• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    н з’яўляецца стваральнікам гімна татараўмусульманаў Беларусі. У гэтым творы такія радкі: «Йшлі гады, і нашчадкі татармусульман беларускую мову з павагай прыдбалі. Але веру ў Аллага  свяшчэнны Іман мы на векі вякоў захавалі».
    
            ЁН ПРАЦАВАЎ САМААДДАНА
    
    Мустафа Канапацкі
       Якуб Якубоўскі належыць да таго рэдкага тыпу людзей, якія пры жыцці самаадданай працай ствараюць сабе помнік. Вонкава звычайны, просты: невысокага росту, поўны, у акулярах. Але гэта толькі вонкава. Перад тымі, хто яго ведаў, ён паўставаў высокаадукаваным чалавекам, які аддаваў сябе ўсяго дарэшты людзям. Чалавек з вялікай літары, патрыёт сваёй Радзімы. Ён аднолькава балюча ўспрымаў
    
    ___________________________ДУША ТАТАРСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ • 87 праблемы беларускага і татарскага Адраджэння, цалкам прысвяціў сябе гэтай высакароднай справе. Ужо цяжка хворы, Якуб Адамавіч працягваў сумленна працаваць: выдаваў часопісквартальнік «Байрам», распачаў падрыхтоўку да выдання энцыклапедычнага даведніка па гісторыі, рэлігіі і культуры татараў Беларусі, Летувы і Польшчы. Ён меў багаты жыццёвы досвед. Разважаў адначасова і як філосаф, і як практык, могдаць слушную параду. Нешматслоўны чалавек, ён мог коратка і трапна адказаць на кожнае пытанне. Спадар Якуб вельмі любіў Беларусь і хацеў бачыць яе вольнай і шчаслівай. Гэтую любоў і вернасць Радзіме ён пранёс праз усё жыццё.
    
            СТВАРАЛЬНІК ГІМНА БЕЛАРУСКІХ ТАТАРАЎ
    
    Іван Драўніцкі
        Якуб Якубоўскі меў цвёрдую грамадзянскую пазіцыю. Выказваў яе і ў палкай прамове на мітынгу ў час Першай чачэнскай вайны, і ўдзелам у іншых мітынгах апазіцыі, на якіх звычайна трымаў у руках белчырвонабелы сцяжок з маладзіком і зорачкай пасярэдзіне  сцяг беларускіх татараў. Сваю любоў да Бацькаўшчыны выказаў у гімне беларускіх татараў «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі». Аднак аўтар слоў гімна доўга быў невядомы чытачам «Байрама», хоць надрукаваны яны былі ўпершыню сярод тэкстаў татарскіх песень ужо ў 1991 годзе («Байрам», 1991, № 4, с. 55) разам з перакладам на крымскататарскую мову Ісмаіла Меметава. Спадар Якуб доўга не прызнаваўся, што такія годныя словы і спеўныя рыфмы належаць яму. Толькі настойлівая цікавасць Міхася Маліноўскага вымусіла яго прызнаць сваё аўтарства, пра што М. Маліноўскі распавёў у «Байраме» (1999, № 3, с, 43). Музыку да гімна пісалі татарскія кампазітары Алег Гембіцкі, Якуб Канапацкі і Дзінара Мазітава. Аднак на святах і імпрэзах часцей выконваўся гімн на музыку Дзінары Мазітавай.
    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі Словы Я. Якубоўскага, муз. Дз. Мазітавай
               Мы з Паволжа і Крыма з Іманам прыйшлі На гасцінныя землі Літвы й Беларусі. Пад Грунвальдам суровы экзамен здалі I уланскую службу няслі без прымусу.
               Рэфрэн: Ляй лагу іллялагу, Мухамед расул Аллагу, Ляй лагу іллялагу, Мухамед расул Аллагу.
    
    88 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
    
                Мы зляпілі дамы, пры ауле сваю Для малебнаў Аллагу мячэць збудавалі. Нарадзілі дзяцей, асвяцілі зямлю I ў яе па ісламу памерлых хавалі.
                Рэфрэн.
                На прызыў Спадара ў любую пару Батыры сваіх коней сядлалі, Жонак бралі сваіх, каб варылі яду I знявечаных у баях даглядалі.
                Рэфрэн.
                Служба цяжкай была, у суровых баях Шмат галоў маладзецкіх паклалі.
                За адвагу і мужнасць татарскім сынам Каралі прывілеі давалі.
                Рэфрэн.
                Йшлі гады, і нашчадкі татармусульман
                Беларускую мову з павагай прыдбалі.
                Але веру ў Аллага  свяшчэнны Іман Мы на векі вякоў захавалі.
                Рэфрэн.
    
    
            ЯК СВЯТЛО I ЯК СУСВЕТ
    
    Разалія Александровіч
        Беларусь  Зямля Асветнікаў. Яны яе воі і яе аратыя. Яны яе духоўнікі. Асветнікі набліжаны ў Беларусі да святых. Яны, перадаючы з рук у рукі прамяністы агонь, асвятляюць свайму народу шлях у Сусвет.
        Пачаўшы гаснуць у сэрцах беларускіх татараў агеньчык еднасці і ведаў аб сабе ахінуў, удыхнуўшы ў яго свежае паветра, Якуб, сын Адамаў, Якубоўскі. Менавіта гэты самавіты (самастойны, паважны, дасведчаны) чалавек быў абраны Усявышнім Аллагам дзеля здзяйснення Вялікага наканавання  стварэння ў 1991 годзе першага друкаванага выдання беларускіх татараў  штоквартальнага часопіса «Байрам».
        28 нумароў! 3 імі ён пражыў кожны радок, кожны артыкул. «Байрам»  гэта наш знак у сусвеце агульначалавечым. Знак аб нашай веры, аб нашых зямных справах, аб нашых надзеях. Надоўга наперад вызначыў раздзелы, тэматыку, дух «Байрама» чалавек, які не
    
    __________________ ЯК СВЯТЛО I ЯК СУСВЕТ • 89
    
    любіў казаць «Я», але, ведаючы, што яго літара завяршальная ў алфавіце, закончыў свой зямны шлях плённа і годна  дадзеныя яму Аллагам розум і сілы аддаў свайму народу і зямлі, якая стала нам, татарам, роднай. Якуб Якубоўскі пакінуў пасля сябе глыбокі след, але найперш і на зачын  часопіс «Байрам» і вершгімн «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі», а таксама энцыклапедычную спадчыну.
        Калі развіццё нацыі на ўзроўні вуснай перадачы з пакалення ў пакаленне духоўных каштоўнасцяў вычарпана, на дапамогу прыходзяць кнігі. Праз стагоддзі татарымусульмане захоўвалі сваю еднасць на новай Радзіме дзякуючы галоўнай кнізе  Святому Кур’ану. Яго моц і яго вечныя словы далі магчымасць татарскаму народу не згубіць сябе, яны былі падтрымкай штодня і ў кожнай падзеі. На землях Беларусі, Летувы і Польшчы татары стварылі ўнікальныя рукапісныя помнікі, сярод якіх асабліва вылучаюцца «Кітабы».
        Часам уздыму татарскага руху стаў 1925 год, а цэнтрам  Вільня, калыска нашага агульнага з беларусамі адраджэння. Тут было створана аўтакефальнае духоўнае ўпраўленне мусульманаў Польшчы, культурнаасветны звяз татараў і свае друкаваныя выданні на польскай мове, у тым ліку «Rocznik Tatarski».
        Пасля гэтага штогодніка, год заснавання якога і год нараджэння Якуба Якубоўскага сімвалічным чынам супадаюць, «Байрам» стаў першым друкаваным словам татараў Беларусі на беларускай мове. Спадар Якуб не проста даў жыццё нашаму часопісу і ўсяліў у яго душу, ён быў вельмі добрым бацькам: ні на адзін нумар не пакідаў без увагі сваё «дзіця». Менавіта першыя гады вызначальныя для фармавання асабовых якасцяў. За непрацяглы час часопіс не проста стаў на ногі, ён пачаў годна рэпрэзентаваць нашае згуртаванне. Паступова вызначаліся раздзелы. Змяшчаліся найперш пераклады Кур’ана на беларускую мову, артыкулы з будучага энцыклапедычнага даведніка пра татараў Беларусі, Летувы і Польшчы, матэрыялы канферэнцый. Спадар Якуб заўсёды прасіў паведамляць з месцаў наступныя звесткі: далі азан (правялі абрад надання імя немаўляці), узялі шлюб, адзначылі юбілей, а таксама жалобныя весткі. Такія традыцыйныя рубрыкі вельмі кранаюць, бо менавіта з гэтага складаецца жыццё.
        Яго адчуванне важнасці для гісторыі самых разнастайных сведчанняў было надзвычай абвостраным. Ён не стамляўся іх збіраць, шмат каго прыцягваў да гэтай справы. He пакінуў без ўвагі не толькі мяне, маю маму, Лілію Аляксандраўну, але і маю дачку Анжэлін.
    
    90 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
    
    I менавіта ёй выпала апошняй з нашай сям'і сустрэцца з Якубам Якубоўскім, каб перадаць складзеныя маёй мамай спісы ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця мячэці ў Наваградку. Як звычайна, спадар Якуб прыехаў на трамвайны прыпынак каля нашага дома. Гэтае месца для сустрэч было вызначана ім самім яшчэ ў той час, калі ён жыў недалёка. Ён не прызначаў іншага месца, а было ўжо лета, апошняе лета яго жыцця, і яго ногі былі такія слабыя... Прабачце нам, Якуб Адамавіч! Ваша хвароба прагрэсавала вельмі хутка, а ў нашым уяўленні вы былі здаровым і жыццядзейным. Таму, калі не стала айца Яна Матусевіча (19481998)  вечны спакой яму ў Царстве Божым, і я збіралася ісці на яго пахаванне на Кальварыйскія могілкі, спадар Якуб быў першым, пра каго я згадала, каб пайсці разам. Менавіта з Якубам Якубоўскім мы былі там, дзе ў першых шэрагах знаходзіўся гэты беларускі святар, шчыры патрыёт Бацькаўшчыны: на ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, на «Чарнобыльскім шляху». Хоць мы ніколі не гаварылі аб той падвіжніцкай справе, якую здзяйсняў айцец Ян, але, на мой погляд, яны з Якубам Адамавічам былі вельмі блізкія духам, падобныя ў самаахвярнасці і нават вонкава падобныя. Я ведала, як шануе спадар Якуб гісторыю Беларусі і яе лепшых людзей. Гэта ён некалі патэлефанаваў мне і сказаў пра адно з першых святкаванняў угодкаў Грунвальдскай бітвы. Мы пайшлі, каб разам з беларусамі схіліць галовы ў знак удзячнасці за мужнасць і нашых, татарскіх ваяроўконнікаў і мужнага сына Тахтамыша  хана ДжэлалэдДзіна.
        Разам прысутнічалі на сустрэчах сяброў менскай суполкі Згуртавання наваградцаў свету. У падобных выпадках ён з характэрным і вельмі адметным гумарам, за якім была шчырасць і адкрытасць, казаў: «Такім чынам, тут прадстаўлены ўсе татары: ад А (Александровіч) да Я (Якубоўскі)». Гэта быў не толькі жарт. Ён імкнуўся падтрымліваць зычлівае стаўленне грамадства да нашай нешматлікай ў Беларусі супольні. Быў вельмі ўдзячны людзям іншых нацыянальнасцяў, а найперш гаспадарам гэтай зямлі, за ўсякую добрую справу для татараў. Марыў аб заснаванні спецыяльнага знака «Заслужаны перад татарамі».
        Якуб Якубоўскі ўмеў бачыць і шанаваць кожнага чалавека. Пачуўшы ад некага аб няпростым лёсе пажылой наваградчанкі па прозвішчы Асановіч (па мужу), прыехаў у Наваградак, каб самому пачуць яе аповед. Жанчына дажывала свой век у сям'і прыёмнай дачкі, якую выхоўвала з маленства. А з далёкай Англіі ў Наваградак ішлі пасылкі
    
    ЯК СВЯТЛО I ЯК СУСВЕТ • 91
    
    і лісты ад нявесткі, з якой яны ніколі не бачыліся. Дзвюх жанчын аб'ядноўваў дарагі ім мужчына: для адной  сын, а для другой  муж. Малады Асановіч паехаў перад вайной у Боснію вучыцца на мусульманскага святара. Вайна абрала яму новы дом, а пасля і месца вечнага спачыну. Калі яго не стала, у Англіі засталася жонка, для якой маці мужа ў далёкай Беларусі была адзінай сувяззю з яе каханым. Хоць так яна старалася аддзячыць свекрыві за выхаванне сына. Але ж гэта апошнія гады з жыцця спадарыні Асановіч, а колькі было ўсяго... Якуб Адамавіч вельмі ўсцешыўся, калі даведаўся, што перад ім адна з ягоных жывых бабуль, хоць і стрыечная. 3 той пары пачалі ўсе тры браты Якубоўскія праз маю маму перадаваць у Наваградак грошы для сваёй бабулі. Ведаю таксама пра жаданне Якуба Адамавіча запісаць успаміны яшчэ адной наваградчанкі, якая ў 1930х гадах Ñ