Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
°ныя, беларусы ведалі не ад чужых людзей. Іх саміх высылалі царскія ўлады ў Сібір пасля задушэння паўстання Касцюшкі, паўстання 1831 года і паўстання Каліноўскага.
Якуб Якубоўскі: Каго б вы маглі назваць з тых свядомых людзей, хто адважыўся выступіць у абарону крымскіх татараў?
Яўген Гучок: Перш за ўсё генерала Пятра Грыгарэнку, які свядома заступіўся за татараў, ахвяраваўшы сваёй кар'ерай. He магу не назваць Андрэя Сахарава. Трэба згадаць гісторыкаў A. М. Некрыча і В. Я. Вазгрына, якія шмат зрабілі для таго, каб сусветная грамадскасць лра гэта даведалася. Праз глушылкілерашкоды дасягнула праўда тых савецкіх людзей, якія хацелі пачуць праўду. Добрае слова пра крымскіх татараў сказаў дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр БНФ Зянон Пазьняк.
Але як жа добра не ведаць пра гора іншых! Цяпер нярэдка ў горадзе ў адным доме, у адным пад’ездзе могуць гуляць вяселле, калі суседзі за сцяной развітваюцца з памерлым. Наогул так, на жаль, было і раней, калі вялікія гуманісты заплюшчвалі вочы, затыкалі вушы і замыкалі сэрца. Згадайце цудоўныя вершы Пушкіна і Міцкевіча пра прыроду Крыма, пра рамантычныя слёзы ханскіх жонак і каханак. Але пра тое, што зусім нядаўна, напрыканцы XVIII стагоддзя, двухгаловы арол пакарыў і далучыў Крым да Расеі, пагубіў, выгнаў у эміграцыю больш за палову крымскататарскага народа, простага народа, а не ханаў, паэты маўчалі.
ДУМКІ ІНТЭЛІГЕНТА • 71
Ёсць версіі, згодна з якімі вельмі «своечасова» пры Екацярыне II задалося «знайсці» «Слова пра паход Ігаравы» як ідэалагічнае апраўданне барацьбы з «паганымі». Тут жа да мейсца прыйшоўся знойдзены камень, на якім былі выбіты словы пра тое, што русічы змералі Керчынскі праліў. Ну, калі змералі, тады ўсё, ужо законна даведзена, што Крым быў спрадвеку расейскім, толькі часова захоплены злымі татарамі. Але гэта толькі версіі, хаця...
За тое, што расейцы прайгралі Крымскую вайну, вінаватымі сталіся... крымскія татары. Пасля гэтага іх гвалтоўна выганялі з Крыма, у выніку тут напалову паменшылася колькасць карэнных жыхароў. I вялікі гуманіст, удзельнік Крымскай вайны Леў Талстой неяк не заўважыў гэтай несправядлівасці. У «ХаджыМураце» можна знайсці асуджэнне царскіх уладаў за гвалт, але ўжо так далікатна, што толькі некаторыя і змаглі гэта заўважыць. Але талстоўскага «ХаджыМурата» я ўсё ж разглядаю як самапраекцыю аўтара, які ў прыступе звышчалавечай гардыні змагаецца з царом і ўласнай жонкай. I яшчэ: Жылін і Кастылін героі «Каўказскага палонніка» паказаныя як ахвяры татараў, а не як заваёўнікі Каўказа. Наогул, расейская літаратура не ўздымае свой голас у абарону заваяваных і прыгнечаных Расеяй народаў. Выняткам можа служыць толькі А. Прыстаўкін з яго кнігай «Начавала хмарка залатая» аб дэпартацыі чачэнцаў. Выдаўцы таксама не паклапаціліся, каб надрукаваць тыя творы Джэка Лондана пра заваёву расейцамі Сібіры I Аляскі; яны дагэтуль не перакладзеныя на расейскую мову.
«Всем бы хорош был Крым, еслн бы не татары» так казалі тыя расейскія патрыёты, якія пабудавалі тут сабе шыкоўныя палацы ці збіраліся іх пабудаваць. Ажыццявілася іх мара. Праўда, не ўсе дажылі да той пары. 18 траўня 1944 года ўвесь татарскі народ быў пад канвоем вывезены на пагібель. Досвед дэпартацыі ў савецкай улады быў вялікі гэта вываз карэйцаў з Далёкага Усходу, немцаў з Паволжа, кабардзінцаў, балкарцаў, чачэнцаў, карачаеўцаў, лезгінаў, а таксама многіх і многіх людзей з заходніх раёнаў Беларусі і Украіны, з Прыбалтыкі і Малдовы да чэрвеня 1941 года.
Дарэчы, у XVIII стагоддзі ў Расейскай імперыі існавала амаль аўтаномія сербаў, якія ўцяклі ад туркаў да большага брата. Але большаму брату не спадабалася тое, што сербы не захацелі стаць прыгоннымі расейскіх памешчыкаў, і царскі ўрад хуценька ліквідаваў іх аўтаномнае ўтварэнне. А знаходзілася яно на ніжнім цячэнні Дняпра.
72 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
Якуб Якубоўскі: Як, на Вашу думку, будуць разеіеацца падзеі ў Крыме, ці вярнуцца крымскія татары на сваю гістарычную радзіму?
Яўген Гучок: Стары расейскі прынцып «забараняць і не пускаць» запазычылі сучасныя чыноўнікі і перашкаджаюць пад рознымі зачэпкамі татарам вярнуцца дамоў. За некалькі дзесяцігоддзяў пасля дэпартацыі татараў у Крым прыехала на сталае пражыванне больш за мільён розных людзей, пераважна расейцаў. Для іх месца знайшлося. Ведаеце, цяжка вырваць ахвяру ў драпежніка, асабліва калі драпежнік дужы.
Расейскамоўныя маюць моцныя пазіцыі ў Крыме, яны супраць татараў. Ды ёсць найвышэйшая сіла Бог, ці, як гавораць татарымусульмане, — Аллаг. На яго ўся надзея. Але адначасова і самім не паддавацца. Успомнім вечнае: калі дзіця не можа само сябе абараніць, то крыкам заве ўвесь свет на дапамогу. Гэта азначае, што татары ні на хвіліну не павінны спыняць свой зварот да чалавецтва, да сусветнага грамадства аб дапамозе.
Якуб Якубоўскі: Вялікі Вам дзякуй, Яўген Сяргеееіч, што Вы знайшлі час і адеагу, каб адказаць на нашыя пытанні.
«ЛІЧАЦЬ НАС БРАТАМІ СВАІМІ»
Гутарка Ірыны Крэнь з Якубам Якубоўскім. Апублікавана ў газеце «Наша слова» (1997, Ne 4).
Лёс распарадзіўся так, што да бальшавіцкага перавароту татарам жылося ў нас крыху лепш, чым шмат каму з карэннага насельніцтва, яны стаялі на вышэйшай прыступцы ў грамадстве. Вялікі князь Вітаўт запрасіў татараў на службу ў Вялікае Княства Літоўскае ахоўваць дзяржаўныя межы. I з таго часу татары верай і праўдай служылі новай Айчыне і ніколі паміж імі і беларусамі не было звадак. Мала таго: татары выступалі нават супраць сваіх адзінаверцаў, калі тыя прыходзілі з іншых краін, каб рабаваць памежныя тэрыторыі Вялікага Княства. У «Літоўскай метрыцы» захаваўся іх ліст да захопнікаў наступнага зместу: «Ні Бог, ні Прарок не дазваляюць вам рабаваць, а нам быць няўдзячнымі. Мы лічым вас за драпежнікаў і шаблямі нашымі забіваем рабаўнікоў, а не братоў нашых. Заставайцеся за Волгаю, бо мы ля Вільні будзем кроў праліваць за ліцьвіноў, якія лічаць нас братамі сваімі». Вядома таксама, што ў Грунвальдскай
«ЛІЧАЦЬ НАС БРАТАМІ СВАІМІ» • 73
бітве татарскія харугвы біліся побач з беларускімі, а ў час вызваленчых рухаў на Беларусі ў 1794, 1833, 1863 гадах многія татары былі на баку паўстанцаў.
Даследчык татарскай гісторыі Алі Мухлінскі ў сваёй працы «Нсследованне о промсхожденмн м состоянмн лмтовскнх татар» (1857) адзначыў, што заканадаўства раўняла татараў з шляхтай. Іх надзялялі лыотамі і маёнткамі, якія пераходзілі ў спадчыну да нашчадкаў, што вымагала ад іх ладзіць ваенныя паходы за свой кошт. А.Мухлінскі дае наступную характарыстыку этнічнамаральнаму абліччу татараў: «Яны ў большасці выпадкаў высокага росту, стройныя, чарнавалосыя, смуглатварыя, з правільнымі рысамі твару і высакародныя ў абыходжанні, разважлівыя ў размовах, гасцінныя, рахманыя, стрыманыя. Словам, не падобныя зусім да мангольскіх плямёнаў. 3 маральнага гледзішча яны сумленныя, добрыя, ласкавыя, жывуць у згодзе з іншымі жыхарамі, але не зліваюцца з імі. Амаль ніколі не былі выкрытыя ў крымінальных злачынствах. У хатнім побыце яны міралюбівыя, рэдка паміж сабой сварацца і варагуюць».
Акрамя ваяроў, беларускія (літоўскія) татары былі і чыноўнікамі, і земляробамі, і агароднікамі, і конегадавальнікамі. У XIX стагоддзі, напрыклад, у Менску, дзе колькасць татараў даходзіла да чатырохсот душ, татары, якія гадавалі коней, валодалі на берагах Свіслачы сенажацямі. У Пінску яны выраблялі з скуры саф’ян, у Вільні прадавалі палатно і ніткі, у Наваградку займаліся возніцтвам. Вядома, што ў савецкі час шмат татараў працавалі гарбарамі.
Мужнасцю, бескарыслівасцю, шанаваннем законаў праславіліся многія татарскія шляхоцкія роды Беларусі, да якіх належалі Адамовічы, Базарэўскія, Бараноўскія, Белякі, Бучацкія, Сабалеўскія, Сулькевічы, Халецкія, Юзэфовічы, Янушэўскія. Шляхтататары былі людзьмі адукаванымі, некаторыя з іх, акрамя еўрапейскіх моваў, ведалі арабскую і сваю родную як знак інтэлігентнасці і самапавагі. Некаторыя прайшлі навучанне ў медрэсэ духоўных навучальнях.
Рэлігійнае і традыцыйнае жыццё татараў ва ўсе часы, акрамя савецкіх, не прыгняталася. Гэты народ жыў супольнямі, маліўся ў сваіх мячэцях, вучыўся ў хатніх школах арабскаму пісьму і ісламу, меў і шанаваў свае могілкі (мізары), захоўваў доўгі час свой нацыянальны строй. Паводле сведчання Пятра Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX стагоддзя касцюм татарскага мужчыны нагадваў касцюм мешчаніна: ялавыя боты, шэры доўгі сурдут і шапка з брылём, тым часам як жанчыны яшчэ трымаліся сваіх стракатых шляфрокаў і чырвоных хустак.
74 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
Сёння адзенне беларускіх татараў не адрозніваецца ад еўрапейскага. Але некаторыя адметныя татарскія элементы адзення засталіся. Як сведчаць даследнікі, беларусы і палякі перанялі ў татараў бурку, жупан, канфедэратку, халат, андарак, намітку, боты і, магчыма, слуцкія паясы, а з імі ўвайшлі ў беларускі слоўнік назвы гэтых прадметаў. Яшчэ раней у цюркаўгунаў былі перанятыя порткі, якія ў іх зваліся штанамі.
А вось мову, атабарыўшыся на беларускай зямлі, татары праз дватры пакаленні пераймалі мясцовую. Праўда, уносячы ў яе і свае словы, якія ахвотна засвойвалі беларусы. Такім чынам у беларускай мове з’явілася шмат татарскіх слоў.
Сталінскія рэпрэсіі і войны скарацілі колькасць татарскага насельніцтва Беларусі. Засталася жменька 12,5 тысячы чалавек. Але гэтая жменька паступова адраджаецца. У гэтым заслуга не толькі актывістаў адраджэння, але і новага стаўлення дзяржавы да рэлігійных пытанняў (гл. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый», «Аб святочных днях у Рэспубліцы Беларусь»).
На пачатку 1990х гадоў адраджэнне, нібы зыркае полымя, ахапіла асяроддзе беларускіх татараў. Асветную, выдавецкую і навуковадаследчую працу распачалі ўтвораныя ў 1989 годзе пад эгідай Беларускага фонду культуры менскае і гарадзенскае татарскія згуртаванні, якія атрымалі назву «АльКітаб» у Менску і «Кітаб» у Горадні. У гэтых аб’яднаннях былі створаныя камісіі па гісторыі, культуры, пытаннях рэлігіі, міласэрнасці, рабоце сярод моладзі, умацаванні сувязяў з татарамі замежжа. Пачаліся клопаты аб захаванні ў Беларусі татарскіх помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры і напісанні гісторыі тутэйшых татараў. Гэтая задача запатрабавала неадкладнага наладжвання выдавецк