• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ƒ часы сваёй маладосці ўваходзіла ў склад жаночай каманды «Strzelcy» і была адзначана як спрытны стралок.
        Ніколі не забуду, як ён быў заклапочаны, калі з адной з газет яму перадалі ліст дзяўчынысіраты. Яна выхоўвалася ў інтэрнаце, пасля пачала працаваць і зноў жыла ў інтэрнаце. Мела праблемы ва ўзаемадачыненнях з суседкамі па пакоі, бо не падзяляла іх звычак. Як ён шукаў найлепшы, найбольш далікатны і, па магчымасці, дзейсны сродак дапамагчы сіраце! А гэта адна з запаведзяў Кур’ана. Ён жа ніколі не лічыў сябе дасканалым у гэтым сэнсе. Рабіў вялікае, а лічыў сябе самым звычайным. Але часам, гледзячы, як ён сціпла сядзіць у куточку, прыйшоўшы не сябе паказаць, а паслухаць іншых, міжволі адчувалася яго сталая велічнасць і нейкая адлучанасць ад зямных турбот.
        Калі казаць пра пазначаных Богам, то спадар Якубоўскі адзін з іх. Я бачу нават магічнасць у адмераных яму гадах жыцця. Якуб Адамавіч пражыў як мінімум два жыцці. Іх працягласць можна палічыць як шэсцьдзясят і шэсць, апошнія праца над «Байрамам». Гэта можа быць і два разы па трыццаць тры. Але галоўнае, напэўна, тое, што ён здолеў аб’яднаць у адно жыццё татарына па спадчыннасці і грамадзяніна Беларусі па адданасці нашай зямлі.
        Кожны раз, калі сустракаюся з праявамі шчырай увагі да нашай супольнасці з боку прадстаўнікоў тытульнага народа, узгадваю Якуба Якубоўскага і яго мару аб стварэнні ад імя татараў спецыяльнай узнагароды. Калі ў 2009 годзе выйшаў на беларускім тэлебачанні цыкл «Лабірынты гісторыі беларускіх татараў» з чатырох частак па 25 хвілін, вельмі хацелася адзначыць аўтара, вядучага і рэжысёра Аляксандра Матафонава. Вялікай падзякі заслугоўвае таксама дзей
    
    92 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
    
    насць Ліліі Коршун, вядучай на Беларускім радыё праграмы «Супольнасць», у якой сярод прывітальных слоў гучала і «Салям алейкум» Ібрагіма Канапацкага, часта выступалі прадстаўнікі татарскай інтэлігенцыі.
        I ўсё ж узнагарода ад імя татараў ужо існуе. Яе заснавалі польскія татары  гэта медаль «Хана ДжэлалэдДзіна» (medal «Chana Dzelal Ed Dina»). У Польшчы ўсталяваны i адзіны на тэрыторыі былых Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай помнік татарам, на адкрыцці якога выступаў з прамовай прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. А ў поліканфесійным Іўі на галоўнай плошчы ў 2012 годзе пастаўлены адзіны ў свеце помнік чатыром канфесіям, што ў згодзе суіснуюць у Беларусі  праваслаўнай, каталіцкай, юдэйскай і мусульманскай манумент «У гонар дружбы і адзінства канфесій Івейшчыны».
    
    
    
            ДАРАГІ ЧАЛАВЕК
    
    Юрась Качкоў
    
                                                «Не говорй с тоской  йх нет. а с благодарностйю  былй» В. Жуковскнй
    
       Многія гады спадар Якуб быў для мяне чалавекам, з якім дзяліў свае рэдкія радасці і частыя засмучэнні, бо мы разам працавалі і сябравалі. Гутаркі з ім замянялі чытанне кніг, наведванне тэатраў, слуханне лекцый. Ён нам, яго малодшым таварышам, быў і ўніверсітэтам, і энцыклапедыяй, і акадэміяй жыцця. Складалася ўраджанне, што ён ведае ўсё. Быў нястомным генератарам ідэяў і задумаў ў розных, часам зусім нечаканых, пытаннях прыродазнаўчых, гуманітарных і грамадскіх навук, з імпэтам, не без гумару, імкнуўся давесці табе сваю чарговую цікавую, дасціпную, часам парадаксальную ідэю.
       Якуб Якубоўскі не стаў вучоным у фармальным сэнсе, не атрымаў такіх пажаданых і прэстыжных у былыя часы (ды і цяпер) вучоных ступеняў і званняў, аднак яго аўтарытэт быў значна вышэйшы за некаторых дактароў навук, а веды перасягалі іх навуковы багаж. I ёсць вядомыя людзі, якія дзякуючы яго ідэям і праектам дасягнулі поспеху ў навуцы.
       Ён быў чалавекам высокай маралі. Сумленнасць, прыстойнасць, моцнае пачуццё адказнасці за справу вылучалі яго сярод нас і ў застойныя гады, і ў часы перабудовы, і ў цяжкія гады (са страчанымі
    
    ДАРАГІ ЧАЛАВЕК • 93
    
    момантамі надзеі) адраджэння нацыянальнай самасвядомасці і ўсведамлення сваёй адметнасці кожным народам, які жыве ў Беларусі. Спадар Якуб быў сумленнем таго калектыва, у якім яму даводзілася вучыцца ці працаваць  у школе, на геаграфічным факультэце БДУ, у здымачных атрадах Інстытута глебазнаўства, у рэдакцыйных аддзелах выдавецтва БелСЭ.
       Дысцыплінаванасць і выключная стараннасць ў справах ішлі не ад патрабаванняў начальства, а былі яго сутнасцю. Ён не дазваляў сабе спазніцца на працу або раней часу пакінуць працоўнае месца, хаця многія лічылі гэта магчымым зза мізернага памеру заробку. Праца для яго заўсёды была надзвычай важнай справай, нават калі ў ёй не адразу бачны пэўны сэнс. Незвычайная працавітасть і глыбокая зацікаўленнасць справай уражвалі, бо ў яго ўжо даўно былі праблемы з здароўем, быў дрэнны зрок. Якуб Адамавіч не мог, напрыклад, у часе палявой працы на здымцы глебавага покрыва прапусціць самы дробны контур з адметнай глебай і не закласці на ім кантрольны шурф (хоць інструкцыі дапушчалі экстрапаляцыю, а жорсткія нарматывы перашкаджалі якаснаму правядзенню абследавання), таму складзеныя ім карты вызначаліся дэталёвасцю і дакладным адлюстраваннем натуры. Яны да гэтага часу не страцілі сваёй актуальнасці і вартасці.
       У рэдакцыі БелСЭ яго захапіла рэгуляваная стыхія выдавецкай справы, тут знайшоў ён сваё прызначэнне і змог годна ажыццявіць многія з сваіх ідэй і задум. Тут здольнасці і веды Якуба Якубоўскага былі незаменнымі.
       Як географ і негарадскі чалавек, ён любіў і тонка адчуваў прыроду, дакладна вызначаў месца чалавека ў ёй. Добра ведаў і аддаленыя куткі нашай краіны, і блізкае наваколле мясцін, дзе даводзілася жыць. Быў фатографамаматарам, на яго фотаздымках з мягкай лірычнасцю адбіліся задуменныя беларускія краявіды, прыгажосць азёр, прыязныя твары дзяцей і дарослых.
       Ён любіў і шанаваў кнігі, сабраў багатую і разнастайную бібліятэку як у хаце, так і на працы. Кнігі па філасофіі, гісторыі, археалогіі, філалогіі, геаграфіі, батаніцы, заалогіі стаялі на паліцах разам з энцыклапедычнымі выданнямі, шматлікімі слоўнікамі, вызначальнікамі. Сярод іх знайшлося месца для класічнай паэзіі і прозы розных эпох і народаў. Вельмі любіў і глыбока разумеў паэзію антычнасці і старажытнага Усходу, быў у захапленні ад Гётэ. Якуб Адамавіч добра ведаў нямецкую і польскую мовы, размаўляў на цудоўнай беларускай мове і пры неабходнасці карыстаўся дасканалай расейскай.
    
    94 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
    
    Больш таго, ён заўсёды падкрэсліваў, што беларуская мова багатая і мілагучная, што мову народа, на зямлі якой вы пражываеце, дзе знайшлі сабе дом, абавязаны ведаць, калі паважаеце гэты народ.
       Ён заўсёды адчуваў, што непакоіць душу народа. з болем спагадаў яго нялёгкаму гістарычнаму і сучаснаму лёсу, заўсёды падтрымліваў пакрыўджаных і абяздоленых. Якуб Адамавіч шмат рабіў, каб умацаваць дух, аднавіць гісторыю беларускай нацыі, яе адметную культуру, дапамагаў выдаваць і распаўсюджваць лепшыя помнікі мовы, літаратуры, культуры. Ён ставіўся да гэтага так аддана і добрасумленна, як і да адраджэння татарскага народа, выдатным сынам якога быў. Яго сімпатыя і падтрымка заўсёды былі на баку кожнага малога народа, прыгнечанага большым народам. Вось чаму спадар Якуб быў адным з нямногіх, хто ў 1995 годзе на агульнагарадскім мітынгу ў Менску выступаў у абарону чачэнскага народа.
       Быў цудоўным палемістам. Яго логіка была бездакорнай, довады і аргументы цяжка было абвяргаць, трапныя параўнанні і эпітэты пранізвалі гаворку, што рабіла моцнае ўражанне на суразмоўцаў і слухачоў. У яго было выдатнае пачуццё гумару (перададзенае дзецям), ягоныя жарты і прыгаворкі звычайна не крыўдзілі людзей, а залагоджвалі напружаны момант. У яго быў вялікі запас мужнасці, які дапамог годна пераносіць злыбеды лёсу, а ў канцы жыцця страшэнныя болі смяротнай хваробы. Ён рана пакінуў нас, калі так быў патрэбны. Але ён быў і жыў сярод нас.
    
            Я СЯБРАВАЎ 3 IM СОРАК ГАДОЎ
    
    Ігар Афнагель
       Я сябраваў з Якубам Якубоўскім сорак гадоў, ад 1958 года, калі мы былі студэнтамі геафака БДУ Мы працавалі разам у рэдакцыі геаграфіі, геалогіі і геафізікі выдавецтва БелСЭ больш за 20 гадоў. Хачу сказаць, што гэта быў незвычайны чалавек, які станоўча ўплываў на ўсіх людзей, якія сустракаліся з ім на шляхах жыцця. Ён нястомна вучыўся і за сваё жыццё атрымаў дыпломы па трох спецыяльнасцях ў ВНУ Менска, і ўсе яны былі з адзнакай. Але гэта не так значна, як яго незвычайныя чалавечыя якасці і энцыклапедычная эрудыцыя. Глыбокая ўніверсальнасць ведаў і асаблівасці яго натуры вылучалі яго і рабілі прыцягальным для людзей. Ён быў адданым патрыётам Беларусі, ведаў і шанаваў яе гісторыю, культуру і мову. Яго веды ў гэтых абсягах намнога перавышалі агульнавядомыя. Беларуская мова, якой ён заўсёды карыстаўся,
    
    Я СЯБРАВАЎ 3 IM СОРАК ГАДОЎ • 95
    
    была сакавітай, натуральнай, літаратурнаўзорнай і народнай у самым высокім сэнсе. Яго характарызавалі выдатныя чалавечыя якасці  дабрыня, памяркоўнасць, талерантнасць, прага пошукаў ісціны.
        На працягу многіх гадоў Якуб Адамавіч быў загадчыкам рэдакцыі, і, на маю думку, найлепшым загадчыкам. Дасканалае валоданне беларускай мовай, веданне польскай, нямецкай і, зразумела, расейскай моваў спрыяла яго прафесіі энцыклапедыста. Ён як загадчык дапамагаў супрацоўнікам рэдакцыі ва ўсім і заўсёды. Калі хтонебудзь адмаўляўся рэдагаваць цяжкі або нестандартны артыкул, Якуб Адамавіч браўся за яго сам і даводзіў да ладу. Браў на сябе больш, чым іншыя загадчыкі. Пры падрыхтоўцы шматлікіх энцыклапедычных артыкулаў не спыняўся на палове шляху, імкнуўся палепшыць кожны артыкул да апошняга этапа падрыхтоўкі  амаль да друку. Яго энцыклапедычная дзейнасць была высока ацэнена, і ў 1976 годзе разам з шэрагам супрацоўнікаў БелСЭ ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР за стварэнне 12тамовай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (19711976).
        Якуб Адамавіч стаў адным з першапраходцаў беларускай энцыклапедычнай справы, і гэта было звязана з дадатковымі цяжкасцямі: раслрацоўкай тэрміналогіі, слоўнікаў (рэестраў), напісаннем геаграфічных назваў і г. д. Усе артыкулы і ілюстрацыі тады праходзілі жорсткую цэнзуру. Вельмі цяжкай праблемай быў пошук аўтараў. He ўсе геаграфічныя і геалагічныя тэмы былі дастаткова распрацаваныя, былі закрытыя і паўзакрытыя (географы 1930х гадоў, або польскамоўныя і інш.). Ён быў генератарам новых ідэй у энцыклапедычнай справе. Самая выдатная яго ідэя, дасканала распрацаваная на ўсіх стадыях,  пяцітамовая «Энцыклапедыя прыроды Беларусі», якая і на сённяшні дзень з'яўляецца адзінай у краінах былога СССР. Былі ў яго каштоўныя ініцыятывы ў шэрагу іншых выданняў (пра гарады Беларусі, гістарычныя выданні). Яго ўдзел у агульнаэнцыклапедычным абмеркаванні макетаў артыкулаў быў заўсёды максімальна грунтÐ