Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
½тоўныя артыкулы па гідралогіі, метэаралогіі, фізічнай і эканамічнай геаграфіі СССР, Беларусі, замежных краінах і іншай тэматыцы для многіх энцыклапедычных выданняў. Жыве ў Менску.
134 • ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Вайткевіч Вячаслаў Сцяпанавіч мовазнавец, выдавец. Нарадзіўся ў 1941 годзе. Карэнны менчук шляхоцкага паходжання. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966 г.). Працаваў старшым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі ў былой БелСЭ (да 1983 г.). Браў удзел у стварэнні 12тамовай універсальнай «Беларускай савецкай энцыклапедыі» (1969—1975 гг.), 5тамовай «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (19841987 гг.) ды іншых энцыклапедый. Ад 1983 года загадчык аддзела эстэтыкі, тэорыі і гісторыі мастацтва часопіса «Мастацтва Беларусі» («Мастацтва»), дзе працаваў да 2005 года. Жыве ў Менску.
Гучок Яўген Сяргеевіч беларускі паэт, публіцыст. Нарадзіўся у Слуцку ў 1940 годзе. Бацька яго паходзіць з чэхаў, маці з княскага роду Алелькавічаў. У 19601963 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў філфак БДУ (1968 г.), а крыху пазней аспірантуру пры ім. Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Ад 1971 года на працягу 30 гадоў працаваў рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета» (рэдакцыя гісторыі і геаграфіі). Браў удзел у арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і БНФ «Адраджэнне». Грамадскім Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (2006 г.). Занесены у кнігу гонару клуба «Спадчына» «Рупліўцы твае, Беларусь». Сябар рэдактарскай групы часопіса «Байрам». У 2014 годзе вышла яго чатырнаццатая кніга «Альгерд Абуховіч». Шмат друкуецца ў перыядычных выданнях «Наша слова», «Народная воля» і інш. Жыве ў Менску.
Канапацкі Ібрагім Барысавіч гісторык, грамадскі і рэлігійны дзяяч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, адзін з лідэраў татарскага адраджэння ў Беларусі. Нарадзіўся ў Смілавічах у 1949 годзе. Паходзіць з шляхоцкага роду. У 1990х гадах стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага згуртавання татараўмусульманаў «АльКітаб» («Кніга»); ад 2000 Беларускае грамадзкае згуртаванне татараў «Зікр ульКітаб» («Памяць і кніга»). Уваходзіў у склад кіраўніцтва мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Беларусі муфтэят, стаўшы намеснікам муфція і старшынёй мусульманскай суполкі Менска. Быў галоўным рэдактарам часопісаў «Байрам», «АльНслам», газет «Жнзнь» і «Жыццё татарскае», «Календара татараўмусульманаў Беларусі». Даследаваў гісторыю татараў на Беларусі. Асноўныя вынікі апублікаваны ў кнігах «Беларускія татары; мінулае і сучаснасць» (1993; у суаўтарстве з С. Думіным), «Гісторыя і культура беларускіх татар» (2000; у суаўтарстве з А. Смолікам). Прыкладаў вялікія намаганні для адбудовы мячэцяў у Беларусі, стварэння татарскага культурнага цэнтра ў Іўі, падтрымліваў шчыльныя сувязі з мусульманскім светам, годна прадстаўляў беларускіх татараў на міжнародных форумах. У педуніверсітэце чытаў лекцыі па гісторыі на беларускай мове. Камітэтам Ушанавання адным з першых уга
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ • 135
нараваны медалём і дыпломам Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі» (1998). Занесены у кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». Памёр у 2005 годзе. Пахаваны ў Смілавічах.
Канапацкі Мустафа Барысавіч кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ. Нарадзіўся ў Смілавічах ў 1952 годзе. Скончыў Менскі педагагічны інстытут (1983 г.) па спецыяльнасці гісторыя і замежныя мовы, аспірантуру (1988 г.). Тэматыка навуковых даследаванняў палітыка, рэлігія, тэорыя палітычнай сістэмы. Замяніў свайго брата Ібрагіма Канапацкага ў справах мусульманскай суполкі горада Менска. Жыве ў Менску.
Качкоў Юры Пятровіч кандыдат геаграфічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалогіі ландшафтаў геаграфічнага факультэта БДУ. Нарадзіўся у г. Ахалцыхе ў Грузіі ў 1937 годзе. Бацька быў там пагранічнікам (а родам ён з Архангельску). Дзесяцігодку скончыў у Карэлічах. вышэйшую адукацыю атрымаў на геаграфічным факультэце БДУ (1959 г.), пасля заканчэння якога працаваў у Беларускім навуковадаследчым інстытуце глебазнаўства. Навуковыя даследаванні і публікацыі па картаграфаванню, раянаванню, тыпалогіі і маніторынгу глебавага покрыва і ландшафтаў тэрыторыі Беларусі, у т. л. у Белавежскай пушчы, Браслаўскім нацыянальным парку, у Нацыянальным парку «Нарачанскі» і шмат якіх заказніках. Жыве ў Менску.
Крэнь Ірына Платонаўна літаратар, выдавец. Нарадзілася на Наваградчыне ў сяле Ярашоўка ў 1930 годзе. Дачка рэпрэсаванага літаратара Платона Крэня, які вярнуўся дамоў з ГУЛАГу ў 1953 годзе. Скончыла беларускае аддзяленне філфака БДУ (1953 г.). Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры, у галоўнай рэдакцыі «БелСЭ» навуковым рэдактарам у групе транскрыпцыі, у Інстытуце педагогікі, стыльрэдактарам у газеце «Наша слова». У яе шмат артыкулаў пра пісьменнікаў, навукоўцаў, дзеячоў культуры, займалася даследаваннем жыцця і творчасці Максіма Багдановіча і ўсяго, што было з ім звязана. 3 яе ўдзелам убачыў свет альбом пра Францішка Багушэвіча (1986 г.). Узлётам Ірыны Крэнь быў і яе празаічны дэбют у «Маладосці» апавяданнем пра Чабатара. Ірына сабрала ўсе бацькавы творы вершы на дзвюх мовах і ўспаміны і выпусціла асобнаю кніжкай у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» пад назваю «Бывай, Ярашоўка!» (1999 г.). Памерла ў 2005 годзе. Пахавана ў Менску.
Лашкевіч Аляксандр Аляксандравіч гісторык, архівіст, кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў Барысаве ў 1953 годзе. Скончыў Гомельскі ўніверсітэт (1975 г.). Кандыдатскую работу абараніў у Маскве ў Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі (1989 г.). Навуковыя даследаванні па гісторыі другой паловы XIX пачатку XX стагоддзя. На пенсіі, апошнім часам
136 • ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (19932013 гг.). Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў і допісаў у часопісе «Байрам». Жыве ў Менску.
Лыч Леанід Міхайлавіч доктар гістарычных навук, прафесар. Ганаровы сябар клуба «Спадчына» (1994 г.), намеснік старшыні Камітэта Ушанавання. Нарадзіўся ў в. Магільнае Уздзенскага раёна ў 1929 годзе. Скончыў Башкірскі педагагічны інстытут (1957 г.). Працаваў настаўнікам. Ад 1962 года у Інстытуце гісторыі АН БССР (цяпер НАН Беларусі). Даследаваў пытанні сацыяльнакласавых дачыненняў у савецкі час, гісторыю беларускай чыгункі, пазней праблематыку айчыннай культуры, моўнай палітыкі ў XIXXX стагоддзях, міжнацыянальныя адносіны ў XX стагоддзі ў Беларусі. Аўтар шматлікіх манаграфій і навуковапубліцыстычных артыкулаў на гэтыя тэмы. Найважнейшыя навуковыя творы апошніх гадоў: «Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты», «Першаму з’езду беларусаў свету 20 гадоў», «Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў гарант захавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці», «Міжваенная беларусізацыя, яе ўрокі», «Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак», «Моладзі праўдзівую гісторыю Беларусі». Жыве ў Менску.
Маліноўскі Міхась Міхайлавіч краязнавец, журналіст, перакладнік. Сябар былога Саюза журналістаў СССР (1976 г.), правадзейны сябар Геаграфічнага таварыства пры Акадэміі навук СССР (1979 г.). Нарадзіўся ў вёсцы Угрынь (хутар Равеста) Зэльвенскага раёна ў 1945 годзе ў сялянскай сям'і. Бацька загінуў у год заканчэння Другой сусветнай вайны. Выхоўваўся ў дзіцячым доме і школеінтэрнаце, быў вайскоўцам (19641991 гг.), скончыў Свярдлоўскае вышэйшае вайсковапалітычнае танкаваартылерыйскае вучылішча (1978 г), завочна з адзнакай Амурскае абласное культурнаасветнае вучылішча Міністэрства культуры РСФСР (г. Благавешчанск, 1984 г.). Ад 1991 года жыве ў Беларусі. Публікуецца ў перыядычным друку на тэмы гісторыі, культуры, літаратуры, вайсковай справы, патрыятычнага выхавання і інш. Занесены ў кнігудаведнік «Людзі культуры Гродзеншчыны» і «Памяць» Ашмянскага раёна. Актыўны аўтар часопіса «Байрам», мае плённыя стасункі з грамадскім аб’яднаннем татараў «Зікр ульКітаб» і мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем Беларусі. Жыве ў Баранавічах.
Меметаў Ісмаіл Ісмаілавіч вайсковец, папулярызатар гісторыі крымскіх татараў. Нарадзіўся ўсяле БіюкКаралёз Бахчысарайскага павета ў 1916 годзе. Удзельнік Другой сусветнай вайны, падпалкоўнік. Ганаровы сябар Беларускага згуртавання татараўмусульманаў «АльКітаб», шмат зрабіў для азнаямлення беларускіх татараў з гісторыяй, мовай і культурай крымскіх татараў, актыўна супрацоўнічаў з рэдактарскай групай часопіса «Байрам», у прыватнасці рыхтаваў крымскататарскабеларускі слоўнік. Памёр ў 1997 годзе. Пахаваны ў Менску.
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ • 137
Цыркуноў Алесь Іванавіч мастакжывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Лясань Жлобінскага раёна ў 1948 годзе. Скончыў Менскі тэатральнамастацкі інстытут (1976 г.). Сябар Беларускага саюза мастакоў (суполка «Пагоня»), Намеснік старшыні клуба «Спадчына». Творы знаходзяцца ў Старадарожскім мастацкім музеі Анатоля Белага, прыватных зборах за межамі Беларусі, у музеях Менска ды іншых гарадоў Беларусі. Удзельнік выставаў: Рэспубліканская выстаўка «Слава працы» (1976 г.), групавыя выставы за мяжой у складзе суполак: «Няміга 17» (1990 г., Рыга), «Пагоня» (1991 г., Вільня) ды інш. Пасля Чарнобыльскай аварыі сюжэты твораў набылі нацыянальную тэматыку. Аўтар архітэктурнамемарыяльных знакаў, у тым ліку ў Нарачанскім краі «Помнік пані Вандзе Ромер» (18501944 гг.) у в. Каралінова Пастаўскага раёна; «Крыж усім святым Беларусі ў 2000годдзе нараджэння Хрыстова» (усталяваны ў в. Чэхі Мядзельскага раёна). Тэма суіснавання беларусаў і татараў, іх культуры і рэлігіі на нашай зямлі адлюстравана ў трытворы «Адвечнае святло Беларусі», часткова ў кампазіцыі партрэта Якуба Якубоўскага. За актыўную дзейнасць на ніве нацыянальнага Адраджэння Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба «Пагоня» (1997 г.), ордэнам «Гонар Айчыны» (2000 г.) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларус