• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ºу. Нават цяпер я магу прачытаць на памяць многія з тых вершаў.
       Затое першая настаўніца батанікі запомнілася тым, што так і не навучыла нас адрозніваць люцік едкі ад люціка паўзучага, ды іншымі недарэчнасцямі. На наша шчасце, яе замяніла Г. С. Біруліна, якую мы палюбілі шчыра і на ўсё жыццё. Яна добра ведала свой прадмет, a яшчэ  нямецкую мову. Многа вадзіла нас па наваколлі. У час такіх урокаўэкскурсій лягчэй засвойвалася праграма, а «Аннушка», як мы яе звалі за вочы, станавілася ўсё больш любімай і паважанай.
       Яшчэ ішла вайна, і дырэктара школы ізноў прызвалі ў армію. На яго месца прыслалі Ф.С.Соніну. Па складзе характару ёй было ўласціва браць на сябе самую цяжкую работу. Гісторык па адукацыі, яна ўзялася выкладаць нават фізіку. Умела абыходзіцца з сякерай і пілой.
       Мінулыя з той пары гады зрабілі сваё. Многае ўжо бачыцца іўспрымаецца інакш, чымтады. Гэта цяперя думаю, штолесдля ацяплення школы можна было выдзяляць паблізу, а не за 810 кіламетраў ад гарадскога пасёлка. А тады мы ўзбройваліся сякерамі і піламі і ішлі да вёсак Раташалі ці Блажышкі, непадалёку ад якіх і назапашвалі дровы. Працавалі да вечара. Але нашы педагогі не забываліся тут жа, ля вогнішча, падвесці вынікі работы па класах, пахваліць лепшых.
       Знаходкай для школы і падарункам для вучняў быў прыход у калектыў Сяргея Львовіча Адамовіча. Ён не толькі, як прынята гаварыць, даваў нам веды, але і выхоўваў. Вучыў нас абавязковасці і працавітасці. Сам быў ва ўсім для нас прыкладам.
       Пасля перамогі над фашысцкай Германіяй у школу прыйшлі П. A. Kora і С. Р.Троцкі. Пётр Апяксандравіч служыў афіцэрам у Войску Польскім, куды быў пасланы для ўмацавання камандавання. Некалькі гадоў ён хадзіў на працу ў вайсковым мундзіры. I не таму, што яму падабаліся гузікі з арламі. У настаўніка не хапала грошай, каб купіць сабе новы цывільны касцюм. Яшчэ была картачная сістэма. На працаўнікаслужбоўца прадавалі 400 грамаў хлеба, на ўтрыманца  300.
    
    ВІДЗАЎСКАЙ ШКОЛЕ  500 ГАДОЎ • 57
    
    Пасля атаварвання картак у нашага настаўніка хапала грошай яшчэ на дзясятак кілаграмаў збожжа, якія дакупляліся на рынку. Таму жыў сціпла, але не дазваляў сабе хітраваць, нешта ўзяць у нашых бацькоў. Гэтай сумленнасцю ды арыгінальнай методыкай выкладання ён і заломніўся. Задачы прыдумваў сам, зразумелыя нам па сэнсе. Мы не ламалі галовы над абстрактнай трубой, з якой выліваецца вада, і над хуткасцю цягнікоў, што выйшлі з пункта А ў пункт Б. У задачах дзейнымі асобамі былі самі, і таму лёгка спраўляліся з іх рашэннем. Пазней я даведаўся, што вучыў нас настаўнік індукцыі. А якім майстрам ён быў! Вельмі многае ўмеў рабіць сваімі рукамі. У прыватнасці, з ахвотай вучыў нас фатаграфіі. Захапленне ёй у мяне засталося на ўсё жыццё.
        Свой след у развіцці школы пакінуў С. Р. Троцкі. Да яго вайсковую справу выкладалі афіцзры з ваенкамата. Адзін  тапаграфію, другі стралковую зброю. Сцяпан Рыгоравіч арганізаваў сістэматычнае вайсковае навучанне, а таксама заняткі фізкультурай. Менавіта пры С. Р.Троцкім наша школа трапіла ў лік найлепшых па спорце.
        Прыкладна ў 1947 годзе Пётр Аляксандравіч і Сцяпан Рыгоравіч купілі веласіпеды, ці, як іх называлі тады,  веламашыны. I хоць гэта была на той час дарагая рэч, настаўнікі дазвалялі і нам на іх паездзіць.
        Пасля таго, як Фаіну Сямёнаўну перавялі на работу ў рэдакцыю раённай газеты, дырэктарам школы стала Ганна Юр’еўна Канавалава. Пра яе скажу толькі, што была гэта вельмі валявая жанчына, якая ў няпросты пасляваенны час імкнулася, каб настаўнікі і вучні мелі добрыя ўмовы для працы і вучобы. Пры ёй школе было прысвоена імя 30годдзя БССР (так напісана і ў маім атэстаце), пра што многія ўжо забыліся ці наагул не ведаюць.
        Парознаму склаліся лёсы былых настаўнікаў і вучняў Відзаўскай школы. Сярод іх багата людзей, вартых памяці. I падрыхтоўку да такога вялікага юбілею калектыў настаўнікаў і вучняў мог бы скарыстаць для напісання гісторыі школы не толькі ў дакументах, але і ў асобах.
    
    3. Якубоўскі.
    
    58 • НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
    
    
            ЦЮРКІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
    
       Беларуская мова належыць да самых развітых і мілагучных моваў свету. Хораша аб ёй гаварыў сын беларускай зямлі Адам Міцкевіч, ён ведаў некалькі моваў і меў з чым параўноўваць мову сваёй Бацькаўшчыны.
       Hi адзін народ не жыве ізалявана ад іншых, хіба толькі на акіянічных выспах, таму ў розны час і з розных прычын у кожную мову ўлучаюцца іншамоўныя словы. Бывае, што гэтыя «чужакі» так прыжываюцца, што толькі мовазнаўцыэтымолагі могуць адказаць, адкуль і калі буда, качарга, кабан сталі ў нас сваімі словамі.
       У «Слоўніку іншамоўных слоў», які склаў славуты беларускі мовазнавец, членкарэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Булыка, змешчана тлумачэнне 5600 слоў, запазычаных з іншых моваў. Сярод іх ёсць таксама запазычанні з цюрцкіх моваў татарскай, турэцкай ды іншых. Часам да цюрцкіх запазычанняў умоўна далучаюць арабскія, персідскія, нават вуграфінскія словы, калі яны перайшлі не наўпрост з гэтых моваў у беларускую, а ў выніку перадачы іх туркамі і татарамі.
       Славуты беларускі вучоны, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук Яўхім Карскі, аналізуючы беларускую лексіку, указаў на словы цюрцкага паходжання і даў невялічкі слоўнічак іх.
       Вось гэтыя словы.
       Андарак, абакуліваць, багатыр, байда, бакаць, бакун, балабан, баламут, барыш, бугай, буза, дурань, ёлуп, кабан, каліта, калека, камяга, кандалы, канчук, капкан, каптан, капшук, каўпак, качан, кіндзюк, кубары, кукла, курган, літаўр, люлька, небажа, пасталы, разбазарыць, рахманы, тавар, таган, торба, тытунь, учкур, хадзяін, харч, чайка, чарга, чугай, чыгун, шапка.
       A. М. Булыка ў сваёй кнізе «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIVXVIII стст.» (Мінск, 1980) падае больш за 4000 адзінак, якія даўно праніклі ў беларускую мову. 3 іх слоў цюрцкай лексікі  186. У пазнейшыя часы праз расейскую і польскую літаратуру ў выніку непасрэдных кантактаў беларусаў з цюрцкамоўнымі людзьмі прыходзілі ў Беларусь і іншыя словы, пераважна назвы канкрэтных прадметаў і з’яў.
       Вялікі ўклад у вывучэнне цюрцкіх слоў, якія ўжываюцца ў Беларусі, зрабілі доктар філалагічных навук A. К. Антановіч, членкарэспандэнт НАН Беларусі А. І.Жураўскі, дактары філалагічных навук В.У.Мартынаў, А.Я.Супрун ды іншыя.
    
    ЦЮРКІЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ • 59
    
        «Словарь тюркнзмов в русском языке», складальнік Шыпава Лізавета Мікалаеўна, пад рэдакцыяй акадэміка AH СССР А.М.Конанава (АлмаАта, 1976) змяшчае больш за 2000 слоў цюрцкага паходжання, што ўжываюцца ў расейскай мове і якія беларусы разумеюць.
        Я прасачыў, якія словы з слоўніка Е. М. Шыпавай трапляюцца ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, Т. 15, 19771984), у якім пазначаны запазычаныя, у т. л. цюрцкія словы.
        «Слоўнік беларускай мовы», які выдала ў 1987 годзе «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы), зафіксаваў 118 000 слоў, што бытуюць ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Тут надрукавана больш за 650 слоў, якія паводле слоўніка Е. М. Шыпавай лічацца словамі цюрцкага паходжання  колькасць цюркізмаў у беларускай мове ў тры разы меншая, чым у рускай мове.
        Думаю, што беларускім татарам будзе цікава пазнаёміцца з усімі гэтымі словамі, з паняццямі, якія яны азначаюць. Каб не абцяжарваць «Байрам», колькасць старонак якога абмежавана, у гэтым артыкуле змешчаныя толькі тыя словы, якія ўмоўна можна палічыць звязанымі з паняццямі пра жывыя арганізмы, утрыманне жывёл і стравы з жывёльных прадуктаў.
    A
        Айрон  кіслае малако, разбаўленае вадой; арба  высокі двухколавы ці чатырохколавы воз; аргамак  высокі імклівы конь, аркан  вяроўка з рухомай пятлёй для лоўлі статкавых жывёл; архар  горны баран у Цэнтральнай Азіі; атара  статак авечак.
    Б , В
        База  абгароджанае месца для жывёлы; байбак стэпавы грызун; баклан  прыморская птушка; балык  вэнджаная чырвоная рыба; баран  самец авечкі; барс  драпежны звер з сямейства каціных; барсук  драпежны звер з сямейства куніцавых; беркут, біркут  драпежная птушка з сямейства ястрабавых; біцюг коньцяжаравоз; бугай  племянны бык; вогер  жарабец; воя  кастрыраваны бык.
    Г
        Газель  жывёла з падсямейства сапраўдных антылопаў; гогаль  вадаплаўная птушка падсямейства качыных; гурт  статак аднаго відужывёлы.
    Д, Е, Ж, I
       Джэйран  жывёла з падсямейства сапраўдных антылопаў; джут  масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы зімой; драфа стэпавая птушка сямейства жураўлепадобных; ез, яз  перагародка на рацэ для затрымання рыбы, жэмчуг каштоўнае перламутравае рэчыва, перлы; ірбісдрапежнік, снежны барс; ішак  свойскі асёл.
    
    60 • НАТАТКІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
    
    к
       Кабан  самец свінні, дзікая свіння, вепр; кабарга  парнакапытная жывёла з сямейства кабаргавых; казарка  вадаплаўная птушка сямейства качыных; камса, хамса  дробная марская рыба з сямейства селядцовых; кантар  аброць для жарабца; капкан  паляўнічая звералоўная пастка; каравайка  птушка з сямейства кулікоў; караван  група ўючных жывёлаў, якія перавозяць грузы і людзей у пустыні; каракуль  шкурка ягняці; каракульча шкурка ягняці ва ўтробе авечкі; каракурт  ядавіты павук; карась  рыба з сямейства карпавых; карга  варона; злая, шкодная; старая; кары  масць каня; качка  вадаплаўная птушка; кібітка  вазок на палазах; каза, казёл дробная свойская рагатая жывёла; каланокдрапежны футравы звярок; карсак, корсак  стэпавы ліс; касяк  гурт кабыл з адным жарабцом; каўбаса, кілбаса  прадукт харчавання з мяснога фаршу; каўтун  хвароба валасоў; качаваць  весці неаселы спосаб жыцця; кашара  стойбішча для авечак; кізяк  гной для паліва; кіндзюк  кішкі, бруха; кулан  дзікі асёл; кумыс пажыўны напітак з малака кабылы; курдзюк  тлушчавы нарост у авечкі.
    л, м, н
       Лашак  помесь асла і кабылы: ляляк  белая чапля; мажара, мажары  доўгі воз; марал  высакародны алень, ізюбр; маштак  маларослы конік; муксун  сібірскі сіг; мурэна  марская драпежная рыба; нагайка кароткая цяжкая плётка.
    П, С
       Плоў  страва з мяса і рысу; пустальга  драпежная птушка, сабака свойская жывёла; сазан  рыба з сямейства карпавых; сайгак  стэпавая жывёла з падсямейства сапраўдных антылопаў; сапсан  драпежная птушка; саранча  насякомае падсямейства саранчовых; сарыч  драпежная птушка з ястрабавых; саф’ян  вырабленая казліная скÑ