• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    ых прыродай здольнасцямі кампазітара, музыканта, спевака, мастака, пісьменніка, журналіста і г. д. Далучэнне такіх людзей да нацыянальнаадраджэнскага руху беларускіх татараў істотна ўмацуе яго. Толькі рабіць трэба ўсё так, каб нанова далучаныя да такога руху татарымігранты інтэграваліся ў нацыянальнакультурнае жыццё, а не прыносілі б у яго чужыя, не ўласцівыя нашаму народу традыцыі, бо гэта закранае інтарэсы не толькі карэннага насельніцтва нашай краіны, але і яе адной з самых
    
    120 • ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ
    
    старажытных этнічных супольнасцяў  татарскай. Яе адраджэнне і развіццё не павінна адбывацца за кошт размывання нацыянальнага патэнцыялу тытульнага народа Рэспублікі Беларусь. Трэба спадзявацца, што, як гэта назіралася на працягу ўсёй гісторыі, тут будуць разумна спалучацца інтарэсы гэтай этнічнай меншасці з інтарэсамі народа, на зямлі якога яна знайшла сабе надзейны прытулак.
       Марна было б спадзявацца, што нашыя дзяржаўныя мужы, адкрыта праводзячы палітыку дэнацыяналізацыі маладых пакаленняў, а таксама іншыя асобы, надзеленыя ўладай, не будуць старацца выкарыстаць дзеля гэтага некаторых прадстаўнікоў этнічных меншасцяў Беларусі. Вось адзін з прыкладаў, што ўжо трапіў у перыядычны друк.
       Як вядома, у Менску доўгі час узорнай беларускай школай з’яўлялася школа № 82. 3 1992/93 навучальнага года тут ужо ўсе першыя класы па мове навучання былі беларускімі. Адразу пасля сумнавядомага моўнага рэферэндуму 1995 года сюды, як і ва ўсе іншыя школы краіны, у лічаныя дні прыйшло за подпісам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь распараджэнне з указаннем забяспечыць усім бацькам права вучыць дзяцей на той мове, на якой яны пажадаюць. Пярэчыць такому міністэрскаму дакументу ніхто не збіраўся, але не спынялася і асветніцкая праца з бацькамі аб ролі роднай мовы ў фармаванні маладых пакаленняў беларускага народа. Добра дасведчаныя ў гэтым лёсавызначальным для кожнай нацыі пытанні бацькі трывала стаялі за навучанне іх дзяцей на беларускай мове. Гэтая пазіцыя, аднак, была не даспадобы кіраўнікам сістэмы адукацыі, і яны пайшлі на замену дырэктара школы Н. Гапонавай. У лістападзе 1995 года ёй загадана было саступіць месца педагогу з прозвішчам, што носяць прадстаўнікі мусульманскага свету,  А. Салахітдзінавай. Небеларусам трэба вельмі асцярожна, а лепш і зусім не ўмешвацца ў пытанні, што датычаць самых тонкіх струнаў нацыянальнага жыцця беларусаў на іх гістарычнай тэрыторыі. Можна дапамагчы ўмацаванню нацыянальнага патэнцыялу беларускага народу ў розных сферах яго жыцця, а вось расхістваць, разбураць яго  гэта ўжо злачынства. Такімі антыбеларускімі дзеяннямі можна не толькі наклікаць справядлівы гнеў на самога сябе, але і выклікаць недавер да той нацыянальнай меншасці, да якой належыць асоба. Вельмі лёгка падпаўшы пад русіфікатарскі настрой, які запанаваў у адукацыі пасля рэферэндуму 1995 года, А. Салахітдзінава стала настойліва і заўзята рыхтаваць пасля адпаведнай працы з бацькамі і настаўнікамі наступ на беларускую мову, упэўненая, што ў гэтым абавязкова будзе мець
    
    ЯКУБОЎСКІ I АБУДЖЭННЕ БЕЛАРУСКІХ ТАТАРАЎ • 121
    
    неабходную падтрымку ва ўпраўленні адукацыі Менгарвыканкама. Каб дэбеларусізацыя школы ішла шпарчэй, туды ў жніўні 1997 года накіравалі і такіх самых поглядаў завуча Л. Іеўлеву. У выніку ўжо з 1997/98 навучальнага года ў школе адмовіліся ствараць беларускамоўныя класы, хоць заявы ад бацькоў на арганізацыю такіх класаў і паступалі. Акрыленае такімі «поспехамі» кіраўніцтва школы пачало вынішчэнне беларускамоўных 2х, 3х, 4х і ўсіх наступных класаў. У 1998/99 навучальным годзе ў колішняй беларускамоўнай школе засталося толькі тры класы, у якіх дзяцей навучалі на нацыянальнай мове карэннага насельніцтва краіны.
        У працілегласць сказанаму вышэй прыгадваецца такі выпадак з майго ўласнага жыцця. На працягу 1954/551956/57 навучальных гадоў я выкладаў гісторыю СССР, фізкультуру і вайсковую справу ў Юматаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Башкірыі, пра педагагічны калектыў якога захаваў самыя цёплыя ўспаміны. Час маёй працы ў ёй супаў з хрушчоўскай адлігай, якая дала магутны штуршок нацыянальным рухам у СССР, у тым ліку і ў Башкірыі. Выразна адчувалася гэта і сярод выкладчыкаў тэхнікума башкірскай і татарскай нацыянальнасцяў. Кінулася ў вочы, што раптам усе яны загаварылі паміж сабою на сваіх мовах  на перапынках, проста ў вольны ад асноўнай працы час. Пераважна гэтыя мовы гучалі, калі выкладчык аказваўся ў асяроддзі башкірскататарскай моладзі, на долю якой прыпадаў даволі высокі працэнт навучэнцаў. На пасяджэннях жа педагагічных радаў пры звароце да ўсіх прысутных выкладчыкі карысталіся толькі расейскай мовай. Далёка не ўсім падабалася такая моўная метамарфоза. I, як гэта часта практыкавалася ў савецкі час, нейкія асобы падрыхтавалі ліст у Башкірскі абкам камуністычнай партыі, дзе звярталіся з просьбай паўплываць на сітуацыю ў педагагічным калектыве, каб башкіры і татары ў тэхнікуме не размаўлялі на сваіх родных мовах. Прапанавалі і мне, адносна яшчэ маладому (пераваліла ўсяго толькі за 25 гадоў) педагогу падпісаць той ліст, на што я адказаў: «Для Башкірыі я прышлы чалавек (пражыў прыблізна тры гады) і не ўпэўнены, што застануся тут надоўга ці назаўсёды. Мову ж зносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця павінны выбіраць карэнныя жыхары той ці іншай саюзнай або аўтаномнай рэспублікі». Пачуць такое ад чалавека тыповага славянскага выгляду было для іх вельмі дзіўна, але ўгаворваць не сталі. Дзесьці праз паўмесяца з абкама партыі прыехала ў тэхнікум высокая асоба мясцовай (башкірскай ці татарскай) нацыянальнасці. Тут партыйны орган Башкірыі зыходзіўз правільнай пазіцыі, што моўнае баш
    
    122 • ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ
    
    кірскататарскае пытанне трэба развязваць толькі з дапамогай людзей з карэннага насельніцтва. Спачатку камандзіраваная асоба сустракалася з выкладчыкамі башкірскай і татарскай нацыянальнасцяў, а затым і з усім педагагічным калектывам. Ад яе пачулі прапанову, што ў прысутнасці расейскамоўных башкіры і татары ў памяшканні тэхнікума павінны размаўляць паміж сабою толькі парасейску. Пярэчанняў не было, бо разумелі, што хрушчоўская адліга не мела мэтай асабліва моцна абуджаць нацыянальныя пачуцці нярускіх народаў. Адчувалася, што ніхто з башкіраў і татараў не радаваўся ад такога развязання моўнага пытання. Канфлікт быў загнаны ўнутр. Вонкава стасункі паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў у калектыве выглядалі прыстойна, а што было на сподзе душы ў башкіраў і татараў  цяжка сказаць. Сам жа я адчуваў з іхняга боку нейкую павагу. Калі ў 1991 годзе наведаў Юматаўскі тэхнікум і сустрэўся з былымі калегамі, яны мне нагадалі пра тую гісторыю і, зычліва паляпаўшы па плячы, сказалі: «Спаснбо, Леоннд Мнхайловнч, за понмманне н сочувствне нашлм нацнональным проблемам».
       Думаю, што ніколі не ўдасца пачуць такіх слоў на свой адрас А. Салахітдзінавай і Л. Іеўлевай. Цяпер гэтыя педагогі, бясспрэчна, у фаворы ў прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, бо дапамагаюць ім праводзіць палітыку русіфікацыі. Але так не можа доўжыцца бясконца. Недалёкі той час, калі беларускі народ зразумее, што нацыянальная школа  гэта галоўны, незаменны сродак выратавання ад этнічнай смерці. Каб наблізіць гэты час, нам трэба ўсяляк умацоўваць кадравы склад педагагічнай інтэлігенцыі асобамі, для якіх беларуская нацыянальная ідэя  гэта святая справа. Упэўнены, што такой яна стане і для многіх людзей іншых нацыянальнасцяў, перадусім татараў, якія на працягу ўсёй гісторыі знаходзілі ўзаемаразуменне з карэнным народам. Радуюся, што няраз даводзілася сустракацца ў прэсе з фактамі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў агульнаадукацыйнай школе настаўнікамі з татарскімі прозвішчамі і імёнамі, прычым паволжскага ці крымскага паходжання.
       Актывісты сучаснага татарскага нацыянальнакультурнага адраджэння мелі рацыю, што свае першыя крокі адразу ж скіравалі на хутчэйшае аднаўленне мусульманскіх храмаў, бо менавіта іслам дапамог выжыць, захавацца на беларускай зямлі гэтай этнічнай супольнасці. Дзякуючы рэлігіі яна нязменна кулыывавала ў родным асяроддзі многія ўласцівыя свайму народу адметнасці з духоўнага жыцця і побыту. Багата іх дайшло і да нашага часу. Але сёння яны не
    
    ЯКУБОЎСКІ I АБУДЖЭННЕ БЕЛАРУСКІХ ТАТАРАЎ • 123
    
    адгароджаныя ад небяспечнага знікнення пад уплывам характэрнай для ўсіх народаў свету стандартызацыі іх жыцця, найперш духоўнага. Таму гэтыя традыцыі трэба ўсяляк захоўваць і прапагандаваць. У якасці такога сродку многімі народамі паспяхова выкарыстоўваюцца краязнаўчыя, этнаграфічныя музеі. Такога татарскага музея ў Беларусі няма, але ён павінен быць закладзены, і найперш у Менску. Месца для яго трэба выбраць у раёне тых вуліц і кварталаў беларускай сталіцы, дзе некалі кампактна жылі татары. Будынак павінен адпавядаць самым высокім патрабаванням сучаснай архітэктуры мусульманскіх народаў і ўпрыгожыць аблічча беларускай сталіцы.
        Спяшацца з стварэннем унікальнага музея культуры і побыту беларускіх татараў нас падштурхоўвае натуральнае знікненне тых матэрыяльных прадметаў і рэчаў, якія маглі б служыць у якасці яго экспанатаў. Трэба лічыцца таксама з няўмольным працэсам скарачэння ліку носьбітаў прыроднай культуры гэтай этнічнай супольнасці Беларусі, якія захоўваюць рэдкія рэчы ці маглі б штосьці адметнае стварыць уласнымі рукамі для музея. Беларускія татары вызначаліся і вызначаюцца высокім умельствам у розных відах матэрыяльнай культуры, ужытковага мастацтва. Усёй краіне вядома, якім выдатным, непаўторным майстэрствам у мадэляванні розных фасонаў адзення валодала ўраджэнка Узды, мастачка Айша Александровіч. He забытыя ёю і ўзоры татарскага нацыянальнага адзення, якімі можна было б упрыгожыць адпаведныя залы музея. Для яго абсталявання не пашкадавалі б часу, энергіі і іншыя татары, якіх Аллаг шчодра надарыў здольнасцямі ў тым ці іншым жанры мастацтва. 3 заснаваннем у Менску музея культуры і побыту беларускіх татараў істотна палепшыліся б магчымасці правядзення рознага роду культурнаасветніцкіх імпрэзаў і проста для сяброўскіх сустрэч людзей гэтай этнічнай супольнасці. Сёння ж дазволіць сабе такое ў іх практычна няма аніякіх умоваў.
        Вялікі ўклад у асвятленне гістарычнага шляху беларускіх татараў зрабілі гісторыкі Станіслаў Думін (масквіч) і Ібрагім Канапацкі, якія выдалі ў 1993 годзе вельмі цікавую і змястоўную кнігу «Беларускія татары: мінулае і сучаснасць», Шэраг навуковагістарычных публікацый змешчаны ў матэрыялах розных навуковапрактычных канферэнцый, на старонках часопісаў, што выходзяць у Беларусі. Аўтарамі такіх публікацый выступаюць не толькі татары, але і беларусы, а таксама людзі іншых нацыянальнасцяў. Актывізацыя і пашырэнне дзейнасці ў гэтым кірунку, далучэнне новых творчых сілаў будзе годным ушанаваннем памяці вялікага татарына Якуба Якубоўскага.
    
    124 • ЗАМЕСТЗАКАНЧЭННЯ
    
       Таксама варта звярнуць увагу на стварэнне мастацкай літаратуры, сюжэтамі для якой з’яўляліся б адметныя падзеі і факты з гісторыі беларускіх татараў. Тое самае датычыць выяўленчага мастацтва, дойлідства, кінематографа. Да сённяшняга дня мне не даводзілася нічога бачыць пра гісторыю беларускіх татараў, што выйшла б зпад пэндзля мастака, разца скульптара ці з’явілася на кінаэкранах. Папікаць за гэта нашых татараў несправядліва, зусім беспадстаўна, бо іх саміх вельмі мала, каб