Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
рыяльны ровень жыцця народа быў амаль самы нізкі ў СССР. Куды ж зніклі прыбыткі ад чачэнскай нафты? Іх з'еў ваеннапрамысловы комплекс, яны пайшлі на ўтрыманне камуністычных партый за межамі СССР, яны пайшлі на ўтрыманне савецкай і партыйнай наменклатуры, як крамлёўскай, так і мясцовых манкуртаў.
Паглядзеў чачэнскі народ і вырашыў, што ў вялізным бараку толку ніколі не будзе. Вырашылі чачэнцы жыць без «старэйшага брата», які дзень і ноч клапаціўся пра іх. А «старэйшаму брату» гэта не спадабалася. Маўчаць сродкі інфармацыі, што справа тут і ў нафце, якую могуць згубіць усялякія там нафтагазавыя кампаніі і дзяльцы ад яе продажыперапродажы.
Цяпер «славные соколы» практыкуюцца ў прыцэльных бамбаваннях, у выпрабаванні кіроўных ракет і снарадаў. Ну, а тое, што і ў Расею прывозяць цынкавыя скрынкі, дык ёсць жа фраза, якую стагоддзе таму сказаў класік расейскай літаратуры: «Дело прочно, когда под ннм струнтся кровь...» Толькі ў таго класіка не было дзяцей і кроў лілася не ягоная.
Мусульмане просяць у Аллага, каб слынілася вайна, каб Аллаг дапамог неразумным зразумець, што яны нарабілі.
66 ♦ НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
ДЗЕНЬ ЖАЛЬБЫ.
ПРА ДЭПАРТАЦЫЮ КРЫМСКІХ ТАТАРАЎ*
Ісмаіл Меметаў, Якуб Якубоўскі
18 траўня 2014 года споўнілася 70 гадоў з таго дня, як таталітарны рэжым былога СССР здзейсніў злачынную акцыю гвалтоўную дэпартацыю крымскіх татараў з сваёй радзімы ў аддаленыя раёны Сярэдняй Азіі, Казахстана і Сібіры. 3 часу акупацыі Крыма Расеяй (1783 г.) расправы над татарамі адбывалася шмат разоў, але генацыд 1944 года нельга ні з чым параўнаць.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце і ў партызанскіх атрадах ваявалі больш за сто тысяч крымскіх татараў. Вядомыя шэсць Герояў Савецкага Саюза крымскіх татараў. АхметХан Султан атрымаў гэтае званне двойчы! Два чалавекі былі кавалерамі найвышэйшай салдацкай узнагароды мелі па тры ордэны Славы. Бясстрашную разведчыцу Аліму Абдэнанаву схапілі і пасля катаванняў расстралялі гестапаўцы. У перыяд акупацыі Крыма фашыстамі гарэлі татарскія вёскі, асабліва ў горных раёнах Крыма. Тысячы татараў былі вывезеныя ў Германію на прымусовыя работы, многія загінулі ў лагерах смерці.
Увесь крымскататарскі народ чакаў вызвалення ад фашысцкай акупацыі і радаваўся, калі яно надышло. Народ пачаў аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. Але адбылося непрадбачанае. 18 траўня 1944 года літаральна праз тыдзень пасля вызвалення ўсяго паўвострава кожны дом крымскіх татараў абкружылі вайскоўцы. Пад штыкамі салдатаў ноччу ўвесь народ сагналі, пагрузілі ў таварныя вагоны і вывезлі з Крыма. Гвалтаўнікі не далі ўзяць з сабой нават самага патрэбнага. Нішто не бралася да ўвагі: ні сем’і Герояў Савецкага Саюза, ні сем'і партызанаў, ні сем’і воінаў, што загінулі на фронце, ні дзеці, ні хворыя, ні старыя.
Як і ў шматпакутнага беларускага народа, у крымскататарскага народа таксама ёсць свае Курапаты. Хто быў у Крыме, той, напэўна, ведае, што ад Генічаска да Арабацкага заліва цягнецца вузкая Арабацкая стрэлка даўжынёй больш за 100 кіламетраў. Жылі там пастухі, якія пасвілі авечак. Жылі таксама людзі, якія нарыхтоўвалі соль на тамтэйшых саланчаках. У час агульнага высялення пра іх за
Артыкул апублікаваны ў квартальніку «Байрам» (1994, № 1), падаецца перапрацаваным і ў скарочаным выглядзе.
ДЗЕНЬ ЖАЛЬБЫ. ПРА ДЭПАРТАЦЫЮ КРЫМСКІХ ТАТАРАЎ • 67
быліся. 19 траўня, калі ўспомнілі, усіх гэтых людзей сагналі ў старыя баржы і ўтапілі ў Азоўскім моры. Пакутнікаў было больш за тысячу чалавек!
За адну толькі травеньскую ноч 1944 года крымскататарскі народ абрабавалі на 4,4 мільярда рублёў (па курсе 1975 г.), было захоплена 80 350 дамоў крымскіх татараў, знішчаны татарскія могілкі, разбураны амаль усе мячэці. Амаль палова выгнаных з родных мясцін загінулі ад голаду і хвароб. Невыносныя ўмовы жыцця былі там, куды татараў леравезлі. Размяшчаліся яны ў хлявах і зямлянках, у курніках, на панадворках. Мясцовых жыхароў папярэдзілі, што крымскія татары здраднікі і злодзеі. Для іх быў устаноўлены лагерны, ваеннакаменданцкі рэжым. Людзі кожны месяц хадзілі распісвацца, што абавязуюцца не парушаць гэтага рэжыму. А таго, хто спрабаваў выйсці за межы, вызначаныя камендантам, тут жа арыштоўвалі. Таму бацькі не маглі ўбачыць сваіх дзяцей; дарослыя дзеці, якія пры дэпартацыі апынуліся ў іншых, чым бацькі, месцах, не мелі права іх наведаць, нават калі яны хварэлі ці паміралі.
Пасля смерці Сталіна становішча крымскіх татараў паволі палепшылася, але фальсіфікацыя, іх ганьбаванне існуюць і сёння. За год да смерці Сталіна, у 1952 годзе, у Сімферопалі была праведзена спецыяльная сесія Інстытута філасофіі і права AH CCCR якая «навукова» абгрунтавала, што «как таковой крымскотатарскнй народ не суідествовал н его сегодня нет, а просто была разношерстная шайка разбойннков». Населеныя пункты былі перайменаваныя, былая Крымская АССР ліквідаваная адразу пасля вайны. Цэнзура па ўсёй краіне забараніла тады пісаць і ўжываць у афіцыйных дакументах само азначэнне крымскі татарын. I цяпер людзі, што жывуць у нашых дамах, занялі нашыя гарады і вёскі, аб трагедыі крымскататарскага народа нічога не хочуць ведаць.
Але, нягледзячы на ўсё гэта, крымскататарскі народ працягваў барацьбу за вяртанне на сваю гістарычную радзіму. У 70х і 80х гадах мінулага стагоддзя тых, хто слрабаваў вярнуцца ў Крым, не пускалі туды, не прапісвалі, ізноў гвалтоўна высылалі, судзілі. Якія толькі перашкоды не прыдумвалі ўлады для перасяленцаў! У гэты ж час праводзілася актыўная кампанія па засяленні Крыма расейскамоўным насельніцтвам.
Цяпер, калі прызнаная незаконнасць дэпартацыі народаў, ніякіх захадаў у арганізаваным вяртанні крымскіх татараў на гістарычную радзіму не праводзіцца. Яны самі, з сваёй ініцыятывы, без якойне
68 • НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
будзь матэрыяльнай дапамогі з боку дзяржавы вяртаюцца ў Крым. На сённяшні дзень вярнулася толькі палова крымскіх татараў каля 260 тысяч чалавек. Але ніводнай сям’і не вярнулі іх дом у Крыме, а пра кампенсацыю матэрыяльных стратаў, панесеных пры гвалтоўным перасяленні кожнай сям’і, і гаворкі няма, хоць гэтага патрабуюць элементарныя нормы прававой дзяржавы. Чаму ў 1944 годзе, у складаных ваенных умовах, за 24 гадзіны вывезлі ўвесь крымскататарскі народ з роднага Крыма, а сёння, за доўгія гады, нягледзячы на розныя дзяржаўныя і міжнародныя пагадненні аб правах народаў і чалавека, мала што робіцца для вяртання правоў крымскататарскага народа? У той жа час стараннямі акупантаў, якія жывуць у нашых дамах і на нашай зямлі, прыдуманы для татараў абразлівыя словы «самазахват», «самастрой» і г. д. У некаторых месцах спецыяльна арганізоўваюць супраць крымскіх татараў крывавыя расправы, незаконна арыштоўваюць іх, бураць новабудоўлі.
Імперыі рана ці позна развальваюцца, каты і тыраны паміраюць, а народы працягваюць жыць і шукаць шляхі свайго выратавання ад прыгнёту. Думаецца, што толькі шляхам годнага, праўдзівага ўзаемапаразумення, узаемнай дапамогай і павагай, адраджэннем лепшых крымскататарскіх традыцый мы здолеем палепшыць сваё становішча, у якім апынуліся ў выніку нялюдскіх дзеянняў бальшавіцкага таталітарнага рэжыму. Толькі пераадолеўшы хаос у нашым духоўным жыцці, адрадзіўшы ўзаемапавагу і прыхільнасць, можна разлічваць на нармальнае жыццё і развіццё ўсіх народаў вялікіх і малых.
ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
ДУМКІ ІНТЭЛІГЕНТА
На тэму, узнятую ў артыкуле «Дзень жальбы», Якуб Якубоўскі як карэспандэнт квартальніка «Байрам» гутарыў з Яўгенам Гучком кнігавыдаўцом, паэтам і публіцыстам.
Якуб Якубоўскі: Ці ведаюць у Беларусі пра тое, якая цяжкая доля напаткала крымскататарскі народ у 1944 годзе?
Яўген Гучок: Дэпартацыя татараў адбывалася ў той час, калі большая частка Беларусі была пад нямецкафашысцкай акупацыяй. Заўважце, Беларусь, як і Крым, як і іншыя тэрыторыі з іх этнасамі, былі кінутыя маскоўскабальшавіцкімі імперыялістамі, кінутыя пад ногі і гусеніцы сіл Трэцяга райху. Пазней кожны чалавек, які застаўся на акупаванай тэрыторыі, быў пад падазрэннем, нават дзеці (а раптам яны дзеці ворага народа?). Здарылася так, што цывільныя людзі сталіся вінаватымі ў тым, што не абаранілі радзіму ад ворага.
У час дэпартацыі татараў, а таксама пасля хадзілі пра гэта розныя чуткі, якія чарнілі крымскіх татараў. Нашы беларускія татары ведалі аб гэтых падзеях больш, асабліва ў Заходняй Беларусі, таму некаторыя з іх як былыя грамадзяне Польшчы скарысталіся правам выезду і пераехалі за межы СССР, каб не апынуцца пазней у Сібіры. Трэба сказаць, што калі б беларусы як народ былі не такімі шматлікімі, то іх усіх за тое, што жылі на акупаванай тэрыторыі, чэкісты выслалі б у аддаленыя раёны. Хоць ім і тут ствараліся і ствараюцца этнічныя чысткі з боку імперскіх і праімперскіх сіл (пераважная большасць афіцэраў у войску не беларусы). Чаго вартыя адны Курапаты? Учарашнія каты сёння адмаўляюцца ад таго, што нарабілі.
Веды нашых людзей пра Крым вельмі мізэрныя. У падручніках па гісторыі ўпамінаецца пра Баспорскае царства і паўстанне Саўмака, у старэйшых класах ёсць урок пра Крымскую вайну і абарону Севастопаля, пра Нахімава, Карнілава, Істоміна, храбрага матроса Кошку і санітарку Дар’ю Севастопальскую. Час грамадзянскай вайны
70 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
адзначаны расказам аб штурме Перакопа і пераходзе цераз Сіваш. У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны расказваецца аб гераічнай абароне Севастопаля.
Па геаграфіі звестак яшчэ менш. Відавочна, што Міністэрства асветы палічыла, што кожны чалавек сам можа паехаць у Крым і пахадзіць па мясцінах, дзе бываў A. С. Пушкін, Максім Горкі (дарэчы, раней пра знакамітую «Песню пра Сокала» пазначалася, што гэта крымскататарская казка).
Цікаўны беларускі вучань можа ведаць, што ў Ялце пахаваны наш паэт Максім Багдановіч, які памёр у маладосці ад сухотаў. Яшчэ многія завучылі радоклесвічку Маякоўскага аб тым, што
«жалко тех, которые не былм в Евпаторпп».
Якуб Якубоўскі: Што можна сказаць пра жыццё тых татараў, якіх вывезлі на чужыну, пазбавілі радзімы?
Яўген Гучок: Як жылі выслÐ