Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
шчодры не толькі ў дачыненні да бацькоў. Ён і яго сямейнікі часта наведвалі і Якуба, спыняліся ў нас, дарылі рэчы, якіх мы не маглі сабе дазволіць. Незабыўнае ўражанне зрабіў яго падарунак калі нашаму Косціку споўнілася тры гады, дзядзька Кастусь падараваў яму сапраўдны двухколавы ровар.
Але самае цеснае сяброўства ў Якуба і яго дзяцей было з Адамам, малодшым за яго на пяць гадоў. У нашай сям'і яго звалі Адзікам. Калі мы з Якубам завялі сваю сям’ю (гэта было ў 1965 годзе), Адзік вучыўся завочна на біяфаку БДУ і спыняўся ў нас, прыязджаючы на сесію. Часта прывозіў з сабою дачушку Раечку, якую выхоўваў вельмі строга. Мне было шкада яе, бо, калі мы ішлі на працу, а бацька ехаў ва ўніверсітэт, ён загадваў дзяўчынцы сядзець у куточку і гуляць з цацкамі або чытаць. Я імкнулася яе забаўляць праходкамі па горадзе або тым, што брала з сабой на працу на Станцыю юных натуралістаў. У той час Адам быў ваенным фельчарам (раней скончыў медычную навучальню), рыхтаваўся да звальнення з арміі, таму набываў другую спецыяльнасць. Але да гэтага было яшчэ далёка, бо давялося прайсці па дарогах Чэхаславаччыны да Прагі ў 1968 годзе, мяняць месца жыхарства ў залежнасці ад месца службы і апынуцца нарэшце ў Калінінградзе. Тады ў Адама ўжо было двое дзяцей, рос сынок Барыс. Адзік ажаніўся рана, пакахаўшы дзяўчыну, хворую на сухоты. Як дасведчаны лекар, ён дапамог жонцы Галіне перамагчы хваробу, і дзеткі выраслі здаровымі. Толькі малодшы, Васілёк, гадаваўся ўжо без мамы, якая рана
40 • ЖЫЦЦЯПІС
пайшла з гэтага свету з прычыны хваробы крыві. Гадавала яго жончына сяброўка Надзея, якая пазней стала спадарожніцай Адама Адамавіча.
У 1970х гадах Адам ужо развітаўся з войскам і пасля працы на прадпрыемствах Калінінграда паступіў гідролагам на рыбалоўнае судна. Больш за 15 гадоў ён быў звязаны з морам, на паўгода адпраўляўся ў плаванне, апошнім часам як памочнік капітана. Чалавек адукаваны і цікаўны, з выдатнай памяццю, ён прывозіў з падарожжаў яскравыя назіранні і апавядаў нам пра краіны Афрыкі і Амерыкі, куды заходзілі іх караблі. У той час пасля часопіса «Вокруг света» гэта былі рэдкія для нас, тых, хто жыў за жалезнай заслонай, сведчанні пра жыццё за мяжой.
На долю Адзіка выпала прайсці праз цяжкія моманты ў жыцці бацькоўскай сям'і. На пачатку 1950х гадоў, калі быў яшчэ старшакласнікам, а Кастусь і Якуб ужо працавалі, Адзік на некаторы час застаўся за старэйшага мужчыну ў хаце і дапамагаў матулі працаваць на зямлі, збываць гародніну на рынку і прыносіць сякіятакія грошы ў хату. Безумоўна, старэйшыя браты дапамагалі, аднак і падлетак Адам стараўся з усяе моцы, бо трэба было вучыцца самому і вучыць меншага брата Бронечку, які ўжо пайшоў у школу.
Другі цяжкі момант, пра які я ведаю, здарыўся ў 1979 годзе. Старэнькія бацькі ўжо не мелі сілы абслугоўваць сваю хату ў Відзах, асабліва цяжка было ў той час нарыхтоўваць дровы, варыць ежу ў вельмі халоднай кухні. 3 вялікім сумам бацькі згадзіліся на пераезд, і сыны вырашылі перасяліць іх у Менск, бо мы мелі самую прасторную кватэру і бліжэй было да радні і мізараў. Дык вось Адаму, які ў тую восень быў вольны ад паходу ў мора, давялося разбураць бацькоўскае гняздо і перавозіць у Менск нажытае, што змясцілася ў грузавіку ГАЗ51. Памятаю, як ён увёў бацькоў у кватэру і з палёгкай выдыхнуў: «Давёз!»
Пераезд бацькоў да нас яшчэ больш зблізіў братоў, яны часцей наведвалі Менск, дапамагалі ва ўсякіх нягодах і сябравалі з нашымі дзецьмі. Для Косціка дядзька Адзік быў найбольшым аўтарытэтам і дарадчыкам ва ўсіх справах, што тычыліся авіямадэлізму і ўсялякага майстравання. I Кастусь, і Аўгіння заўсёды былі вельмі радыя прыезду свайго любага дзядзечкі.
Бронечка добра падтрымліваў нашу сям'ю у час праблем з атаварваннем картак у «дэфіцытных» 1980х. Яму, адзінокаму, не заўсёды патрэбныя былі рэчы, якія дазвалялася набыць, дык ён купляў іх
БРАТЫ • 41
для нас. Так мяне ён забяспечыў прыгожымі ботамі, Косціку, які ўжо вучыўся ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, купіў куртку, а любімая дзецьмі каша з татарскіх крупаў (мы ведалі, што так фіны называюць грэчку) з’яўлялася на стале толькі дзякуючы клопатам Бронечкі. Малодшы дзядзька валодаў неардынарным пачуццём гумару: з яго падачы ўсе дзядзькі звалі дзяцей «пяльменнік» і «пяльменніца»; калі малы Косцік дакучаў, то атрымліваў параду: «Зрабі так, каб я цябе доўгадоўга шукаў...», калі злаваўся на хлопчыка, то дакараў: «Не нашага балота чорт!»
Усе браты былі кнігалюбамі, мелі дома вялікія бібліятэкі, былі вельмі начытаныя і цікавыя суразмоўцы. Наш Кастусь успамінае, што калі Бронечка гасцяваў у нас, то нашы размовы часта праходзілі ў шчыльным дыялогу без паўз. У параўнанні з намі ў брата Якуба была больш хуткая рэакцыя, ён імгненна адказваў, ягоныя фармулёўкі былі дакладныя і ёмістыя.
На жаль, ужо праз два гады пасля пераезду ў Менск памёр бацька Адам Мустафавіч (ад хваробы судзінаў ног, якая хутка перайшла ў гангрэну), і 26 лютага 1981 года яго не стала. Пахавалі спадара Адама на мізары ў Іўі, бо там была адзіная ў Беларусі мячэць і можна было ажыццявіць поўны абрад пахавання мусульманіна. На Івейскім мізары з’явілася першае, але не апошняе пахаванне самых блізкіх родных Якуба Адамавіча.
Якуб далучыў свайго меншага брата да татарскіх спраў у Калінінградзе была створана татарская суполка, яе сябры актыўна пісалі ў «Байрам». Калінінградскі татарын, паэт Наіль Камалетдзінаў зрабіў цудоўныя пераклады з польскай мовы на расейскую крымскіх санетаў Адама Міцкевіча, яны друкаваліся ў часопісе і ласля смерці Якуба Адамавіча. Адам Адамавіч вельмі хацеў пераехаць у Беларусь, бо і Надзея Мацвееўна была з Барысава, беларуска. Аднак пад час аднаго з прыездаў у Беларусь па дарозе з Менска да малодшага брата ў Віцебск у Адама Адамавіча здарыўся інсульт і 20 чэрвеня 2008 года, не выходзячы з комы, ён памёр у бальніцы Талачына. Праводзілі яго ў апошні шлях у Смілавіцкай мячэці родныя і татары з Менска і Смілавічаў. Пахаваны Адам на мізары ў Смілавічах каля магілы Якуба, як ён і прасіў.
Малодшы, Бронечка, нарадзіўся летам у страшны 1943 год за некалькі месяцаў да таго, як згарэла бацькоўская хата ў Камаях. Бацька, трое сыноў і маці з немаўлём на руках апынуліся на вуліцы. На нейкі час, да пераезду ў Відзы, сям’ю прытулілі далёкія сваякі ў Ка
42 • ЖЫЦЦЯПІС
маях. Рос Бронечка ў цяжкіх умовах, у нястачы, таму быў невысокім і заўсёды, нават у сталыя гады, пераймаўся пра гэта. Ён скончыў сярэднюю школу ў Відзах і паступіў у фінансавы тэхнікум у Менску.
У той час Якуб Адамавіч вучыўся на геаграфічным факультэце. Сярод нашых аднакурснікаў хоць і былі хлопцы пасля арміі ды тыя, хто паступіў, маючы двухгадовы працоўны стаж (што віталася і давала льготы пры паступленні), ён быў гадоў на сем старэйшы за бальшыню з нас, і хлопцысябры ла інтэрнаце жартам звалі яго «Дзед», на што ён ніколі не крыўдзіўся. Аднак малодшыя студэнты, асабліва дзяўчаты, часам ставіліся да Якуба з недаверам і нават недалюблівалі яго. Прычына была ў тым, што ён быў нязменным і строгім старастам групы фізгеографаў. Акрамя таго, захапляючыся фатаграфаваннем, часам на запрашэнне выкладчыкаў наведваў іх сем’і, каб сфатаграфаваць дзяцей або ўнукаў. На кпіны часта адказваў крыўдным гумарам, дэманстраваў здольнасць абараняць сябе, нібы адгароджваючыся ад крыўднікаў. Відаць было, што яму балюча ад такога стаўлення, і ён, як вожык, выпускаў іголкі. Я не падзяляла такія погляды на старэйшага таварыша і не магу згадаць, каб хоць раз ягоны знішчальны гумар быў накіраваны на мяне. А быў Якуб не толькі старэйшы за нас, але ўжо даволі поўны і не такі спрытны, як мы. Але роўных яму па поспехах у вучобе, у разнастайных ведах і вельмі спрактыкаванай памяці на геафаку тады не было.
Усе дзеці Якубоўскіх набывалі прафесію без бацькоўскай грашовай падтрымкі, разлічвалі толькі на стыпендыю, якую атрымлівалі як старанныя студэнты. Аднак Якуб як нязменны выдатнік з павышанай стыпендыяй у гэтай справе быў апірышчам. Апрача таго, меў пенсію як інвалід па зроку, часта дапамагаў меншаму брату. Аднойчы ва ўніверсітэцкім інтэрнаце на Свярдлова, зайшоўшы да Якуба па нейкай патрэбе, я сустрэлася з Бронечкам. Хлопчык быў насцярожаны, туліўся да брата, было ўражанне, што яму не вельмі ўтульна нават сярод ягоных сяброў. Дзякуючы сваім здольнасцям і старанню стаў добрым фінансістам, быў накіраваны на працу ў Віцебск, дзе працаваў у фінаддзеле гарвыканкама да пенсіі. Сям’і так і не стварыў праз свой, як ён меркаваў, недахоп малы рост. Шмат чытаў, добра ведаў сучасную літаратуру і гісторыю Беларусі, меў цудоўных сяброў сярод калег. Умеў дапамагаць людзям у складаных варунках і пакінуў па сабе добрую памяць. Апошнім з братоў пайшоў з гэтага свету 8 жніўня 2009 года, пахаваны на гарадскіх могілках у Віцебску.
БРАТЫ « 43
Браты Якубоўскія вельмі шанавалі сваіх бацькоў, клапаціліся аб іх, і ўдзень, і ўначы не адыходзілі ад хворага бацькі, і пазней ад нямоглай маці. Іх клопаты былі вельмі кранальныя. Я была ўражана такім выпадкам: калі ў 1987 годзе лрыйшла вестка, што памёр на рабочым месцы ў Варкуце старэйшы сын Кастусь, дык браты не сказалі пра гэта гора маці. На пахаванне ў Іўе, куды родныя прывезлі яго з Варкуты, паехалі ўсе браты, пакінуўшы мяне з сваёй матуляй і дзецьмі. Мне давялося трымацца, каб не выдаць свайго бедавання, каб маці нічога не западозрыла. Потым браты па чарзе пісалі ёй лісты ад імя старэйшага сына, чыталі іх (сама яна ўжо не магла чытаць), прысылалі грошы таксама ад імя сына. Мне здаецца, што маці, якая ўжо была старэнькай і нямоглай, так і не здагадалася пра няшчасце... Яна таксама знайшла апошні прытулак на Івейскім мізары каля свайго мужа і старэйшага сына, пакінуўшы нас 22 верасня 1989 года.
ХТО ЖАДАЕ, ТАМУ ЛЁС СПРЫЯЕ
Таццяна Якубоўская
Карані і пошукі. У татарскай сям’і Раісы Хасенеўны і Адама Мустафавіча Якуб (Куба) быў чацвёртым дзіцем, але гадаваўся другім, бо двое дзетак да яго памерлі ў раннім дзяцінстве: брацік Сцёпачка, які памёр на трэцім гадку ад хваробы, бо не паспелі давезці да доктара, і сястрычка Раечка. Потым