аселая татарская арыстакратыя ператварылася ў магнатаў  уладальнікаў маёнткаў, фальваркаў і невялікіх вёсак. Большасць пасяленцаў, аднак, былі звычайнымі земляробамі. Местачковыя і гарадскія татары займаліся возніцтвам, гародніцтвам, кушнерствам, гарбарствам, кравецкай справай, выраблялі посуд. Яны засялялі звычайна ўскраіны і прадмесці.
       Перад Першай сусветнай вайной (19141918) на тэрыторыі ПаўночнаЗаходняга краю Расіі жыло каля 14 тысяч татараўмусульманаў. У Польшчы ў міжваенны перыяд (19181939) вялася вялікая праца па адраджэнні культуры татарскага народу. Было створана Мусульманскае рэлігійнае задзіночанне (1925), Культурнаасветнае задзіночанне татараў Польшчы (1926). Выдаваліся «Татарскі штогоднік», часопісы «Татарскае жыццё», «Ісламскі агляд», мусульманскія календары, падручнікі для татарскіх дзяцей, асобныя суры (раздзе
    
    14 • МЫ 3 ПАВОЛЖА I КРЫМА
    
    лы) з Кур’ана на арабскай і польскай мовах. Вялікай падзеяй у жыцці татараў стаў выхад у свет «Гербоўніка татарскіх сем’яў у Польшчы», складзенага ў 1929 годзе Станіславам Дзедулевічам. У месцах кампактнага пражывання татараўмусульманаў татарскія дзеці вывучалі іслам у агульнаадукацыйных школах. Нацыянальнакультурнае адраджэнне татараў у Польшчы падтрымлівалі дзяржаўныя і навуковыя ўстановы гэтай краіны. Штогод на патрэбы татараўмусульманаў польская дзяржава выдаткоўвала каля 57 тыс. злотых. Адраджэнне мусульманскай веры і татарскай культуры ў Польшчы было перапынена Другой сусветнай вайной. Шмат татараў загінула на франтах, а пасля заканчэння вайны ў 1945 годзе многія з іх трапілі ў савецкія канцлагеры.
        Татарам, якія жылі ў міжваенны час у БССР, забаранялі перапісвацца з сваякамі ў Польшчы ці Летуве. Пераследаваліся імамы (мулы), настаўнікі мусульманскай рэлігіі (годжыя), усе, хто збярог свяшчэнныя кнігі  Кур’аны, «Хамаілы», «АльКітабы». Дзеці вернікаў, асабліва імамаў, не маглі займаць хоць якую значную пасаду, нават калі выдатна вучыліся і мелі добрую адукацыю. Расейскамоўнае насельніцтва падазрона глядзела на татараў, якія на людзях размаўлялі пабеларуску. Многія татарымусульмане, каб не трапіць у Сібір, самі пакінулі родныя мясціны  як былыя грамадзяне Польшчы яны атрымалі магчымасць выехаць на захад. Мусульманская культура татараў Беларусі, Летувы і Польшчы, збераганая цягам стагоддзяў, за гады савецкай улады прыйшла ў заняпад. Закрываліся, руйнаваліся мячэці, забываліся традыцыі. 3 дзевятнаццаці мячэцяў, якія былі на тэрыторыі Беларусі перад Другой сусветнай вайной, дзейнай засталася толькі адна  у Іўі Гарадзенскай вобласці. Апошняй, ужо ў 1960х гадах, была зруйнавана менская мячэць  адзіная мураваная мячэць на Беларусі, што стаяла на Татарскім канцы горада на месцы колішняй драўлянай (XVI ст.). Прыкладна гэтым жа часам быў знішчаны мізар (татарскі могільнік). Зніклі і вуліцы Малая татарская і Вялікая татарская  іх перайменавалі ў Дзмітрава і Паркавую магістраль.
        Панаванне таталітарнага рэжыму ў СССР прывяло да заняпаду татарскай меншасці БеларÑ