• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ƒра; слон  буйная сысуновая жывёла; судак  рыба з сямейства акунёвых; султанка  курка, паляўнічая птушка; сурок  стэпавы грызун; сычуг  частка страўніка жвачных жывёл; сяўруга  чырвоная рыба з асятровых.
    т, У, х
       Табун  конскі статак; тавар  буйная рагатая жывёла; таракан  род насякомых; тарбаган  грызун з сямейства суркоў; тарпан  дзікі конь; таўро  кляймо, метка на жывёле; тузлук  расол для салення рыбы; тук растоплены тлушч; тумак  заяц, помесь беляка з шараком; турач  каўказская горная курапатка; турухтан  балотная птушка з сямейства бакасавых; туша  асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывелы; тушканчык  невялікі норны грызун, земляны зайчык; тырла  месца для жывёлы ў гарачыню і ўначы; хамут  частка конскай вупражы; хамса  тое, што камса; хамяк  стэпавы грызун; уюк, юк  пакунак для перавозкі на спіне вярблюдам, канём, аслом; цяля, цялё  дзіця каровы; цярпуг марская рыба.
    
    ЦЮРКІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ • 61
    
    Ч, Ш, Ю
       Чабан  пастух авечага статка; чайка  род птушак сямейства чайкавых, жыве пры вадаёмах; чапрак  пакрыццё для каня; чучала  пудзіла ці ўпрыгожанне, зробленае са шкуры звера, птушкі, рыбы ды інш.; чырок невялікая качка; шакал  драпежнік сямейства сабачых; шамая  рыба з сямейства карпавых; шашлык  страва са смажанага мяса; югурт  кіслае малако; юрага  падонкі канаплянага алею; юхт, юхта  вырабленая скура гавяды.
    «Байрам», 1995, № 4, с. 3942
    
            ЗАПАВЕТ СТАРОГА ТАТАРЫНА
    
    У імя Аллага Літасцівага. Міласэрнага
       Мой дзед Мустафа (Сцяпан) родам з татарскай вёскі Немеж, што каля Вільні. Ён у 1897 годзе быў ужо дзецюком і памятае: татары тады, у 500годдзе пасялення ў Вялікім Княстве Літоўскім, клапаціліся пра тое, каб перамагла справядлівасць і Вітаўта прызналі каралём, бо ён быў абраны на гэтую пасаду, але па віне нядобрых людзей не атрымаў кароны. Татары казалі, што каб яны былі ў эскорце, калі везлі сімвалы каралеўскай улады, якія перадаў папа Марцін V (памёр у 1431), то яны даставілі б іх па прызначэнні. Гісторыя ведае выпадак, калі татары выратавалі караля Рэчы Паспалітай ад смяротнай небяспекі. Толькі тады татары не змаглі гучна сказаць, чаму Гаспадар, Ваттад, Хан Вітаўт, як яны яго называлі, не быў прызнаны каралём.
       Дзед мне казаў: «Можа, ты дажывеш да таго часу, калі будуць разумнейшымі правіцелі і пра Вітаўта можна будзе гаварыць як пра караля. Скажы аб гэтым, бо тады і татары з гонарам скажуць, што нас запрасіў на службу кароль Вітаўт».
       Стала вольнай Летува, стала вольнай Беларусь. На пасадзе рымскага папы  паляк. Ён разумее, што калісьці была нанесена вялікая крыўда, у выніку якой Вітаўт не атрымаў кароны.
       Татары Беларусі, татары Летувы, свядомыя беларусы выкажуцца за тое, каб праўда, справядлівасць нарэшце перамаглі. Можа быць, татары Польшчы і не могуць выказацца за гэтую прапанову, бо іх не зразумеюць некаторыя палякі.
       А ці трэба такі акт? Даўно было...
       Толькі гісторыкі могуць згадаць, як была спалена Жана д’Арк, абвінавачаная ў вядзьмарстве, але цяпер ужо лічыцца святой. Пасля смерці і не адразу генерал французскай арміі Дэлятур дэ Тасін’і быў абвешчаны маршалам Францыі.
    
    62 • НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
    
       Калі будуць рабіць карону, якую ў пачатку XV стагоддзя па тагачаснай традыцыі даваў каралям папа, то я думаю, што ў знак павагі для яе прыгожы рубін падаруюць беларускія і летувіскія татары.
       Няхай у канцы XX стагоддзя запануе праўда і згода!
    
    
            СЛОВА ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ВІТАЎТА ПЕРАД ТАТАРАМІ Ў 1397 ГОДЗЕ*
    
       Вялікі хан каралеўства ДэштіКыпчак  Залатой Арды, высакародны чынгізід Тахтамыш, сын ТуйГаджы! Батырывоіны, святары, паспаліты люд!
       Я, Вялікі князь Вялікага Княства, сын Вялікага князя Кейстута і ўнук Вялікага князя Гедзіміна, няхай ім будзе рай прасветлы, з вялікай радасцю і задавальненнем звяртаюся да вас з прапановай заключыць дамову, угодную Богу, карысную нам, маёй дзяржаве, выгадную для вас.
       Вялікая, багатая і прыгожая мая краіна. Бог даў нам усе выгоды, каб наш мужны, працавіты і добры народ мог жыць у дастатку, бо лясы нашы багатыя на дзічыну, на борці, дзе шчыруюць меданосныя пчолы, рэкі і азёры нашы багатыя на рыбу, пашы і сенажаці даюць корм для свойскай жывёлы, урадлівыя нівы забяспечваюць нас збожжам, і ў нас заўсёды ёсць хлеб.
       Адно толькі дрэнна, што суседзі нашы не выконваюць Божыя запаведзі: не пажадай дабра бліжняга, не забі чалавека. Яны драпежна нападаюць на нас, і нам трэба бараніцца ад рабавання святыняў, гвалту і злачынстваў іх.
       Я ведаю ваш ваяўнічы і сумленны народ, які ўмее карыстацца зброяй і цвёрда выконвае дамову з саюзнікам, спадзяюся, што ў імя агульных інтарэсаў мы будзем дзейнічаць разам супраць ворагаў, баронячы сваіх бацькоў, жанчын і дзяцей.
       Ад свайго бацькі я чуў пра Акмянскую бітву з крыжакамі, калі вашы воі, якія былі ў складзе войска Кейстута, мужна змагаліся з ворагам.
       Ведама мне і пра тое, што паміж нашымі народамі не заўсёды былі мірныя адносіны. Але пра бітву на Сініх Водах можна ўжо і забыць, бо зайшла даўнасць, больш за трыццаць гадоў.
    
    * Напісана да 600годдзя пасялення татараўмусульманаў на землях Беларусі. Так Якуб Якубоўскі ўяўляў (паводле гістарычных крыніц) зварот Вялікага князя Вітаўта да татараў з прапановай служыць яму.
    
    СЛОВА ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ВІТАЎТА • 63
    
        У маім войску татары, як добрыя коннікі, змогуць хутка дасягаць тых мясцін, дзе ворагі нашай дзяржавы, нечакана для нас, парушаць нашы землі і ўчыняць нам шкоду. Трапныя татарскія стрэлы, арканы могуць быць карыснымі для нас у бойках з рыцарамі, якія не парыцарску, а з грабежніцкімі мэтамі ўрываюцца на нашы землі.
        Каб татарывоі не час ад часу дапамагалі майму войску, а заўсёды, яны павінны мець бацькоў, жонак і дзяцей, збудаваць сабе хаты, мець свае бажніцы і свае могілкі, на якіх па сваіх звычаях будуць хаваць палеглых у баях вояў і памерлых родных і блізкіх, дзе яны будуць спакойна ляжаць да Суднага дня.
        Каб татарскім сем'ям было з чаго жыць, я дам ім пашы і сенажаці, ворную зямлю, лясныя ўгоддзі, якімі іх сем'і будуць карыстацца па спадчыне. Ісламскай верай яны будуць свабодна карыстацца і гвалтоўна ахрышчанымі не будуць, і ніхто з месцічаў не зможа чыніць ніякай шкоды ім.
        Калі некаторым татарам не ўдасца зберагчы сваіх жонак і яны не змогуць знайсці сабе пару, то я дазваляю ім з згоды бацькоў мясцовых дзяўчат утвараць мяшаныя сем’і, каб людзі мелі магчымасць выконваць Божую запаведзь: жыць і пладзіцца.
        Татары, якія пажадаюць перасяліцца ў маю краіну, будуць мець сваіх камандзіраў, святароў, суддзяў. Галоўным буду я, і мне ведама будзе ўсё. Слушныя просьбы татараў я буду задавальняць. Але час цяпер суровы, і я патрабую ад сваіх вояў абсалютнага паслушэнства, таму ў прысутнасці Вялікага хана, у прысутнасці вашых святароў вы павінны даць прысягу на вернасць новай Радзіме. Прысягаць будзеце на вашай Святой Кнізе перад святарамі, а хто пажадае, то можа прысягаць на мячах, як гэта было ў вас у старадаўнія часы.
        Тыя, хто наважыўся пасяліцца на новых землях, станьце пад бунчук высакароднага чынгізіда Тахтамыша. Заўтра мы рушым у дарогу.
        Няхай шчасціць нам Бог!
    
    64 • НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
    
    
            Я ТАК ДУМАЮ*
    
       Я стары чалавек, пенсіянер, які можа і абавязаны выказаць свае думкі. He магу маўчаць, бо, калі мусульманін ведае аб несправядлівасці, гвалце дужага над слабым, ён павінен слыніць гвалтаўніка сваімі рукамі. Калі ён не можа гэта зрабіць, то павінен зваць на дапамогу, а калі і на гэта ён не здольны, то хаця бы сэрцам, душой не павінен мірыцца з прыцясненнем.
       Як мусульманін я цікавіўся, чаму чачэнцы не жадаюць жыць у «едмной н неделлмой Росснн». Яны жывуць на сваёй, Аллагам дадзенай ім зямлі. Пасля таго, як сілай, маной, подкупам правіцеляў Расея на пачатку XIX стагоддзя авалодала ўсім Каўказам, горды чачэнскі народ не скарыўся царскім уладам. У 18361864 гадах народы Дагестана і Чачні вялі справядлівую вайну з вялізнай расейскай арміяй. Чвэрць веку горцаў узначальваў імам Шаміль. Ён супрацьстаяў расейскаму генералу Ярмолаву і генералфельдмаршалу Паскевічу (беларусы ведаюць яго як душыцеля паўстання ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім, за што атрымаў ад цара пачэснае званне святлейшага князя Варшаўскага). У 1859 годзе імам Шаміль капітуляваў, аднак ні ён, ні хто іншы не падпісаў просьбу да цара, каб ён улучыў Чачню ў Расейскую імперыю. Такім чынам, ніякіх пацверджанняў юрыдычнага права Расеі на Чачню няма.
       Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года становішча чачэнцаў значна пагоршылася. Мусульманскія святары цярпелі пераслед, рэлігійныя кнігі знішчаліся, у калгасах і саўгасах пятніцу не святкавалі, а зрабілі працоўным днём. Выхадным зрабілі нядзелю, мясцовых жыхароў прымушалі ў калгасах і саўгасах гадаваць свіней, а гэта моцны гвалт над мусульманінам.
       У час Вялікай Айчыннай вайны, зімой 1944 года ўвесь чачэнскі народ быў вывезены ў аддаленыя раёны СССР. Народ абвінавацілі ў супрацоўніцтве з нямецкімі фашыстамі, у тым, што яны падаравалі ці то Гітлеру, ці то Гудэрыяну верхавога каня. Адзначу, што Сталін, Берыя і ўсе яго памагатыя ў 19391941 гадах падаравалі фашысцкай Германіі мільёны тон нафты і мільёны тон стратэгічных тавараў, з дапамогай якіх Гітлер забіваў тысячы і тысячы людзей у Заходняй Еўропе, а потым і ў СССР. Асноўны кантынгент Расейскай вызваленчай арміі (Русской освободнтельной армнн  РОА) складалі расейцы, якія пайшлі служыць немцам. Аднак аб гэтым маўчалі
    
    
      Матэрыял падрыхтаваны ў звязку з пачаткам Першай чачэнскай вайны 1994 года.
    
    
    Я TAK ДУМАЮ • 65
    
    і маўчаць, а за тое, што некалькі чалавек пайшло паслугаваць немцам, што падаравалі ім каня, пакуты прыняў увесь чачэнскі народ ды й іншыя народы.
       Пасля смерці Сталіна дзяржава прызнала несправядлівым актам высяленне чачэнцаў з родных мясцін. Многія з іх загінулі ў лагерах, ад непасільнай працы, голаду і хвароб. Жывыя вярнуліся на радзіму.
       Аллаг мала даў зямлі чачэнцам, можа, па чвэрці гектара ворыва на кожнага чалавека. Але гэтая зямля, з волі Аллага, багатая на нафту. Здабывалі яе шмат, амаль па 20 мільёнаў тон на год. 3 чачэнскай зямлі здабылі, відаць, каля 500 мільёнаў тон. А матэ