Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
¾ўным, рознабаковым, часта нават разгромным (гэта не ўсім падабалася), што міжволі выяўляла яго вялікую эрудыцыю ў самых розных галінах ведаў. Ён не шкадаваў свайго часу, часта працаваў на сваім рабочым месцы ў БелСЭ ў выходныя і святочныя дні, і ні адзін з сваіх адпачынкаў не выкарыстоўваў поўнасцю. Ён часта гаварыў мне: «Ігар, у чалавека павінна быць адно хобі праца». Гэта было яго адрозненне ад шмат якіх супрацоўнікаў. Адзіным яго сур’ёзным недахопам было тое, што не зважаў на стан свайго здароўя. Мала хто ведаў, што Якуб Адамавіч з юнацтва быў інвалідам па зроку. Гэта
96 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
ўскладняла ямужыццё, прымушала карыстацца нетолькі акулярамі, але часам і павелічальным шклом. А калі ён сур’ёзна захварэў, выявілася, што ў паліклініцы на яго нават не заведзена картка. Ён пражыў толькі 66 гадоў. Яго творчы патэнцыял яшчэ далёка не быў вычарпаны, і ён мог стварыць шмат новага, і вельмі шкада, што ён так рана пайшоў ад нас.
Але зрабіў вельмі важнае разам з Таццянай Васільеўнай стварылі выдатную сям’ю, выхавалі дачкуархітэктара і сынаавіяканструктара, якія, працягваючы сямейную традыцыю, дасягнулі поспехаў у сваіх галінах. Я ўпэўнены, што для сваіх нашчадкаў, а таксама для ўсіх, хто яго ведаў, Якуб Якубоўскі будзе прыкладам у жыцці і дзейнасці. А ў яго было неабсяжнае кола знаёмых, з многімі ён сябраваў на працягу ўсяго жыцця. Любіў прымаць гасцей, вельмі клапаціўся пра сваіх братоў і бацькоў, якія апошнія гады свайго жыцця, ужо нямоглыя, знайшлі прытулак у ягонай сям’і.
Калі спадар Якуб лайшоў на пенсію, то шмат зрабіў для беларускататарскага адраджэння. Быў прыхільнікам дэмакратычнага развіцця Беларусі, да самых апошніх дзён па магчымасці ўдзельнічаў у адпаведных грамадскіх акцыях і імпрэзах 1990х гадоў у Менску. Ён застанецца ў гісторыі Беларусі як выдатны энцыклапедыст, патрыёт, Чалавек з вялікай літары, унікальны сваімі ведамі і маральнымі якасцямі.
БЕЛАРУСКІ ТАТАРЫН ЯКУБ ЯКУБОЎСКІ
Яўген Гучок
Падзіцячаму чысты і, можа, нават крыху наіўны, Якуб Якубоўскі быў мудрым чалавекам. Да ўсяго яшчэ і інтэлектуалам, пры гэтым пастаянна займаўся самаадукацыяй. Увогуле спадар Якубоўскі быў вялікі працаўнік. А таму чаго ён толькі не ведаў! I нядзіўна, што, як настаўніка дзеці, яго вучні вельмі любілі яго. Амаль з дня заснавання энцыклапедычнага выдавецтва працаваў загадчыкам навуковагаліновай рэдакцыі геаграфіі, геалогіі і геафізікі. Пры яго чынным удзеле пабачылі свет не толькі такія салідныя навуковыя выданні, як «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (12 тамоў), але і папулярныя выданні: «Блакітная кніга Беларусі», даведнікі «Геаграфія Беларусі», «Геаграфічныя паняцці і тэрміны», аднатамовік «Прырода Беларусі» ды інш. Як падагульненне пералічанаму ў 19831986 гадах там выйшла ў пяці тамах «Энцыклапедыя прыроды Беларусі». Зноўжа, творчая прысутнасць у ёй Якуба Якубоўскага відавочная.
СЛУЖЫЦЬ ІСЦІНЕ ДЗЕЛЯ ІСЦІНЫ • 97
Свабодна валодаючы расейскай, польскай і нямецкай мовамі, Якуб Якубоўскі ў сям’і, на працы ды ў іншых месцах спрэс карыстаўся мовай беларускай. Быў адным з галоўных ідэолагаў татарскага адраджэння ў Беларусі. Фармаваў і рэдагаваў кожны нумар штоквартальнага часопіса «Байрам», ствараў «Энцыклапедыю татараў Беларусі». Заўважым, што беларускія татары ў свой час страцілі сваю мову і таму перайшлі на мову карэннага насельніцтва іх новай Радзімы.
Дома над ложкам Якуба Якубоўскага месціўся белчырвонабелы сцяг з паўмесяцам. Да канца жыцця ён заставаўся сябрам Таварыства беларускай мовы, заўсёды рэгулярна плаціў сяброўскія складкі, плюс да іх часта рабіў грашовыя ахвяраванні на развіццё беларускай мовы. Пакуль былі сілы, не прапускаў ніводнага мітынгу ў падтрымку беларускай незалежнасці і дэмакратыі.
Апошнія гады свайго жыцця Якуб Якубоўскі цяжка хварэў, але ніколі і нікому не скардзіўся на нездароўе. Як сапраўдны мусульманін пераносіў гэта цярпліва, мужна, пафіласофску, мудра.
Памёр Якуб Адамавіч 14 верасня 1998 года ў Менску. Пахаваны на татарскім мізары ў Смілавічах. На помніку на ягонай магіле напісана паарабску і пабеларуску: «Аллагу належым і да яго вяртаемся».
Якуб Якубоўскі быў ва ўсіх сэнсах шчодры, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу, дзяліць з табой тваю сапраўдную радасць, не здольны пакрыўдзіць чалавека, прынізіць яго годнасць. I яшчэ: здольны глянуць за межы жыцця зямнога, людскога.
У маіх успамінах ён застаўся асобай вялікай і адначасова сціплай. Памяці незабыўнага старэйшага таварыша прапаную свой верш.
Я сёння ў сне Якубоўскага бачыў, Ён мілай усмешкай мяне азадачыў. А змест той усмешкі гранічна быў просты Што мудрасць людская як птах і бяскрылы, і бясхвосты.
СЛУЖЫЦЬ ІСЦІНЕ ДЗЕЛЯ ІСЦІНЫ
Філасофія энцыклапедычнай справы
Вячаслаў Вайткевіч
Сёння пад магутным валам інфармацыі мы пачуваемся ніякавата, часам не ведаючы, як з ёю ўправіцца. Таму цікава звярнуцца да мудрага досведу мудрага чалавека, аднаго з пачынальнікаў беларускай энцыклапедычнай веды. Такіх людзей філосафы будзем
98 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
спадзявацца, яны ёсць сярод нас — вызнаюць так: класічная душа. Няхай я загіну, але няхай жыве ісціна вось галоўны прынцып класічнай душы. Спраўдзіць жа ісціну льга пры ўмове, што мы суадносім, сувымяраем сябе з чымсьці вышэйшым, сутнасным ens a se. Гэта ўжо мудрасць усечалавечай культуры. Так, яшчэ на золку сусветнай філасофіі для старажытных грэкаў «...неба было асаблівым, гарманічна ўладкаваным прадметам, назіраючы які, можна ўвесці парадак у неўпарадкаваныя і разбураныя рухі чалавечай душы. Стан чалавечай душы ў часе разбураецца. Аднак, як я казаў вам, і рассыпаны на тысячы аскепкаў, ён можа быць прыведзены ў парадак сувяззю чалавека з якойсьці гармоніяй. He з гармоніяй, якую ён адкрывае, а з гармоніяй, якая ўжо ёсць наглядна і фізічна, даступная агляду» (Мераб Мамардашвнлн. Мой опыт не тмпнчен. СПб, 2000, с. 8182). Магчыма, і задоўгая цытата, але яна вельмі слушная для разумення высокіх праяваў чалавечай дзейнасці, у тым ліку мыслядзейнасці, якой абавязана тварэнне энцыклапедый. Шматтамовыя энцыклапедыі рыхтуюцца цэлымі калектывамі аўтарскімі, рэдактарскімі, выдавецкімі. А прафесіяналізм энцыклапедыста гэта не «ўсёведанне», як нам здаецца, а першнаперш веданне таго, што і як трэба рабіць, каб бездакорна аўтарытэтная энцыклапедыя (такі яе статус), кожны фаліянт якой лашчыць рукі сваёй важкасцю, стала б зборам, зводам назапашаных і вельмі істотна сістэматызаваных, структураваных, прыведзеных у парадак ведаў. Больш за тое, каб яна спараджала ў карыстальнікаў імкненне да новых ведаў, да самастойнай думкі, да непадробных духоўных каштоўнасцяў. А для гэтага трэба аддаць ёй талент адкрывальніка і талент самаахвярных пошукаў ісціны. Гэта сапраўдныя таленты Якуба Якубоўскага, энцыклаледыста сярод энцыклапедыстаў. Зрэшты, калі каго і можна назваць усёведам, дык якраз спадара Якуба (які меў, дарэчы, тры вышэйшыя адукацыі гістарычную, геаграфічную, філалагічную). Яго акадэмічную дасведчанасць, яго жыццёвую абазнанасць трэ’ было б характарызаваць таксама пакласічнаму вучонасць, многавучонасць. Ды цяпер так не кажуць, а дарма. Вершы самых розных паэтаў, напрыклад, ён мог чытаць на памяць, не стамляючыся, сутак не хопіць. Проста дзіва, што пры такой нагружанасці ўсялякімі сэнсамі, тлумачэннямі, весткамі зберагаў чысцюткаю свежасць успрымання. Бывала, казанаепераказанае, чытанаеперачытанае, а ён, той яшчэ гарэзнік, ажыўляў яго іскрынкамі, бліскаўкамі іроніі дый пяшчотнай самаіроніі, што стымулявалі, будзілі думанне. Дасціпнасцю,
СЛУЖЫЦЬ ІСЦІНЕ ДЗЕЛЯ ІСЦІНЫ • 99
вынаходлівасцю ў слове скараў усіх што бойкую кампанію, што паважную аўдыторыю. Яго трапнанечаканыя параўнанні, асацыяцыі, парадоксы былі роднасныя мастацкім тропам, і шкада, што ніхто не здагадаўся іх запісваць. Яго гумар свяціўся глыбокай інтэлектуальнай культурай, чаго не падробіш, не зымітуеш. Глыбока інтэлектуальным быў увесь воблік гэтай абаяльнай у сваёй цэласнасці асобы.
Вось тут мы вернемся да зорнага неба. Тварэнне энцыклапедыі, па сутнасці, змястоўна неабсяжнае, як і прастора над намі. Лічыцца справядлівым меркаванне фізікаў пра пашырэнне Сусвету, а сучасная філасофія цвердзіць мыслёвае і псіхалагічнае пашырэнне чалавека праз тэксты, праз мову навуковага і ўсякага іншага пазнавальнага апісання: яркія кнігі Герберта Маршала МакЛюэпа «Галактыка Гутэнберга», «Разуменне медыя. Знешнія пашырэнні чалавека» (абедзве 1963) назвы гавораць самі за сябе. Далей, калі мы пагодзімся з прабацькамі еўрапейскага мыслення, што неба «гарманічна ўладкаваны прадмет», які служыць нам узорам адмыслова прыводзіць у парадак зямныя, тутэйшыя справы, то бясспрэчна, што энцыклапедыя павінна быць узорна спарадкаваная і што гэтая спарадкаванасць уздымае яе змястоўна на ровень шматсэнсавага сінтэзу. Прычым не забывайма, што шукаем дамагаемся гармоніі, у якой тоіцца ісціна.
Лёгка гэта казаць, ды не лёгка рабіць. Вывучку мець трэба, эрудыцыю мець добра. Але вялікая рэдкасць мець дар згледзець ідэю, натхніцца ідэяй. Мы часта прымаем за ідэю спакушальную ілюзію, фантазм. А ідэя, праз якую мы спасцігаем гармонію фізічную і метафізічную і тады гармонію ў саміх сабе, даруецца ў адзінкавыя хвілі. Або людзям, якія абраныя лёсам мысліць ідэямі. Якуб Якубоўскі і быў з такіх абраннікаў. Ён бачыў і прадбачыў ідэю ўсю адразу, цалкам, менавіта ў гарманічным адзінстве. Яна прыходзіла яму жыванароджанай, уцялесненай, напоўніцу шматгалосай. Гэта не містыка. Такую дзівосную магчымасць працы нашай свядомасці Імануіл Кант тлумачыў, даслоўна, як ненаўмысную геніяльнасць. Чуць, бадай, неспадзявана? Ненаўмысная геніяльнасць глыбінная і аб’ектыўная, а не суб’ектыўная праблема тэорыі спазнання.
Усе сілы ў свеце дзейнічаюць у паслядоўнасці, але адначасна яны непарыўна і непадзельна ўзаемазвязаныя між сабой, і на кожным кроку паслядоўнасці іх узаемасувязь ужо іншая, хоць яна абавязкова застаецца. Гэта ёсць ненаўмысная каардынацыя концага ў бясконцым, здольнасць ухапіць яе адразу, цалкам, у непарыўнасці і непа
100 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
дзельнасці і ёсць ненаўмысная геніяльнасць. Яна запраграмаваная прыродай у нашых галовах, хіба што галовы нашы не аднолькавыя... Узважым цяпер, якую шырачэзную і якую складаную каардынацыю мусіць ажыццявіць у сваёй свядомасці энцыклапедыст. Дальбог, каму многа даецца, з таго многа і патрабуецца. Перадусім неабходна здумаць і абгрунтаваць канцэпцыю ідэю ідэй. Матэрыялу бездань, і дух лунае над безданню. Дзеецца тварэнне. Усёўсё павінна быць згодна з апошнім словам навукі спарадкавана: разгорнутая ў прасторы і часе сістэма паняццяў і тэрмінаў, таксанаметрычная (герархаічная) паўната п