Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
�УЦЬ СЛЕД У ПАМЯЦІ НАШЧАДКАЎ...» • 79
з беларусамі, летувісамі, палякамі, смалянамі і іншымі воямі супраць крыжакоў, а затым і супраць іншых ворагаў беларускалетувіскай дзяржавы» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1996. № 13, с. 3).
2. Калі іяк узнікла згуртаванне «АльКітаб», яго дзейнасць?
«Парадуе нашых татараў падзея, якая ў свята КурбанБайрам адбылася ў Іўі. Вялікая колькасць татараў з усіх абласцей Беларусі вырашыла стварыць Згуртаванне татараўмусульманаў на Беларусі (“АльКітаб”), якое мае на мэце адрадзіць культуру нашага народа і пашырыць мусульманскую веру сярод татараў, падтрымліваць сувязь з нашымі супляменнікамі ў іншых дзяржавах, з нашымі братаміадзінаверцамі. Прэзідэнтам нашага Згуртавання адзінадушна абраны АбуБякір Шабановіч, ураджэнец гарадскога пасёлка Іўе. Пажадаем яму і нашаму згуртаванню плённай працы» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1991. № 23, с. 3).
Далей падаюцца цікавыя звесткі аб працы згуртавання. «Можа, найважнейшай справай нашых татараў становіцца навучанне ісламу дзяцей. У гэтым нумары “Байрама” (1992, №2) мыдрукуем першапачатковы падручнік для дзетакмусульманаў. Пасля азнаямлення з ім нашай мусульманскай грамадскасці можна было б узяць і з’ехацца годжыям (настаўнікі мусульманскіх школ Т. Я.) з Іўя, Клецка, Наваградка, Гродна, Менска і іншых гарадоў і мястэчак, каб падзяліцца вопытам навучання дзяцей, а заадно і паслухаць лекцыі па асновах ісламу, гісторыі беларускіх татараў, абмеркаваць слоўнік і некаторыя артыкулы даведніка пра нашых татараў. На час гэтага 57дзённага семінара годжыяў прытулак і харчаванне для прыезджых дадуць менскія мусульмане».
«Беларускае згуртаванне татараўмусульманаў “АльКітаб” не замыкаецца толькі ў сваім коле інтарэсаў. У вялікай падзеі Першым з’ездзе беларусаў свету ў якасці дэлегатаў узялі ўдзел Муса Канапацкі (ён сын менчука Гасана Канапацкага патрыёта Беларусі. За актыўны ўдзел у жыцці гданьскіх беларусаў Мусу і паслалі дэлегатам у Менск), Алег Гізатулін (ураджэнец Беларусі, актыўны ўдзельнік беларускага згуртавання ў Малдове, добра ведае родную беларускую мову, вось чаму і абралі яго беларусы сваім дэлегатам), Ібрагім Канапацкі (віцэпрэзідэнт згуртавання “АльКітаб”, даўно пабеларуску чытае лекцыі па гісторыі ў педінстытуце). Шмат папрацавала на беларускім тэлебачанні татарка Тамара Муха дзеля таго, каб тэлегледачы азнаёміліся з работай Першага з’езда беларусаў у Менску.
80 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
Разам з усімі беларусамі, з навуковай грамадскасцю рэспублікі мы адзначаем 110годдзе з дня нараджэння выдатнага дзеяча Вацлава Ластоўскага і 75годдзе з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага. Гэтыя вучоныя шмат зрабілі для беларускай навукі і культуры. Яны вельмі істотна дачыніліся да культуры беларускіх татараў. Глыбей і раней за іншых даследчыкаў Вацлаў Ластоўскі і Фёдар Янкоўскі ацанілі татарскія “АльКітабы" як крыніцы, дзе захаваліся ўсе асаблівасці беларускай гутарковай мовы XVIXVII стагоддзяў. Мова беларусаў тых часоў чысцюткая і зусім зразумелая і так адрозніваецца ад афіцыйнай мовы дакументаў таго часу, як адрозніваецца мова беларускага пісьменніка ад канцылярскай мовы сучаснага “русскоговоряідего”. Гэтыя славутыя вучоныя знаходзілі маладых таленавітых хлопцаў і накіроўвалі іх на вывучэнне “АльКітабаў”. I гэта крыніца пазнання беларускай мовы яшчэ не вычарпана. Вацлаў Ластоўскі і Фёдар Янкоўскі клапаціліся, каб татарскія юнакі маглі атрымаць вышэйшую адукацыю і развіваць татарскую культуру» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1993. № 3, с. 3).
3. Якія першапачатковыя мэты былі ў стваральнікаў «Байрама»?
«Ініцыятыўная група татараў з Менскага грамадскакультурнага аб’яднання “АльКітаб” пры Менскім абласным аддзяленні Фонду культуры (у 1991 годзе Т. Я.) спрабуе пачаць выданне квартальніка «Байрам». Пра што будзем пісаць? Пра гісторыю і падзеі, да якіх мелі дачыненне беларускія татары, пра асновы ісламу, пра даследчыкаў гісторыі і культуры татараў, пра заняткі і рамёствы, пра жыццё татараў у Татарстане, пра крымскіх, сібірскіх, астраханскіх, пра родных і блізкіх летувіскіх і польскіх татараў. Мяркуем друкаваць слоўнік казанскататарскіх і крымскататарскіх найбольш ужывальных слоў і выразаў. Некалькі старонак адводзім на артыкулы пра татарскую кухню, пра нацыянальныя песні і танцы» (Тамсама, с. 4).
4. Як татары Беларусі сустрэлі распад СССР?
У «Байраме» № 4 за 1991 год у прадмове напісана: «У апошні час адбылася падзея сусветнага значэння распаўся Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які быў пабудаваны на месцы Расеі “турмы народаў” (азначэнне У. I. Леніна) і шмат гадоў заставаўся аплотам вялікага лагеру, абгароджанага калючым дротам на працягу многіх тысяч кіламетраў. Цяпер вальней дыхаецца ўсім, у тым ліку і мусульманам».
«ПАКІНУЦЬ СЛЕД У ПАМЯЦІ НАШЧАДКАЎ...» • 81
5. Як ставіліся беларускія татары да падзей у Чачні ў 1990х гадах?
У той самай прадмове да № 4 за 1991 год ёсць радкі аб пачатку тых падзей, што абярнуліся дзвюма войнамі ў гэтай каўказскай рэспубліцы. «Вялікі дзякуй Аллагу, што не дапусціў увядзення салдатаў на зямлю чачэнцаў, зведаўшых царскую няволю, а пасля і дэпартацыю з родных мясцін (у час Другой сусветнай вайны Т. Я). Цікава, што нават з вядомага верша А.С.Пушкіна “Кавказ” цэнзура (савецкая Т. Я.) выкінула апошняе чатырохрадкоўе, бо яно было актуальнае ў пасляваенныя гады. Вось яно (цытую па памяці):
Так буйную вольность законы теснят, Так днкое племя под властью тоскует, Так ныне безмолвный Кавказ негодует, Так чуждые сплы его тяготят».
I далей: «Вайна ў ІчкерыіЧачні, вайна ў Босніі і Герцагавіне, падзеі ў Крыме... Яны засмучаюць нас. Мы душою разам з тымі, хто пакрыўджаны. Мы просім Аллага, каб скончылася вайна і людзі маглі спакойна працаваць, жыць, гадаваць сваіх дзяцей» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1995, № 2, с. 4).
6. Часам Вы з гумарам кажаце пра еельмі сур’ёзныя рэчы, але пазіцыю сеаю наконт падзей тым не менш акрэсліваеце пэўна...
«Вядома, што ўсё благое ідзе ад нячыстай сілы шайтана. Але з нечысцю можна і трэба змагацца. 80 гадоў таму было зроблена злачынства, якому чалавецтва не дало належнай ацэнкі, гэта забойства амаль двух мільёнаў армянаў цывільнага насельніцтва жанчын, дзяцей, старых, усіх, хто трапіў у рукі туркаў. Цяпер унукі і праўнукі тых, хто ў 1915 годзе даў загад забіваць армянаў, хто выконваў гэты бесчалавечны загад, усімі сродкамі, з дапамогай самай сучаснай зброі знішчэння чалавека забіваюць курдаў, якія жывуць на сваіх спрадвечных землях, але захопленых Турцыяй, Іракам і Іранам. Курды моляцца Аллагу, але сілы зла яшчэ працягваюць сваю чорную справу. Калі б чалавецтва ў час армянскай бойні выступіла супраць генацыду, то, можа, не было б фашызму з усімі яго зверствамі, не было б зверстваў у час Грамадзянскай вайны ў Расеі, не было б ГУЛАГу» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1995, № 1, с. 3).
I таксама зусім сур’ёзна: «Вельмі хвалююць нас справы нашых адзінакроўных братоў крымскіх татараў. Дэпартацыя татараў з Крыма, якая адбылася ў 1944 годзе, была зроблена на загад Сталіна. Мно
82 • ГУТАРКІ 3 ЯКУБАМ ЯКУБОЎСКІМ
гія татары, якія былі старымі, хворымі і нядужымі, памерлі па дарозе ў Сібір, Казахстан і Сярэднюю Азію. Маёмасць крымскіх татараў была разрабаваная. I хоць некалькі разоў друкавалі ў газетах пра рэабілітацыю крымскіх татараў, але гэта ўсё толькі словы. Hi зямлю, ні забудовы крымскіх татараў не аддаюць рабаўнікі. Расея, якая з’яўляецца правапераемніцай СССР, нічым не дапамагае крымскім татарам, бо яны жывуць у Сярэдняй Азіі і Казахстане, а тым, што з вялікай цяжкасцю пераехалі ў Крым, таксама нічога не даюць, бо яны жывуць ва Украіне. Вось і спрабуюць на гэтым расейскія шавіністы зрабіць крывавую гульню, супрацьпаставіць татараў украінцам... Каб застрашыць актыўных дзеячоўтатараў, нярэдка іх забіваюць. Гэта палітычная расправа пад выглядам звычайнага крымінальнага злачынства (нядаўна быў забіты Юры Бякіравіч Асманаў, якога ведалі таксама беларускія татары)» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1993. № 4, с. 4).
7. Які ўдзел бралі татарымусульмане ў палітычных падзеях у Беларусі?
«У гэтым годзе адбудуцца выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Татараўвыбаршчыкаў будзе 0,1 % ад колькасці ўсіх, хто пажадае выбраць кіраўніка дзяржавы. He мае практычна ніякага значэння, за каго прагаласуюць татары. Гэта будзе мець значэнне толькі для самога татарына і татаркі, для іх дзяцей. Калі ён і яна могуць сказаць самім сабе і сваім дзецям: “Я галасаваў за прыстойнага чалавека, за вольную Беларусь, за незалежную дзяржаву", то гэта і будзе тое, што патрабуе сумленне мусульманіна, абавязак грамадзяніна нашай Айчыны Беларусі» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1994, № 1, с. 5). I яшчэ раз пра гэтыя выбары: «Адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта. Лічбы для большасці выбаршчыкаў, ды і саміх прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду, аказаліся нечаканымі. Толькі ў гэтым выбары татары не адыгралі ніякай ролі, бо яны склалі не больш за 0,1 % выбаршчыкаў Беларусі» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1994, № 2, с. 3).
I пра другое. «Адбылася, дзякаваць Богу, доўгачаканая падзея усур’ёз і надоўга абраны Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь (тады ніхто не мог і думаць, што хутка адбудзецца брутальны разгон гэтага парламента Т. Я.). Дзяржава мае цяпер усе тры апірышчы заканадаўчы, выканаўчы, судовы органы. У Вярхоўным Савеце 12га склікання татары мелі добразычлівага апекуна Ніла Сымонавіча Гілевіча. Ён дапамог татарам выдаць кнігу С. Думіна і I. Канапацкага “Беларускія татары: мінулае і сучаснасць”, якая паслужыць не аднаму пакаленню нашых супляменнікаў. Народны паэт Ніл Сы
«ПАКІНУЦЬ СЛЕД У ПАМЯЦІ НАШЧАДКАЎ...» • 83
монавіч, высакародны і мудры, не адмовіць татарам у падтрымцы і цяпер, і ў будучыні. Трыццатага верасня дзень народзінаў народнага паэта, і кожная татарская сям’я пашле ў думках нашаму заступніку найлепшыя пажаданні» («Байрам. Татары на зямлі Беларусі». 1995, №4, с. 3).
8. Раскажыце пра «Энцыклапедыю для беларускіх татараў».
Пра энцыклапедычны даведнік для татараў падрабязна напісана не ў прадмовах, а ў артыкулах, налрыклад, у «Разважанні пра даведнік аб татарах» («Байрам». № 2, 1992, с. 7172). Задуманае ў 1992 годзе выданне «Татары Беларусі, Летувы і Польшчы» планавалася ажыццявіць за пяць гадоў, да 600годдзя пасялення татараў на землях Вялікага Княства Літоўскага, якое адбылося ў час яго росквіту пры Вітаўце Вялікім. Вось што пісаў Я