Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
‹янальнасцей: беларусы, палякі, татары, расейцы, летувісы, габрэі, людзі розных канфесій: каталікі, праваслаўныя, мусульмане, юдэі, анабаптысты і інш.
3 Камаямі звязана жыццё і дзейнасць паўстанцкага грамадскага начальніка Свянцянскага павета Апалінарыя Таньскага, які забяспечваў паўстанцаў 18631864 гадоў грашыма, нарыхтоўваў для іх у маёнтку амуніцыю і харчаванне, вербаваў людзей. Уладальнік маёнтка Сурвілішкі Густаў Чаховіч быў ваенным начальнікам гэтага ж павета. Тут меў прытулак кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі.
Тут нарадзіўся і жыў разьбяр па дрэве Туйя Іцхак, які афармляў габрэйскія малітоўныя школы ў Камаях і Свіры, іншыя будынкі. Захаваліся аздобленыя ім дзверы свірскай асторыі.
У Камаях сваім коштам утрымлівала школу і бібліятэкугарбацярню пісьменніца і журналістка графіня Гэлена РомерАхэнкоўская, рабіў роспісы касцёла знакаміты мастак Альфрэд Ромер, гасцяваў духоўны бацька Я. Купалы Зыгмант Чаховіч, наведваў касцёл паўстанец Фларыян Даноўскі.
У1915 годзе ў мясцовым касцёле пачынаў як вікарый сваю душпастырскую дзейнасць Казімір Сваяк (Канстанцін Стэповіч) рэлігійны і культурнаасветніцкі дзяяч, адзін з ідэолагаў і пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху, паэт і публіцыст, які падрыхтаваў і выдаў зборнік вершаў «Мая ліра» і малітоўнік для беларусаўкаталікоў.
У 1898 годзе ў Камаях нарадзіўся і жыў да 14 гадоў вядомы музыкант і прапагандыст музыкі, арганіствіртуоз, педагог, пачынальнік і арганізатар сусветных фестываляў арганнай музыкі Браніслаў Руткоўскі.
Камайская зямля з’яўляецца радзімай Юрася Гарбінскага, доктара філалогіі, даследчыка творчасці Алеся Гаруна, беларускага літаратуразнаўца і гісторыка.
У Камайскай школе вучыўся Анатоль Быхавец, доктар біялагічных навук, аўтар навуковых прац па ахове раслін ад шкоднікаў і хвароб; Рамуальд Грыгянец, кандыдат тэхнічных навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый і шэрагу навуковатэхнічных праграм. Працавалі ў школе беларускі пісьменнік Алесь Рылько і беларускі краязнавец, педагог Іосіф Быхавец, які склаў і выдаў летапіс Лынтупаў і кнігу «Сеяць душы ў людзях», дзе аналізуе свой педагагічны вопыт; заслу
ЛЁСАМ ЗВЯЗАНЫЯ 3 КАМАЯМІ • 21
жаная настаўніца Ніна Капіч і ўзнагароджаная ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга настаўніца Ганна Бароўка. У Камаях жыў і памёр 14 сакавіка 2015 года вядомы беларускі пісьменнік, аўтар тэкстаў шэрагу папулярных песень і выдатны настаўнік Аркадзь Нафрановіч. Скончыў сямігодку ў Камаях і аўтар гэтага нарысу Іван Пятровіч Драўніцкі краязнавец, які піша пра мінулае тутэйшых мясцін.
ВЫТОКІ
Пасля Першай сусветнай вайны польскія ўлады, каб даць магчымасць падняцца спустошанаму вайной краю прыфрантавой зоны, прадавалі і нават проста раздавалі кінутыя гаспадарамі землі Камайшчыны, бясплатна выдзялялі лес на забудовы, адмянілі падаткі ў казну, давалі субсідыі на набыццё насення і жывёлы, выгадныя крэдыты для набыцця інвентару. У выніку гаспадарка ў мястэчку і вёсках стала інтэнсіўна развівацца. Вельмі рэнтабельнай была авечкагадоўля: з воўны выраблялі сукно, валёнкі, лямец, рукавіцы, шкарпэткі, швэдры, з скуры кажухі і абутак. А мяса (бараніна) ішло сабе на ежу і карысталася попытам на рынку, асабліва ў габрэяў і татараў. У вёсцы Гвоздавічы кожны гаспадар меў не меней як дзесяць авечак. Сталі вельмі запатрабаванымі скураных спраў майстры. У Камаях гэта былі патомныя гарбары татары Гембіцкія і Якубоўскія.
Хата Якубоўскіх была даволі новая, збудаваная пасля Першай сусветнай вайны. Стаяла яна на Лынтупскай вуліцы вокнамі да дарогі на самым беразе безыменнай рачулкі, што ўпадала ў Малое Камайскае возера. Будынак быў трохкамерны: пакой, сені і гарбарня, у якой стаялі высокія чаны, ляжалі пучкі лазовай, дубовай і яловай кары, пахла квасам. Перад хатай рассцілаўся ладны лужок, на якім стаяла студня з асверам.
Вось у гэтай хаце 20 красавіка 1932 года нарадзіўся Якуб Якубоўскі. Маці Раіса Хасенеўна была хатняй гаспадыняй, а бацька Адам Мустафавіч дасведчаным у сваёй справе гарбаром, працавітым, паважаным і вельмі сумленным чалавекам.
Дом Якубоўскіх мне асабліва запомніўся, бо ён быў зручным прыпынкам, каб пераабуцца. Справа ў тым, што ўсе вясковыя людзі ўлетку хадзілі басанож, а калі ішлі ў мястэчка ці касцёл, то абуваліся. He раз і я з бабуляй Луцэяй даходзілі басанож да хаты Якубоўскіх, заходзілі да гэтых зычлівых і гасцінных людзей, а потым тут у рэчцы апалосквалі ад пяску ногі, абуваліся і па брукаванцы ішлі ў мястэчка.
22 ■ ВЁЎ ЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
Мой бацька, калі намерваўся купіць на мясцовым кірмашы тавар на боты, то заязджаў да Адама Мустафавіча і прасіў дапамогі выбраць скуру, каб не папаўся брак. Таксама бацька кожную восень аддаваў яму вырабляць аўчыны. Адам Мустафавіч, прымаючы на выраб скуры, браў палачкі (называў іх біркамі), наразаў на іх нейкія значкі, шчапаў папалам: адну палавінку прывязваў да аўчыны, другую аддаваў заказчыку майму бацьку. Калі вяртаў вырабленае футра, то хутка і беспамылкова з вялікага стоса аўчын выцягваў патрэбныя, што вельмі здзіўляла бацьку. Мой бацька быў пісьменны, але сакрэт маркіроўкі зразумець не мог. Верагодна, A. М. Якубоўскі ведаў і выкарыстоўваў арабскае пісьмо, невядомае тутэйшым людзям.
НА АРЭЛЯХ ПАМЯЦІ
У час імшы 24 снежня 1938 года святар Камайскага касцёла Андрэй Булька аб’явіў, што на Каляды (25 снежня) ў касцёле для дзяцей парафіі будзе праводзіцца «гвяздка» (зорачка), дзе Святы Мікалай пачастуе ўсіх дзяцей цукеркамі. Прапусціць такую салодкую нагоду было немагчыма. 3 усіх вёсак прывезлі бацькі дзяцей у мястэчка. Прывёз бацька і мяне. Каня паставілі ў Якубоўскіх. Са мной пайшоў да касцёла і Якуб. Хаця ён не быў каталіком, але ўмеў жагнацца, мовіць пацеры, калі трэба, кленчыць. Гэтыя веды ён набыў у польскай школе, дзе выкладалася рэлігія. Святы Мікалай яму таксама даў падарунак. Праз шмат гадоў, успамінаючы дзяцінства, Якуб Адамавіч прызнаўся:
Моцна хваляваўся, калі ўбачыў Святога Мікалая: а раптам ён распазнае, што я не каталік? Во будзе!
Але жаданне атрымаць цукеркі, якімі яго бацькі не песцілі, узяло верх. Святы Мікалай быў памяркоўны: як і ўсім, даў і Якубу пакуначак цукерак.
Як потым выявілася, гэта быў не Святы Мікалай, а пераапрануты прафесар музыкі Браніслаў Руткоўскі, які прыехаў на Каляды з Кракава. Ён быў родам з Камаяў і адпусціў на мерапрыемства «гвяздкі» 250 злотых. Гэта на той час былі немалыя грошы, за іх можна было купіць дзве каровы ці паўгектара зямлі.
Жнівень 1939 года быў вельмі трывожны. Хаўрус Германіі і Саветаў двух ворагаў Польшчы нічога добрага не абяцаў. Пагаворвалі аб вайне. Тым не менш, жыццё цякло. Запомнілася яшчэ адна падзея: усім дашкольнікам трэба было зрабіць прышчэпку ад воспы.
ВЫТОКІ • 23
Бацька адправіў мяне з бабуляй у Камаі. Па дарозе я забегся да Якуба распытаць пра воспу, як яе шчэпяць, бо ён быў ужо прышчэплены. Я спытаў:
Ці страшна?
Кот балючэй дзярз, адказаў Якуб, але, гавораць, потым прыйдзецца паяёдаць.
Воспу шчапілі перад касцёлам на рынкавай плошчы. Там стаяла палатка з чырвоным крыжам і завіхаліся людзі ў белых халатах. Было шматдзяцей, некаторыя баяліся, плакалі. Я, «праінструктаваны» сябрам, перанёс працэдуру мужна.
У гэтым жа месяцы адбылася яшчэ адна падзея: на клеці солтыса Віктара Юркайця з’явілася абвестка, што ў Камаях будуць паказваць дармавое кіно. Што гэта, ніхто не ведаў, але шмат хто зацікавіўся. Пайшлі ўвечары і мы з бацькам у Камаі. На рыначным пляцы было мнагалюдна, усе чакалі, што гэта будзе за кіно... Камайскія хлапчукі былі ўжо даўно тут. Якуб мне патлумачыў, што кіно гэта малюнкі, якія рухаюцца. Кіно зрабіла на мяне вельмі вялікае ўражанне. Па палатне (экране) маршыравалі салдаты, рухаліся машыны, лісточкі на дрэвах гайдаліся, як насамрэч у лесе. Кіно было нямое, а змест яго пераказваў праз рупар адзін з кінамеханікаў. Рэакцыя людзей на кіно была розная. Казалі нават, што гэта людзям пусцілі чмут у вочы, што гэта звязана з нячыстай сілай і нічога добрага не абяцае.
ШКОЛЬНЫЯ ГАДЫ
У першы клас польскай паўшэхнай (пачатковай) школы Якуб пайшоў у шасцігадовым узросце. Вучыў у 1938 годзе першакласнікаў выпускнік Віленскага ўніверсітэта Пётр Клаўцан. Ён жа быў і дырэктарам.
Да вайны Якуб скончыў першы клас і быў пераведзены ў другі. Атрыманыя ў школе за год веды далі таленавітаму хлопчыку магчымасць бегла чытаць і размаўляць папольску. На другі год 1 верасня 1939 года мяне таксама падрыхтавалі ісці ў школу. Дарослыя палічылі лішнім праводзіць мяне я ж ведаў, дзе школа, і вырашылі, што да настаўніцы давядзе мяне Якуб, якому добра знаёмыя ўсе школьныя парадкі і выкладчыкі.
Калі праходзіў каля камайскага млына, з рупара пачулася маршавая музыка і дыктар аб’явіў, што пачалася вайна. Выявілася, што 1 верасня 1939 года гітлераўская Нямеччына напала на Польшчу.
24 • ВЁЎ ЛЁС МЕСТАЧКОВЫМІ СЦЕЖКАМІ
Дыктар запэўніваў, што польская армія ні на крок не адступіць ад Балтыкі, што ні аднаго гузіка палякі не аддадуць швабам, заклікаў, каб маці пацалавалі сваіх сыноў і благаславілі іх на бой з ворагам.
У школу я не пайшоў, а ад млына пабег дадому паведаміць гэтую вестку. Я, мабыць, першы прынёс у Гвоздавічы сумную навіну, бо радыё ў вёсцы ні ў кога не было. Маці стала плакаць, што бацьку і каня забяруць у войска (бацька быў кавалерыстам, і наш конь стаяў на ваенным уліку). Калі так усё павярнулася, я сказаў, што ў школу хадзіць не буду, а стану памагаць па гаспадарцы, балазе я даволі пісьменны: чытацьпісаць умею. Бабуля Луцэя мне запярэчыла: «У школу мусіш хадзіць, бо за цябе бацьку дадуць штраф». Што гэта такое, я не ведаў, але адчуваў, што нешта благое, і мусіў падпарадкавацца. Назаўтра на парозе школы мяне сустрэў Якуб, паказаў, дзе вучацца першакласнікі. Мяне, «новенькага», абступілі старэйшыя хлопцы. Аднаго з іх зацікавіла торбачка. Ён зняў яе з майго пляча, рагочучы, паклаў у кафляную печку і моцна закруціў дзверцы, сказаўшы: «Там ёй месца». Павярнуць закрутку ў мяне не ставала сілы. I тут празвінеў званок. Я сеў за парту. У клас зайшла настаўніца. Заўважыла новенькага і дадала мяне ў спіс вучняў, а потым спытала, дзе мае сшыткі. Я паказаў на печку і патлумачыў, што туды маю торбачку з сшыткамі паклалі старэйшыя хлопцы.
Настаўніца дастала торбачку і аддала мне. Я зразумеў, што з мяне пасмяяліся, заплакаў, за торбачку і наўцёкі. Калі адчыняў дзверы з сенцаў, убачыў, што да школы, якраз мне насустрач, паÐ