Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
радметных групаў і класаў, парадыгмальныя нормы эксплікацыі, прычыннавыніковая залежнасць. Усёўсё ў полі зроку... Працуючы з артыкуламі на літару «А», думай пра літару «Я» тая самая ўзаемасувязь, каардынацыя. Папярэдне прадуманай і спарадкаванай як няўхільны закон сеткай спасылак большая тэма падпарадкоўвае сабе меншую, аднак меншая мае роўныя з большай «правы грамадзянства». Ніякіх пустот, лакун, белых плямаў энцыклапедыя не церпіць. Калі дзесьці ўзнікла пытанне, у адпаведным томе, на адпаведнай старонцы забяспеч паўнацэнны адказ самы правільны з магчымых. Нюанс, адценне зусім не драбяза, або такая драбяза ў матэрыі энцыклапедыі, як субатамарныя часціцы ў фізічнай матэрыі. Энцыклапедыста ўвогуле можна параўнаць з незвычайным даследнікам, які спраўна карыстаецца і тэлескопам, і мікраскопам. Такі вось універсалізм. Скажуць, на тое яна і спецыялізацыя, каб «кожны на сваім месцы...». Так, але сапраўдны энцыклапедыст, зноў жа ў класічным разуменні, і вялікае, і малое абавязкова праводзіць праз сябе. Якуб Адамавіч быў, вобразна кажучы, ды не вобразна, а насамрэч і дойлідпраектант, і інжынерраспрацоўшчык, і сам жа муляр, тынкоўшчык, сталярчырвонадрэўшчык. Думаецца, хораша праявілася ў тым і нацыянальная рыса беларускіх татараў, так годна ўвасобленая ў ім. Хто сачыў за будзённым чорнарабочым рэдактарствам Якуба Адамавіча, той прызнае, што доля стваральніка энцыклапедыі не для слабых духам, а як для яго, дык шчаслівая. Што ён быў адораны бачыць і прадбачыць ідэю як гарманічнае адзінства, можна засведчыць і далікатнымі фактамі: яго дачка Аўгіння архітэктар, а сын Канстанцін канструктар у галіне самалётабудавання. Ім гэтаксама выпала жыць і працаваць з навуковатворчымі ідэямі. Шчасліва перадалося. Высакародная сям’я. Адухоўленая працавітасць яе ўнутрана мацавала. Жонка спадара Якуба, Таццяна Васільеўна, кандыдат геолагамінералагічных навук, таксама агорала
СЛУЖЫЦЬ ІСЦІНЕ ДЗЕЛЯ ІСЦІНЫ ♦ 101
непад’ёмнае, чаго вымагалі падборадбор і аналітычная апрацоўка матэрыялу па выкапнёвых раслінах. Мужавых аднадумцаў яна прымае і за сваіх аднадумцаў, тактоўна і зычліва памагае ім у справах, якія, ведае, радавалі б яго душу. Задум Якуб Адамавіч выношваў безліч. Дзяліўся ён імі на зайздрасць шчодра, шчыра. Яны былі, вядома, арыгінальныя, але пры тым, што называецца, канструктыўныя і прадуктыўныя. Будаваў Якуб Якубоўскі не на пяску.
Ён узначальваў рэдакцыю геаграфіі і геалогіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (тады «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя») з самага першага тома. Розум і сэрца рэдакцыі. Рухавік рэдакцыйнага працэсу. А яшчэ яго чынны гаспадар, бо ўсё тут пачыналася з Якубоўскага і сыходзілася на Якубоўскім. За ўдзел у выданні ўніверсальнай 12тамовай энцыклапедыі ён уганараваны Дзяржаўнай прэміі БССР за 1976 год. Ён жа быў галоўным ініцыятарам, ідэйным стратэгам і арганізатарам унікальнага выдання «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў пяці тамах, аналагаў якой няма на ўсёй постсавецкай тэрыторыі. Калектыў яе стваральнікаў таксама адзначаны Дзяржаўнай прэміі (а яму ж паводле правілаў другі раз атрымаць было нельга). Калі мы хочам вучыцца валодаць інфармацыяй, не толькі лашырацца, а менавіта валодаць інфармацыяй, то варта ўгледзецца ў форму, у структуру, з якімі паўстала ў гэтых тэкстах, апісаннях наша прырода. Тут усё арганічна, адзінства ў множнасці і множнасць у адзінстве. Тут і трысцінка рэпрэзентатыўны факт. А чалавек, вядома, паскалеўская трысцінка, якая розумам абымае сусвет. Энцыклапедыі жывыя арганізмы. I як жывыя арганізмы, яны з гадамі старэюць. Але старасць энцыклапедыі асаблівая старасць. Яна заўсёды хвалюе, яна заўсёды для нас каштоўнасць. У старой энцыклапедыі можна дазнацца пра тое, чаго не дазнаешся больш нідзе. Дый гаворыць яна з намі так, як мы гаварыць і слухаць паадвыкалі.
Хай не пакрыўдзяцца нашы найноўшыя энцыклапедысты, але ровень Якуба Якубоўскага становіцца быццам сімвалічным, каб быць на роўні сучаснай энцыклапедычнай веды. He тое, што камусьці не стала таленту, адукацыі, рупнасці, апантанасці. Відаць, няпроста адкрываецца пакліканне служыць ісціне дзеля ісціны. Тым больш, што ўсемагутны інтэрнэт пачувае сябе найвышэйшай гасподай спазнання. Вышэйшы, усё ж, гэты мудры досвед Якуба Якубоўскага: спазнаваць праз угляданне ў тое бясконцае, што над намі.
102 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
«ПРАЦА ГЭТА ЁСЦЬ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ»
Міхась Маліноўскі
Да 70годдзя Якуба Якубоўскага
Неяк па тэлебачанні я глядзеў кінафільм. Шчыра кажучы, спаў на ім, але ў адзін момант схамянуўся, бо чалавек сэрцам гаварыў тое, што сядзела ў ім і трывожыла яго душу, розум: «Спачатку я думаў аб задавальненнях, потым аб працы, а зараз зразумеў, што праца гэта і ёсць задавальненне».
Тады адразу ж запісаў гэтыя словы. Калі яны паклаліся на паперу, дык чамусьці нібыта побач з сабою адчуў жывы подых дарагога і светлага для мяне Чалавека, вечнага Працалюба, Жыццялюба і самаадданага Творцу! Ён сам «уварваўся» ў маё жыццё, каб мяне яшчэ болей абудзіць, каб я яшчэ больш дбайна працаваў у імя яго маленькага, рупнага народа, які з’яўляецца самай арганічнай, самай неадлучнай, самай самабытнай і істотнай часткай нашай «краіныбраначкі». Што й казаць: «Праца гэта ёсць задавальненне», «Памірай, а жыта сей», «Спяшайся рабіць, бо сёння гэта можа быць твой апошні дзень» гэтыя яго словы так моцна ўвайшлі ў мяне, што нават кіруюць мною штодзённа.
Якуб Якубоўскі гэта той Чалавек, з якім наканавана было мне сысціся. Я да яго «падбіраўся» паціху, але энтузіясты заўсёды апярэджваюць. Якуб Адамавіч праз армію сваіх прыхільнікаў, паслядоўнікаў, сяброў, прыяцеляў, памочнікаў сам знайшоў мяне, напісаў мне і сам прыехаў да мяне. У маёй кватэры назаўсёды засталіся гукі яго Вялікага і Шчырага Сэрца, яго гутаркі, яго падарункі. Засталіся яго ўвага, павага, абаянне, рознабаковыя энцыклапедычныя веды, мудрасць яго, любоў да Беларусі, беларускай мовы, літаратуры, культуры і гісторыі.
Спадар Якуб няраз казаў мне, што ён асабіста рады, ганарыцца, што нарадзіўся менавіта ў Беларусі. I як сапраўдны патрыёт, грамадзянін гэтай краіны, патрабаваў ад усіх павагі да жывога слова Бацькаўшчыны, дзе ён жыве, працуе, вучыцца, дыхае паветрам, п’е яе ваду!
Памятаю, як у другі прыезд да мяне ў Баранавічы Якуб Адамавіч пабачыў на маім стале І.Гётэ і прамовіў яго словы: «Калі чалавек стары, ён павінен больш рабіць, чым калі быў малады». Усе прыезды да мяне Якубоўскага былі яго асабістым гераізмам, бо ён меў цэлую процьму, як жартаваў, сімфонію хваробаў, якія ішлі за ім ад Другой
«ПРАЦА ГЭТА ЁСЦЬ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ» • 103
сусветнай вайны. I нават у знясіленым стане ў першую чаргу думаў аб працы, аб сваіх ідэях, аб тым, каб яны пераўтвараліся ў справы, дбаў аб сябрах і з упэўненасцю глядзеў у будучыню.
I тады, калі я прыязджаў да яго ў Менск на вуліцу Славінскага, у яго запоўненую кнігамі, часопісамі, газетамі, рукапісамі кватэру, дык і там бачыў, што спадар Якуб, як і ягоная жонка Таццяна Васільеўна, ніводнай хвіліны не адпачываюць. Я засынаў пры грукаце яго старэнькай канцылярскай машынкі і прачынаўся пад яе строкат, або ад водару страў, прыгатаваных ім або яго вернай і надзейнай суджанай. Што Якуб Адамавіч дзівосны кухар, адзначаў і вучоны з Швейцарыі Паўль Сутэр, з якім мы разам аднойчы гасцявалі ў Якубоўскіх.
Я вельмі шкадую, што не ўсе лісты Якуба Якубоўскага да мяне пабачылі свет у квартальніку «Байрам. Татары на зямлі Беларусі». Частка з іх была такой асабістай, што назаўсёды засталася ў маім сэрцы. Невялічкая частка карэспандэнцыі згінула ад затаплення маёй кватэры гарачай вадой. Добра, што тое здарылася, калі быў дома, дык паспеў захаваць кнігі, часопісы і газеты, дасланыя мне з Менска і сагрэтыя яго рукамі і подыхам.
Якуб Адамавіч быў зусім бескарыслівым чалавекам і ў сваім жыцці ніколі не меў аніякай выгады, нават вялікая ўзнагарода дзяржаўнае лаўрэацтва звалілася на яго, як мне ён сам казаў, зусім нечакана. Зразумела, гэта клопат аб ім праявіў Пётр Усцінавіч Броўка, які ўмеў падбіраць людзей, цаніць іх, даражыць імі і, вядома ж, завальваць працай і патрабаваць самаадданасці, вернасці, каб у кожную хвіліну абаперціся на гэтага чалавека.
У спадара Якуба было і ёсць шмат сяброў і паплечнікаў, самаадданая жонка, добрыя дзеці і ўнукі. Гэта яны ў свой час правялі свята яго памяці. Ініцыятарам гэтага ўшанавання ў 2002 годзе, як і выдання прысвечаных яму выпускаў квартальніка «Байрам. Татары на зямлі Беларусі» (1998, № 3 і 2002, № 42), быў яго паплечнік, вучоны, грамадскі і рэлігійны дзяяч Ібрагім Канапацкі. Аддаць даніну светлай памяці Якуба Адамавіча тады прышлі акадэмік Радзім Гарэцкі, слынны гісторык Анатоль Грыцкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэты Мікола Аўрамчык і Яўген Гучок, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Міхась Шавыркін, вучоныя, музейшчыкі, супрацоўнікі «БелЭн імя Пятруся Броўкі», родныя яго і блізкія, сябры, прыяцелі, прыхільнікі, знаёмыя. Справядліва ў тыя дні народны паэт Рыгор Барадулін адзначыў: «У татарына Якава Якубоўскага бальшыні беларусаў трэба было вучыцца беларушчыне».
104 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
ВЕЧАРЫНА 3 НАГОДЫ 80ГОДДЗЯ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
Таццяна Якубоўская
17 красавіка 2012 года ў сядзібе Таварыства беларускай мовы адбылася вечарына, прысвечаная 80годдзю Якуба Якубоўскага.
Вечарына праходзіла пры перапоўненай аўдыторыі, удзельнікаў прывітала Алена Анісім, якая адкрыла імпрэзу і адзначыла, што яна праводзіцца Таварыствам беларускай мовы ў межах кампаніі «Будзьма». У адпаведнасці з традыцыяй беларускіх татараў на пачатку Мустафа Канапацкі прачытаў малітву ясін на ўспамін пра Якуба Якубоўскага.
Далей рэй вялі беларускі паэт Яўген Гучок і даследніца гісторыі і культуры беларускіхтатараў Разалія Александровіч. Яна нагадала аб цікавым гістарычным супадзенні Якуб Якубоўскі нарадзіўся ў 1932 годзе, калі ў Вільні пад рэдакцыяй ЛеонаНайманаМірзы Крычынскага пабачыў свет «Rocznik tatarski» першае выданне для татараў на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Так што дзейнасць Якуба Якубоўскага як стваральніка квартальніка «БайрÐ