Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
ежаць і беларускія татары. Таму ва ўсім тым, што ім удалося дасягнуць з канца 1980х гадоў у нацыянальнакультурным адраджэнні, постаць такога славутага змагара за гэтую святую ідэю, як Якуб Якубоўскі, ва ўсёй сваёй велічы добра бачыцца і ў бяззоркавую ноч, і пры густым дзённым тумане. Ці размова заходзіць пра стварэнне Беларускага згуртавання татараўмусульманаў «АльКітаб» і заснаванне іх друкаванага перыядычнага органа штоквартальніка «Байрам. Татары на зямлі Беларусі», ці пра падрыхтоўку і правядзенне навуковапрактычных канферэнцый па татарскай праблематыцы, закладку мячэці ў Менску, арганізацыю нядзельных школ для татарскіх дзяцей, ці пра ладаванне святочных імпрэзаў з нагоды 600годдзя пасялення татараўмусульманаў у Вялікім Княстве Літоўскім усюды перад намі паўстае асоба Якуба Якубоўскага. Праўда, ён неяк умеў вельмі спрытна хаваць сябе ў цень і заставацца незаўважаным не толькі для старонняга вока, але і для блізкіх сяброў, з якімі нястомна працаваў на карысць татарскай справы. Шмат хто ведае, што Якуб Якубоўскі быў нязменным галоўным рэдактарам 28 нумароў часопіса «Байрам», але дзе, у якім з нумароў гэта пазначана? He знойдзем такога. Больш за тое, і ў шэрагу нумароў гэтага перыядычнага выдання мы не знаходзім імя Якуба Якубоўскага нават сярод рэдактарскай групы. He думаю, што такая канспірацыя выклікалася нейкімі надзвычай важнымі абставінамі.
116 • ЗАМЕСТЗАКАНЧЭННЯ
Відаць, з прычыны вялікай сціпласці, уласцівай гэтаму чалавеку, ён проста сам не ўносіў свайго прозвішча ў склад рэдкалегіі, на што ніхто з яе сяброў не звяртаў асаблівай увагі, бо не сумняваўся ў прыналежнасці яму галоўнай ролі ў выхадзе кожнага нумара «Байрама». Але ці ўсе з чытачоў ведалі пра гэта, беручы ў рукі часопіс? Вядома, не ўсе. Гэтага не будуць ведаць і з гадамі, што не дасць магчымасці скласці правільнае ўяўленне пра ўклад Якуба Якубоўскага ў станаўленне і развіццё татарскай перыёдыкі ў Беларусі. Незалежна ад таго, з якой прычыны мы не бачым імя гэтага выдатнага чалавека там, дзе яно павінна прысутнічаць, гэтакае становішча пакідаць без увагі нельга. Народ павінен ведаць сваіх герояў, а тым больш такая невялікая этнічная супольнасць, якой з’яўляюцца беларускія татары.
Добра ведаючы, што на працягу выдання ўсіх 28 нумароў штоквартальніка «Байрам» яго галоўным дойлідам быў Якуб Якубоўскі, сцверджу, што з гэтай нялёгкай, вельмі адказнай функцыяй ён спраўляўся на выдатна з плюсам. Паводле раздзелаў часопіс вельмі арыгінальны, мала ў чым падобны да іншых аналагічных перыёдыкаў. У ім абавязкова знойдзеш штосьці важнае, асабліва для мусульманаў, з іх Кур’ана, карысныя ўрыўкі з іншых кніг рэлігійнага зместу. 3 цікавасцю чытаецца даведачны матэрыял з задуманага да выдання «Энцыклапедычнага даведніка». I зусім апраўдана, што з першага і да апошняга нумара «Байрама» ён прыстойна спраўляўся з функцыяй абуджальніка гістарычнай памяці беларускіх татараў. Кожны, хто знайшоў бы вольны час і ўважліва прачытаў усе гістарычныя артыкулы «Байрама», даволі дакладна ведаў бы гісторыю беларускіх татараў. Веды пра іх дапаўняюцца яшчэ і тым, што рэдакцыя часопіса ахвотна дае магчымасць выступіць на яго старонках аўтарам і па тых праблемах гісторыі Беларусі, без раскрыцця якіх немагчыма было б стварыць большменш поўны малюнак і гісторыі татараў. Такой практыкі, якую гэтак актыўна ініцыяваў галоўны рэдактар часопіса «Байрам» Якуб Якубоўскі, варта трымацца і надалей, бо карысць ад яе відавочная. За надзвычай станоўчае і нават фенаменальнае трэба прызнаць, што за 600гадовае жыццё татараў у Беларусі яны не зрабіліся абыякавымі да таго, што адбывалася на іх прарадзіме. Таму рэдакцыя часопіса «Байрам» вельмі правільна робіць, што падтрымлівае гэтае святое пачуццё. Тут столькі гістарычнага матэрыялу пра паволжскіх і крымскіх татараў, што яго хапіла б пры адпаведнай апрацоўцы на дзясяткі курсавых і дыпломных працаў, што выконваюцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Знаёмства з такім
ЯКУБОЎСКІ I АБУДЖЭННЕ БЕЛАРУСКІХ ТАТАРАЎ • 117
матэрыялам не толькі ўзбагачае гістарычную памяць беларускіх татараў, але і дае магчымасць лепш зразумець сваю прыналежнасць да шматмільённай татарскай супольнасці свету. Лічу, што і надалей гэткія матэрыялы павінны займаць належнае месца на старонках штоквартальніка «Байрам».
Цалкам апраўдана змяшчэнне з нумара ў нумар крымскататарскабеларускага слоўніка. Калі знаёмішся з яго паасобнымі словамі, адразу адчуваеш прыгажосць, самабытнасць крымскататарскай мовы. He перабольшу, калі скажу, што выпускам крымскататарскабеларускага слоўніка будзе ўнесены каштоўны ўклад у цюрцкае і беларускае мовазнаўства. Гэтага ўкладу проста нельга будзе не заўважыць Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
Ёсць у часопіса «Байрам» і шмат іншых станоўчых бакоў, за што трэба дзякаваць найперш яго галоўнаму рэдактару. Сваім укладам у стварэнне гэтага цікавага перыядычнага выдання ён заслугоўвае права на неўміручасць у памяці беларускіх татараў. Таму мяне нямала здзівіла афіцыйная інфармацыя на старонцы трэцяга нумара часопіса «Байрам» за 1998 год. Там змешчаны загад аб узнагароджанні Ганаровай граматай Дзяржкамітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь асобаў, якія маюць значныя дасягненні ў справе татарскага адраджэння. Такіх асобаў (агульнай колькасцю чатыры чалавекі) вызначыла Праўленне Беларускага аб’яднання татараўмусульманаў «АльКітаб». У дачыненні да кожнага з пералічаных не можа быць аніякіх пярэчанняў. Толькі губляешся ў здагадках: а чаму ў спісе адсутнічае імя Якуба Якубоускага?
He толькі сівая мінуўшчына, але і сучаснасць даюць нам безліч лрыкладаў цеснага сужыцця беларусаў з татарамі. Таму, каб гаварыць, аналізаваць праблемы, што стаяць перад беларускімі татарамі на рубяжы XX і XXI стагоддзяў, другога і трэцяга тысячагоддзяў, трэба хоць у самых агульных рысах сказаць пра такога роду беларускія праблемы.
Як гэта ні парадаксальна, беларусы, якія доўгі час (з 1 студзеня 1919 г.) жылі ва ўласнай дзяржаве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (БССР), дзесьці праз 2030 гадоў ужо ўшчыльную сутыкнуліся з праблемай захавання сябе як самабытнага этнасу. Цяпер нам добра зразумелыя прычыны такой трагедыі: БССР не была як след беларускай дзяржавай, Масква ў дачыненні да яе праводзіла жорскую русіфікатарскую палітыку. Прыпыніць размах
118 • ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ
асіміляцыйных працэсаў, але не цалкам зліквідаваць іх, дапамагла абвешчаная генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым перабудова. Усё, што на гэты час засталося здаровым, прыродна чыстым, не засмечаным у зношаным беларускім арганізме, прыйшло ў рух. На паверхню ўсплыло і вельмі хутка набыло шырокую папулярнасць у народзе даўно забытае слова Адраджэнне.
Зусім заканамерна, што разам з нацыянальным рухам тытульнага народа Беларусі адбылося абуджэнне ўсіх яе этнічных супольнасцяў, у тым ліку і адной з самых старажытных на нашай зямлі татарскай. Прычым усе гэтыя супольнасці пачалі ратавацца не ад нацыянальнага ўціску тытульнага народа, як гэта практычна бывае ва ўсіх поліэтнічных дзяржавах, а ад русіфікацыі. Вось у такім гуртавым змаганні і адбывалася яднанне ўсіх нацыянальных рухаў у Беларусі, асяродкам якога стаў нацыянальны рух яе карэннага насельніцтва. 3 гэтай прычыны актывісты беларускага нацыянальнакультурнага адраджэння не толькі не перашкаджалі, а наадварот, усяляк спрыялі ўлучэнню ў такі прагрэсіўны рух усіх этнічных супольнасцяў нашага краю. У належнай меры адчулі на сабе гэта і беларускія татары, што толькі спрыяла актывізацыі іх удзелу ў нацыянальнакультурным адраджэнні.
Як і прынята ва ўсіх падобных выпадках, беларускія татары пачалі з самаарганізацыі: у 1991 годзе стварылі Беларускае згуртаванне татараўмусульманаў «АльКітаб» і заснавалі свой перыядычны орган штоквартальнік «Байрам», абсалютная большасць матэрыялаў якога публікуецца на беларускай мове. Толькі вось вялікая недарэчнасць, што ўсе гэтыя лёсавызначальныя ў жыцці нашых татараў з’явы не знайшлі ніякага адлюстравання ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Відаць, не дагледзелі і беларусы, і татары. Гэтую памылку трэба абавязкова выправіць у адпаведным томе «ЭГБ» на літару «Т», унёсшы паняцце «татары беларускія», дзе разам з іншымі пытаннямі асвятліць і іх сучаснае нацыянальнакультурнае становішча.
Хапіла ў нашых татараў сілы і магчымасцяў, каб разам з іншымі беларускімі навукоўцамі і культурнымі дзеячамі правесці ўжо ў 1993 годзе важную навуковапрактычную канферэнцыю на тэму «Татарымусульмане на землях Беларусі, Летувы і Польшчы». Такія канферэнцыі адбываліся і пазней. Апошняя з іх у сакавіку 1997 года «Праблемы вывучэння і захавання культурнай спадчыны татарскага народа на Беларусі».
ЯКУБОЎСКІ I АБУДЖЭННЕ БЕЛАРУСКІХ ТАТАРАЎ • 119
Такой актывізацыяй нацыянальнага жыцця татары вельмі прыстойна сустрэлі і адзначылі ў лістападзе 1997 года 600годдзе свайго з’яўлення на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, законным спадкаемцам якога ёсць сучасная наша дзяржава Рэспубліка Беларусь. Ёсць пэўныя пазітыўныя зрухі ў арганізацыі мусульманскіх школ для беларускіх татараў, дзе выкладаюць і студэнтыарабы, што вучацца ў ВНУ нашай краіны. Унікальнай з’явай стане выданне «Энцыклапедыі для беларускіх татараў». Матэрыялы, якія ўвойдуць у яе, рэгулярна падаюцца ў часопісе «Байрам», і гэта вельмі правільна, бо з'яўляецца магчымасць з дапамогай чытачоў штосьці змяніць, падкарэктаваць, унесці нейкую новую дэфініцыю. 3 цягам часу, як вызначыцца рэдакцыя «Энцыклапедыі для беларускіх татараў», ёй дарэчы было б прысвоіць імя Якуба Якубоўскага, бо якраз яму належыць ідэя стварэння такой кнігі.
Тое, што распачалі з належным размахам татары Беларусі на мяжы 8090х гадоў, не магло не быць заўважаным іх супляменнікамі з іншых рэспублік, а пазней і з краін СНД. Большасць з глыбокім разуменнем паставілася да такіх звестак і пачала падтрымліваць гэты рух і словам, і справай. Але выказваліся і песімістычныя прагнозы. I тут няма нічога дзіўнага, бо працэсы дэнацыяналізацыі гэтай этнічнай супольнасці дайшлі да крытычнай рысы. Таму я вельмі высока ацэньваю пазіцыю беларускіх татараў, іх настойлівыя пошукі шляхоў нацыянальнадухоўнага адраджэння зусім не аслабляла тое, што кагосьці апаноўвала паняверка. На чыім баку праўда, пакажа час. Калі разумна выкарыстаць усе найбольш істотныя фактары адраджэння, яно здзейсніцца. Галоўнае, што ў яго яшчэ ёсць людскія рэзервы. Патрэбна мэтанакіраваная, глыбокаасэнсаваная тлумачальная праца ў асяроддзі татарскага насельніцтва Беларусі незалежна ад таго, куды вядуць іх карані: у Крым, у Паволжа ці кудысьці яшчэ. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на асобаў татарскай нацыянальнасці з высокай эрудыцыяй, занятых у розных сферах навукі, культуры і адукацыі, надзелен