Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
ай справы, правядзення навуковых канферэнцый. Першая міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Татарымусульмане на землях Беларусі, Летувы і Польшчы» (1993) прысвячалася 600годдзю татарскага асадніцтва, юбілей якога адзначаўся ў 1997 годзе. Падставай для святкавання гэтай даты паслужыў запіс Яна Длугаша ў ягонай Хроніцы аб тым, што татарскія паселішчы ў Вялікім Княстве Літоўскім былі заснаваныя менавіта ў 1397 годзе. Канферэнцыя была арганізаваная сіламі згуртавання «АльКітаб» пры падтрымцы беларускіх навукоўцаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. На ёй былі разгледжаныя праблемы этнічнага, рэлігійнага і культурнага жыцця, старонкі ваеннай гісторыі татараў на тэрыторыі Беларусі. Другая міжнародная канферэнцыя «Ісламская культура татараўмусульманаў Беларусі, Летувы і Польшчы, яе ўзаемадзеянне
«ЛІЧАЦЬ НАС БРАТАМІ СВАІМІ» • 75
з беларускай і іншымі культурамі» (1995) прыцягнула значную ўвагу сусветнай грамадскасці. На ёй выступілі дэлегаты з Турцыі, Прыбалтыкі, Егіпта, Татарстана, Нігерыі, Расеі, Польшчы, Швейцарыі, ЗША.
Ад 1991 года ў Менску згуртаванне «АльКітаб» выдае часопіс «Байрам». У гутарцы з яго галоўным рэдактарам Якубам Якубоўскім працягваецца тэма татарскага адраджэння ў Беларусі.
Ірына Крэнь: Раскажыце пра будні згуртавання «АльКітаб».
Якуб Якубоўскі: Збіраемся на сходкі два разы на месяц. Наведванне іх неабавязковае, бо мы не звязаныя ні членствам, ні складкамі. Хочаш прыходзь, хочаш не прыходзь. Наш актыў, а гэта звычайна чалавек 3040, прысутнічае па маральным абавязку. На сходах абмяркоўваем праблемы і справы, у тым ліку выдавецкія і звязаныя з працай камісій. Заслухоўваем паведамленні людзей, адказных за розныя кірункі дзейнасці згуртавання, а таксама гутарым з гасцямі і асобамі, якім ёсць пра што расказаць і што сказаць. У канцы бываюць заняткі па гісторыі іслама і крымскататарскай мове.
Ірына Крэнь: У вас выходзіць часопіс пад назвай «Байрам». А што азначае гэтае слова?
Якуб Якубоўскі: «Байрам» у перакладзе з татарскай мовы азначае «свята». Паколькі ў нас сродкаў няма, то выходзіць ён паквартальна. Значыць, чатыры разы на год з нагоды выхаду чарговага нумара ў нас і бывае свята.
Ірына Крэнь: А чаму «Байрам» выходзіць на беларускай мове?
Якуб Якубоўскі: Таму што большасць нашых чытачоў татары, родная мова якіх беларуская. Такіх у нас, паводле апошняга перапісу насельніцтва, налічваецца восем тысяч. Дзве тысячы адзінаверцаў пераехала з Паволжа, іх родная мова татарская. I толькі дзве з паловай тысячы нашых людзей гавораць парасейску і на іншых мовах, а гэта меншасць. Акрамя таго, у нас так заведзена, што кожны татарын, які тут жыве, павінен ведаць беларускую мову. Аднак хваліцца татарыну, што ён ведае гэтую мову часам лепш за беларуса, нягожа. Ён павінен быць сціплым і саступіць месца першым, менавіта беларусам, бо яны на тысячу гадоў раней пасяліліся на гэтай зямлі і тым самым далі магчымасць тут жыць татарам. Часам ад паволжскіх або крымскіх татараў можна пачуць папрок, што вось вы не ведаеце роднай мовы. На яго я адказваю так: «Мы даўно карыстаемся роднай нам беларускай мовай, гаворым і на расейскай, разумеем польскую і ўкраінскую. Але галоўнае, мы выхоўваем сваіх дзяцей сумленнымі
76 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
і працавітымі людзьмі, якія маюць гонар называцца татарамі ў любых абставінах. А што да татарскай мовы, то прыйдзе час, і ў нас будуць свае татарскія школы».
Ірына Крэнь: Наколькі мне вядома, татары з беларусамі заўсёды жылі дружна.
Якуб Якубоўскі: Наогул, так. Але вось праз школу і ў царскія часы, і цялер праводзіцца думка, што наш народ эксплуататар, ён трыста гадоў трымаў славян у ярме. У падтэксце гучыць, што, маўляў, наша сённяшняе адставанне ад еўрапейскіх цывілізаваных краін абумоўліваецца татарамангольскім ярмом, ад якога дагэтуль не акрыялі. Такое адмоўнае стаўленне да татараў праз падручнікі перадалося і на Беларусь, хоць тут татараманголаў нават трыццаць дзён не было. Але самі беларусы нас ні ў чым не папікаюць.
Ірына Крэнь: Чым адрозніваецца «Байрам» ад беларускіх выданняў?
Якуб Якубоўскі: Сваёй тэматыкай. Гэта гісторыя беларускіх татараў і падзеі, да якіх яны прычыніліся; асновы ісламу, даследнікі татарскай гісторыі і культуры, заняткі і рамёствы, жыццё ў Татарстане, крымскія, сібірскія, астраханскія, беларускія і польскія татары, татары далёкага замежжа, слоўнік татарскіх найбольш ужывальных слоў і выразаў, татарская кухня, мастацкая творчасць і г. д. А па сваёй спецыфіцы гэты часопіс сямейны. У нас няма сілы і жадання падбіраць рафінаваных аўтараў.
Ірына Крэнь: Што Вы хочаце гэтым сказаць?
Якуб Якубоўскі: Хачу сказаць, што ў нас кола аўтараў шырокае, шмат пішуць і простыя людзі папростаму.
Ірына Крэнь: А хто еашы аўтары?
Якуб Якубоўскі: Татары, беларусы і габрэі. У часопісе актыўна друкуюцца і беларускія даследнікі А. Грыцкевіч, Л. Лыч, Г. Каханоўскі, Л. Побаль, Э. Іофэ, А. Бяляцкі, В. Дадзіёмава, паэтЯ. Гучокды іншыя.
Ірына Крэнь: Што ў вас робіць рэдакцыйная група?
ЯкубЯкубоўскі: Дапамагае ў апрацоўцы і навуковым рэдагаванні тэкстаў. Усе добраахвотнікі. Дапамагаюць бескарысліва.
Ірына Крэнь: Што ў еас яшчэ выходзіць акрамя «Байрама» ?
Якуб Якубоўскі: Часопіс з рэлігійным кірункам «Жмзнь» на расейскай мове, бо ён дасылаецца за межы Беларусі, у тым ліку і ў арабскія краіны. Жыццё ў ім паказваецца і такое, якое яно ёсць, і такое, якім яно павінна быць.
«ЛІЧАЦЬ НАС БРАТАМІ СВАІМІ» • 77
Ірына Крэнь: Як ідзе Ваша праца над «Энцыклапедыяй для беларускіх татараў»?
Якуб Якубоўскі: Слоўнік энцыклапедыі разлічаны на 89 тысяч артыкулаў разам з спасылачнымі. Спецыфіка выдання палягае ў адборы артыкулаў. У нас даецца тое, што не прачытаеш у іншых энцыклапедыях. Напрыклад, мы плануем серыю артыкулаў па асновах мусульманскай веры, бо спадзявацца, што гэта будзе зроблена беларусамі ці летувісамі, не даводзіцца. Мусульманскімі і цюрцкімі краінамі і народамі мы больш цікавімся скажам, якутамі або малдаўскімі гагаузамі. Набярэцца, мабыць, пяцьсот шэсцьсот мусульманскіх народаў, пра якіх раскажа нашае выданне. А наогул будуць артыкулы пра кожную краіну ў свеце, у якіх будзе адзначана, дзе там жывуць мусульмане. He будзе абыдзена і гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі. У нас будуць артыкулы пра ўсіх князёў, каралёў і цароў, якія тады панавалі. Пра Івана Жахлівага, напрыклад, які па маці паходзіў з татараў і які ў 1552 годзе, захапіўшы Казань, атруціў там ваду. Усяго ж будзе каля двухсот артыкулаў прысвечана гістарычным асобам. Шэраг артыкулаў будзе пра татарскую этыку і мараль, напрыклад, пра шанаванне бацькоў або пра тое, як мусульманскае права вучыць ставіцца да сіротаў. У нас лічыцца ганьбай, калі старыя бацькі трапляюць у прытулак для састарэлых, а дзеці у сіроцкія дамы. Асірацелых дзяцей абавязкова павінен нехта прытуліць і выгадаваць. Пры напісанні артыкулаў на рэлігійныя тэмы ў якасці ўзораў мы бярэм шматтамовую касцёльную энцыклапедыю выданне, якое з’яўлялася ўласнасцю беларускага дзеяча ксяндза Адама Станкевіча і якое цяпер знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Карыстаемся і габрэйскай энцыклапедыяй, а пры асвятленні пытанняў праваслаўнай веры Беларускім царкоўным календаром.
Ірына Крэнь: Вось Вы далі артыкул пра Канстанціна Езавітаеа. Ён татарын?
Якуб Якубоўскі: Мы далі яго таму, што ён выдатны дзяяч беларускага Адраджэння. Ведаеце, той, хто надта скараецца і схіляецца перад уладамі, ненадзейны чалавек, пра такога і пісаць не варта.
Ірына Крэнь: Як Вы робіце татарскі каляндар?
Якуб Якубоўскі: Паводле ўзору заходнебеларускага. Мы працягваем традыцыі татараў, якія жылі ў Заходняй Беларусі, Польшчы.
Ірына Крэнь: Ваша праца грунтуецца на дэмакратычнай асноее?
Якуб Якубоўскі: На іншай і немагчыма было б.
78 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
«ПАКІНУЦЬ СЛЕД У ПАМЯЦІ НАШЧАДКАЎ...»
Уяўнае інтэрв’ю
Падрыхтавалі Таццяна Якубоўская і Разалія Александровіч
Вялікую цікавасць на імпрэзе з нагоды 80годдзя Якуба Якубоўскага ў прысутных выклікала ўяўнае інтэрв’ю з ім, калі на дзесяць пытанняў Разаліі Александровіч вытрымкамі з прадмоў да «Байрама» ад імя галоўнага рэдактара адказвала яго жонка, Таццяна Якубоўская. Ушаноўваючы памяць Якуба Адамавіча як беларускага географа, гісторыка, філолага, энцыклапедыста, дзеяча беларускага і татарскага адраджэння 90х гадоў мінулага стагоддзя, як годнага чалавека, падалося цікавым паразмаўляць з ім праз прадмовы да часопіса «Байрам». Аўтарамі гэтага часопіса былі не толькі пасіянарныя асобы з асяроддзя татарскай інтэлігенцыі Беларусі, Татарстана, Польшчы, Летувы, арабскага свету, але і выдатныя беларусы даследчыкі, літаратары і гісторыкі. Іх агульнымі намаганнямі і падтрымкай сілкаваўся гэты першы ў гісторыі беларускіх татараў часопіс на беларускай мове.
Прадмовы да кожнага нумара спадар Якуб як рэдактар старанна рыхтаваў сам. У іх ён узгадваў галоўныя палітычныя падзеі ў свеце, закранаў пытанні міжнароднага і грамадскага жыцця ў краінах, дзе жывуць татары, адзначаў святочныя і сумныя падзеі ў супольнях татараўмусульманаў Беларусі і нават у асобных сем’ях, словам, пісаў пра тое, што яго хвалявала. Таму можна ўяўна задаць Якубу Якубоўскаму некалькі пытанняў і адказы на іх знайсці ў тых прадмовах або артыкулах, якія ён пісаў для часопіса.
1. Адкуль і калі з’явіліся на беларускіх землях татары?
«На зямлі высакароднага, зычлівага і працавітага беларускага народа жыве жменька татараў. Іх так мала, што ў звычайных даведніках колькасць не пазначаецца, бо складае каля 0,12% ад насельніцтва Беларусі... Татары... пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV стагоддзя... Прайшло ўжо 600 гадоў, як мы жывём воддаль ад сваёй былой радзімы Паволжа і Крыма, але мы не выракліся сваёй веры ісламу і свайго імя» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1991. № 1, с. 3).
«Татары Беларусі, Летувы і Польшчы нашчадкі тых татараў Залатой Арды, якіх запрасіў вялікі князь літоўскі Вітаўт у 1397 годзе на вайсковую службу, якія змагаліся пад Грунвальдам поплеч
«ПАКІÐ