Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
куб Адамавіч: «Пра што можна будзе прачытаць у гэтай кнізе? Пра кожны населены пункт, дзе жыве хоць некалькі татарскіх сем’яў. А пра вялікія і сярэднія гарады будуць звесткі па гісторыі і культуры, пра колькасць татараў цяпер і ў мінулым, пра татарскае жыццё. Асобнай увагі заслугоўваюць нашы мізары і мячэці. Клецкія татары прапануюць напісаць асобныя артыкулы пра кожны мізар, змясціць план, паказаць на ім магілы кожнага мусульманіна. Усім будзе цікава і карысна ведаць пра мячэці, як дзейныя цяпер, так і збэшчаныя нелюдзямі, зруйнаваныя, спаленыя.
Вядома, у гэтым даведніку нямала месца зоймуць матэрыялы пра людзей. Гісторык літоўскіх татараў (так іх называюць у гістарычнай літаратуры беларускіх і летувіскіх. Т. Я.) С. Думін мяркуе, што мы належым да 300 прозвішчаў, якія ахопліваюць каля 20 тысяч нашых татараў. Пра кожнае прозвішча і будзе артыкул з самай істотнай інфармацыяй: першая згадка гэтага прозвішча ў якімнебудзь дакуменце, найбольш вядомыя носьбіты... Патрэбны будуць артыкулы пра гісторыкаў, этнографаў, літаратараў, якія спрычыніліся да даследавання і вывучэння нашых супляменнікаў, прычым нацыянальнасць, веравызнанне ці атэізм вучоных не перашкодзіць таму, каб пра іх ведалі нашы чытачы.
Вялікая група артыкулаў будзе пра асноўныя заняткі нашых татараў, пра абрады, звычаі і традыцыі, пра гістарычныя падзеі, да якіх мелі дачыненне татары.
Вялікую цікавасць для нас ўяўляюць паволжскія, крымскія, касімаўскія, сібірскія (нашы татары знаходзілі ў іх падтрымку ў час высылак за ўдзел у паўстаннях супроць царызму)... Можа, найбольш будзе артыкулаў пра пытанні, звязаныя з нашай рэлігіяй. Усе тэмы, закранутыя ў “АльКітабах”, вартыя таго, каб пра іх напісаць у нашым даведніку.
84 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
Калі ж мы пастараемся, і нам дапаможа Аллаг, то знойдуцца добрыя людзі, якія дадуць сродкі для выдання добрым друкарскім спосабам...».
9. Для чаго чалавек жыве, у чым шчасце?
«...чалавек жыве не дзеля юбілеяў, іншых святаў. А дзеля чаго? Калі запытаць у многіх людзей рознага ўзросту, рознага вопыту, адукацыі, то атрымаеш адказы: “He ведаю”, “Даў Бог жыццё, то Ён і ведае, для чаго”, “Жыццё чалавеку даецца для шчасця’’. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" (Менск, 1996) сказана: “Шчасце стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці". Шчасце прыходзіць да кожнага чалавека, толькі не ў кожнага яно жыве доўга. Ці то ён сам вінаваты, што не збярог яго, ці нейкія абставіны, a то і непрыяцелі абрабавалі.
Мусульманін ведае, што найвялікшую задаволенасць, найвялікшае шчасце адчувае, калі выконвае абавязкі мусульманіна ці хоць бы імкнецца, каб гэтыя абавязкі выканаць найлепшым чынам. Увесь час вучобы ў школе, іншай навучальнай установе мусульманін выконвае нійет, які палягае ў тым, каб сумленнай працай заслужыць добрую адзнаку, добра працаваць, дапамагчы чалавеку ў яго клопатах, справе. Толькі ўтакім разе мусульманін лічыць сябе шчаслівым.
Вялікае шчасце для мусульманіна, калі ён далікатны з усімі людзьмі, з кім узаемадзейнічае ў суседстве ці то на рабоце, вучобе, ці то па месцы жыхарства. Калі мусульманін згодна з правіламі мусульманскай маралі паводзіць сябе ў дачыненні да сваіх бацькоў, да радні і сваякоў. ...Мець добрых дзяцей гэта непараўнальна большае шчасце, чым матэрыяльнае багацце, знаходжанне на прэстыжнай, каралеўскай пасадзе. ...Вялікае шчасце быць здаровым, мець добрых дзяцей, выконваць свой абавязак абавязак мусульманіна» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1998, № 1, с. 34).
10. Ваша крэда?
«Трэба працаваць так, як быццам ты будзеш жыць вечна, але жыць так, як быццам сёння памрэш і ўжо нічым не паправіш сваіх правінкаўграхоў» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1994, № 1, с. 5). Трэба «знайсці сабе занятак, які пакіне след у памяці нашчадкаў» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1997. № 2, с. 4). I яшчэ: Якуб Адамавіч быў паслядоўным у выкананні правіла, што свае добрыя справы мусульманін не павінен афішаваць, зробленыя патаемна і бескарысліва, яны прыносяць людзям найбольш дабра.
Мір Вам і міласць Аллага Усявышняга!
Герб «Тапор» («Старжа») шляхоцкага рода Якубоўскіх
«Якуб Якубоўскі ў месяцовым святле». Мастак Алесь Цыркуноў
Камайскі касцёл Яна Хрысціцеля, XVII ст. Фота А. Доўганя
Галоўны алтар касцёла, перад якім Браніслаў Руткоўскі частаваў дзяцей цукеркамі
Камайскі крыж, высечаны ў XVXVII стст. з ружовага граніту. Фота С. Логвіна
Нямецкі абоз. Камаі ў час нямецкай акупацыі, 1915 г.
Камайская сямігадовая школа, дзе ў 19381940 гг. вучыўся Якуб Якубоўскі
Яніна Аніцэтаўна Пашкоўская, першая настаўніца Якуба Якубоўскага
Марыя Рыгораўна Бальшакова, другая настаўніца Якуба Якубоўскага
Яніна Пашкоўская з вучнямі на экскурсіі, 1930я гг.
TQrken Kirche
Мячэць y Відзах, знішчаная ў гады Першай сусветнай вайны
Новая мячэць у Відзах, мінарэт. Фота Тамаша Вісьнеўскага, 1935 г.
Відзы. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Хата Якубоўскіх у Відзах
Мізар у Відзах, дзе пахаваныя продкі Якуба Якубоўскага
Сям'я Якубоўскіх: маці Раіса Хасенеўна, бацька Адам Мустафавіч, сыны: Адам (паміж бацькамі), злева Якуб, за бацькамі Хасень, 1941 г.
Старшакласнік Якуб з сябрам Уладзікам Малашэнкам, 1949 г.
Сям’я Якубоўскіх: стаяць браты Адам, Якуб, Браніслаў, сядзяць Канстанцін з жонкай і дочкамі, маці Раіса, бацька Адам, 1962 г.
Якуб Якубоўскі (трэці злева ў другім радзе) з настаўнікамі і сямікласнікамі Тракішскай школы, 1952 г.
Якуб Якубоўскі, 1972 г. Адам Якубоўскі, 1960 г.
Якуб з жонкай Таццянай, 1965 г.
Галіновая рэдакцыя геаграфіі і геалогіі, 1975 г. Верхні рад, злева направа: Ігар Афнагель, Ала Шаўрова, Якуб Якубоўскі. Ніжні рад, злева направа: Вера Варанцова, Валянціна Вераценнікава, Іна Несцяровіч
Якуб Якубоўскі на адпачынку з сябрам Уладзімірам Малашэнкам, 1976 г.
У Сцяпана Рыгоравіча Троцкага ў гасцях сын Якуба Кастусь, Браслаў, 1990 г.
Якуб Якубоўскі з унучкамі Тоняй і Вікай, 1994 г.
Адам Адамавіч і сын Якуба Кастусь гасцююць на лецішчы Ібрагіма Канапацкага ў Смілавічах, 2000 г.
Сын Якуба Якубоўскага Канстанцін, канструктар авіяматораў, 2010 г.
Дачка Якуба Якубоўскага Аўгіння, архітэктар, 2015 г.
Анатоль Белы і Анатоль Грыцкевіч уручаюць Якубу Якубоўскаму дыплом і медаль Міколы Шчакаціхіна, 22 сакавіка 1998 г.
Разалія Александровіч і Таццяна Якубоўская агучваюць уяўнае інтэрв'ю з Якубам Якубоўскім, 17 красавіка 2012 г.
На Смілавіцкім мізары жонка Якуба Таццяна Якубоўская, 2000 г.
Сябры рэдактарскай групы часопіса «Байрам»
Ібрагім Канапацкі
Яўген Гучок
Разалія Александровіч
Зміцер Чымбаевіч
Ісмаіл Александровіч
Сям'я Пашкоўскіх: Людвіка, Яніна, Уладзіслаў, Багдан, Генрык, 1949 г.
Ірэна Грыбоўская расказвае Івану Драўніцкаму пра Пашкоўскіх. Камаі, 2008 г.
Творчыя набыткі кнігі жыцця Якуба Якубоўскага
УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
ПЕРШАПРАХОДЗЕЦ
Ісмаіл Александровіч
Якуб Якубоўскі быў сумленным, сціплым, адданым нашай агульнай справе мусульманінам. Гэты чалавек абраў для сябе адзін з найцяжэйшых кірункаў дзейнасці асвету татараў у галіне нашай гістарычнай, культурнай і рэлігійнай спадчыны, абуджэння і прарастання ў кожным асобна яго этнічнай самасвядомасці, замацавання каштоўнасных арыенціраў і накіравання энергіі, ведаў на адраджэнне і захаванне традыцый, культуры, мовы беларусаў.
Якуб Адамавіч быў ініцыятарам падрыхтоўкі энцыклапедычнага даведніка аб татарах Беларусі, Летувы і Польшчы. Ён здолеў сабраць вялікі матэрыял, склаў агульны спіс усіх артыкулаў. Спробныя (узорныя) артыкулы розных аўтараў змяшчаў у часопісе «Байрам», галоўным рэдактарам якога сам і з’яўляўся ад першага нумара да надрукаванага ўжо пасля яго смерці першага выпуску за 1998 год.
Наш абавязак спрыяць таму, каб задуманыя і распачатыя ім справы, яго намеры мелі свай лагічны працяг. Гэта стане найлепшым праяўленнем памяці аб ім для тых, хто не быў знаёмы з ім асабіста, але павінен ведаць, што ён жыў сярод нас. Нашыя нашчадкі з удзячнасцю будуць дакранацца да вынікаў бескарыслівага служэння свайму народу першапраходца Якуба Адамавіча Якубоўскага.
ДУША ТАТАРСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
Ібрагім Канапацкі
Чалавек энцыклапедычных ведаў лінгвіст, гісторык, культуролаг, географ Якуб Якубоўскі ў канцы 1980х гадоў стаяў ля вытокаў беларускага і татарскага Адраджэння. Ён добра разумеў, што без адраджэння беларусаў немагчыма вырашыць і праблемы беларускіх татараў.
4. Якубоўскі.
86 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
Ён быў душой татарскай супольнасці, яскравым прыкладам служэння свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне Беларусі. Сталі хрэстаматыйнымі яго словы: «Нас, татараў, разам з беларусамі дзесяць мільёнаў». Ён быў аўтарам звароту з нагоды рэферэндуму да супляменнікаў, усіх грамадзян Беларусі (травень 1995 г.), які падпісалі лепшыя прадстаўнікі татарскай інтэлігенцыі. Бо спадзяваўся, што на рэферэндуме татары Беларусі, як старажылы, так і пазнейшыя пасяленцы, выкажуцца за беларускую дзяржаўную мову без агаворак, бо гэта праяўленне далікатнасці, павагі і шчырасці да народа, сярод якога жывуць татары, да краіны, дзе нарадзіліся нашы дзеці, дзе вечным сном спачываюць нашы продкі. Нашчадкі не даруюць нам здрады нашай Бацькаўшчыне.
За дасягненні ў даследаванні айчыннай гісторыі, культуры і рэлігіі беларускіх татараў, за актыўны ўдзел у татарскім і беларускім нацыянальнакультурніцкім Адраджэнні Якуб Якубоўскі ў 1998 годзе быў узнагароджаны грамадскім Камітэтам ушанавання медалём Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі» і дыпломам. !мя Якуба Якубоўскага занесена ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».
Спадар Якуб любіў паўтараць: «Трэба працаваць так, быццам будзеш жыць вечна, а жыць так, як быццам апошні дзень працуеш». Ён браў удзел ва ўсіх імпрэзах, што праводзіла Беларускае згуртаванне татараўмусульманаў «АльКітаб» разам з Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у Рэспубліцы Беларусь, вечарынах, навуковых канферэнцыях, урачыстасцях з нагоды татарскіх і мусульманскіх святаў. Ё